• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ахвяры і карнікі  Леанід Маракоў

    Ахвяры і карнікі

    Леанід Маракоў

    Памер: 440с.
    Мінск 2007
    120.33 МБ
    В июне 1938 г. обвиняемый Вихорев был переведен на долж­ность начальника 4-го отделения Витебского УНКВД Зная о том, что сотрудники его отделения занимаются избиением арестованных, не принимал мер к искоренению незаконных действий, а наоборот, сам принимал участие в избиении аре­стованных Каца, Миклушова1, Лобача и Эстрина2. Кроме того, обвиняемый Вихорев занимался производством незаконных арестов, в результате его преступной деятельности невин­ные люди попадали в тюрьму: Онескович, Богорад (?), Дульченок, Страш, Зильбера...»3
    1 Міклушоў Герасім Анісімавіч [1894, в. Багданава, цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], калгаснік. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе «Ударнік». Быў манаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштава­ны 20.9.1937. Асуджаны 25.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 3.9.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.4.1960 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа М. № 9449-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    2 Эстрын Веньямін Айзікавіч [1905, Магілёў — ?], вайсковец. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1925). На момант арышту нам. камандзіра палкавой школы 188-га зянітна-артылерыйскага палка, старшы лейтэнант. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 18.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 128а. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 28.5.1938 за «контррэвалюцыйную трацкісцкую агітацыю» да 6 гадоў ППК. Пазбаўлены воінскага звання. Этапаваны ў Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 19.8.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.4.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Э. Ns 12040-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    3 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1702, л. 13.
    ВЛАСОВ (следчы, лейтэнант дзяржбяспекі; дапытваў Алеся Звонака і інш.).
    3 ліста П. Раднова1 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
    «Ни Левину, ни Вихореву, ни Власову я не давал указания создавать режимные камеры с агентурой якобы для изби­ения арестованных, вынуждая их на оговор себя и других...
    Не знал о допускаемых ими извращениях в работе...
    Честно веря директивам и указаниям оказавшегося вражеского руководства Наседкина и без всякого умысла слепо выполняя их... допустил ряд ошибок и нарушений в силу своей малоопытности и политической близорукос­ти»2.
    ВОЛКОВ (следчы, лейтэнант дзяржбяспекі; верагодна, да служ­бы ў Мінску працаваў у Оршы; катаваў на допытах Саламона Левіна, Валерыя Маракова, Барыса Мікуліча і інш.).
    ВОЛОЦОРУБ (следчы).
    3 ліста М. Несцяровіча сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
    «После ареста меня в тот же день и последующие дни и ночи допрашивали. При допросах применялись физиче­ские .. меры воздействия. Гэворили со мной начальник 4-го отдела Ермолаев и его зам. Кунцевич. После всего в одну ночь мне дано было 5 очных ставок. На них присутствова­ли Ермолаев, Быховский, Кунцевич и 2 следователя. Про­токолы ставок диктовались по очереди Кунцевичем, Быховским, Волоцорубом... Я вынужден был дать письменно показания, что я контрреволюционер, шпион, фашист, террорист, вредитель и пр. мерзость. Я оклеветал себя...»3
    ВОЛЬФСОН (арыштоўваў і дапытваў Барыса Мікуліча і інш.).
    1 Радноў Пётр Якаўлевіч, чэкіст. Н. ў 1902. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. У ЧК з 1920. У ВКП(б) з 1924. Служыў у Маскве (да жн. 1937), Іванаве (да крас. 1938). 3 мая 1938 начальнік УНКВД па Віцебскай вобл. Дэпутат Вярхоўнага савета БССР. Узнагароджанымі ордэнамі і медалямі. Арыштаваны. Асуджаны 27.9.1939 да ВМП.
    2 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1807, л. 57-70.
    3 Тамсама, с. 1805, л. 124-125.
