Ахвяры і карнікі
Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
2 НАРБ, ф. 4п^ в. 21, с. 1807, л. 159-166.
БССР (ліст. 1936); разам з С. Шліфенсонам і інш. следчымі суткамі катаваў на допытах і давёў да вар’яцтва Цішку Гартнага; арыштаваны ў 1939 (?); на допытах прызнаў, што збіваў падследных яшчэ ў Ляфортаўскай турме, але, калі пачалі катаваць яго, сцвярджаў, што «не бил так по-зверски» і ўвогуле не меў «представления об испытываемых избиваемым муках и чувствах»; асуджаны да ВМП 21.1.1940 як «германскі шпіён, завербаваны ў 1932 годзе» І «член антысавецкай арганізацыі з 1933»; расстраляны).
ДЕЙКОВ (афіцэр дзяржбяспекі, начальнік 4-га СПА (май 1935)).
ГОЗИН (афіцэр дзяржбяспекі, нам. начальніка 4-га СПА (май 1935); на допытах катаваў падследных).
КЛЕЙНБЕРГ (капітан дзяржбяспекі; начальнік 4-га СПА (кастр. — ліст. 1936); дапытваў Яна Скрыгана, Васіля Сташэўскага, Уладзіміра Хадыку і інш.; арыштаваны, верагодна, у 1938).
ВРАЧЕВ Георгий Яковлевич (н. ў 1900; капітан дзяржбяспекі, начальнік 4-га СПА (снеж. 1936 — жн. 1937); дапытваў шэраг бел. пісьменнікаў; арыштаваны ў 1939 (?)).
3 ліста В. Ермалаева сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
«Клейнберг... аказаўсяворагамнароду—прайдзісветам, пасля яго [начальнікам 4-га СПА стаў] Урачоў, пра якога старыя работнікі кажуць, што ён прапіў4-ты аддзел, зачыняўся ў кабінеце штодзень з пахмелля і нікога не прымаў. Пасля яго [4-м СПА кіраваў] Волчак, які быў арыштаваны за сувязь з трацкістамі...»1
ВОЛЧОК (старшы лейтэнант дзяржбяспекі, нам. начальніка, начальнік 4-га СПА (студз. 1937 — студз. 1938); падпісаў пастанову аб арышце Васіля Хомчанкі, Платона Галавача І, верагодна, Янкі Нёманскага, Браніслава Тарашкевіча, Аляксея Траецкага, Зэліка Аксельрода, Ізі Харыка, Якава Бранштэйна, Аркадзя Смоліча, Васіля Шчарбакова, Пятра Ільючонка, Фларыяна Ждановіча, Дзмітрыя Курдзіна, Сямёна Клінцэвіча, Арона Юдэльсона, Сямёна Якубчыка, Іосіфа Воўк-Левановіча і інш.; дапытваў Міхайлу Піятуховіча, Міхася Чарота і інш., падпісваў абвінаваўчыя заключэнні; асуджаны ў 1939 (?)).
ЕРМОЛАЕВ Василий Андреевич (н. ў 1900 у в. Печарнікі Разанскай губ. ўсям’і рускага селяніна; член ВКП(б)з 1919; у АДПУ з
1 ЛукашукА. «За кіпучай чэкісцкай работай»: 3 жыцьця катаў. Мн., 1997.
1924; у 1935 накіраваны ў БССР; праз некалькі месяцаў прызначаны начальнікам Асобага аддзялення кавалерыйскай дывізіі; з кастр. 1936 — начальнік Лепельскага раённага аддзела НКВД; старшы лейтэнант дзяржбяспекі; у пачатку 1938 пераведзены ў Мінск, прызначаны начальникам 4-га СПА УДБ (у студз. або лют. 1938 змяніў Ваўчка); арыштаваны ў студз. 1939; асуджаны 29-30.5.1939 ваенным трыбуналам войскаў НКВД СССР Беларускай акругі ў Мінску да ВМП1; на судзе вінаватым сябе не лрызнаў і адмовіўся ад паказанняў, якія даў падчас следства; 5.9.1939 расстрэл заменены на 10 гадоў ППК).
3 ліста В. Ермалаева сакратару ЦК КП(б)Б П Панамарэнку:
«На пачатак лютага 1938 году за [сакрэтна-палітычным] аддзелам, дзе працавалі 54 чалавекі, налічвалася больш за 450 арыштаваных, многія зь якіх чакалі свайго пёсу год і болей. Каля 600 сьледчых справаў з пэрыфэрыіляжалі доўгія месяцы без адказу... Я знайшоў у аддзеле поўны развал дысцыпліны, наяўнасьць групаўшчыны на глебе марапьна-бытавога разбэшчаньня... Сувязь зь невядомымі жанчынамі, няведаньне іх групай, выкарыстаньне для нізкіх мэтаў кансьпіратыўных кватэраў. У гэтую групу ўваходзілі Слукін, Кунцэвіч, Быхоўскі, Шэйнкман, Якімаў, Перавозчыкаў ды інш.»
3 ліста М. Сцерніна2 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку (дат. 29.7.1939):
1 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1702, л. 2-4.
2 Сцернін (Багдановіч) Мікалай Клеафасавіч. Н. ў 1900 у сям’і чыгуначніка. Скончыў Магілёўскую гімназію. 3 1913 працаваў карэктарам мясцовай земскай друкарні. 3 верас. 1917 уваходзіў у склад Магілёўскай арганізацыі РСДРП (левыя інтэрнацыяналісты). У розныя гады рэдагаваў ці быў супрацоўнікам газ.: «Соха и молот», «Известия Оршанского Совета», «Оренбургский рабочий», «Тамбовская правда», «Красное Знамя» (Цюмень), «Красный шахтёр» (Шахты), «Донская правда» (Таганрог), «Кооперативная жизнь» (Мэскеіэ) і інш. Узначальваў Саюз журналістаў у Магілёве. У 1932 скончыў вышэйшыя рэдактарскія курсы ў Маскве. Потым працаваў нам загадчыка сектара друку ВЦСПС. Нечакана С. перавялі ў Чашніцкі р-н Віцебскай вобл, на пасаду начальніка палітаддзела саўгаса «Пачаевічы». Пазней быў рэдактарам газ. «Звязда». Звольнены ўжн. 1936 «за потерю революционной бдительности и допущение засоренности аппарата редакции... чуждыми людьми». Працаваў пасля гэтага ў Інстытуце мовы І літаратуры АН БССР рэдактарам руска-бел. слоўніка І сакратаром рэдакцыйнага аддзела акадэміі. Арыштаваны 11.6.1938. Пад следствам знаходзіўся ва ўнутранай турме НКВД у Мінску. Вытрымаў больш за сорак допытаў, якія суправаджаліся страшнымі катаваннямі. Вызвалены 11.7.1939. Пры вызваленні прымушаны напісаць наступную пад-
«Впервые с фальсификацией «очных ставок» я ознакомился 13 июля 1938 в кабинете начальника 4-го отделения Ермолаева»1 .
«Ермолаев говорил мне: «На тебя будет 100 показаний и 30 очных ставок...»2
«Ермолаев неоднократно приходил ко мне на «допросы», видел меня избитого, с кровавыми нарывами на лице и шее, с кровоподтеками. разбитыми, распухшими ногами. Когда я заявил, что меня бьют. Ермолаев... ответил: «Мерзавец! Ты клевещешь на НКВД». После его ухода меня... избивали еще сильнее..,»3
«7-го июля [1938] начались «допросы» под руководством начальника 4-го отдела Ермолаева, который в первый же день неоднократно заходил, угрожал расстрелом и обещал лично за меня взяться»4.
3 прысуду № 80 па крымінальнай справе № 106 (ад 2930.5.1939):
«...в результате указаний [Ермолаева], подчиненный ему следственный аппарат начал применять методы физического воздействия к арестованным, последствием чего на допросах были убиты арестованные Лемеш, Шевелев и Тихонец5; вместо того, чтобы виновников убийства привлечь к уголовной ответственности. он. Ермолаев, вызывает врача Каца, которого заставляет составить акт о том. что арестованные умерли естественной смертью.
В 1938 году 4-м отделом было проведено следствие по делу Корженевича6 и Ароцкера7 — по обвинению их в участии в право
піску: «Я. Стернин Н. К., обязуюсь никому и нигде не говорить о том. что мне стало известно за время с 11 июня 1938 г. по 11 июля 1939 г. о работе органов НКВД. Мне известно, что за нарушение этого я буду отвечать по всем строгостям революционных законов, как за разглашение государственных тайн».
Кр.: Селяменеў В.. Бараноўскі Я. Пачыналі па-рознаму — завяршалі аднолькава (Драматычныя лёсы рэдактараў газеты) // Звязда. 1997. 10 крас.: Памяць: Пет.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 3. Мн., 2004. С. 525-526.
1 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 2547, л. 31.
2 Тамсама, л. 15.
3 Тамсама, л. 24.
4 Тамсама, л. 12.
5 Біяграфічныя звесткі не выяўлены.
ь Біяграфічныя звесткі не выяўлены.
7 Ароцкер Вульф Герцавіч [1892, мяст. Смаргонь Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 29.11.1938, Мінск, турма НКВД],
троцкистской организации и во вредительстве: не имея достаточных материалов по делу Корженевича, Ермолаев утвердил обвинительное заключение, а дело Ароцкера было возвращено Минским облсудом на доследование, без допроса обвиняемого, приобщил к делу один протокол, в котором Остроух изобличал Ароцкера в шпионской деятельности, составили обвинительное заключение, которое утвердил без достаточных к тому оснований обвиняемый Кунцевич. Оба эти дела Ермолаевым были доложены на тройке, и Корженевич и Ароцкер были приговорены к высшей мере наказания и приговоры приведены в исполнение.
Кроме того, Ермолаевым в бытность его начальником 4-го отдела УГБ НКВД БССР производились массовые необоснованные аресты, среди которых были научные работники... Ивашкевич, Камлюк', Лебенский, Шиманский и др.»2
СЕРГЕЕВ Алексей Андреевич (н. ў 1905 у в. Радыёнаўка Серпухаўскага пав. Маскоўскай губ. у сям'і рускага рабочага. У ЧК з 1932. Са жн. 1936 — старшы оперупаўнаважаны НКВД БССР, начальнік аддзялення 4-га СПА УД Б НКВД БССР. Катаваў на допытах падследных, за што з сяржантаў узведзены ў капітаны (1939), а яшчэ праз некалькі гадоў — у палкоўнікі. 3 1954 на пеней. Старшыня Беларускага таварыства паляўнічых І рыбаловаў. 3 палявання на людзей пераключыўся на паляванне на жывёлаў.
3 ліста С. Гваздзецкага3 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
службовец. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. дырэктар Уздзенскага леспрамгаса. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 1.7.1937. Асуджаны тройкай НКВД 1.11.1938 за «шпіянаж» і «шкодніцтва» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.1.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 11361-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
1 Верагодна, маецца на ўвазе Камлюк Васіль Радзівонавіч. Падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...
2 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1702, л. 2-4.
3 Гваздзецкі Сцяпан Паўлавіч. 3 украінскай сялянскай сям'і. Падчас 1-й сусветнай вайны салдат царскай арміі. У1917 кулямётчык 2-га стралковага палка ў Петраградзе. У чэрв. 1917 уступіў у ВКП(б). Удзельнік Кастрычніцкага перавароту 1917. Адзін з арганізатараў са-
«Я являюсь жертвой произвола, творимого следователем Перским и его бригадой, а позже и его последователями Сергеевым и др От истощения я слепну, с трудом передвигаюсь...»1
АЗАРОВ (старшы лейтенант дзяржбяспекі, нам. начальника 4-га СПА (ліст. 1936 — ліп. 1937); дапытваў Міхася Багуна, Уладзіміра Хадыку і інш.).
СУСМАН (нам. начальника 4-га аддзела УДБ НКВД БССР, старшы лейтенант дзяржбяспекі).
КУНЦЕВИЧ Иван Игнатович (н. ў 1904 у в Востраў МИнскай губ. ў бел. сялянскай сям’И; член ВКП(б) з 1929; у АДПУ з 1932; сяржант дзяржбяспекі; начальник аддзялення па справах царкоўнікаў И сектантаў 4 СПА (май 1935-1937); нам. начальника 4-га СПА В. Ермалаева (1938); дапытваў Платона Галавача, Міхася Зарецкага, Алеся Звонака, Васіля Каваля, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Барыса Мікуліча, Міхайлу Піятуховіча, Аляксандра Чарнушэвіча И інш.; катаваў на допытах падследных, прымушаў Их збіваць адзін аднаго; арыштаваны И асуджаны 29-30.5.1939 ваенным трыбуналам войскаў НКВД СССР Беларускай акругі ў МИнску да ВМП2 (верагодна, заменена на 10 гадоў ППК).