• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ахвяры і карнікі  Леанід Маракоў

    Ахвяры і карнікі

    Леанід Маракоў

    Памер: 440с.
    Мінск 2007
    120.33 МБ
    ЮР’ЕЎ Раман Іосіфавіч* (1891), настаўнік. Арыштаваны 10.8.1938. Асуджаны 11.11.1938.
    1938 (месяц і дзень невядомы)
    АПІН Пётр Ільзавіч (22.3.1886), грузчык чыгуначнай транспартнай экследыцыйнай канторы. Арыштаваны 4.12.1937. Асуджаны 10.1.1938.
    БУРКЕВІЧ Уладзімір Канстанцінавіч** (1919), селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 17.5.1938. Асуджаны 1.9.1938
    ГАРДЗЕЙ Мікалай Юр’евіч (снеж. 1905), брат С. Гардзея (гл.: 25.4.1938), землямер Чэрвеньскага райземаддзела. Арыштаваны 8.1.1938. Асуджаны 29.3.1938.
    ГУТГАРЦ Ізраіль (Сруль) Беркавіч (1901), токар завода імя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску. Арыштаваны ў снеж. 1937. Асу­джаны 5.1.1938.
    ЖДАНОВІЧ Станіслаў Аляксандравіч** (1895), працаваў у калгасе «Камінтэрн». Арыштаваны 5.1.1938. Асуджаны 9.1.1938.
    ЖУК Емяльян Мікалаевіч (25.8.1895), закройшчык Мінскай швейнай фабрыкі «КІМ». Арыштаваны 14.10.1937. Асуджаны 14.12.1937.
    КАЗІМІРЧЫК Уладзімір Лук’янавіч** (1907), дзяжурны чыгунач­най ст. Крупкі. Арыштаваны 9.7.1938. Асуджаны 16.10.1938.
    КАСЦЯН Іван Іванавіч (1899), водаправодчык гарбарнага заво­да «Бальшавік» у Мінску. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 9.12.1937.
    КУЗЬМІЦКІ Франц Язэпавіч (1910), грузчык чыгуначнай ст. Негарэлае. Арыштаваны 5.7.1938. Асуджаны 7.10.1938.
    КУНІЦКІ Адольф Антонавіч** (1900), працаваў у калгасе «Новаежыццё» Арыштаваны 13.8.1938. Асуджаны 2.11 1938.
    КУШАЛЬ Аляксандр Лукіч (1885), настаўнік Курганскай СШ. Арыштаваны 9.1.1938. Асуджаны 20.9.1938.
    ЛОБАЧ Міхаіл Раманавіч (1896), конюх калгаса «Ленінскі шлях». Арыштаваны 11.3.1938. Асуджаны 14.3.1938.
    ЛЯЎКО Браніслаў Іванавіч (1898), працаваў у калгасе «Усход». Арыштаваны 20.11.1937. Асуджаны 14.12.1937.
    ЛЯШКО Франц Адамавіч (1900), шавец арцелі «Каапрамонт» у Каралішчавічах. Арыштаваны 20.11.1937. Асуджаны 14.12.1937.
    МАЛАШ Лаўрэн Фёдаравіч (1895), калгаснік. Арыштаваны 18.11.1937. Асуджаны 8.1.1938.
    МЫСЛІЦКІ Язэп Серафімавіч** (1892), шавец арцелі інвалідаў «Чырвоная зараніца». Арыштаваны 30.7.1938. Асуджаны 3.11.1938.
    НОВІКНесцер Васілевіч** (13.3.1876), працаваў у калгасе «Новы шлях». Арыштаваны 6.1.1938. Асуджаны 8.1.1938.
    НЯМКОВІЧ Аляксей Рыгоравіч** (1900), працаваў у калгасе «Г)ерамога». Арыштаваны 13.8.1938. Асуджаны 8.10.1938.
