• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ахвяры і карнікі  Леанід Маракоў

    Ахвяры і карнікі

    Леанід Маракоў

    Памер: 440с.
    Мінск 2007
    120.33 МБ
    93.	ФЛОМБАУМ Евсей Евнович
    94.	ХАРЛАЦ Дмитрий Семенович
    95.	ХОТУЛЕВ Петр Федорович
    96.	ЧЕРНУШЕВИЧ Александр Аникеевич
    97.	ЧЕРНЯК Николай Платонович
    98.	ЧЕЧУРО Константин Георгиевич
    99.	ШАЛАЕВ Макар Ксенофонтович
    100.	ШАПИРО Юдель Исаакович
    101.	ШЕСТАКОВ Павел Петрович
    102.	ЭЛЬКИН Яков Вениаминович
    103.	ЮРКЕВИЧ-ЛЯВОННЫЙ Леонид Николаевич
    Асуджаныя па другой катэгорыі (ППК)
    1.	ЕРКОВИЧ Иван Константинович
    2.	ИГНАТЕНКО Дмитрий Кузьмич
    3.	КОВАЛЕВ Семен Трофимович
    4.	МИЛЕВИЧ Антон Сигизмундович
    5.	ПЫЖ Григорий Федорович
    6.	ФРЕНКЕЛЬ Иосиф Львович
    Валоьялх 8 отд os Г2Т5 ШИД Or,Х&Жйр	Seaos® саяств
    Шофті)
    /
    Кр.: АПРФ в.24. с. 24. с. 411. л. 250.
    БІЯГРАФІІ РАССТРАЛЯНЫХ 29—30 кастрычніка 1937 года
    АРАБЕЙ Мікалай Лявонавіч [16.1899, в. Вялікая Вобрына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны дзеяч. 3 сялянскай сям’і. Скончыў рэальнае вучылішча ў Петраградзе. 3 1919 (?) да 1930 у Чырвонай арміі на палітрабоце. 3 ліп. 1919 да снеж. 1920 на Зах. фронце. У ВКП(б) з 1920. У 1926 скончыў курсы ўдасканальвання вышэйшага начсаставу. 3 лют. да верас. 1930 — інструктар ЦК КП(б)Б, потым вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры ў Маскве (да ліст. 1933). Ажаніўся, гадаваў дваіх дзяцей. Пасля вяртання ў Мінск— памочнік сакратара ЦК КГІ(б)Б, дырэктар Белпартвыдавецтва. 3 верас. 1935 да мая 1936 — загадчык аддзела школ і навукі ЦК КП(б)Б. 17.1.1936 бюро ЦК КГ1(б)Б рэкамендавала А. на пасаду наркама асветы БССР, а таксама ў члены ЦК і кандыдатам у члены бюро UK КП(б)Б Пры абмеркаванні гэтага пытання на пленуме адзін з яго ўдзельнікаў заявіў, што А у 1923 выступаў у абарону Л. Троцкага. Узнікла «персанальная справа», пры разглядзе якой 4.3.1936 бюро ЦК адмяніла свае рашэнне аб вылучэнні наркамам і вызваліла А. ад пасады загадчыка аддзела школ і навукі ЦК КП(б)Б, выключыла з членаў партыі і накіравала на перавыхаванне на абутковую фабрыку ў Мінску ў якасці нарміроўшчыка. Кантрольная партыйная камісія пры ЦК ВКП(б), куды ён звярнуўся з апеляцыяй, пацвердзіла выключэнне з партыі. Арыштаваны 27.4.1937 у Мінску па адрасе: пл. Парыжскай Камуны, д. 14. кв. 11. Асуджаны 29.10.1937 пазасудовым органам НКВД як«удзельнік антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.7,1957. Асабовая справа A. Ns 10752-c з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    5.11.1937 у Мінску па адрасе. вул. Энгельса, д. 26/92. кв. 25арыштавана ўрач Ляхаўскай паліклінікі, маці дваіх дзяцей Арабей До­бора Майсееўна (н. 29.8.1902 у мяст. Старыя Дароп Бабруйскага пав. Мінскай губ.), жонка Мікалая Арабея. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР1
    1	Акмолінскае лагернае аддзяленне жонак здрадьікаў радзімы, адзін
    з трох астравоў «Архіпелага ГУЛАГ». Створана ў пачатку 1938 на базе 26 працоўных пасёлкаў.
