Ахвяры і карнікі
Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
Тв.: Выбранае. Мн., 1970: Зельманцы: Раман. Мн., 1960.
Кр.: Барскі А. Майсей Кульбак — прыгожая і трагічная кветка беларускай зямлі // Ніва (Беласток). 1984. 15 студз.; Возвращенные имена; БП. Т. 3; Жертвы политического террора...: Рэпрэсаваныя...
КУЧЫНСКІ Аляксей Сцяпанавіч [4(16)2.1892. в Выдранка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ.. цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог. Скончыў гарадское вучылішча, здаў экстэрнам экзамены на званне сельскага настаўніка. 3 1909 працаваў у школах Рагачоўскага пав. У 1916 скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут. Мабілізаваны ў армію. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый. Са снеж. 1917 у Мсціслаўскім пав.: працаваў у дзяржаўных і партыйных органах. Уступіў у ВКП(б) (1917). Рэдактар газ. «Думы бедняка». 3 1922 у Смаленску. Працаваў у губкаме РКП(б), у газ. «Рабочий путь», быў рэдактарам газ. «Смоленская деревня». 3 мая 1929 у Беларусі, в. а. рэдактара газ. «Рабочий». 3 1930 нам. рэдактара газ. «Савецкая Беларусь». Падчас арышту в.а. рэктара БДУ. Арыштаваны 7.2.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 23, кв. 44. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны тройкай НКВД 28.10.1937 як «член антысавецкай шпіёнска-тэрарыстычнай арганізацыі, удзельнік у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта над адным з кіраўнікоў дзяржавы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.7.1957. Асабовая справа К. Ns 10604-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава. д. 23, кв. 44 арыштавана выкладчыца нямецкай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута Кучынская (Старасценка) Алена Фёдараўна (н. 30.12.1894 у Оршы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл., у сям'і бел. службоўца; атрымала вышэйшую адукацыю). жонка Аляксея Кучынскага. 28.11.1937 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «член сям'і ворага народа» да 8 гадоў ППК І этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Зноў арыштавана і другі раз асуджана 14.2.1940 да ссылкі на 5 гадоў у Краснаярскі край. Вызвалена 5.11.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуна-
лам БВА 11.12.1956. Асабовая справа К. № 8164-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1937 разам з маці арыштаваны сын Алены і Аляксея Кучынскі Дзмітрый (н. 9.11.1919 у Мсціславе Магілёўскай вобл.) — вучань 10 класа СШ № 2 Мінска. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджаны як «член сям’і ворага народа» да 5 гадоў ППК і этапаваны ў Ягрынскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. 3 1 940—у Краснаярскім краі. Вызвалены 14.2.1940. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 25.12.1956. Асабовая справа К. № 9890-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
Кр.: БНДЦЭД; Жертвы политического террора...
ЛАБАДАЕЎ Міхаіл Гаўрылавіч [1905, мяст. Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Слаўгарад Магілёўскай вобл. —29.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1927). Да арышту — нам першага сакратара ЦК КП(б)Б, адначасова загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 26.7.1937 у Мінску па адрасе: зав. Круглы, д. 1, кв. 1. Выключены з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД як «удзельнік антысавецкай арганізацыі правых» і за «шкодніцкую работу ў сельскай гаспадарцы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР Асабовая справа Л. № 10751-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
26.7.1937 арыштавана медсястра Мінскай скурна-венералагічнай клінікі, маці дваіх дзяцей Лабадаева Вольта Ігнатаўна (н. 8.7.1908 у в. Лашанцы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл.), жонка Міхаіла Лабадаева. 28.10.1937 ці 28.11.1937 асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 27.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. Ne 6885-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
14.8.1938 у Прапойску арыштаваны Лабадаеў Гаўрыла Паўлавіч (н. ў 1873), верагодна, бацька Міхаіла Лабадаева. 2.11.1938 тройкай НКВД асуджаны за «шпіянаж і ўдзел у контррэвалюцыйнай партыі» да ВМП і 18 11.1938 расстраляны. Рэабілітаваны 20.7.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. Ne 7127-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД; Жертвы политического террора...
ЛАШКЕВІЧ Леанард Янавіч [1899. Рыга, цяпер Латвія— 29 або 30.10.1937. Мінск, турма НКВД], партыйны і дзяржаўны дзеяч. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1920). Да арышту — нам. наркама Наркамата саўгасаў БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 1, кв. 13. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.3.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л. № 10143-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, асуджана і жонка Л.
Кр.: Рэпрэсаваныя...
ЛЕВІН Саламон Вульфавіч [жн. 1912, пас. Ратамка Мінскага пав., цяперМінскір-н — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], літаратурны крытык. 3 сям’і служачата. Блізкі сябар літаратурнага крытыка П. Хатулёва. Скончыў МПІ (1934). Выкладаў літаратуру ў адной з мінскіх СШ. Жыў з бацькам Вульфам Беркавічам (н. ў 1877), вартаўніком пры Доме Ураду, і маці Соняй Лазараўнай (н. ў 1877), хатняй гаспадыняй. Арыштаваны 13.11.1936 у Мінскупа адрасе: вул. Савецкая, д. 9, кв. 2. Пры вобыску разам з інш. рэчамі
канфіскаваны і пашпарт Л. (серыя ФЗ № 091212). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда СССР 29.11.1989. Асабовая справа Л. № 28720-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ. ІКБР: Рэпрэсаваныя...
ЛЯВОННЫ Юрка [сапр.: Юркевіч Леанід Мікалаевіч; 16(29)7.1908, Чавусы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл: — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт. Вучыўся ў Чавускай сямігодцы, Магілёўскім педтэхнікуме, МПІ (за распаўсюджванне «контррэвалюцыйных вершаў» выключены, еле пазней ад-
навіўся і ў 1934 скончыў літаратурны ф-т). Друкавацца пачаў у 1924. Першыя зборнікі паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» выйшлі ў 1930. Член СП Беларусі з 1934. Працаваў у рэдакцыях газ. «Магілёўскі селянін», «Звязда», час. «Работища і калгасніца Беларусі». Разам з С. Грахоўскім пераклаў на бел. мову раман Ж. Верна «80 000 лье лад вадой». Некаторыя вершы Л. пакладзены на музыку.
ЗуспамінаўС. Грахоўскага: «Ён гадзінамі чытаў па памяці Маякоўскага і Кірсанава, Ціханава ІЛугаўскога. У яго быў тонкі густ да слова, да формы, а пра сябе ён часта
гаварыў: «Сапраўднае я яшчэ напішу, значнае наперадзе...»'
Арыштаваны 30.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Фурманская, д. 9, кв. 2. 3 падследных, якія праходзілі з ім разам, толькі Л. пасля бясконцых катаванняў не пацвердзіў, што Цішка Гартны «контррэвалюцыянер», «нацдэм» І г. д. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.4.1957. Асабовая справа Ю. № 10242-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1938 у Мінску па адрасе: вул. Фурманская, д. 9, кв. 2 арыштавана бухгалтар «Белсольэнерга» Гольдберг Яўгенія Абрамаўна (н. ў 1907 у Мелітопалі, цяпер Украіна), жонка Юркі Лявоннага. 28.11.1938 асобай нарадай НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 5.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 2.6.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 6656-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Тв.: Выбранае. Мн., 1960.
Кр.: Грахоўскі С. Савецкая № 68: Трыццатыя гады...: Успаміны //Дзень паэзіі. Мн., 1978; Шушкевіч С. 3 маладнякоўскага племя И ЛІМ. 1968. 30 ліп.; БП. Т. 4; Жертвы политического террора...; Рэпрэсаваныя...
1 Гсахоўскі С. Так І было. Мн., 1986.
ЛЯМПЕРТ Саламон Рыгоравіч [27.3.1916, Мінск —29.10.1937, Мінск, турма НКВД], навучэнец. 3 сям’і службоўца Скончыў 7-класнае гарадское вучылішча. У першай палове 1930-х г. вучыўся на гістарычным ф-це Ленінградскага дзяржаўнага ун-та, потым перавёўся на 5 курс БДУ. Жыў з маці Ідай Я. (поўнае імя па бацьку невядома, н. ў 1887), інвалідам, і сястрой Вольгай, працавала бібліятэкарам. Арыштаваны 17.2.1937 у Мінску па адрасе: вул. Абаронная, д. 13, кв. 1. Асуджаны 29.10.1937тройкай НКВДяк«член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.4.1992 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л. № 34836-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
ЛЯЎКОЎ Максім Архіпавіч [12.5.1894, в. Кавалі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч. 3 сялянскай сям’і. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. 3 1918 — ваенны камісар Рудабельскай воласці Бабруйскага пав. У 1920-я г. атрымаў вышэйшую адукацыю (?). 3 1931 — наркам юстыцыі І пракурор БССР. Старшыня Цэнтральнай камісіІ па справах былых чырвонагвардзейцаў І партызан. 3 1933 — сакратар ЦБК БССР. У 1932-37 — член ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 13.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31. Асуджаны тройкай НКВД 28.10.1937 як «агент польскай разведкі І член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 21.9.1957. Справа Л. № 10936-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
18.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31 арыштавана адказны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б Ляўкова Ніна Уладзіміраўна (н. 18.2.1902 на ст. Мураўёва, цяпер Латвія; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Максіма Ляўкова. У 1936 выключена з ВКП(б) за «абарону свайго брата, абвінавачанага ў прыналежнасці да трацкістаў». 16.5.1938 асуджана асобай нарадай пры НКВД СССР як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 18.10.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 12.2.1957. Асабовая справа Л. № 9982-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.