Ахвяры і карнікі
Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
Леанід Маракоў
Леанід Маракоў
АХВЯРЫ I КАРНІКІ
Мінск 2007
УДК 323.28(476)(092)
ББК 66.3(4 Беи)6 М 25
Маракоў Л. У.
М 25 Ахвяры і карнікі / Леанід Маракоў. — Мінск, 2007. — 440 с.
Кніга складаецца з трох частак.
У першай падаюцца біяграфічныя даныя пісьменнікаў, дзеячаў культуры і грамадства, знішчаных сталінскімі органам! НКВД усяго за адну ноч — 29-30 кастрычніка 1937 г. — самую чорную ноч у беларускай культурней гісторыі. Апісваюцца лёсы іх сваякоў. Па крупінках, на працягу дзесяці гадоў аўтар збіраў звесткі пра пакутнікаў. Спачатку былі адшуканы імёны чатырнаццаці закатаваных, потым дваццайі двух, трыццаці пяці, сямідзесяці...
У другой частцы прыводзяцца 6000 (шэсць тысяч!) імёнаў расстраляных у той жа Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд так званага КРЫВАВАГА ТУНЭЛЯ СМЕРЦІ (жнівень 1937 лістапад 1938).
Трэцяя частка кнігі складаецца з інфармацыі, якую аўтару ўдалося сабраць пра сталінскіх апрычнікаў, што ўчынілі гэта страшнае злачынства, нелюдзяў, якія катавалі і расстрэльвалі ні ў чым не вінаватых людзей. I гэта аказалася самым цяжкім: бальшавікі правялі татальнае знішчэнне слядоў арганізаванага імі генацыду супраць эліты беларускага народа спачатку забілі тых, хто расстрэльваў, потым выканаўцаў гэтай акцыі, а затым і апошняй...
УДК 323.28(476)(092)
ББК 66.3(4 Бей)6
© Маракоў Л. У. 2007
ТОЛЬКІ АДНА НОЧ
У Архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа Ns 411) захоўваецца «Список лиц, подлежащих суду военной коллегии Верховного суда Союза ССР». У спіс уключаны «ворагі народа» з усяго Савецкага Саюза ад Далёкаўсходняга краю да яго заходніх межаў, ад паўночнай ледзяной Комі АССР да сонечных курортаў Крыма. Спісдатаваны: 7 верасня 1937 года. Падпісаны I. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Спісасуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой ка гэгорыі (прыгавораны да 10 і больш гадоў зняволення ў канцлагерах) — 6 чалавек. Спіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасня 1937 і падпісаны I. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі У. Цэсарскім. У спіс уключаны:
Абухоў Барыс Аляксандравіч,
Аронаў Навум Мееравіч,
Афанасьеў Ігнат Ілыч,
Бабкоў Сямён Дзмітрыевіч,
Барзуноў Георгій Фёдаравіч,
Бейлін Саламон Хаімавіч,
Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч,
Бурдыка Іван Сямёнавіч,
Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч,
Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч, Вольны (Ажгірэй) Анатоль Усцінавіч, Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч, Габрусёў Апанас Сцяпанавіч, Гейштэрн Антон Міхайлавіч, Гінзбург Якаў Яфімавіч,
Госін Абрам Мендзелевіч,
Гурскі Канстанцін Іосіфавіч,
Гурэвіч Нохман Гіршавіч,
Дзмітроў (Дзмітраў) Мікалай Андрэевіч,
Дзьякаў (Дзякаў) Ананій Іванавіч,
Дракахруст Абрам Генрыхавіч,
Дудар Алесь (Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч),
Елянсон Прш Борухавіч,
Ермакоў Мікалай Паўлавіч,
Жывуцкі Іван Сцяпанавіч,
Замалін Навум Міхайлавіч,
Зарэцкі (Касянкоў) Міхась Яфімавіч,
Зянковіч Аляксандр Сазонавіч,
Іваноў Аляксандр Васілевіч,
Ігнаценка Дзмітрый Кузьміч (асуджаны па другой катэгорыі),
Іспраўнікаў Прохар Іванавіч,
Кавалёў Сямён Трафімавіч (асуджаны па другой катэгорыі),
Каваль (Кавалёў) Васіль Пятровіч,
Кантар Саламон Мендзелевіч,
Капітанакі Міхаіл Васілевіч,
Карпенка. іван Іванавіч,
Качанаў Герасім Антонавіч,
Кляніцкі Віктар Сямёнавіч,
Кляшторны Тодар Тодаравіч,
Кудзелька Іосіф Фадзеевіч,
Кучынскі Аляксей Сцяпанавіч,
Левін Аляксандр Самойлавіч,
Левін Саламон Вульфавіч,
Лейбін Піня Майсеевіч,
Ляйбовіч Хаім Элясавіч,
Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч,
Лукашонак Мікіта Сяргеевіч,
Лявонны Юрка (Юркевіч Леанід Мікалаевіч),
Лямперт Саламон Рыгоравіч,
Мазель Эліязар Якаўлевіч,
Малаў (Малоў) Барыс Міхайлавіч,
Маракоў Валерый Дзмітрыевіч,
Маргелаў Сцяпан Прохаравіч,
Марголін Міхаіл Саламонавіч (вядома, што арыштаваны быў і яго брат),
Масленнікаў Павел Аляксандравіч,
Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч,
Мілевіч Антон Сігізмундавіч (асуджаны па другой катэгорыі),
Мірлін Абрам Навумавіч,
Міснікоў Мікалай Данілавіч,
Міхееў Мікапай Іванавіч,
Мурзо Сяргей Мікітавіч,
Мухін Павел Максімавіч, Навахрэсг Якаў Пятровіч, Несцяровіч Іван Іванавіч, Падсявалаў Іван Іванавіч, Паплыка Іван Майсеевіч, Пасманік Міхаіп Львовіч, Півавараў Залман Рувімавіч, Пітомцаў Міхаіп Мікітавіч, Пратапопаў Апалон Уладзіміравіч, Пурыс Ізраіль Лейзеравіч, Пуцілоўскі Аляксандр Андрэевіч, Пуцінцаў Іван Андрэевіч, Пыж Рыгор Фёдаравіч (асуджаны па другой катэгорыі), Пятрашын Кузьма Рыгоравіч, Пятровіч (Нёманскі) Іван Андрэевіч, Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч, Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч, Самахвалаў Аляксандр Рыгоравіч, Сандамірскі Якаў Рыгоравіч, Сапрыцкі Оскар (Аскар) Абрамавіч, Саракош (Сарокаш) Іван Усцінавіч, Спектар Якаў Мееравіч, Старынскі Васіль Сямёнавіч, Сташэўскі Васіль Пятровіч, Стрэле Георгій Уладзіміравіч, Суроўцаў Мікалай Якаўлевіч, Сялоў Дзмітрый Паўлавіч, Сярдзюк Панцеляймон Іванавіч, Таненбаўм Мірон Барысавіч, Таўбін Юдаль Абрамавіч, Троіцкі Іван Васілевіч, Трумпацкі Эля Хацкелевіч, Успенскі Яўген Канстанцінавіч, Фалкін Рыгор Якаўлевіч, Фінкельштэйн Аба Алтэравіч, Фломбаўм Яўсей Еўнавіч, Фрэнкель Іосіф Львовіч (асуджаны па другой катэгорыі), Харлац Дзмітрый Сямёнавіч, Хатулёў Пётр Фёдаравіч, Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевіч, Чарняк Мікалай Платонавіч,
Чарот (Кудзелька) Міхась Сямёнавіч,
Чачура Канстанцін Георгіевіч,
Шалай (Шалаеў) Макар Ксенафонтавіч,
Шапіра Юдаль Ісакавіч,
Шастакоў Павел Пятровіч,
Элькін Якаў Веньямінавіч (таксама арыштаваны і яго брат), Ярковіч Іван Канстанцінавіч (асуджаны па другой катэгорыі).
Згоду, дакладней, загад на знішчэнне па ўсім СССР тысяч (атрымаецца мільёнаў) ні ўчым не вінаватыхлюдзей далі вышэйшыя кіраўнікі краіны. Загад дадзены, і яго трэба было выконваць, а лепш... перавыконваць. Што і было зроблена ў невыпадкова прызначаную ноч.
29 кастрычніка 1937 года, напэўна, у гонар 20-годцзя кастрычніцкага перавароту, у сталіцы Беларусі Мінску адбылася акцыя, аналагаў якой яшчэ не ведала гісторыя чалавецтва. На працягу ночы ў сутарэннях унутранай турмы НКВД, так званай «амерыканкі», былі расстреляны паэты Алесь Дудар, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, Міхась Чарот, празаікі Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Васіль Сташэўскі, заслужены дзеяч мастацтваў Беларусі Анатоль Вольны, літаратурныя крытыкі Саламон Левін, Пятро Хатулёў, Макар Шалай, журналіст Павел Шастакоў, наркам асветы Аляксандр Чарнушэвіч, рэктар БДУ Ананій Дзьякаў (Дзякаў), нам. наркама земляробства БССР Аскар Сапрыцкі, адказны сакратар СНК БССР Іван Бурдыка, начальнік упраўлення па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР Іосіф Кудзелька, начальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркама асветы БССР Дзмітрый Сялоў, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар Аляксей Кучынскі, загадчык секцыі геаграфіі Інстытута зканомікі АН БССР Сцяпан Маргелаў, загадчык вучэбнай часткі Мінскага педагагічнага інстытута Міхаіл Рыдзеўскі, фізікЯўген Успенскі, дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута Навум Замалін, выкладчыкМінскага Белпедтэхнікума Ігнат Афанасьеў, настаўнікІванЖывуцкі, студэнт 5 курса БДУ Саламон Лямперт.
Паэты ізі Харык, Арон Юдэльсон, празаікі Платон Галавач, Майсей Кульбак, літаратурны крытык Якаў Бранштэйн, журналіст Віктар Вайноў, наркам асветы Аляксандр Варончанка, крытык, публіцыст Хацкель Дунец, наркам юстыцыі БССР Максім Ляўкоў, другі сакратар ЦК КП(б)Б Мікалай Дзеніскевіч, загадчык асоба'а сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б Міхаіл Лабадаеў, сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б Леў Майсееў, дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст Язэп Каранеўскі, вучоныаграхімік Рыгор Пратасеня дададзены ў смяротны спіс мясцовымі энкавэдыстамі.
Сёння ўжо цяжка ўдакладніць, калі — 29 (у 23.45, да прыкладу) або 30 (скажам, у 00.15) кастрычніка 1937 — расстралялі празаіка і грамадскага дзеяча Янку Нёманскага (Пятровіча), паэтаў Тодара Кляшторнага і Юлія Таўбіна, нам. загадчыка сельскагаспадарчага аддзела рэдакцыі газ. «Віцебскі пралегарый» Прохара Іспраўнікава, дырэктара траста «Галоўхлеб» БССР Георгія Барзунова, дырэктара Белпрамторга Саламона Кантара, загадчыка аддзела хлебнай трупы наркамата ўнутранага гандлю Барыса Малава, загадчыка сакратарыята СНК БССР Якава Спектара, дырэктара конесаўгаса № 120 Георгія Стрэле, загадчыка лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі Івана Карпенку, нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі Элізара Мазеля, загадчыка кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута Якава Сандамірскага, загадчыка лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі Паўла Мухіна, загадчыка лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску Панцялея Сердзюка.
Тое ж самае можна сказаць і пра дададзеных у спіс мясцовымі энкавэдыстамі начальніка Упраўлення вышэйшай школы Наркамата асветы БССР Вадзіма Башкевіча, нам. наркама асветы БССР Іосіфа Гершона, загадчыка аддзела школ і навукі ЦК КП(б)Б Мікалая Арабея, старшыню ЦК прафсаюзаў БССР Захара Кавальчука, сакратара Варашылаўскага РК КП(б)Б Захара Кавалёва, начальніка Упраўлення будаўнічых работ пры СНК БССР Анатоля Аўгусціновіча. начальніка Упраўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР Мікалая Кандрашука, нам. наркама Наркамата саўгасаў БССР Леанарда Лашкевіча, сакратара Дзяржынскага РК КП(б)Б, члена ЦК КП(б)Б (з 1937) Барыса Мар’янава, кансультанта Упраўлення справамі СНК БССР Дзям’яна Міхайлава, дырэктара Гідролізнага доследнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці Сяргея Міцькова, кансультанта СНК БССР ла камунальных і транспартных справах Васіля Петрушэню, наркама саўгасаў БССР Андрэя Турлая, начальніка аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР Ісака Фрыдмана, начальніка службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомелі Віктара Яркіна.
Уключаныя ў сталінскі смяротны спіс начальнік Ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР Пасманік Міхаіл Львовіч (н. ў 1903), яго нам. Іваноў Аляксандр Васілевіч (н. ў 1898) і старшы ветэрынарны ўрач Ветэрынарнага ўпраўлення Гурскі Канстанцін Іосіфавіч (н. ў 1903) (з машыністам паравознага дэпо станцыі «Мінск» Бяганскім Іосіфам Вікенцевічам (н. 1.1.1881), бацькам таксама рэпрэсаванай пісьменніцы Ядвігі Бяганскай, і 20 іншымі, далучанымі да спіса