• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ахвяры і карнікі  Леанід Маракоў

    Ахвяры і карнікі

    Леанід Маракоў

    Памер: 440с.
    Мінск 2007
    120.33 МБ
    Как теперь выяснилось, быв. следователь Быховский, произ­ведя допросы, сопровождаемые не поддающимися описанию фи­зическими воздействиями, добился немало самооговоров ...К чис­лу таких жертв попал и мой муж»3.
    3	заявы В. Быхоўскага на імя наркама УС БССР А. Наседкіна ад 27.11.1938 г. (заява напісана за некалькі тыдняўда арышту таго, каму яна была адрасавана, І арышту самога заяўніка):
    «Я хочу Вам рассказать о тех безобразиях, антипартийных, по существу фашистских методах следствия, которые здесь, в Белоруссии, процветали на протяжении последних лет 19371938 гг. в бытность здесь наркомом Бермана и до вашего приез­да сюда...
    Берман и нач. следственного отдела Волчек стали на офици­альных совещаниях работников существовавшего здесь след-
    1 НАРБ, ф.4п, в. 21, с. 1808, л. 12-19.
    2Трыфсік Барыс Ісакавіч. Н. ў 1900. У 1919 уступіўу ВКП(б). У першай палове 1930-х г. сакратар Талачынскага райкама ВКП(б).
    3 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1807, л. 29-30.
    ственного отдела давать установки совершенно открыто, что если враг не сдается, надо на него воздействовать физически и сломить его...
    И я в числе других стал это делать. Я стал применять при допросах к арестованным самые разнообразные методы изде­вательств...
    Я бил и применял всякого рода издевательства... бил их ру­ками... ложил их на пол, сгибал вдвое и ставил сверху стул, са­дился на него и сидел до тех пор, пока эти лица не начинали давать показания...
    Я видел, что в окружении меня поголовно все, от мала до ве­лика, — все бьют... били и оперативные работники и не опера­тивные...
    Особенно много натворили беззаконий и безобразий, избива­ли арестованных, истязали их, сотрудники НКВД БССР — Авер­бух, Вихорев, Волков, Завадский, Кауфман, Кунцевич, Лукашонок, Массарский, Перевозчиков, Перский, Половинскин, Серышев, Слукин, Сотиков, Цейтлин, Шейнкман, Широков истязали нагайка­ми и поясами, заставляли арестованных избивать друг друга, раздевали арестованных догола и били их поясами до полусмер­ти. Это делали следователи: Барсуков, Бурмистров, Годин, Климкович, Козлюк, Короткевич, Крупенков, Кузнецов Паремский, Сер­геев, Фиш, Черняк».
    Быхоўскі, расказаўшы новаму кіраўніку МУС, што тварылася да яго прыходу ў засценках унутранай турмы НКВД, спадзяваўся, што выратуе сабе жыццё. I не памыліўся. Замест шмат разоў заслужанага расстрэлу атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі.
    ФЕДОРОВ"1 (начальнік аддзялення (змяніў Быхоўскага, потым Гарбачэўскага (1938) па справах нацыянал-фашыстаў 4-га СПА).
    ГОРБАЧЕВСКИЙ Макар Давыдович* (н. ў 1906 у в. Багданава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. Да 1927 працаваў на сельскай гаспадарцы ў бацькоў. 3 1927 — тэхнічны сакратар Лёзненскага райкама ВКП(б). 3 1928 — курсант школы аднагадзічнікаў 3-га сапёрнага батальёна ва Уладзіміры. 3 1929 — загадчык улікова-статыстычнага пададдзе­ла акруговага камітэта партыі (Віцебск). Член ВКП(б) з кастр. 1929. У 1930-35 — супрацоўнік АЦПУ НКВД БССР (Мінск). У 1935-36 — слухач Цэнтральнай школы НКВД (Масква). 3 1937— начальнік
    1 Інфармацыя пра персаналіі, адзначаныя зорачкай, часткова або цалкам узята з кнігі' ЛукашукА. «За кіпучай чэкісцкай работай»: 3 жыцьця катаў. Мн., 1997.
    Старобінскага, потым — Шклоўскага раённага аддзела НКВД. 3 1938 — начальнік аддзялення (змяніў на нядоўгі час Фёдарава) па справах нацыянал-фашыстаў 4-га СПА), потым — кіраўнік УНКВД па Пінскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны — у войсках НКВД. Арганізоўваў дыверсійныя партызанскія трупы для работы ў нямецкім тыле. 3 восені 1944 — нам. наркама ўнутраных спраў БССР па кадрах. У 1945-47 удзельнічаў у разгроме антысавецкага падполля ў Гродзенскай вобл. У першай палове 1950-х г. — начальнік улікова-архіўнага ўпраўлення КДБ Брэсцкай вобл. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1 ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, мноствам медалёў. 27.12.1955 звольнены з-за службовай неадпаведнасці. 30.3.1961 Брэсцкім абл. камітэтам КПСС выключаны з партыі).