    Акмолінск (ад Ак-Мола — Белая Магіла), з 1961 — Цалінаград, з 1992 — Акмала, з 10.12.1997 Астана (па-казахску — сталіца), сталіца Рэспублікі Казахстан.
    НКВД Казахскай ССР. Далейшы лес невядомы. Рэабілітавана 27.4.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 6693-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: БНДЦЭД; Жертвы политического террора...; Рэпрэсаваныя...
    АУГУСЦІНОВІЧ Анатоль Ільіч [4.9.1904, Орша Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту — начальнік Ўпраўлення будаўнічых работ пры СНК БССР. Арыштаваны 10.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Правадная, д. 6, кв. 8. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.8.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая спра­ва А. № 10858-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    16.2.1938 у Мінску па адрасе: Каралінскі зав., д. 8, кв. 4 арыштавана хатняя гаспадыня Аўгусціновіч Алена Іванаўна (н. 28.2.1907 у Мінску ў сям’і служачага: атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю: выйшла замуж, гадавала дзіця), жонка Анатоля Аўгусціновіча. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям'і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана праз Оршу ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. У 1941 пераведзена ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 15.2.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 6895-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: НАРБ, ІКБР; Жертвы политического террора...; Рэпрэсаваныя...
    Памятны знак вязніцам АЛЖЗР (АЛЖИР) у пас. Малінаўка (Казахстан).
    АФАНАСЬЕЎ Ігнат Ільіч [2.1.1888, в. Гарадзечна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], педагог. 3 сям’і бел. селяніна-серадняка: бацька меў 5 дзесяцін зямлі, дом і карову. Скончыў настаўніцкую семінарыю. У 1910-я г. — настаўнік Мсціслаўскага 2-класнага прыходскага мужчынскага вучылішча. У 1920-30-я г. выкладчык МБПТ. Мінскай 2-гадовай школы культпрасветработнікаў, Яўрэйскага педагагічнага тэхнікума. Жонка А. Марыя Васілеўна (н. ў 1881, хатняя гаспадыня) жыла ў Магілёве з іх агульным сынам Барысам і сваёй дач­кой Вольгай Сцяпанаўнай Пятровай. Арыштаваны 29.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Падлесная, д. 8/22, кв. Т . Пры вобыску ра­зам з інш. рэчамі ў А. забралі ягоны пашпарт (серыя ФО Ne 534970). Асуджаны тройкам НКВД 28.10.1937 як «удзельнік шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстреля­ны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі 15.5.1992. Асабовая справа А. № 35624-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии. Могилев, 1915. С. 168; Рэпрэсаваныя...
    БАРЗУНОЎ Георгій Фёдаравіч [23.4.1901, с. Гоці (?) Тульскай губ., цяпер Бялёўскі р-н Тульскай вобл., Расія — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 сялянскай сям'і. Член ВКП(б) з 1925. Да арышту — дырэктар траста «Галоўхлеб» БССР. Арыш­таваны 22.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 36/43, кв. 17. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзеантысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. Ne 10667-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    16.5.1938 асобай нарадай НКВД асуджана як «член сям і здрадніка радзімы І ворага народа» да 8 гадоў ППК маці чацвярых дзяцей Барзунова Марфа Захараўна (н. ў 1900 у с. Таць Тульскай губ., цяпер Бялёўскі р-н), жонка Георгія Барзунова. Этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 24.4.1946. Далейшы лёс невядомы.
