Ахвяры і карнікі
Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
1 Біяграфічныя звесткі не выяўлены.
2 Біяграфічныя звесткі не выяўлены.
издевательств. Однако об этих возмутительных действиях... менее известно, так как, по словам т. Дункан, женщины даже в женских камерах с женщинами стеснялись говорить о безобразных действиях отдельных мерзавцев, оскорбляющих и унижающих их достоинство и честь женщины.
Из подследственных, находившихся со мной в одной камере, у бывшего секретаря комсомольской ячейки Белгоскино Николая Стрешнева' были разбиты половые органы, у инженера-железнодорожника Азбукина2 и колхозника Степана Шепега выбиты грыжи.
В начале 1938 г. находившийся в камере № 93 работник «Водоканала» Осипович3 покончил жизнь самоубийством, бросившись в бане в котел с кипятком»4.
«Следователь Морев является садистом. С каким наслаждением он часами подряд занимался именно пытками и... при этом у него неоднократно выступала пена на губах»5.
НАЙДЕНОВ (сяржант дзяржбяспекі; дапытваў Анатоля Вольнага, Сяргея Дарожнага, Алеся Дудара, Алеся Звонака, Цішку Гартнага і інш.).
НЕЧАЕВ, (следчы, катаваў на допытах падследных).
3 ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
«Следователь Нечаев в декабре 1938 г., когда я сказал о решениях январского пленумгі ЦК ВКП(б) 1938 г. и указаниях това
1 Стрэшнеў Мікалай Фёдаравіч [1909, с. Тарычава Маскоўскай губ. — 22.9.1938, Мінск, турма НКВД]. 3 рускай сялянскай сям'і. У 1930-я г. кінааператар «Белдзяржкіно». Арыштаваны 26.1.1938 у Мінску. Праходзіў па адной справе з другім кінааператарам «Белдзяржкіно» Леанідам Эпельбаўмам і інш. (гл.: Рэпрэсаваныя...). Асуджаны 20.9.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.8.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 10098-е захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
2 Біяграфічныя звесткі не выяўлены.
3 Асіповіч Іван Феафілавіч [1892, в. Крэмец Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 14.3.1938, Мінск, турма НКВД]. 3 бел. рабочай сям'і. Да арышту дзяжурны Водаканалтрэста. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 3.3.1938 у Мінску па адрасе: Старавіленскі тракт, д. 70, кв. 1. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць Польшчы». Рэабілітаваны 29.8.1997 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа A. Ns 20886-е з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
4 НАРБ. ф. 4п, в. 21, с. 2547, л. 18-24.
5 Тамсама, л. 50.
рища Сталина, ответил дословно: «Плевать мне на решения пленума ЦК партии. Понял?»'
НИКИТИН (следчы).
3 ліста асуджанага да 10 гадоў ППК С. П. Партнова жонцы П. С. Драпінай І дачцэ Mai (ад 11.5.1939):
«Мое дело вел Никитин — палач, который избивал меня до полусмерти, издевался, мучил на рожке стула по 8 суток подряд, держал в париловке, где я задыхался без воздуха и гнил от пота...
Третью очную ставку мне дали с Якубовичем, которого в полумертвом состоянии, избитого, в изорванной нижней рубахе привели в кабинет Никитина. Якубович ничего не говорил, даже не узнавал меня... Зачитали показания, которые из него выбили Никитин. Добросердов и Лапин... После Якубовича увели, а меня оставили и издевались 8 суток беспрерывно день и ночь... Сидел на рожке стула .. Кроме того... Никитин еженощно наносил побои. бил по голове, шее... Мне ломали ноги, руки, заявляя, что или здесь угробим, или отправим в Витебск в сумасшедшую больницу, но живого не выпустим. Никитин не гнушался приходить даже в пьяном виде. Это много раз было по ночам, когда я терпел от него, как от палача, побои. Следователь Будилов, который вел мой допрос, неоднократно заявлял, что мы тебя выпустить не можем, потому что долго сидишь...»2
ОРЕХ (следчы).
3 ліста У. Луканскага пракурору па асобых справах БССР: «Следователь Орех пыткой заставил меня подписать сочиненный им протокол допроса»3.
ПАВЛОВ (лейтэнант дзяржбяспекі; дапытваў Станіслава Шушкевіча).
ПАРЕМСКИЙ (катаваў на допытах падследных).