    ШЕЙНКМАН* (начальнік аддзялення па справах трацкістаў і правых 4-га СПА (1936-1937); катаваў на допытах Платона Галавача і інш.).
    3 ліста В. Ермалаева сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
    «У [4-га СПА] было 8 аддзяленьняў. Аддзяленьне ў справах трацкістаў і правых узначальваў Шэйнкман, разбэшчаны чалавек, стары халасьцяк, заляцаўся да кожнай спадніцы...»
    АШИШКЕВИЧ* (начальнік аддзялення (змяніў Шэйнкмана) па справах трацкістаў і правых 4-га СПА (1937)).
    АРТОМОНОВ* (начальнік аддзялення па справах эсэраў і меншавікоў 4-га СПА).
    3 ліста В. Ермалаева сакратару ЦК КП(б)Б П Панамарэнку: «Артамонаў — п’яніца, гультай, прагульшчык...»
    АЕ’ХАНГЕЛЬСКЙЙ* (начальнік аддзялення (змяніў Ашышкевіча) па справах трацкістаў і правых 4-га СПА, начальнік аддзялен­ня (змяніў Артамонава) па справах эсэраў і меншавікоў 4-га СПА).
    ПОЛИТЫКА (начальнік аддзялення (змяніў Архангельскага) па справах эсэраў і меншавікоў 4-га СПА, дапытваў Міхася Зарэцкага, Васіля Сташэўскага і інш.).
    ТАРАКАНОВ Сергей Иванович (начальнік Слуцкага раённага аддзела НКВД, з ліст. 1938 у Мінску, начальнік аддзялення (змяніў Архангельскага) па справах трацкістаў І правых 4-га СПА, начальнік аддзялення (змяніў Палітыку) па справах эсэраў і меншавікоў 4-га СПА; арыштаваны 20.5.1939; асуджаны да 10 гадоў ППК).
    3 прызнанняў следчага Слуцкага НКВД А. Машэнца*:
    «На аператыўных на радах Тараканаў прызначаў на кожнага супрацоўніка цвёрдыя нормы выкрыцця трох-чатырох арыштаваных у суткі. Пасадка на вугал крэсла. допыт стоячы і фізічнае збіванне ўжываліся масава ўсімі намі. следчымі. іначай і быць не магло, бо прызначаную норму— тры-чатыры выкрыцці ў суткі — немагчыма выканаць пры звычайным допыце. Следчыя, дапытваючы такімі метадамі, давалі ад аднаго да трох выкрыццяў, і былі асобныя выпадкі, калі дабіваліся па тры-чатыры выкрыцціў суткі, напрыклад, Шэвелеў, Лучко, Сталяроў, я і Каралёў...»
    3 ліста С. Тараканава сакратару ЦК ВКП(б) Г. Малянкову:
    «...осуждают меня к лишению свободы на 10 лет за что? Только за то, что я всем следователям передавал установки быв. наркомов Бермана и Наседкина, чтобы каждый следова­тель в сутки разоблачал от 1 до 2 арестованных, а также за то, что я лично к арестованному... Хаткевичу применил меры физического воздействия, нанес два удара кулаком по голове...»'
    ГОРБАТЫЙ* (начальнік аддзялення па справах савецкага апарату І рабочага класа 4-га СПА).
    ЛЕГАЕВ* (начальнік аддзялення (змяніў Гарбатага) па справах савецкага апарату І рабочага класа 4-га СПА).
    СЛУКИН (лейтэнант дзяржбяспекі; начальнік аддзялення па справах моладзі 4-га СПА (крас. 1937); катаваў на допытах Васіля Хомчанку і інш.).
    3 ліста В. Ермалаева сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
    «Слукін—распуснік, разбэшчаны ў полавых адносінах, маральна нізкі. Выкарыстоўваў у нізкіх мэтах канспіратыўную кватэру — вадзіў туды жанчын...»
    ГУБСКАЯ М. А.* (афіцэр дзяржбяспекі, начальнік4-га аддзялен­ня 4-га СПА (1937), потым сакратар у апараце НКВД (?); падпісала пастанову аб арышце Васіля Хомчанкі і інш.).
    КАГАН (начальнік 3-га аддзялення 4-га СПА (ліп. 1935), паводле некаторых звестак сваяк паэткі Эдзі Агняцвет; катаваў на допы­тах падследных2).
    1 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1706, л. 11.
    2 Тамсама, л. 5.
    «.. .Власов Гоигорий... при допросах на следствии жестоко из­бивался следователями Каганом, Малахановым, Киселевым, Ев­тушенко, которые требовали от него показаний...»'