    ВОЛЬФТРУБ Мейер Абрамович (следчы, дапытваў М. Дарожкіна1 і інш.; звольнены з органаў НКВД БССР у лют. 1939; ладчас 2-й сусветнай вайны зноў у НКВД; канчаткова звольнены ў ліст. 1946 «па стане здароўя»; жыў у Мінску).
    3 ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
    «Заместитель начальника 4-го отдела Кунцевич и следова­тель Вольфтруб доказывали мне почти в одних и тех же выра­жениях, что «НКВД под руководством Ежова ошибок не делает. Раз ты арестован, будешь неизбежно осужден»2.
    «27 июня 1938 г. следователь Вольфтруб предъявил мне об­винения по ст. 69 (вредительство), 70 (террор), 76 (контрре­волюционная агитация), указав, что я «изобличаюсь как актив­ный участник нацфашистской организации, вредительстве в области народного образования». Когда я... сказал, что в обла­сти народного образования никогда в жизни не работал... Вольфтруб [ответил]: «Могу записать тебе правотроцкистскую организацию — тебе же будет хуже... Все равно кем-нибудь будешь.. .»3
    3 ліста М. Вольфтруба (ад 11.12.1938) сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
    1 Дарожкін Мікалай Апанасавіч [14.12.1905, в. Гарохаўка, цяпер Бранская вобл., Расія — 27.4.1993, Мінск], міколаг і фітапатолаг. Акадэмік АН БССР (1962). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). 3 1931 працаваў вучоным спецыялістам, загадчыкам лабараторыі, дырэктарам Інстытута біялогіі АН БССР. Арыштаваны 26.6.1938. Абвінавачваўся ў «шпіянажы і арганізаванай антысавецкай дзейнасці». Пракуратурай БВА справа спынена. Вызвалены. Рэабілітаваны 9.2.1940. Удзельнічаў у 2-й сусвет­най вайне. 3 1948 дырэктар Інстытута біялогіі АН БССР, з 1959 дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства, у 1976-87 загадчьік лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.
    «Непонятна роль профессора Дорожкина, который очень невнят­но и туманно говорил о том. что следователь Вольфтруб предла­гал ему какое-то сотрудничество, что его, Дорожкина, скоро осво­бодят потому, что он многое знает, что он дал 7 очных ставок и т. д. Член партии Антоненко рассказывал, как Дорожкин уговари­вал его на очной ставке: «Иван Михайлович, признайся. Ведь мы со­стояли с тобой в контрреволюционной организации» (НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 2547, л. 30).
    2 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 2547, л. 6.
    3 Тамсама, л. 12.
    «[Почему] руководители нац. фашистской организации по сей день находятся на свободе (Купала, Колас, Вольфсон1...) — для меня совершенно непонятно»2.
    ВЫСОЦКИЙ* (следчы, катаваў на допыгах падследных).
    3 ліста ў ЦК КП(б)Б былога камандзіра 1-га кавалерыйскага эс­кадрона Райхліновіча Яфіма Мацвеевіча3:
    «У лістападзе 1937 года мяне прывялі а 1-й гадзіне ночы на допыт І пачалася расправа. Я быў звязаны ва ўтаймавальнай кашулі і збіты да страты прытомнасці. У снежні нада мной зрабілі інсцэніроўку абразання. А 2-й гадзіне ночы пры допыце мне прапанавалі спусціць нагавіцы... Я не пагадзіўся, але пасля жорсткага збівання спусціў нагавіцы / адзін са следчых выняў нож і прымусіў, каб я палавы орган паклаў на табурэтку, але я гэтага не зрабіў, і тады яны схапілі мяне за палавы орган / пачалалі цягаць па пакоі да страты прытомнасці...