ПЕРЕВОЗЧИКОВ (следчы 3-га аддзела, катаваў на допытах падследных).
3 ліста М. Штэйнберга4 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку: «3-й год нахожусь под следствием...
1 НАРБ, ф. 4п. в. 21, с. 2547, л. 7.
2Тамсама, с. 1892, л. 24-25.
3Тамсама, с. 1806, л. 138.
4 Штэйнберг Майсей Піліпавіч. Да 1937 член КП(б)Б, сяржант дзяржбяспекі.
Особо уполномоченный Перевозчиков применял ко мне пытки, — сажал на кол — острый конец ножки перевернутого стула, специально приспособленного, и бил меня...»'
ПИМЕНОВ И. С. (оперупаўнаважаны).
3 ліста I. Піменава сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку (ад 17.3.1939):
«Тов. Пономаренко, я из семьи рабочего, мне 34 года, из них 12 я отдал партии всего себя полностью для борьбы с врагами народа. За эти 12 лет я раньше 4-5 часов утра с работы домой не уходил... За последние 4 года я не имел совершенно отпуска, мне некогда было отдыхать, ибо я делал самую черновую работу и знал, что это нужно для партии...»2
ПОЗНЯКОВ Андрей Митрофанович* (оперупаўнаважаны, Слуцк, потым старшы інспектар Мінскай абл. управы).
3 прызнанняў следчага Слуцкага НКВД А. Машэнца:
«Былі выпадкі, калі следчы Пазнякоў і яшчэ адзін следчы з Мінска, прозвішча не памятаю, давалі па пяць выпадкаў выкрыцця арыштаваных у суткі...»
ПОЛОВИНСКИН (катаваў на допытах падследных).
РОМАНЮК (следчы, катаваў на допытах падследных; гл. успаміны Я. Гаварушкі на с. 429).
РУЛЕВ Алексей Иванович (н. ў 1897; вёў справу М. Галадзеда і давёў яго да самазабойства; арыштаваны 27.6.1937 у Мінску па месцы жыхарства; абвінавачваўся ў «самавольным пакіданні аховы арыштаванага кіраўніка антысавецкага падполля Галадзеда, які выкінуўся з акна»; з 4 да 28 жн. 1938 пастановай асобай нарады пры НКВД вызвалены і рэабілітаваны).
САВАТЕЕВ (катаваў на допытах падследных; арыштаваны І асуджаны, верагодна, у 1939).
3 успамінаў Рамана Фёдаравіча Ляпіча3:
1 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1805, л. 87.
2 Тамсама, с. 1688, л. 50.
3Ляпіч Раман Фёдаравіч [1.7.1906, в. Бор Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. —9.1.1977, Мінск], крытык, перакладчык. 3 пачатку 1923жыўу Мінску. У1923-26 курсант школы міліцыі. У 1926-28 вучыўся на вячэрнім рабфаку, у 1928-31 — на літаратурным ф-це БДУ. Працаваў літработнікам у рэдакцыях газ. «Звязда»,
«Пачынаўся допыт (які вёў следчы Савацееў. — Л. М.) быццам бы спакойна, затым прыходзіла ганьбаванне, пачыналася выкручванне рук...
Савацееў... тыцнуў у твар (Р. Ляліча. — Л. М.) пісталетам... паабяцаў: «Згніеш у балоце, у тайзе... Пашлюць туды, куды Макар цялят не ганяў»\
СОТИКОВ (лейтэнант дзяржбяспекі; катаваў на допытах Валерыя Маракова, Барыса Мікуліча, Станіслава Шушкевіча і інш.).
ТИМОФЕЕВ (дапытваў Яна Скрыгана, Уладзіміра Хадыку і інш.).
ФАРБЕР (памочнік следчага; катаваў на допытах Платона Галавача і інш.).
ФИШ (катаваў на допытах падследных).
ХОДАНОВИЧ (арыштоўваў і дапытваў Валерыя Маракова і інш.).
ЦЕЙТЛИН (лейтэнант дзяржбяспекі; катаваў на допытах Анатоля Вольнага, Яфіма Гаварушку, Станіслава Шушкевіча і інш.; арыштаваны; былыя сябры-энкавэдысты білі яго, пакуль у яго не адняло мову2).
3 нарыса Я. Гаварушкі3 «У сталінскіх засценках»:
«Рабочий». Друкавацца пачаў у 1929 (перакладаў на рускую мову творы бел. аўтараў). 3 літаратурна-крытычнымі артыкуламі ўпершыню выступіў у 1931. У 1931-35 у аспірантуры Бел АН; пасля яе сканчэння да 1938 малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры. Адначасова выкладаў у МВПІ. У сак. —ліп. 1938 дэкан філалагічнага ф-та. Быў жанагы, гадаваў дзіця. Арыштаваны 21.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Надзеждзінская, д. 17, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» І за «падрыўную работу» 10.10.1938 да 8 гадоў ППК. Этапаваны на Калыму ў адзін з паўночна-ўсх. канцлагераў. Пасля вызвалення з 1946 працаваў як вольнанаёмны геолаг на капальнях у Магаданскай вобл. Падарваў здароўе; з 1965 інвалід 2-й трупы. У 1968 вярнуўся ў Мінск. Рэабілітаваны 8.8.1969. Апошні год перед смерцю паралізаваны. Асабовая справа Л. Ne 20094-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
Кр.: Возвращенные имена, БП. Т. 4; Рэпрэсаваныя . .
1 Памяць: Пет.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 3. С. 457-458.
2 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1706, л. 5.
3Гаварушка Яфім Максімавіч [крыптанім: Я. Г.; 15.10.1911, в Востраў Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомель-
«Яшчэ ў першыя дні допыту следчы Цэйтлін гаварыў што я ні ў чым не вінаваты, што на нашым курсе не было ніякай контррэвалюцыйнай арганізацыі, а следчы ж Раманюк ад мяне патрабаваў падпісаць пратакол, у якім было запісана, што ў пед/нстытуце была контррэвалюцыйная нацыяналістычная арганізацыя, якую стварыў Цішка Гартны праз пісьменніка Васіля Шашалееіча. Цэйтлін жа сцвярджаў, што «падпішыце вы пратакол допытаў ці не падпішыце, мы ўсё роўна асудзім. Бадай усім дзесяці былым студэнтам газета-выдавецкага аддзялення дадзім па 10 год, а вам — 6». — «А чаму?» — спытаўся я. «А таму, што вы не вінаваты. Мы доўга думал/, ці браць вас. А потым вырашылі — узяць, бо вы таксама не дурны мужык, а ў нас ёсць загад нашага народнага камісара Мікалая Іванавіча Яжова ўбраць усіх разумных інтэлігентаў. Так/ загад ён даў нам асабіста, калі прыязджаў у Мінск. Я думаю, што гэты загад у яго ўзгоднены з нашым дарагім Іосіфам Вісарыёнавічам Сталіным. Раю вам, Гаварушка, падпісаць усе пратаколы допытаў», — закончыў Цэйтлін»'.
3 ліста К. Лаймана-Сапіэта сакратару ЦК І<П(б)Б П. Панамарэнку:
«7 мая 1938. .. меня начал допрашивать следователь Цейтлин, требуя признаний, что я латвийский шпион. Цейтлин и его помощники начали надо мной издеваться... Я был подвергнут почти беспрерывной стойке, физическому воздействию кулаком... Цейтлин, а также пришедший в комнату допроса быв. начальник 3-го отдела НКВД БССР Серышев мне твердили: «Кожу снимем, ребра поломаем и шпионаж от тебя добудем...», а в конце третьих и начале четвертых суток допроса Серышев дал распоряжение Цейтлину «допрашивать меня по всем правилам», указывая, вернее, обращая внимание на доходящие до нас стоны, крики и стук из других каби-
скай вобл. — 3.6.1992, Смалявічы Мінскай вобл ], празаік, публіцыст, педагог. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 скончыў МВПІ. Выкладаў бел. мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9.12.1936 у мяст. Смілавічы. Асуджаны 2.10.1937 пазасудовым органам НКВД як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» І за «антысавецкую агітацыю» да 6 гадоў ППК І 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пасля вызвалення вярнуўся ў Смалявічы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19.10.1955. Працаваў настаўнікам і дырэктарам дзіцячага дома. Уклаў кнігу рэпрэсаванага акадэміка I. Замоціна «Творы» (Мн., 1991). У апошнія гады жыцця складаў анталогію паэзіі рэпрэсаваных паэтаў «Песня падуладных». Асабовая справа Г. № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь