Ахвяры і карнікі  Леанід Маракоў

Ахвяры і карнікі

Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
120.33 МБ
шкоднікам», «праводзіў работу па зрыве выпуску супрацьсібіраязвеннай сыроваткі» і г. д. Асуджаны тройкай НКВД 29.10.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.6.1958. Асабовая спра­ва I. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ. ф. 4. в. 21, с. 1097, л. 151—152; Рэпрэсаваныя...
КАВАЛЁЎ Захар Ціханавіч [1900, в. Узлогі Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ.. цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. 3 бел. сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1922). Працаваў сакратаром Чэрыкаўскага гаркама КП(б)Б. быў загадчыкам аддзела Аршанскага акругкама. Падчас арышту — сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б. Быў жанаты. гадаваў дзіця. Арыштаваны 9.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 171, кв. 6. Выключе­ны з партыі ў сувязі з арыштам. Абвінавачваўся ў тым, што «праводзіў шкодніцкую работу ў сельскай гаспадарцы —тармазіў калгаснае будаўніцтва. насаджаў у вёсцы хутары і г. д.; пры абмене партыйных дакументаў знарок зберагаў патрэбныя арганізацыі контррэвалюцыйныя кадры». Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.11.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая спра­ва К. № 10990-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна. рэпрэсавана І жонка К.
Кр.: НАРБ. ІКБР.
КАВАЛЬ Васіль [сапр.: Кавалёў Васіль Пятровіч: 4(17).8.1907, в. Сава Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], празаік. У 1925 скончыў агульнаадукацыйныя курсы пры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі; увосень 1925 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум. Тады ж быў прыняты ў літаб'яднанне «Маладняк». Пачаў друкавацца ў 1926 у час. «Аршанскі маладняк». У 1926-29 (з перапынкам) вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ, але кінуў вучобу і пайшоў на творчую працу. Пасля дру-
Злева направа: В. Каваль, С. Дарожны, 3. Астапенка, Ю. Таўбін. Пачатак. 1930-х гг.
гога расколу «Маладняка» ў 1928 абраны членам Цэнтральнага бюро аб'яднання і ўведзены ў рэдакцыйную груду час. «Маладняк», дзе застаўся пасля ўтварэння БелАПП. Увосень 1928 крытык А. Мардвілка пісаў: «Ніхто (як В. Каваль. — Л. М.) не ахапляе так эмацыянальна сілу зямлі / цягу да яе чалавека, самую існасць сялянскага жыцця і працы». 3 1931 К. — актыўны ўдзельнік Беларускага літаратурнага аб’яднання Чырвонай арміі і Флота. У 1932-34 служыў у войску, быў ваенным журналистам газ. «Красноармейская правда» ў Смаленску.
Я. Скрыган успамінаў: «Аказалася, што ён зусім не пявучы. не такі паэтычны І ласкавы. як назва яго кнігі («Як вясну гукалі». — Л. М.), а наадварот, маўклівы. спакойны. з чорным/ / цвёрдым/ за­пасам/, трохі насуплены, задуманы, трохі недаверлівы, з нізка апушчанаю галавою, з цяжкаю верхняю губою І як бы пужлівымі вачыма... Усміхаўся ён скупа, як бы баючыся, каб чаго нядобрага не падумалі пра яго ўсмешку»'.
Арыштавалі К. 2.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 3/2, кв. 4. Асудзілі 28.10.1937 як «члена антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі К. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда
’ Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. Мн., 1990.
СССР 24.9.1957. Асабовая справа К. № 10898-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
Тв.: Выбраныя творы. Мн., 1932; Выбранае: Аповесці І апавяданні. Мн., 1959; Следапыты; Санька-сігналіст. Мн., 1961.
Кр.: Пальчэўскі А. Васіль Каваль И Пальчэўскі А. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1975; Казека Я. Васіль Каваль И Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984; Грамадчанка Т Васіль Каваль И Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс20-30-х гг. Мн., 1985; БП. Т. 3; ЭГБ. Т. 3; Рэпрэсаваныя...
КАВАЛЬЧУК Захар Захаравіч [1893, в. Крыўляны Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. 3 1911 уЗША. Працаваў на аўтамабільных заводах Дэтройта ліцейшчыкам, страгальшчыкам. У 1916 уступіў у члены Рускай федэрацыі, якая ўваходзіла ў Сацыялістычную партыю Амерыкі. Пасля яе распаду стаў членам Кампартыі ЗША, за прыналежнасць да якой быў арыштаваны і высланы за межы краіны. Пераехаў у СССР Працаваў ліцейшчыкам на заводзе Аўтамабільнага маскоўскага таварыства. Уступіў у ВКП(б) (1920). У 1921 паступіў у ВЧК, адкуль накіраваны на вучобу ў Маскоўскую савецкую партыйную школу. Пасля яе заканчэння член Маскоўскай павятовай кантрольнай камісіі, загадчык агітпрапа павятовага Маскоўскага камітэта. У 1930 накіраваны ў БССР. Працаваўсакратаром Аршанскага акруговага камітэта партыі, загадчыкам аддзела кадраў ЦК КП(б)Б. 3 1932 старшыня ЦК прафсаюзаў БССР, член ЦК КП(б)Б. Пастановай Бюро ЦК КП(б)Б у 1936 вызвалены ад сваіх абавязкаў за прыналежнасць да трацкісцкай апазіцыі ў 1923. Выведзены са складу кандыдатаў у члены Бюро ЦК КП(б)Б, члена ЦВК БССР І Прэзідыума ЦВК БССР Падчас арышту — дырэктар рыбакансервавага завода. Быўжанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 29.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 36/43, кв. 22. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «актыўны член контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.9.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Аса­бовая справа К. Ne 7252-с (спынена з-за адсутнасці складу злачынства) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
Верагодна, рэпрэсавана І жонка К.
Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.
КАНДРАШУК Мікалай Фёдаравіч [1897, мяст. Скідзель Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Член ВКП(б) з 1919. Падчасарышту — начальнікУпраўлення шкляной прамысловасці Наркамага лёгкай прамысловасці БССР. Быўжанаты, гадаваўдвоедзяцей. Арыштаваны 1.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камуністычная, 3-ці дом Саветаў, кв. 26. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе польскай шпіёнскай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці Расстраляны. Рэабілітаваны 16.4.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 10197-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, рэпрэсавана і жонка К.
У верас. 1937 органам, НКВД арыштаваны інжынер Аршанскага ільнокамбіната Кандрашук Канстанцін Фёдаравіч (н. ў 1894 у мяст. Скідзель), брат Мікалая Кандрашука. 20.10.1937 асуджаны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП і 4.11.1937 расстраля­ны ў Віцебскай турме НКВД. Рэабілітаваны 4.12.1957 трыбуналам БВА. Групавая справа Канстанціна Кандрашука і інш. Ns 10895-п (усяго каля 30 чалавек) захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.
КАНТАР Саламон Мендзелевіч [май 1894, Горкі Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Член ВКП(б) з 1922. Да арышту — дырэктар Белпрамгандлю. Быўжанаты, гадаваўдвое дзяцей. Арыш­таваны 18.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 32/1, кв. 11. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рас­страляны. Рэабілітаваны 6.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 10677-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Вёрагодна, рэпрэсавана І жонка К.
Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.
КАРАНЕЎСКІ Язэп Пятровіч [31.12.1887 (12.1.1888), Заслаўе Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст. 3 бел. сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1909), Віленскі настаўніцкі інстытут (1914). 3 1915 выкладаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце. У1915-17 член культурна-асветнага гуртка «Наш край», з мая 1917 — арганізацыі «Маладая Беларусь». 3 1916 у эвакуа-
цыі ў Яраслаўлі. У маі 1918 прыехаў у Мінск, дзе вёў перамовы з урадам БНР па пытанні рээвакуацыі Мінскага настаўніцкага інстытута. У 1919-20 школьны інспектар і выкладчык геаграфіі Мінскай беларускай гімназіі. У 1920 нам. старшыні Беларускай камуністычнай арганізацыі: са жн. 1920 член КП(б)Б. загадчык аддзела ў Наркамаце асветы БССР. Правадзейны член Інбелкульта з 1924. Быў дырэктарам МБПТ. Публікаваўся ў перыядычным друку па праблемах адукацыі. 3 1926 — нам. старшыні Інбелкульта.
3 1927 — прарэктар Камуністычнага ун-та імя У. Леніна, з кастр. 1928 — намеснік, з кастр. 1929 да ліп. 1931 — рэктар БДУ. 3 1932 — у Маскве, нам.
дырэктара па вучэбнай частцы Інстытута чырвонай прафесуры сусветнай гаспадаркі і сусветнай палітыкі. Арыштаваны 15.7.1937 у Маскве па адрасе: Цвярскі бульвар, д. 10, кв. 5. Крымінальную справу К. запатрабаваў НКВД БССР, і ён быў этапаваны ў Мінск.
Беларускія пісьменнікі У. Барашка. М. Хведаровіч. М. Нікановіч. Я. Каранеўскі, С. Дарожны. П. Броўка на курорце ў Сочы. 1931г.
Пасля катаванняў на допытах у верас. 1937 прызнаўся ў «шпіянажы на карысць Польшчы», у правядзенні «контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай прапаганды». Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай нацыяналістычнай тэрарыстычнай шпіёнскай дыверсійнай арганізацыі» да ВМП. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 6.4.1957. Асабовая справа К. Ne 16406-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Пасля арышту К. арыштавана І асуджана да 5 гадоў пазбаўлення волі яго жонка П. Г. Каранеўская. Пакаранне адбывала з 3-гадовым сынам Юрыем.
Тв.: Да пачатку вучэбнага года И Асвета. 1924. Ne 3; Паслякастрычніцкі перыяд II Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага І рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924: Інстытут беларускае культу­ры (Інбелкульт) // Наш край. 1927. № 10.
Кр.: ЭГБ. Т. 4; Псторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001: Рэпрэсаваныя...
КАРПЕНКА Іван Іванавіч [1905, мяст. Парычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец. 3 сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. — загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі. Жыў у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 19. Арыштаваны 26.6.1937. Перавезены ў Мінск. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе антысавецкай трупы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда