• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ахвяры і карнікі  Леанід Маракоў

    Ахвяры і карнікі

    Леанід Маракоў

    Памер: 440с.
    Мінск 2007
    120.33 МБ
    няк» і «Савецкая Беларусь» зноў пачалі друкаваць вершы В. У сувязі з узбуджэннем новай справы на А. Дудара і выклікам В. на допыты яна вырашыла шукаць паратунку ў Маскве (1930). Тут працавала ў бел. секцыі Дзяржвыдавецтва народаў СССР. Пасля яе ліквідацыі перайшла ў газ. «Гудок», рэдагавала бел. старонку. Там пазнаёмілася са сваім другім мужам А. Звонакам. У 1934 вярнулася ў Мінск. У 1936 па справах А. Дудара і А. Звонака зноў выклікалася на допыты. Арышту пазбегла дзякуючы падказцы знаёмага следчага. Разам з маці пераехала ва Украіну, потым у Ленінград (1938), дзе выйшла замуж за бел. паэта Я. Бобрыка. 3 1942 — у Горкаўскай вобл. У 1945 вярнулася ў Ленінград, працавала бібліятэкарам. Выгадавала двух дзетдомаўскіх хлопцаў (абодва сталі капітанамі далёкага плавания). У канцы 1940-х — пачатку 1950-х г. зноў выклікалася на допыты ў МДБ. 3 1962 на пеней. Да літаратурнай дзейнасці не вярнулася.
    1	Звонак А. Неспакойныя сэрцы. Мн., 1973.
    следчыя з Д. доўга не цырымоніліся і адразу пачалі катаваць. «Гутаркай» з паэтам займаўся вядомы сваімі садысцкімі схільнасцямі следчы Быхоўскі. Пасля трохсутачнага «канвееру» паэт «успомніў», што сапраўды лічыў, быццам «Москва русифицирует Беларусь... и все беды Беларуси идут от Москвы... а период с двадцать пя­того по двадцать шестой годы был золотым веком истории белорусской литературы...»'.
    Журналіст 3. на адным з допытаў у НКВД, не вытрымаўшы катаванняў, паведаміў пра такі выпадай: «Дудар вытащил спрятан­ные фото высланных нацдемов и. вспоминая о совместной с ними деятельности, высказывался об этом периоде как о расцвете белорусской культуры...»
    28.10.1937 Д. быў асуджаны тройкай НКВД як «член антысавецкай аб'яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21.9.1957.
    Тв.: Выбраныя творы. Мн.. 1959: Вежа: Вершы І паэмы. Мн., 1984.
    Кр.: Багдановіч I. Будучыня з сінімі крыламі: Літаратурны партрэт А. Дудара // Роднае слова. 1994. № 12: Міхнюк У. Арыштаваць у высылцы: Дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. Мн., 1996: Маракоў Л. Алесь Дудар: штрыхі да партрэта пісьменніка И Род­нае слова. 2001. Ne 12.
    ДУНЕЦ Хацкель Майсеевіч [студз. 1897, Слонім Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 29.10.1937, Мінск. турма НКВД], кры­тый, публіцыст. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. 3 1920 у РКП(б), на партыйнай рабоце ў Віцебску. 3 1926 у Мінску. Публікаваўся з 1927. Працаваў нам. рэдактара яўрэйскай газ. «Октобэр», рэдактарам газ. «Літаратура і мастацтва», быў адным з кіраўнікоў яўрэйскай секцыі СП БССР. У 1930-35 нам. наркама асветы БССР. Сябра СП БССР з 1934. У ся-
    рэдзіне 1930-х г. абвінавачваўся ў трацкізме. У 1935 выключаны з партыі, зняты з усіх адказных пасад. Працаваў культработнікам на
    ’ 3 асабовай справы А. Дудара Ne 10861-с (захоўваецца ў архіве КДБ Беларуси).
    заводзе імя Кірава. Арыштаваны 8.6.1936 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 5/30, кв. 3. Асуджаны 27.8.1936 да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Зноў арышта­ваны ў крас. 1937, этапаваны ў Мінск. 28.10.1937 тройкай НКВД прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Верагодна, рэпрэсавана і жонка Д. Па першай справе (Ne 19688-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 24.1.1967 калегіяй па крымінальных спра­вах Вярхоўнага суда БССР, па другой — 2.3.1967.
