• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ахвяры і карнікі  Леанід Маракоў

    Ахвяры і карнікі

    Леанід Маракоў

    Памер: 440с.
    Мінск 2007
    120.33 МБ
    Кр.: ЭГБ. Т. 4; Жертвы политического террора.. .; Рэпрэсаваныя...
    МАЗЕЛЬ Елізар Якаулевіч [1895. Палтава. цяпер Украіна — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту — нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі. Арыштаваны 26.4.1937. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.9.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    10.11.1937 у Віцебскупа адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 19арыштавана хатняя гаспадыня Мазель Разалія Львоўна (н. ў 1899 у Палтаве ў сям'і купца), жонка Елізара Мазеля. 14.12.1937 пастановай НКВД асуджана за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП І 9.1.1938 расстраляна ў Віцебскай турме НКВД. Рэабілітавана 27.10.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Кр.: НАРБ. ІКБР: БНДЦЭД.
    МАЙСЕЕЎ Леў Абрамавіч [15.11.1897, Веліж Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Смаленскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1919). Служыў у Чырвонай арміі. Падчас арышту — сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б. Арыштаваны 8.8.1937. Выключаны з партыі ўсувязі з арыштам. Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД як «член трацкісцкай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.12.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 9857-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    13.11.1937 у Барысаве арыштавана загадчыца дзіцячага сада пры заводзе імя Молатава, маці дваіх дзяцей Майсеева Марыя Рыгораўна (н. ў 1903 у Мінску; член ВКП(б) з 1925), жонка Льва Майсеева. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям'і здрадніка Радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 13.11.1945. Далейшы лес невядомы. Рэабілітавана 30.10.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 7411-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: НАРБ. ІКБР: БНДЦЭД
    МАЛАЎ Барыс Міхайлавіч [ліст. 1904, Мінск — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 сям’і бел. рабочага. Член ВКП(б). Да арышту — загадчык аддзела хлебнай трупы Наркамата ўнутранага гандлю. Быў жанаты. гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 19.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлоўская, д. 8, кв. 15. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.3.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 11563-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Верагодна, рэпрэсавана І жонка М.
    Кр.: НАРБ. ІКБР: БНДЦЭД.
    МАРАКОЎ Валерый Дзмітрыевіч [14(27).3.1909, мяст. Козырава Мінскага пав., цяпер у межах Мінска — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, перакладчык. Старэйшы сын Дз. Маракова1. Пад час 1-й сусветнай вайны — у бежанстве ў Мцэнску (Расія) І Ромнах (Украіна). У 1924 скончыў 4-ю Мінскую сямігодку І да канца 1925 працаваў мулярам разам з бацькам. 3 чэрв. 1925 у друку пачалі з'яўляцца яго першыя вершы («Чырвоная змена», «Малады араты» і інш.). У снеж. па пастанове ЦБ юных піянераў І пры спрыянні А. Якімовіча прызначаны
    Маракоў Дзмітрый Захаравіч [21.9.1880, в. Азяроўка (Азераўкі, Азяроўкі, Азяранка) Пскоўскай губ. — 18.11.1968, Мінск], старшыня царкоўнага савета Козыраўскай царквы. Паводле некаторых звестак, удзельнік руска-японскай вайны 1904-05, I Усебеларускага кангрэса (верагодна, як дэлегат ад бежанцаў або эсэраў). Па звестках С. Шушкевіча і П. Пруднікава. вуліца Вялікаморская, дзе М. паставіў (каля 1906-07) першы дом, спачатку мела назву Марская, а потым, калі яна пашырылася, была перайменавана ў Вялікаморскую. Адзін з арганізатараў (з епіскапам Мінска М. Семянякам і настаяцелямі Козыраўскай царквы У. Бірулем і I. Зенюком (цесцем паэта Я. Бобрыка) рэлігійнай антысавецкай арганізацыі ў мяст. Козырава (1933-35). У канцы сак. 1935 у арганізацыю пранік правакатар і 4.5.1935 яе члены былі арыштаваны. 10.8.1935 М. і іншыя ўдзельнікі арганізацыі прызнаны «судом» вінаватымі ў тым, што «пачынаючы з 1933 г., пасля прыезду
    сакратаром рэдакцыі час. «Піянер Беларусі». Належаў да «другога прызыву» (1926) маладнякоўцаў, да якіх яго прывёў I. Барашка. У канцы 1926 пэўны час (па запрашэнні А. Звонака) жыў у Полацку, друкаваўся ў газ. «Чырвоная Полаччына». Першы зборнік вершаў выйшаў у 1926. Другі — у 1927. У тым самым годзе паступіў у МБПТ, але пасля двух курсаў адкліканы з вучобы і прызначаны загадчыкам літаратурнага аддзела газ. «Савецкая Бела­русь», дзе працаваў з перапынкам да канца 1930. М. Гарэцкі ў той час пісаў пра М.: «Маракоў вызначаецца лірычнасцю, эмацыйнай напружанасцю. гучальнасцю сваіх вершаў. У яго шмат пачуцця, ён любіць яскравыя фарбы і гучанне». С. Шушкевіч пазней успамінаў: «Маракова заўважыў і акрыліў бацькоўскай ласкай і прыхільнасцю Янка Купала. Народны паэт не раз запрашаў да сябе юнака на сваю кватэру і цешыўся яго першымі творчымі крокам/, даў паэту не адну сваю кнігу з цёплым і шчырым аўтографам»'. У 1931 М. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне МПІ (скончыў у 1934). Адначасова працаваў у час.
    Дзмітрый Захаравіч Маракоў
    ў Мінск М. Семянякі на пасаду епіскапа, у Козыраўскай царкве пачалі групавацца рэлігійныя, кулацкія і іншыя антысавецкія элементы, якія паставілі сабе за мэту. пад прыкрыццём царквы і выканання рэлігійных абрадаў, настройваць у антысавецкім духу насельніцтва горада і бліжэйшых раёнаў... Толькі пасля арышту гэтай контррэвалюцыйнай групы святароў прыпынілася распаўсюджванне правакацыйных чутак і пачаўся масавы прыліўлюдзей у калгасы». На працэсе 25 удзельнікаў арганізацыі асудзілі да розных тэрмінаў зняволення. М. быў асуджаны да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Тайшэцкі канцлагер НКВД Іркуцкай вобл., потым пераведзены на шахты ў Кісялёўск Кемераўскай вобл. Зноў арыштаваны 17.9.1938. Прыгавораны 26.9.1939 Іркуцкім абл. судом за «антысавецкую агітацыю» да 4 гадоў ППК. Вызвалены ў жн. 1943, але ў сувязі з забаронай уезду ў Беларусь дадому вярнуўся толькі праз 10 гадоў. М. неаднаразова выклікалі ў НКВД-КДБ. Апошні раз дапытвалі ў 1960 (у 80 гадоў!). М. ні разу не атрымаў пенсіі, бо не меў дакументаў (НКВД згубіў іх і асабовую справу), якія б пацвердзілі яго працоўны стаж прыкладна з 1897-98 г. Па другой справе (№ 3488) рэабілітаваны 13.10.1960 прэзідыумам Вярхоўнага суда РСФСР.
    1	Шушкевіч С. Вяртанне ў маладосць. Мн., 1968.
    «Чырвоная Беларусь». Сябра СП Беларусі з 1934. У пачатку 1935, спрабуючы пазбегнуць арышту, паехаў у мяст. Чэрнеўка Барысаўскага р-на. 1 сак. вярнуўся дадому. Праз 3 тыдні арыш­таваны органамі Дзяржбяспекі. Пасля 3 месяцаў знаходжання ва ўнутранай турме НКВД вызвалены. Паўторна арыштаваны 6.11.1936. Арышт быў праведзены супрацоўнікамі НКВД БССР Авербухам і інш. згодна з ордэрам Ns 700, выдадзеным 3.11.1936 і сапраўдным адны суткі (арыштавалі па ўжо несапраўдным ордэры — беззаконнасць у беззаконнасці). Як потым
    высветлілася, мог мець месца ўзброены супраціў пісьменніка пры арышце. Паводле слоўТодара Кляшторнага, сказаныху верас. 1936 у Доме пісьменніка М. Багуну і П. Хатулёву, «Маракоў, калі ад'язджаў з Мінску на раён, узяў з сабой наган і казаў. што ён будзе са зброяй у руках бараніць сябе...» Калі б В. Маракова арыштоўвалі не на Мінскім вакзале, а ў пакоі, які ён здымаў у Барысаве і дзе, магчыма, прыхаваў так і не знойдзены энкавэдыстамі наган, апошнія вымушаны былі б «браць» пісьменніка з боем...
    28.10.1937 пасля года катаванняў знявечанага М. тройка НКВД асудзіла (у 19.30; пасяджэнне працягвалася 15 хвілін) як «члена контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23.4.1957. Асабовая справа М. № 10234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    3	сакрэтнай даведкі начальніка 1 -га спецаддзела НКВД Шавялёва: «Акт аб выкананні прысуду захоўваецца ў Мінску ў Асобым архіве 1-га спецаддзела НКВД СССР, том 8. ліст 155».
    Тв.: На залатым пакосе: Вершы. Мн., 1927; Вяршыні жаданняў. Паэзія. Мн., 1930; Права на зброю: Вершы. Мн., 1933; Лірыка. Мн., 1959; Вяршыні жаданняў: Вершы, паэмы. Мн., 1989; Рабінавая ноч: Выбранае. Вершы, паэмы, проза, публіцыстыка, крытыка, пераклады. Мн., 2003.
    Кр.: Рагойша В. Сердце, согретое грустью И Вопросы литера­туры. 1990. № 6; Пруднікаў П. Паэт эмоцый // Маладосць. 1998. № 3; Гоахоўскі С. Растаптаныя пялёсткі // Гглас Радзімы. 1998. 7 мая; Звонак А. 3 успамінаў аб В. Маракове // Першацвет. 1998. № 10-11; МаракоўЛ. Валеры Маракоў: Лёс, хроніка, кантэкст. Мн.,
    1999.
    МАРГЕЛАЎ Сцяпан Прохаравіч [28.3.1902, в. Расохавічы Касцюковіцкага p-на Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], эканаміст, географ. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1927), аспірантуру пры НДІ сельскай і лясной гаспадаркі (1930). 3 1931 працаваў у Інстытуце эканомікі АН БССР: вучоны сакратар інстытута, загадчык секцыі эканамічнай геаграфіі. Адначасова выкладаўу Інстытуце народнай гаспадаркі, прафесар. Кандыдатэканамічных навук(1934). Распрацоўваўтэорыюразмяшчэння ў БССР тэхнічных сельскагаспадарчых культур і перапрацоўчай прамысловасці. Адзін з кіраўнікоў групы гіа складанні Вялікага атласа БССР. Арыштаваны 23.1.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 54а, кв. 11. Асуджаны лазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член з 1927 антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.7.1957. Асабовая справа М. Ne 10673-с захоўваецца ў архіве КДБ Бела­русь
    5.11.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 54а, кв. 11. арыштавана лабарантка дражджавога завода «Чырвоная зара», маці дваіх дзяцей Гоманава (Маргелава) Серафіма Георгіеўна (н. 27.6.1904 у Горках Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл., у сям’і рабочага; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Сцяпана Маргелава. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД прыгаворана як «член сям’і здрадніка радзімы, асуджанага да расстрэлу» да 8 гадоў ППК. Этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР Вызвалена 9.11.1945. Далейшы пёс невядомы. Рэабілітавана 2.10.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г.-М. № 7215-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.