Ахвяры і карнікі  Леанід Маракоў

Ахвяры і карнікі

Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
120.33 МБ
СССР 24.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
29.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 19арыштавана ветэрынарны ўрач Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі Карпенка Аляўціна Васілеўна (н. ў 1904 у мяст. Каршуноўка Тамбоўскай вобл., Расія), жонка Івана Карпенкі. Верагодна, у канцы 1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.5.1957 трыбуналам Маскоўскай ВА. Асабовая спра­ва К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Рэпрэсаваныя...
КЛЯШТОРНЫ Тодар Тодаравіч [26.2(11.3).1903, в. Парэчча Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, перакладчык. Пасля службы ў войску вучыўся на рабфаку ў Оршы. Першыя вершы апублікаваў у 1925 у час. «Аршанскі маладняк». Першы зборнік вершаў «Кляновыя завеі» выйшаўу 1927. Аўтар паэмы «Калі асядае муць», у якой адзін з герояў сведчыў: «Мы ходзім пад месяцам і ГПУ». Пасля выйшлі зборнікі «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Палі загаманілі» (1930), «Праз шторм — на штурм»
(1934). Член літаб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», БелАПП. Перакладаў рускую паэзію на бел. мову. На вершы К. напісаны песні I. Івановым, М. Равенскім. У 1931 скончыў БДУ. Працаваў на радыё, у рэдакцыях бел. газет і часопісаў. Член СП Беларусі з 1934.
П. Пруднікаўуспамінаў: «Тодар Кляшторны быў ціхі, спакойны / выключна ветлівы чалавек. Ён заўсёды / ўсюды стараўся быць непрыкметным. Многа ведаў, слухаў іншых, але сам гаварыў мала. 3 выгляду ён быў прыгожы, высакарослы, крыху сутулаваты, як быццам гнуўся знарок, саромеючыся свайго росту, сінявокі, з доб­рей чупрынай непаслухмяных валасоў каштанавага колеру. Апрануты звычайна не па модзе. Я к на вопратку, так і на абутак асаблівай увагі не звяртаў. Усе яго думкі і клопаты былі сканцэнтраваны на адным — паэзіі, якой ён самааддана служыў з дзіцячых гадоў свайго жыцця...
Вершы свае Тодар Кляшторны чытаў ціха, больш унутраным голасам, характерным толькі для паэтаў. Hi жэстаў, ні мімікі не прымяняў. I, нягледзячы на ўсё гэта, слухачы яго вельмі добра прымалі. Асабліва тады, калі ён чытаў вершы на тему кахання...»
Арыштаваны 3.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Фабрычная, д. 10/4, кв. 7. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 у 11.00 як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці.
Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.6.1957. Асабовая справа К. Ne 10476-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
28.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Фабрычная, д. 10/4, кв. 7 арыштавана маці траіх дзяцей Германовіч Яніна Міхайлаўна (н. ў 1909 у в. Раванічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл.), жонка Тодара Кляшторнага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям'і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК. 24.1.1938 прыбыла з Аршанскай турмы ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 1.12.1945. Верагодна, у канцы 1940-х — пачатку 1950-х г. зноў арыштавана і выслана ў г. Бялова Кемераўскай вобл. Канчаткова вызвалена ў 1955. Рэабілітавана трыбуналам БВА 4.11.1955. Як напісана ў асабовай справе Г. № 5570-с (захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), у 1957 кошт канфіскаванай у яе сям'і маёмасці быў «кампенсаваны». Памерла ў 1959 у Мінску.
Тв.: Залатое вязьмо: Выбр. вершы. Мн., I960: Выбраныя вер­шы. Мн., 1970; Сляды дарог. Выбранае. Мн., 2003.
Кр.: Хранить вечно\ Багдановіч I. Э. Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння. Мн., 2001; Шушкевіч С. Права на песню // Шушкевіч С. Выбр. творы: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2.; БП. Т. 3; ЭГБ. Т. 4; Рэпрэсаваныя...
КУДЗЕЛЬКА Іосіф Фадзеевіч [1894, в. Рудзенск Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Пухавіцкага p-на Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 сялянскай сям’і. Прымаў удзел у грамадзянскай вайне, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У 1924 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. — начальнік Упраўлення па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР. Арыштаваны 30.4.1937 у Мінску па адрасе: Койданаўскі тракт, д. 29, кв. 1. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 (?) як «актыўны член антысавецкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2.12.1958. Асабовая справа К. № 13352-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1937 у Мінску па адрасе: Койданаўскі тракт, д. 29, кв. 1 арыштавана бактэрыёлаг Мінскага мясакамбіната Аляксеева (Ку­дзелька) Уладзіслава Мікітаўна (н. ў 1901 у в. Кабылля Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Кастрычніцкая Вілейскага р-на Мінскай вобл.; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Іосіфа Кудзелькі. 29.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям'і расстралянага здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК. У студз. 1938 этапавана (з Аршанскай турмы) у Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. 15.8.1938 пераведзена ў Сярэдне-Азіяцкі канцлагер НКВД Узбекскай ССР. Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 8.12.1943-10.1.1944. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 7253-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
13.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 40, кв. 10 арыш­таваны парт, і дзяржаўны дзеяч Кудзелька Іван Фадзеевіч (н. 30.11.1891 у в. Рудзенск; з 1914 у арміі; з сак. 1918 у Чырвонай арміі; уступіў у ВКП(б) (1918); з 1922 працаваў на Мінскім чыгуначным вузле; з 1925 сакратар Гарадоцкага, Глускага райкамаў КП(б)Б; у 1930 сакратар Мазырскай акруговай кантрольнай камісіі; з 1932 — загадчыкаддзела кадраў ЦК КП(б)Б; у 1933 сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б; з 1935 наркам фінансаў БССР), брат Іосіфа Кудзелькі. 28.7.1937 пазасудовым органам НКВД асуджаны за «дыверсійнашпіёнскую дзейнасць у Наркамфіне БССР» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці І расстраляны (28.6.1938). Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.3.1957. Асабовая справа К. № 10144-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
22.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 40, кв. 10 арыш­тавана хатняя гаспадыня, маці дваіх дзяцей Кудзелька Ксенія Якаўлеўна (н. 21.1.1894 у с. Лоцманская Каменка, цяпер Днепрапятроўскай вобл., Украіна), жонка Івана Кудзелькі. 8.10.1937 асо­бай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзі-
Ксенія і Іван Кудзелька з дзецьмі.
мы» да 5 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай ССР (ст. Поцьма). Далейшы яе лёс невядомы. Рэабілітавана 12.4.1957 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. № 10179-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
17.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 40, кв. 10 арыштаваны Кудзелька Уладзімір Іванавіч (н. ў 1921 у Днепрапятроўску), сын Івана Кудзелькі. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджаны разам з маці як «член сям'і здрадніка радзімы» да 3 гадоў ППК і этапаваны ва Усольскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. 18.8.1941, верагодна, лагернай тройкай прыгавораны за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні 10.5.1942. Рэабілітаваны 27.12.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. № 11320-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
18.11.1937 у в. Крыніца Смілавіцкага р-на Мінскай вобл, арыштаваны Кудзелька Міхаіл Фадзеевіч (н. ў 1897 у в. Рудзенск), ве­рагодна, малодшы брат Іосіфа і Івана Кудзелькаў. 15.2.1938 пастановай НКВД асуджаны за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП І 15.3.1938 расстраляны ў Мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны 15.6.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая спра­ва К. № 10590-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Хранить вечно: ЭГБ. Т. 4; Рэпрэсаваныя...
КУЛЬБАК Маисеи Саламонавіч [13(25).3.1896, мяст. Смаргонь Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. —29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, празаік, дра­матург. Вучыўся ў Валожынскім ешыбоце. У сувязі з пачаткам 1-й сусветнай вайны ў 1914 пераехаўу Мінск. Экстэрнам здаў экзамен на звание народнага настаўніка. Працаваў у шко­лах । гімназіях Смаргоні, Мінска. Вільні. Пачаў публікавацца з 1916. Прыхільна сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю, якой прысвяціў пафасную паэму «Горад» (1919). У 1919 К. знаходзіўся ў
Вільні. 3 1920 да 1927 жыў у Вільні і Берліне. Вярнуўся ў Мінск у 1928. Працаваў у рэспубліканскіх газетах, у яўрэйскім сектары БелАН.ЧленСП Беларусіз 1934. Перакладаўна ідыштворыЯ. Коласа і Я. Купалы.
3 успамінаў М. Хведаровіча: «М. Кульбак быў вясёлым чалавекам. у якім жыла. як кажуць. «смяшынка-залацінка». умеў цікава расказаць. і я не раз бачыў. як Купала. Колас і Чорны сядзелі з ім на канапе ў Доме пісьменніка іўважліва яго слухалі...»'
Арыштаваны 11.9.1937 у Мінску па адрасе: 2-І Акопны (?) зав., д. 46, кв. 1.
3 успамінаў Г. Рэлеса: «Увосень 1937 года, калі сталінскія душагубы з'явіліся па яго. ён сказаў жонцы:
— Ну, Зэльдэ. прыйшла / мая чарга. Залішне казаць табе, што я ні ў чым не вінаваты. Ты сама гэта ведаеш. Але мы ўжо больш ніколі не ўбачымся. Беражы дзяцей.
Выканаць гэты запавет поўнасцю Зэльдэ не ўдалося. Услед за ім арыштавалі / яе... Сын загінуў у гета... Цудам ацалела толькі дачка... »2
Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай трацкісцка-тэрарыстычнай арганізацыі» І за «сувязь з польскімі разведорганамі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.12.1956. Асабовая справа К. № 8179-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1937 у Мінску арыштавана настаўніца адной з СШ горада Кульбак Зэльда Барысаўна (н. ў 1897 у Вільні), жонка Майсея
’ Хведаровіч М. Шчыры сябра, самабытны пісьменнік: Да 70-годдзя з дня нараджэння М. Кульбака // ЛІМ. 1966. 22 сак.
2 Рэлее Г. Майсей Кульбак у Мінску // Полымя. 1996. № 4.
Кульбака. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям'і ворага народа» да 8 гадоў ПГІК і этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 5.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асабовая справа К. № 6761-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.