    ПАНАМАРЭНКА Мікалай Іванавіч (1903), начальнік склада № 96 у Мінску. Арыштаваны 5.8.1938. Асуджаны 11.10.1938
    ПАНКРАШОЎ (ПАНКРАШАЎ) Іван Міхайлавіч (1903), майстар шклозавода ў Барысаве. Арыштаваны 4.12.1937. Асуджаны 21.1.1938.
    ПАХАМОВІЧ Васіль Мікалаевіч (1898), грабар. Арыштаваны 9.2.1938. Асуджаны 16.4.1938.
    РУСЕЦКІ Васіль Якаўлевіч (28.2.1885), дырэктар завода імя Мяснікова ў Мінску. Арыштаваны 26.7 1938. Асуджаны 7.10.1938.
    РЫМАШЭЎСКІ Зянон Адамавіч* (9.7.1905), дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 20.1.1937. Асуджаны 14.12.1937.
    ТАРАСІК Вікенцій Іванавіч (1897), дзясятнік «Свіслачбуда». Арыштаваны 14.1.1938. Асуджаны 26.2.1938.
    САДОЎСКІ Антон Станіслававіч** (1900), сакратар партбюро 39-га кавалерыйскага палка. Арыштаваны 20.3.1938. Асуджаны 2.7.1938.
    СКУРЛАТОВІЧ Васіль Міхайлавіч (1879), калгаснік. Арыштава­ны 17.7.1938. Асуджаны 3.11.1938.
    СТАВЕР Аляксандр Міхайлавіч(1916), тынкоўшчыкАТСў Мінску. Арыштаваны 5.9.1937. Асуджаны 3.11.1938.
    СТАСЮЛЕВІЧ Марк Фаміч (Цімафеевіч)** (1902), працаваў у калгасе «Улада Саветаў». Арыштаваны 18.1.1938 (?).
    ЦЭБЕРГ Аляксандр Карлавіч (1874), тэлеграфіст чыгуначнай ст. Радашковічы. Арыштаваны 5.12.1937. Асуджаны 8 1.1938.
    ХТО НАСТУПНЫ?
    3 успамінаў Міхася Кавыля «Казённы дом і далёкая дарога» (падзеі, якія ў іх апісваюцца, адбываліся ў канцы лют. 1933 года):
    «...із камеры дыхнула такім смуродам, што ледзь утрымаўся на нагах. Як п’яны апусьціўся гут жа каля дзьвярэй на нары, паміж нечых худых, як у рахітыка, ног. Паглядзеў на вялікую камеру. На нарах, на цэмэнтовай падлозе адзін каля аднаго ляжалі, хто на баку, хто на сьпіне, нейкія стварэньні із Дантавага «аду».
    ...Неўзабаве пасля гэтай страшнай ночы мяне, каб не ганяць «черны воран» па Мінску, перакінулі із вастрогуў «страшны дом» на Савецкай вуліцы, бліжэйда следчых. У камеры ляжалі голыя на цэмэньце Зьмітрок Паваротны1 і Чарняўскі, імя не памятаю...
    ... Два гэпэвушнікі палезьлі [лад нары] да Макарэнкаў І стал: цягнуць іх за ногі... Тыя небаракі-сьмяротнікі падняпі такі крык і лямант, што ўсю камеру кінула ў дрыжыкі... Не памаглі ні крык, ні хапаньне рукамі за цэмэнт, за нары. Павалаклі...»2.
    3 успамінаў Міколы Хведаровіча, адноўленых Янкам Брылём (падзеі, якія ў іх апісваюцца, адбываліся ў пачатку жн. 1938 года):
    «Камера на дзесяць чалавек, а нас там каля сотні. Мокрыя ад поту, у адных трусах, ляжым проста адзін на адным.
    А параша саракавядзёрная, ажно брадзіць пачынае ад гарачыні. Уранні наглядчык адчыніць дзверы, а сам набок, каб духам з ног не збіла!»3
    3 ліста журналіста Мікалая Сцерніна (Багдановіча) сакратару ЦК КП(б)Б П.Панамарэнка (дат. 29.7.1939):
    «Днем и ночью из кабинетов следователей, находящихся в тюрь­ме, неслись дикие крики, вопли и стоны избиваемых и пытаемых людей. С допросов [людей возвращали] в камеры с разбитыми го­ловами, иссеченными, в кровоподтека и синяках, спиной и грудью, распухшими лицами, вырванными волосами, выкрученными рука­ми, ободранными ногтями...»