    Кр.: Рашэнні парткома Наркамасветы і Саюза савецкіх пісьменнікаў па справе тав. Дунца: Пастанова бюро Мінскага гаркома КП(б)Б И ЛІМ. 1935. 23 лют: БП. Т. 2; Рэпрэсаваныя..
    ЖЫВУЦКІ Іван Сцяпанавіч [17.9.1912, в. Зарэмец (?) Ігуменскага або Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], педа­гог. 3 сям’і вясковага каваля бел. паходжання, у сярэдзіне 1930-х г. старшыні калгаса. Скончыў МПІ (1934). Выкладаўбел. і рускую мову і літаратуру ў СШ мяст. Заслаўе Мінскага р-на. Маці Ж. Леанора Адольфаўна — хатняя гаспадыня. Брат Іосіф (н. ў 1910) знаходзіўся ў Марыінскім канцлагеры НКВД Кемераўскай вобл.; другі брат (імя невядома, н. ў 1911) вучыўся на рабфаку ў Мінску; малодшы брат Віктар (н. ў 1921) вучыўся ў школе. Арыштаваны 14.10.1937. Асуджаны 28.10.1937 пазасудовым органам НКВД як «удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.10.1959. Асабовая справа Ж. № 14857-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: НАРБ. ІКБР: БНДЦЭД.
    ЗАМАЛІН Навум Міхайлавіч [1905, мяст. Кадзіна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — 29 ці 30.10.1937, Мінск, турма НКВД]. 3 мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты. Арыштаваны 25.7.1937. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «удзельнік антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 9.2.1967. Асабовая справа 3. № 13401-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Кр.: НАРБ. ІКБР.
    ЗАРЭЦКІ Міхась [сапр.: Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч: 20.11.1901, в. Высокі Гарадзец Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цялер Талачынскі р-н Віцебскай вобл.— 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], празаік, драматург, перакладчык, крытык. Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль паходзіць і псеўданім. Вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). У 1919
    настаўнічаў на Магілёўшчыне. Уступіў у ВКП(б). У 1920-27 палітработнік Чырвонай арміі. Публікавацца пачаў у 1922. 3 1924 член літаб’яднання «Маладняк», уваходзіў у Цэнтральнае бюро арганізацыі. У 1926-27 рэдагаваў час. «Маладняк». У 1927 стаў адным з ініцыятараў у^варэння новага літаб'яднання «Полымя». У жн. — кастр. 1927 у складзе дэлегацыі бел. літаратараў наведаў Латвію. Чэхаславакію, Германію, Францыю. Адзін з ініцыятараў тэатральнай дыскусіі ў ліст. 1928 [артыкулы «Два экзамены (Да пытання аб тэатральнай крытыцы)», «Чым пагражае нам Белдзяржкіно? (Да крытыкі тэматычнага плана)»]. Выступленні 3. у друку былі расцэнены як праявы нацыянал-дэмакратызму. Разам з А. Александровічам і А. Дударом заявіў пра выхад з БДУ (публікацыя ў «Савецкай Беларусі» 4.12.1928). У 1929 выключаны з ВКП(б) за «праяўленне нацыянал-дэмакратызму». Член СП Беларусі з 1934. Працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва АН БССР. Ажаніўся, гадаваў сына Вячаслава і дачку Радаміру.
    П. Пруднікаў успамінаў: «Гэта быўстройны, вышэй сярэдняга росту, бландзіністы. маладжавы на погляд чалавек. Заўсёды акуратна апрануты, падцягнуты, добра лрычэсаны. чыста паголены. Твар яго меў удумліва-дабрадушны выгляд. вочы — сіне-блакітныя. Гэварыў ціха. але пераканаўча. Ніколі не павышаў голасу. Паходка была быстрая, імклівая. але не мітуслівая».
    Я. Скрыган удакладняў: «У 1927 годзе Міхась Зарэцкі выглядзеў зусім іначай (чым аўтар гэтых радкоў. — Л. М.). Гэта быўужо ў поўным сэнсе слова пісьменнік і інтэлігент. Папулярнасці і сла­ве яго адпавядаў вонкавы выгляд. Апрануты ён быў. як тады ка­зал/, чыста па-еўралейску: самае моднае элегантнае паліто, блішчастыя пальчаткі і капялюш. А капялюш на той час мала хто насіў, гэта было нават вельмі смела. Бачылі яго найчасцей
    М. Касянкоў I Р. Касянкова (брат І дачка М. Зарэцкага).
    разам з А. Александровічам І А. Дударом... Мытадызачытваліся М. Зарэцкім. Пісаў ён многа, горача І ярка»'.
    Арыштаваны 3.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Абутковая, д. 23, кв. 3.
    Пратакол вобыску ў кватэры М. Зарэцкага:
    Взято для доставления в НКВД Белоруссии следующее:
    Паспорт.
    Заграничный паспорт.
    Удостоверение СП № 1543.
    Другие документы:
    писем — 44 штуки, открытки —13 шт., адресов телеф. и телег. — 10 штук, телеграмм — 3 шт., 9 пакетов с выписками из контрреволюционной троцкистской литературы, 19 запис­ных книжек. 20 тетрадей с разными записями (магчыма, сярод іх быў і раман «Крывічы». — Л. М.), фотокарточек— 20 шт., груп­повых фото — 50 шт., написанных общих тетрадей — 2 шт.
    Рукопись на 3129 листах. Разная переписка на 953 листах...
    Книг с автографами — 83 шт., книг разных авторов и изда­ний — 80 шт., Зарецкий — сочинения — 36 шт.
    Асуджаны тройкай НКВД 28.10.1937 у 18.30 (пасяджэнне працягвалася 15 хвілін) як «актыўны член нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 7.12.1957. Асабовая справа К. № 11069-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Многія рукапісы 3. загінулі, у прыватнасці, гістарычная драма «Рагнеда» (1929), працяг рамана «Крывічы».
    1	Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. Мн., 1990. С. 33.
    Таксама рэпрэсавана жонка пісьменніка Мария Іванаўна Касянкова (некаторы час пакаранне адбывала з Л. Геніюш).
    Два дакументы з асабовай справы Міхася Зарэцкага:
    Секретно
    Справка
    Приговор о расстреле Косенкова-Зарецкого Михаила Ефимо­вича приведен в исполнение в Минске 29/Х-1937. Акт о приведе­нии приговора в исполнение хранится в Особом архиве в спецот­деле НКВД СССР. т. 8. лист 155.
    Нач. отд. спец. отд. НКВД СССР лейтенант госбезопасности Шевелев.
    22 октября 1956. Секретно.
    Начальнику Гпавного управления милиции МВД СССР, Начальнику 1 спецотдела МВД СССР.
    Гпавному военному прокурору.
    Прошу дать указание соответствующему отделу ЗАГС о выдаче гражданке Косенковой Марии Ивановне свидетельства о смерти ее мужа Зарецкого М. Е.:
    «Зарецкий Михаил Ефимович. 1901 г. рождения, был осужден Военной Коллегией Верховного Суда СССР 28 октября 1937 г. и, отбывая наказание, умер 13 июня 1941 г.»
    Го. Косенкова М. И. проживает по адресу:
    г. Баку 40, III Поперечная, д. 15, кв. 3.
    Зам. Председателя Военной Коллегии Верховного Суда СССР А. Борисоглебский.
    Тв.: Збор твораў. Т. 1-4. Мн.. 1989-1992.
    Кр.: Мушынскі М. Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага. Мн., 1991; БП. Т. 2; ЭГБ. Т. 3; Рэпрэсаваныя...
    ІСПРАЎНІКАЎ Прохар Іванавіч [16.3.1902. в. Трыбулінцы (?) Вяліжскага або Віцебскага пав. —29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], журналіст. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У першай палове 1930-х г. нам. дырэктара па гаспадарчай часці Віцебскай ветэрынарнай станцыі. 3 кастр. 1936 упаўнаважаны Галоўліта, нам. загадчыка сельскагаспадарчага сектара (аддзела) газ. «Віцебскі пралетарый». Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 3.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдпова, д. 19. Перавезены ў Мінск. На допытах яго жорстка катавалі, і ён агаварыў сябе, прызнаў, што з'яўляўся «чле­нам фашысцкай арганізацыі, контррэвалюцыянерам, трацкістам,