    На наступны допыт, на Новы год, г. зн. 1 студзеня 1938 года, мяне выклікалі... таксама роўна а 2-й ночы, прымусілі стаяць на зважай і адзін [са следчых] стаў на зэдлік і пачаў мачыцца мне ў вуха. У гэтым жа месяцы таксама а 1-й гадзіне ночы (у 30-градусны мароз. —Л. М.) пры знарокадчыненых вокнах Ідзвярах мяне распранулі да адной кашулі, налілі за каўнер 2 графіны вады і прымусілі сядзець да 2 гадзінаў раніцы. На мне абсалютна ўся вопратка змерзла, я змерз да страты прытомнасці. Дадам, што следчы Высоцкі, які мяне збіваў і здзекаваўся з мяне, прымушаў
    1 Вальфсон Сямён Якаўлевіч [27.5(8.6). 1894, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 1941, Мінск], дзяржаўны дзеяч, філосаф, літаратуразнавец, педагог. У 1919 скончыў Кіеўскі ун-т. 3 1921 прафесар БДУ. У 1931—38 дырэктар Інстытута філасофіі і права. Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму, абвінавачваў бел. пісьменнікаў у нацыяналізме. Калі ў 1938 у НКВД дайшла чарга і да выкрывальніка нацдэмаў, знаёмыя лекары схавалі В. у бальніцы для псіхічна хворых, дзе ён і адседзеўся. У пачатку 2-й сусветнай вайны схоплены і забіты фашыстамі.
    2 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1398, л. 57.
    3 Н. ў 1900 у в. Пранчэйкава Вілейскага пав Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. Да арышту камандзір 1-га кавале­рыйскага эскадрона. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны ў Мінску 15.9.1937. Асуджаны 1.9.1938 асобай нарадай пры НКВД за «сувязь з польскай разведкай» да 3 гадоў ППК. Дадому вярнуўся інвалідам. Рэабілітаваны 24.4.1990 пракурагурай БВА. Асабовая справа Р. № 30959-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
    мяне стаяць на зважай, трымаць тоўстую кнігу Ьвангелля, хрысціцца і маліцца. Гэта працягвалася 6 месяцаў...»
    ГЕРАСИМОВИЧ
    ГОДИН (следчы, кагаваў на допытах падследных).
    ГОРЕМЫКИН (оперупаўнаважаны).
    3 ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
    «Уполномоченный Гбремыкин издевательски улыбался, рас­сматривая взятый у меня при обыске и аресте мой партийный билет № 0855202»'.
    ДОВГАЛЕНКО Василий Ал. (следчы, лейтэнант дзяржбяспекі; да службы ў НКВД працаваў настаўнікам; дапытваў Анатоля Вольнага, Цішку Гартнага, Сяргея Грахоўскага і шэраг іншых беларускіх пісьменнікаў).
    3 успамінаў С. Грахоўскага:
    «Мяне дапытваў следчы Даўгапенка. Пазней яму «даверылі гутарыць» з самім Цішкам Гартным...
    У чарговы раз прывялі да Даўгаленкі ў кабінет, рукі назад, та­бу рэтка стаіцы Ён бярэ нейкія дакументы са стала і тыкае мне ў теар:
    — Ведаешяго?
    — I Цішка Гартны, камуніст з 1912 года, арыштаваны? — не змог стрымаць я здзіўлення.
    — А што? Ён жа адзін з кіраўнікоў контррэвалюцыйнай арганізацыі, і ты павінен быць нам вельмі ўдзячны, што своечасова цябе перахапілі і ворагі народа не паспелі ўцягнуць пачынаючага паэта ў антысавецкую дзейнасць, а яны ж на гэткіх, як ты, і разлічвалі...
    У мяне дома засталася маладая жонка, таксама як і я, студэнтка. Яна была на апошнім месяцы цяжарнасці, а яе пасля майго арышту выкінулі з кватэры. Я ўмаляю, прашу сказаць, нарадзіла яна ці не, хвалююся, таму што пры родах тады шмат жанчын памірала.
    — От прызнаецеся, падпішаце ўсе паперы, што трэба, тады і даведаецеся...»
    ДРОЗДОВ Александр Евсеевич’ (н. ў 1905; у НКВД з 1926, оперупаўнаважаны, арыштоўваў і дапытваў Барыса Мікуліча і інш.).
    1	НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 2547, л. 4.
    ЕВТУШЕНКО (следчы, катаваў на допытах падследных1).