    «И кулаками и сапогами били меня, — расказаў мне брыгадзір калгаса «Сталінец» Сцяпан Шэлег, — все терпел. А как садану­
    1 Беларускі журналіст. Арыштаваны органам, НКЕЩ 2 красавіка 1933 года. Этапаваны ў адзін са сталінскіх канцлагераў. Далейшы лёс невядомы.
    2 Запісы 1992. № 20.
    3 Брыль Я. Сцежкі, дарогі, прастор. Мн., 2001. С. 213.
    ли сапогом в живот — выбили грыжу. Вижу — смерть моя приходит. Махнул рукой: «Пишите, что хотите. Все подпишу...»'
    Урывак з дзённіка К. Чорнага (запіс ад 3 кастр. 1944 года):
    «У яжоўскай турме [у камеры-адзіночцы] увосень 1938 мяне саджалі на кол, білі вялікім жалезным ключом па галаве і палівалі збітае месца халоднай вадой, паднімалі і кідалі на рэйку, білі паленам па голым жываце, устаўлялі ў вушы папяровыя трубы І раўліў іх на ўсё горла...»2
    У падвалах ГПУ-НКВД чамусьці заўсёды было нясцерпна горача і моташна смуродна, але рэдка ціха і «сумна». Асабліва ноччу То закрычыць ад болю яшчэ не страціўшы свядомасць ад катаванняў падследны, то пранясецца па турме роспачны лямант звар’яцелага за хвіліну да смерці бедалагі, прыгаворанага да расстрэлу, якога выцягваюць, вырываюць з камеры, а ён чапляецца з апошніх сіл за нары І жыццё. То рэха пісталетнага стрэлу адразу сотням пакутнікаў прымусіць задаць сабе адно і тое самае пытанне: «Хто наступны?»
    У падвалах ГПУ-НКВД чамусьці заўсёды было нясцерпна горача І моташна смуродна, але рэдка ціха І «сумна».
    Хто наступны?
    1 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 2547, л. 16.
    2 Чорны Кузьма. Выбраныя творы. Мн., 2000. С. 589.
    к а лс с а	/
    ЎірЫМ ЛО.	СХЛЛсЛ к
    ‘е^нкісЛ^ К © Б БелЛр-^сл
    ^іахо^. $ тарами*
    .е .
    /. Ц^и-ЛраЛхи-ы
    3,	Б мера-Я	КХ)Б — „ л ли'р-ык-а-ныг
    Ч.	і§еж.в ира^аъа к^ілв.,
    5)	Jcp-a ^ лил іі-ь	^ли ары ч< manway.
    t.	Шхлё інро' прххн^скл^,
    1-	, Уіахкх^ р Ъом	" сліл СД ^лржт-ссклэігл
    Я. Ьарсъы	ы^аке
    д,	h На.ра^лы '’	р-
    Мьх. скра^ Белар<рлі,
    іо. Л7зх.нх.т.мші сл^хі^ы .
    J^-nap еххлхы — Сл& &алх<.р ^■алххх^іг
    -^ОО^ г.ы
    ЯНЫ ВЫНІШЧАЛІ НАШЫХ ПРОДКАЎ
    НАРОДНЫЯ КАМІСАРЫ (Н АРКАМ Ы) I ПАМОЧНІКІ (НАМЕСНІКІ) НАРКАМАЎ УНУТРАНЫХ СПРАЎ (УС) БССР ПЕРЫЯДУ ТАК ЗВАНАГА КРЫВАВАГА ТУНЭЛЯ СМЕРЦІ
    (са жніўня 1 937 да лістапада 1 938)
    3 4.3.1937 да 22.5.1938 [за 444 дні] рэпрэсавана каля 100 ты­сяч чалавек; у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 (дзвесце трыццаць!) чалавек.
    БЕРМАН Борис Давыдович
    Н. ў 1901 у в. Андрыянаўка Чыцінскага пав. Забайкальскай вобл. (Расія) у яўрэйскай сям’і, бацька — уласнік цагельнага завода. Скончыў4-класнае гарадское вучылішча (1918).
    У ЧКз 1921. У 1934-37 —нам. начальніка замежнага аддзела ГУДБ НКВД СССР. 3 25.12.1936 — нам. наркама УС БССР з 4.3.1937 — наркам УС БССР (да 22.5.1938), камісар дзяржбяспекі 3-га рангу. Асабіста ўдзельнічаў у катаваннях падследных2. У снеж. 1937 узнагароджаны ордэнам Леніна. Арыштаваны 24.9.1938. Асуджаны 22.2.1939 да ВМП. Расстраляны. Неўзабаве да ВМП былі прыгавораны і многія супрацоўнікі НКВД. Знішчаючы выканаўцаў сваіх загадаў, бальшавікі знішчалі сляды сваіх злачынстваў.
    Брат Б., Мацвей Берман, кіраваў канцлагерамі «Беламорбуда». Расстраляны ў 1938.
    3 кнігі Дзмітрыя Быстралетава3 «Пир бессмертных» (М.,1993):
    1 3 мэтай пазбегнуць памылак пры перакладзе прозвішчы, імёны і імёны па бацьку ўсіх карнікаў пададзены па-руску.
    2 У кнізе Р. Платонава «Лёсы» (Мн., 1998) прыводзіцца выступлен­ие Б. Бермана 27.11.1937 г. перад выбаршчыкамі Расонскага раёна: «Таварыш Сталін даўуказание граміць ворагаў. імы пачалііхграміць» (Советская Белоруссия. 1937. 3 снеж.).
    3 Быстралетаў (Талстой) Дзмітрый Аляксандравіч [4.1.1901, мяст. Ачкора, Крым, цяпер Украіна — 3.5.1975, Масква], савецкі разведчык, літаратар, журналіст, кінасцэнарыст, мастак, фатограф, мемуарыст, вязень сталінскіх канцлагераў. Скончыў каледж для еўрапейцаў-хрыс-
    «Однажды ночью дверь (камеры ў маскоўскай турме НКВД Ляфортава. — Л. М.) со скрипом растворилась, и в комнату еле шагнул через порог тощий мужчина неопределённого возраста с измученным худым лицом.
    — Алексей Алексеевич Наседкин, — представился он мёрт­вым голосом и бессильно повалился на койку.— Из ГУГБ.
    Я назвал себя и вкратце рассказал свою историю. Новый на­парник чуть оживился и, с трудом переводя дыхание, заговорил:
    — В последнее время я был наркомом внутренних дел Белорус­сии... Сменил там Бориса Бермана... В Минске это был уже не тот Берман, которого вы когда-то встречали в Берлине, и даже не тот, у которого частенько сидели в кабинете на Лубянке...
    В Минске это был сущий дьявол, вырвавшийся из преиспод­ней.. . У меня дядя умер от рака печени, так вот тогда Берман так же ежедневно менялся к худшему, как раковый больной. Но у дяди болезнь была незаразной, а здесь же чахнул и таял на гла­зах сам Борис и при этом распространял вокруг себя смерть. Он сам был раковой опухолью на теле Белоруссии... Дмитрий Александрович! Слушайте: Берман расстрелял' в Минске за не­полный год работы2 больше восьмидесяти тысяч человек. Слы­шите? Он убил всех лучших коммунистов республики. Обезгла­вил советский аппарат. Истребил цвет национальной белорус­ской интеллигенции. Тщательно выискивал, находил, выдерги­вал и уничтожал всех мало-мальски выделявшихся умом... Писа­телей, ученых, художников... Восемьдесят тысяч невинных жертв... Гора залитых кровью трупов до небес...»