Ахвяры і карнікі
Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
1 1.2 1938 асобай нарадай НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы і ворага народа» да 8 гадоў ППК Бранштэйн Раіса Аляксандраўна (н. у 1904 у Харкаве), верагодна, сваячка Якава Бранштэйна. Этапавана ў АЛЖЭР НКВД Казахскай СССР. Вызвалена 18.10.1945. Далейшы лёс невядомы.
Тв.: Атака: [Зборнік артыкулаў]. Мн., 1930. Ідыш; Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі. Мн., 1932. Ідыш; Літаратурная вучоба: У дапамогу выкладчыкам літаратуры і кіраўнікам літгурткоў. Вып. 1. Мн., 1935.
Кр.: Бародзіч Д. Спадчына Я. Бранштэйна IIЛІМ. 1958. 23 ліп.; Лынькоў М. Ён быў сярод нас... IIЛІМ. 1962. 25 снеж.; НАРБ, ІКБР; Возвращенные имена; БП. Т. 1; Жертвы политического террора ..Рэпрэсаваныя...
БУРДЫКА Іван Сямёнавіч [7.9.1900, в. Хутар Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. У 1925 уступіўу ВКП(б). Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. адказны сакратар СНК БССР. Арыштаваны 28.6.1937 у Мінску па адрасе: Омскі зав., д. 5а, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстреляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.11.1957. Асабовая справа Б. № 11025-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; Рэпрэсаваныя...
ВАЙНОЎ Віктар Лявонавіч [23.2.1904, в. Палужжа Карэліцкай вол. Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], журналіст. 3 бел. сялянскай сям'і. Скончыў Камуністычны ун-т. У 1926-27 сакратар Магілёўскага акружкама КП(б)Б, пазней загадчыксельскагаспадарчага сектара (аддзела) газ. «Звязда». У чэрв. 1936 выключаны з ВКП(б). На момант арышту працаваў загадчыкам экспедыцьп карамельнага цэха фабрыкі «Камунарка». Жыў з жонкай у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 60, кв. 4. Маці В. Марыя Васілеўна І сястра Алена жылі ў в. Палужжа. Брат Сцяпан працаваў рабочым на заводзе імя Дзмітрыева ў Магілёве, другі брат Іван жыў у Томастоне, штат Канектытут, ЗША, таксама працаваў рабочым. Арыштаваны 8.12.1936. Пры вобыску разам з інш. рэчамі забраны і пашпарт В. (серыя ФД № 043726). Асуджаны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці 28.10.1937. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.4.1956. Асабовая справа В. № 5913-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
4.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 60, кв. 4 арыштавана на той час рабочая Мінскай скураной фабрыкі імя Куйбышава (а ў 1930-36 член ВКП(б), партыйны і савецкі работнік у Мінску і Смалявічах) Растоўская Рэвека Лазараўна (н. 31.3.1904 у г. Цельшы Ковенскай губ., цяпер Літва, у сям'і службоўца), жонка Віктара Вайнова. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 4.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17.1.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р № 5881-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР', Жертвы политического террора...; Рэпрэсаваныя...
ВАРОНЧАНКА Аляксандр Аўксенцевіч [14.2.1905, Чэрыкаў Магілёўскай губ., цяпер Маплёўская вобл — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч. 3 бел. сялянскай сям і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1935-36 — загадчык агітацыйна-масавага аддзела Мінскага гаркама КП(б)Б, пасля сакратар Кагановіцката РК КП(б)Б Мінска. наркам асветы БССР. Арыштаваны 3.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 28. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі, створанай па заданні палякаў» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.5.1957. Асабовая справа В. Ne 10308-c захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
20.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Чыгуначная. д. 10, кв. 1 арыштавана настаўніца Мінскай вячэрняй школы Ne 15, маці дваіх дзяцей Варончанка (Ясэпкіна) Хася Самуілаўна (н. ў 1908 у мяст. Хіславічы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ.. цяпер Смаленская вобл., Расія; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Аляксандра Варончанкі. 28.11.1937 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «член сям’і ворага народа, прыгаворанага да ВМП» і «саўдзельніца яго контррэвалюцыйных злачынстваў» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 28.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 27.7.1957. Асабовая справа В. Ne 10634-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД: Жертвы политического террора...: Рэпрэсаваныя...
ВОЛЬНЫ Анатоль [сапр : Ажгірэй Анатоль Усцінавіч 19.11(2.12).1902, ст. Пухавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, празаік, кінадраматург, журналіст. 3 сям'і службоўца. Вучыўся ў Ігуменскай гімназіі (паступіў у 1911). У 1920 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную армію. Пасля дэмабілізацыі ў 1921 працаваў у ЦК ЛКСМБ, у газ. «Малады араты». Вучыўся ў БДУ. Публікаваўся з 1921. У 1920-30-х г. быў актыўным удзельнікам літаратурнамастацкага руху ў Беларусі. 3 1923 —
у літаб’яднанні «Маладняк». Адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага жанру ў бел. прозе. Член СП Беларусі з 1934; заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1935). Паводле сцэнарыяў В. ластаўлены фільмы «Хвоі гамоняць» (1929, сааўтар К. Дзяржавін), «Атэль «Савой» (1930), «У агні народжаныя» (1930), «Сонечны паход» (1931), «Новая радзіма» (1935) і інш. Яго называлі «майстрам контррэвалюцыйных анекдотаў». Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 4.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. М. Горкага, д. 4, кв. 6. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.12.1957. Асабовая справа № 11054-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі В.
Тв.: Камсамольская нота: Вершы. Мн., 1924 (з А. Александровічам); Ваўчаняты: Раман беларускіх лясоў I Сааўт. А. Александровіч, А. Дудар. Мн., 1925 (2-е выд. 1929): Два: Аповесць. Мн., 1925; Чарнакудрая радасць: Вершы. Мн., 1926; Зборнік фельетонаў. Мн., 1927; Табе: Вершы. Мн., 1927; Суседзі: Гумарэскі І фельетоны. Мн., 1932; Шасцідзесятая паралель: Кінааповесць. Мн., 1935.
Кр.: Айзенштадт Г. Ждите нас, звезды!: Докум. очерк о коме, поэте, журналисте и сценаристе А. Вольном // Знамя юности. 1978. 5 окт.; Айзенштат Г. 3 ліку першапраходцаў // Чырвоная змена. 1981.21 крас.; Брадзянскі Б. На шляху да рэалізму: Пра творчасць кінадраматурга А. Вольнага // ЛІМ. 1935. 16 сак.; Шушкевіч С. Талент, загартаваны Кастрычнікам: Да 70-годдзя з дня нараджэння А. Вольнага И ЛІМ. 1972. 1 снеж.; Яго ўспамінаюць добрым словам // Шушкевіч С. Выбр. тв.: У 2 т. Т. 2. Мн., 1978: БП. Т. 2; Рэпрэсаваныя...
ГАЛАВАЧ Платон Раманавіч [5(18).4.1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], празаік. У 1922-23 — інструктар Барысаўскага павятовага камітэта камсамола, з 1926 — загадчык аргаддзела, з 1928 — першы сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1929-30 — нам. наркама асветы БССР. У 1922-23 вучыўся ў Мінскай партшколе, у 1926 скончыў Камуністычны ун-т Беларусі. Быў рэдактарам газ. «Чырвоная змена», час. «Малад-
няк», «Полымя». З'яўляўся адным з лідэраў літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» і БелАПП. Ініцыятар арганізацыі крытыка-творчага аддзялення МП1. 3 пачатку сваёй літаратурнай дзейнасці (1921) Г. змагаўся за чысціню роднай мовы, за яе дакладнасць і выразнасць. Першае апавяданне «Загубленае жыццё» апублікавана ў газ. «Савецкая Беларусь» у 1925. У 1927 выйшла кніга апавяданняў «Дробязі жыцця». Тэматыка шматлікіх аповесцяў, апавяданняў, нарысаў звязана з грамадзянскай вайной і жыццём вёскі. Яго творы карысталіся поспехам, перакладаліся на рускую, польскую, украінскую, чэшскую, яўрэйскую і інш. мовы.
Як успамінаў паэт Павел Пруднікаў (таксама рэпрэсаваны), «Платон Галавач быўрослы, стройны, прыгожы малады чалавек з бялявай чупрынай, якой не стараўся закрываць свой шырокі і высокі лоб, з блакітнымі вачамі, белымі, як цукар, зубамі, з правільнымі рысамі твару, на якім заўсёды ззяла ўсмешка, акуратна а прануты і абу ты. Пераважна любіў хадзіць у светла-шэрым касцюме і белай кашулі-касаваротцы, вышытай беларускім народным арнаментам / падпяразанай тонкім поясам з кутасамі. Ён заўсёды з кожным быў прыветлівы / стараўся трымацца роўным. У час гутаркі ніколі не перабіваў свайго субяседніка. Спачатку даваў магчымасць выказацца яму, а потым ужо гаварыў сам, ніколі ні на каго не павышаў голасу. Скажу шчыра — не любіць яго была нельга».
А вось што прыгадваў пра пісьменніка Я. Скрыган (таксама рэпрэсаваны) у сваёй кнізе «Некалькі хвілін чужога жыцця» (Мн., 1990. С. 52): «Любіў глядзець трошачкі спадылба, гаварыў вельмі спакойна / ціха, голас у яго быў мяккі, з малюсенькім насавым гучаннем. I здалося зусім нечаканым. што няма ў яго ні рэзкага жэсту, які звычайна выпрацоўвае прафесія, ні строгага позірку, ні павышанай камандзірскай ноты — усё па-чалавечы проста і душэўна».
Арыштавалі Г. 11.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Пры вобыску следчыя канфіскавалі 67 сшыткаў рукапісаў (магчыма, сярод іх быў і раман «Ён»). У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Ва ўнутранай турме НКВД лёс звёў Г. з яшчэ адным рэпрэсаваным пісьменнікам С. Шушкевічам, які пазней успомніўтакі эпізод (прыведзены ў кнізе В. Куляшовай «Лясному рэху праўду раскажу», Мн., 1989): «Платона Галавача і Васіля Каваля я бачыў апошні раз 3 кастрычніка 1937 года. Іх прывялі сведчыць супраць мяне. Скатаваны / знясілены, Платон Раманавіч доўга маўчаў... Нарэшце загаварыў: «За [мной]няма ніякай віны, таксама, як і за кожным з нас». Сказаў і заплакаў...»
Перад «судом» Г. пакінуўу камеры запіску: «Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Псторыя яшчэ скажа праўду
пра нас. Платон». Але на «судзе» (пачаўся ў 22.15. а скончыўся праз пятнаццаць хвілін) вінаватым сябе прызнаў.
28.10.1937 у 22.30 тройкай НКВД асуджаны як «арганізатар тэрарыстычнай групоўкі» І за «правядзенне нямецка-фашысцкай дзейнасці» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны праз некалькі гадзін пасля прысуду.