• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ахвяры і карнікі  Леанід Маракоў

    Ахвяры і карнікі

    Леанід Маракоў

    Памер: 440с.
    Мінск 2007
    120.33 МБ
    3	сакрэтнай даведкі начальніка 1-га спецаддзела НКВД Шавялёва: «Акт аб выкананні прысуду захоўваецца ў Мінску ў Асобым архіве 1-га спецаддзела НКВД СССР том 8 ліст 16».
    Асабовая справа Г. № 6852-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Многія яго творы засталіся няскончанымі. у тым ліку кніга пра паўстанне 1863-64 і К. Каліноўскага. Імем Г. названы вуліца і завулак у Бабруйску. У 1968 на будынку Гарбацэвіцкай школы Бабруйскага p-на, дзе вучыўся Г, адкрыта мемарыяльная дошка.
    5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34 арыштавана хатняя гаспадыня. маці дачкі Галіны і сына Ралана Вечар Ніка Фёдараўна (н. ў 1905 у в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ.), жонка Платона Галавача. 28.11.1937 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «член сям'і расстралянага ворага радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД
    Казахскай ССР (в. Далінская). радзіму. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асабо­вая справа В. № 6759-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    У асабовай справе Г. захоўваецца рапарт:
    Зам. Министра внутренних дел БССР полковнику Ханяк.
    Рапорт.
    В 1 спецотдел МВД БССР поступило заявление Вечер Нины Федоровны о розыске Гэловача Платона Романовича, осужденного ВК Верховного суда СССР к ВМН
    Прошу вашего согласия объявить заявителю Вечер Н. Ф.. что муж ее. Головач П. Р. находясь в лагере. 25 де­кабря 1944 г. умер от парали­ча сердца.
    Начальник 1 спецотдела МВД БССР майор Минаев.
    Пасля вызвалення вярнулася на
    П. Галавач
    з жонкай Нінай Фёдараўнай.
    1928 г.
    На рапарце ёсць рэзалюцыя: «Согласен. 19.VIII» (1956 г. — Л. М.) Подпіс.
    Тв.: Збор твораў: У 3 т. Мн., 1958. Т. 1. Апавяданні. Нарысы. Артыкулы. Т. 2. Аповесці. Т. 3. Праз гады: Раман; Пісьмы // Полы­мя. 1963. № 4; Некалькі слоў пра сябе // Пра час і пра сябе. Мн., 1966; Праз гады. Мн., 1992; Спалох на загонах. Мн., 1996.
    Кр.: Булацкі Р. В.. Карніловіч Э. А. Платон Галавач — публіцыст. Мн., 1973; БугаёўДз. 3 кагорты першых// Бугаёў Дз. Талент і праца. Мн., 1979; Каленкович И. Творчество Платона Галавача: (Жан­рово-стилевое своеобразие): Автор, дис. канд. филол. наук. Мн., 1979: БП. Т. 2; ЭГБ. Т 2; Рэпрэсаваныя...
    ГЕРШОН Іосіф Хаімавіч [лют. 1900, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны служачы. 3 сям'і рабочага. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1919 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту — нам. наркама асветы БССР Арыштаваны 26.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камунальная, д. 21/25, кв. 7. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 як «член антысавецкай тэрарыстычна-шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.8.1957. Асабовая справа Г. № 10812-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
    4.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Рабкораўская, д. 16, кв. 8 арыштавана настаўніца школы слабаадукаваных пры Мінскай войлачнай фабрыцы, маці дваіх дзяцей Гершон (Шведзік) Броня Борухаўна (н. 9.8.1898 у Бабруйску; атрымала вышэйшую адука­цыю), жонка Іосіфа Гершона. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК І этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 29.8.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 13.1.1956. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: НАРБ. ІКБР: Жертвы политического террора...: Рэпрэ­саваныя...
    ДЗЕНІСКЕВІЧ Мікалай Міхайлавіч [26.4(9.5). 1904, в. Закаблукі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны дзеяч. 3 сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю, працаваў слесарам на Мінскай чыгунцы. 3 1921 — на камсамольскай рабоце. 3 1925 — сакратар Аршанскага камітэта ЛКСМБ, потым на партыйнай рабоце. У 1930 скончыў курсы партыйных работнікаў у Маскве. 3 1933 — загадчык аддзела ЦК КП(б)Б, сакра­тар Лёзненскага райкама, Віцебскага гаркама КП(б)Б (1937), другі
    сакратар ЦК КП(б)Б. Арыштаваны з жонкай 26.7.1937 на даны ЦК КП(б)Б «Гарадзішча». Асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі правых» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.2.1956. Асабовая справа Д. Ne 5900-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    26.7.1937 разам з мужам арыштавана ўрач Лёзненскай бальніцы Коршун Ірына Васілеўна (н. 4.12.1912 у Мінску ў сям'і рабочага), жонка Мікалая Дзеніскевіча. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям 'і здрадніка радзімы, прыгаворанага да ВМП» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР, потым у Салікамскі інвалідны лагер НКВД Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл. Вызвалена 26.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаванатрыбуналам БВА 10.12.1955. Аса­бовая справа К. № 6301-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    3 нарыса Н. Курганавай і П. Марцава «Личный номер — 902»:
    «Со страхом ждала ночи (успамінае Ірына Коршун. — Л. М.). Каменные стены не могли заглушить вопли и стоны заключен­ных. Конвейер допросов замедлял свой бег лишь днем. Однажды забрали польку. Прошло двое суток. Ее уже перестали ждать. Через неделю в камеру на носилках внесли какую-то грязную жен­щину и вывалили на пол. Ее подняли, уложили на нары. Четырех­угольное опухшее лицо, такое же тело. ноги. Вся в кровоподте­ках». Ирина делала «новенькой» холодные примочки. Когда та пришла в сознание и произнесла ее имя. по голосу Коршун узнала польку! Почти восемь суток она простояла на допросе под яр­ким светом. Падала. Отливали водой, поднимали. Били по сус­тавам пивными бутылками. Она назвала лучших коммунистов Польши, предала мужа. Подписала все!..
    Однажды днем Ира услышала у двери своей камеры крик Н. Денискевича: «Ирочка, родная». Затем слышно было, как он вы­рвался и бежал по коридору с криком: «Клянусь тобой, ни в чем не виноват!» Ирина стала стучать в дверь кулаками, мисками, кружками. Она истерично кричала: «Звери, куда его увели, так не издеваются в фашистских тюрьмах над политзаключенны­ми. как здесь над невиновными людьми!»'
    Кр.: Жертвы политического террора...: ЭГБ. Т. 3; Рэпрэсаваныя...
    ’ Правда истории: память и боль. Мн.. 1991.
    ДЗЯКАЎ Ананій Іванавіч
    [1.10.1896, в. Багданаўка Мсціслаўскага пав., цяпер Мсціслаўскі р-н Маплёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч, педагог. 3 сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. За мужнасць у баях атрымаў афіцэрскае звание. У 1918 уступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919-23 служыў у Чырвонай арміі (камандзір роты). 3 1923 — нам. старшыні Мсціслаўскага павятовага выканкама. У 1924 прызначаны нам. старшыні (потым старшынёй) Магілёўскага акруговага выканкама. У ліп. 1928 накіраваны на вучобу ў Прамыс-
    ловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося — быў пры­значаны нам. старшыні (пазнеи старшынёй) Віцебскага выканка­ма. У 1930-34 вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафесуры. 3 лют. 1934 — нам. рэктара, рэктар БДУ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. 3 восені 1935 загадчык аддзела ЦВК БССР. У ліп. 1936 прызначаны наркамам асветы БССР. Арыштаваны 11.5.1937 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52. кв. 24. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асветы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.4.1957. Асабовая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    22.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. 11 ліпеня. д. 18, кв. 2 арыштавана хатняя гаспадыня Дзякава Марыя Іванаўна (н. 19.2.1904 у Мсціславе, атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю), жонка Ананія Дзякава. 28.11.1937 асобай нарадай НКВД асуджана як «жонка здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР Вызвалена 22.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 8.6.1956. Яе асабовая справа № 6688-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: БНДЦЭД: Яноўскі А .. ЗельскіА. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 4760; Жертвы политического террора...: Рэпрэсаваныя...
    ДУДАР Алесь [сапр.: Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч; 24.12.1904, в. Навасёлкі Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, крытык, перакладчык, першы муж паэткі і настаўніцы Наталлі Вішнеўскай1. 3 бел. сялянскай сям'і. У час 1-й сусветнай вайны Дайлідовічы знаходзіліся ў бежанстве. Выязджалі ў Тамбоўскую вобл. (Казлоў, цяпер Мічурынск). Вясной 1917 сям’я вярнулася ў Беларусь. Пасля сканчэння (1921) сярэдняй школы (па іншых звестках — сямігодкі) Д. уступіў у тэатральную трупу славутага У. Галубка. Першы верш апублікаваў у 1921 у газ. «Савецкая Беларусь». У 1923 — адзін з заснавальнікаў мінскай, віцебскай і полацкай філій «Маладняка». Выступаў таксама як крытык і празаік. Перакладаў з рускай, нямецкай, французскай моў. У 1927-28 вучыўся на літаратурналінгвістычным аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ.
    Алесь Звонакуспамінаў: «Мапады, круглатвары, з усмешліва-цёплым позіркам, высокі і зграбны... вочы яс-
    h. Вішнеўская.
    ’ Вішнеўская Наталля Вячаславаўна [3.5.1907, Коўна, цяпер Каўнас, Літва — 3.5.1989, Ленінград], паэтэса, рэдактар. У час 1-й сусветнай вайны з бацькамі ў эвакуацыі ў Самарскай губ. Пасля грамадзянскай вайны Вішнеўскія жылі на Случчыне. Тады пачала пісаць вершы. Уплыў на фарміраванне паэтэсы аказаў Якуб Колас, які ўвёў яе ў літаб'яднанне «Маладняк» і дапамог стаць студэнткай МБПТ (1924). Удзельнічала ў 1-м з’ездзе «Маладняка» (1925). Публікавалася з 1926. У 1928, на апошнім курсе вучобы, пабралася шлюбам з А. Дударом, з якім пазнаёмілася ў «Маладняку». Неўзабаве мужа арыштавалі і выслалі ў Смаленск. Нягледзячы на ярлыкжонкі «ворага народа», В. удалося паступіць у БДУ (1929). Аднак на працягу года яе творы не друкаваліся, яна не магла знайсці працы, часам галадала. У 1930 «Малад-
    А. Дудар і В. Каваль.
    ныя, усмешлівыя. з нейкімі іскрынкамі. Гэлас мяккі. задушэўны. здаецца, крыху з прышэптам... Гэта і ёсць Алесь Дудар»'.
    У выніку кампаніі супраць бел. пісьменнікаў-студэнтаў Д. вымушаны пакінуць ун-т. У снеж. 1927 выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да новага аб'яднання «Полымя». За верш «Пасеклі наш край папалам...» арыштаваны ДПУ 20.3.1929; высланы на тры гады ў Смаленск. Зноў арыштаваны ў Смаленску 22.7.1930 і прывезены ў Мінск на допыты па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 зноўу Смаленску. Пасля сканчэння тэрміну высылкі вярнуўся ў Мінск. Сябра СП БССР з 1934. У 1935-36 у асноўным займаўся перакладамі. Трэці раз арыштаваны 31.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Правадная, д. 15а, кв. 2. Як з «нацдэмам са стажам»,