    ШЛИФЕНСОН Самуил Иосифо­вич (н. ў 1903 у Вяліжы Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл., у сям’і яўрэйскага служачага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У ЧК І ВКП(б) з 19212. 3 ліст. 1925 — нам. упаўнаважанага па інфармацыі, упаўнаважаны 16-га Койданаўскага памежнага атрада АДПУ БССР. 3 мая 1933 — начальнік аддзялення Віцебскага аператыўнага сектара ДПУНКВД БССР. Са снеж. 1936 — начальнік 3-га аддзялення 4-га СПА (ліст. — снеж. 1936). 19.12.1937 узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. 3 11.4.1938 — начальнік УНКВД Гомельскай вобл. Падпісаў пастановы на арышты Сымона Баранавых, Анатоля
    Вольнага, Міхася Зарэцкага, Валерыя Маракова, Барыса Мікуліча і вобыскі ў іх кватэрах; арыштоўваў і дапытваў Змітрака Астапенку і інш., разам з Ушаковым і інш. следчымі суткамі катаваў і давёў да вар’яцтва Цішку Гартнага; у камеры, разлічаныя па кубатуры на 3 (тры) чалавекі, заганяў 40 (сорак) чалавек; аддаваў загады збіваць падследных, якія не прызнавалі сябе вінаватымі. Арыштаваны 2.12.1938. Падчас следства вінаватым сябе прызнаў. Асуджаны ваенным трыбуналам войскаў НКВД Беларускай акругі ў перыяд 15-18.5.1939 да ВМП. Расстраляны ў 1939).
    3 успамінаў Івана Аляксеевіча Карцеля:
    «Днём тут (ва ўнутранай турме НКВД. — Л. М.) цішыня, самая «малацьба» пачынаецца глыбокай ноччу...
    Мяне ўжо чакалі двое следчых: Цэйтлін і Шліфенсон. Пасадзілі на высокае крэсла, ногі не даставалі да падлогі, каб чалавек быў у пастаянным напружанні, трымаўся на нервах — як бы не хіснуцца І не зваліцца.
    Не паспеў я спытаць, на якой падставе арыштаваны, як у адно вуха закрычаў Шліфенсон: «Дзе і калі вы завербаваны ў контррэвалюцыйную нацыяналістычную арганізацыю?», а ў дру­
    1 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1706, л. 5-6.
    2 Тамсама, с. 1702, л. 5-7.
    гое вуха — тое ж самае Цэйтлін. Не паспее выкрыкнуць сваё пытанне Шліфенсон. як тым жа пытаннем аглушае Цэйтлін. Я адчуваў сябе як на кавадле, па якім лупяць два малаткі. Дзяўбуць дзень, потым ноч, потым зноў дзень. Зморыцца ад дзяўбання Цэйтлін — ідзе на адпачынак, дзяўбанне пачынае Шліфенсон. А калі і ён стоміцца. яго замяняе хто-небудзь іншы са следчых...
    Канвеерныя допыты на працягу некалькіх сутак — гэта былі яшчэ толькі кветачкі. Упартых, якіх нічым нельга было прымусіць падпісаць пратакол, ставілі ў так званую стаячую труну. дзе чалавек траціў прытомнасць ужо праз некалькі гадзін. Яшчэ заганялі ў карцэр з халоднай вадой на цэментнай падлозе...
    3 другой паловы 1937г. ...з допытаўне прыводзілі, а прыносілі. дакладней, прыцягвалі. Збітага. беспрытомнага чалавека прос­та перакідвалі за парог камеры, як мех з зернем. Чалавек дзён дзесяць прыходзіўу прытомнасць. нічога не еў прасіў толькі піць...
    Амаль год я быў пад следствам і прайшоў праз рукі і кулакі многіх следчых-фальсіфікатараў. Устаноўка ў іх была такая: катаваць да таго часу, пакуль чалавек не падпішацца пад злачынствам, якое яму прыпісвалася. Самым жорсткім для мяне быў следчы Шліфенсон, начальнік аднаго з аддзелаў НКВД рэспублікі. Ён не ведаў беларускай мовы. наўрад ці меў сярэднюю адукацыю. але спецыялізаваўся на стварэнні спраў вучоных і пісьменнікаў. За карёру, за ўзнагароды ён. здавалася, гатоў быў стварыць ілжывую справу нават на роднага бацьку. «A-а. на маё месца цэліш. Польшчы хацеў аддаць Беларусь, — перарываў ён часам допыт, пераходзячы на «лірыку». — А вось табе, вось!» — і тыцкаў у нос кулаком з фігай. На руках гэтага маленькага чалавека з завітушкамі на патыліцы засталася кроў многіх беларускіх інтэлігентаў...»1