    1	Праз няпоўныя тры месяцы 25.7.1937 арыштаваны новы жыхар гэтай кватэры работнік Мінскага дрэваапрацоўчага завода Барысюк Іван Лаўрэнцевіч. Н. ў 1916 у Гродзенскай губ. у бел. сялянскай сям'і. Прыгавораны 1.11.1937 як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП І 4.12.1937 расстраляны ў Мінскай унутранай турме НКВД (гл таксама с. 146).
    Кр.: НАРБ, ІКБР: Жертвы политического террора...: Рэпрэсаваныя...
    БАШКЕВІЧ Вадзім Ігнатавіч [12(24).3.1904, в. Сёмкаў Гарадок Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 сям'і бел. настаўнікаў. Да 1919 скончыў шко­лу першай ступені і 3 курсы Мінскай гімназіі. У сувязі з заняццем Мінска ў жн. 1919 польскімі легіянерамі вучоба была перапынена. У 1920 працаваў загадчыкам валаснога рэўкама ў мяст. Сенніца каля Мінска. Пасля быў загадчыкам клуба ў в. Новы Двор Самахвалавіцкага пав., інструктарам Мінскага павятовага камітэта, загадчыкам аддзела палітпрасветы і нам. сакратара Мінскага павятовага камітэта камсамола Беларусі. 3 сак. 1924 — інструктар Барысаўскага акруговага камітэта КСМБ, у ліст. пераведзены на пасаду загадчыка аддзела палітпрасветы Слуцкага акруговага камітэта ЛКСМБ. У 1928 уступіў у ВКП(б). У студз. 1931 прызначаны нам. загадчыка сектара навукі і культуры ЦК КП(б)Б, потым начальнікам Упраўлення вышэйшай школы Наркамасветы БССР. Быў жанаты, гадаваўдвое дзяцей. 23.8.1936 пастановай бюро ЦК КП(б)Б адхілены ад работы «за сувязь з нацдэмамі і прамое патуранне контррэвалюцыйным трацкісцкім элементам». Са жн. 1936 беспрацоўны, нягледзячы на тое, што неаднаразова звяртаўся ў партыйныя і савецкія органы з просьбай уладкаваць яго на работу. Арыштаваны ў Мінску ў 1936 па адрасе: вул. Валадарскага, д. 30, кв. 4. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 як «член антысавецкай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23.5.1956. Асабовая спра­ва Б. № 6577-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: БНДЦЭД: Рэпрэсаваныя...
    БРАНШТЭЙН Якаў Анатолевіч [10.11.1897, Бельск Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], крытык, літаратуразнавец. 3 сям'і службоўца. У 1914-18 жыў у Варшаве. Друкавацца пачаўу 1918. У 1919 пераехаўу Савецкую Расію (Арол). Добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную армію. Пасля дэ-
    Я. Бранштэйн з жонкай М. У. Мінкінай.
    мабілізацыі (1921) працаваў у рэдакцыі газ. «Орловская прав­да». У 1925 скончыў літаратурны ф-т 1-га Маскоўскага ун-та. У 1926-30 вучыўся ў Камуністычнай акадэміі ў Маскве. 3 1930 навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. 3 1932 адначасова прафесар МПІ. У 1932-37 адказны сакратар СП БССР. Член СП СССР з 1934. Член-карэспандэнт АН БССР з 1936. Як крытык выступаў з 1925. Б. «беспадстаўна атаясамліваў метад са светапоглядам. супрацьпастаўляў рэалізм усім іншым «антырэалістычным кірункам». Памылкова лічыў, што ўздым мастацкай культу­ры непасрэдна залежыць ад уздыму палітычнай свядомасці твор­цы. а значыць. ад палітычнай накіраванасці мастацкай літаратуры...» (I. Багдановіч). Арыштаваны 6.6.1937 у Мінску па адрасе: 2-гі Апанскі зав., д. 46, кв. 2. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член трацкісцкай арганізацыі і арганізатар тэрарыстычнай групоўкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.6.1956. Асабовая справа Б. № 6889-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.