Ахвяры і карнікі
Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
3 кнігі А. Лукашука «За кіпучай чэкісцкай работай»: 3 жыцьця катаў» (Мн., 1997):
«Празьмерная стомленасьць, болі ў раёне сэрца, — запісвалі лекары наказанья! чарговага пацыента. Той расказваў, што апошнія пяць гадоў рэгулярна прымае душ Шарко, а таксама цыркулятарны, вэерны, дажджавы, сасновыя ванны, але ўсё роўна адчувае перастому. — Трэба берагчы сябе, таварыш наркам, Вы па-
ціян у Канстанцінопале (1921), Пражскі (1928) і Цюрыхскі (1935) ун-ты, вучыўся ў Берлінскай і Парыжскай мастацкіх акадэміях. Жыў у Праге, Берліне, Лондане, Нью-Йорку, Цюрыхе... Выдатна валодаўдзвюматузінамі моў ад ангельскай да японскай. Менавіта Б. завербаваў Кіма Філбі. Арыштаваны 18.11.1938. Асуджаны да 20 гадоў ППК. Вызвалены ў 1954 напалову паралізаваным. Рэабілітаваны. Працаваў перакладчыкам. Адмовіўся ад пенсіі КДБ СССР.
1 Памылка. Не расстраляў, а арыштаваў. Расстреляна больш за 10 тысяч чалавек (у Мінску). Арыштавана каля 100 тысяч.
2 За год І тры месяцы.
трэбныя партыі. Вось выпішам рэцэпт. адпачніце. а потым зноў, калі ласка, да нас на абсьледаваньне».
Барыс Давыдавіч Берман, а такое было імя пацыента, які наведаў паліклініку санітарнага аддзелу НКВД 13 сьнежня 1937 году, больш да лекараў не прыйшоў: праз тыдзень, да 20-й гадавіны ЧК, наркам атрымаў ордэн Леніна за ўдарнае выкрыцьцё ворагаў народу ў Беларусі, а потым быў адкліканы ў Маскву дзе ад перастомы і боляў у сэрцы лячылі куляй у патыліцу...»
ХОРХОРИН Григорий Сергеевич (нам. Бермана)
Н. 20.1.1900 у Пецярбургу ў сям’і сталяра. Скончыў пачатковае гарадское вучылішча (1912). У 1917 працаваўтэлеграфістам у Петраградзе. У ЧК з 1920. 3 5.12.1935 маёр дзяржбяспекі1. Са снеж. 1936 — начальнік 3-га аддзела УДБ НКВД БССР, з 15.8.1937 — нам. наркама УС БССР (да 1.10.1937). Асабіста ўдзельнічаў у катаваннях падследных. Арыштаваны 5.12.1938. Забіты падчас следства (1939).
ЖАБРЕВ Иван Андреевич (нам. Бермана)
Н. ў 1898 ва Усцюжыне Валагодскай губ. у сям'і рускага рабочага. Скончыў пачатковае вучылішча (1916). У ЧК з 1920. 3 7.7.1937 — начальнік Гомельскага гарадскога аддзела НКВД, потым— начальнік 3-га аддзела УДБ НКВД БССР, нам. наркама УС БССР (да 26.2.1938). Асабіста ўдзельнічаўу катаваннях падследных, дапытваў Міхайлу Піятуховіча і інш. Арыштаваны 17.11.1938. Асуджаны 22.2.1939 да ВМП. Расстраляны.
3 ліста асуджанага Г. А. Кашыцына сакратару ЦК ВКП(б) Г. Малянкову:
1 Маёр дзяржбяспекі — камбрыг (генерал) РСЧА;
іншыя вайсковыя званні:
сяржант дзяржбяспекі — лейтэнант РСЧА;
малодшы лейтэнант дзяржбяспекі — старшы лейтэнант;
лейтэнант дзяржбяспекі — капітан;
старшы лейтэнант дзяржбяспекі — маёр;
капітан дзяржбяспекі — палкоўнік.
«Кошкин' избивал арестованную Бобровскую шомполом. На суде признал, что избивал арестованных по указанию Жабрева.. ,»2
3 абвінаваўчага заключэння па крымінальнай справе № 48805 (ад 2.10.1939):
«5.2.1938 Серышев вместе сЖабревым дал санкцию на арест по необоснованным материалам на 30 человек ассерийцев. Впоследствии... 5 человек из них умерло в тюрьме... »3
3 22.5.1938 да 16.12.1938 [менш чым за 7 месяцау] рэпрэсавана ад 20 000 да 30 000 чалавек; у сярэднім за ноч арыштоўвалі каля 120 (ста дваццаці) чалавек.
НАСЕДКИН Алексей Алексеевич
Н. 6.2.1897 у в. Маўрына Растоўскага пав. Яраслаўскай губ., Расія (паводле іншых звестак — у Маскве) у сям'і рабочага. Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча ў Маскве (1910), курсы чырвоных камандзіраў (1919), Маскоўскі электратэхнікум (да 1927). Удзельнік падаўлення сялянскіх выступленняў на Тамбоўшчыне (так званага Антонаўскага мяцяжу). 3 1927 — супрацоўнік АДПУ. 3 1934 — нам. начальніка, начальнік эканамічнага аддзела УДБ НКВД па Куйбышаве і Маскоўскай вобл., начальнік УДБ НКВД па Смаленскай вобл. Маёр дзяржбяспекі.
3 мая 1938 наркам УС БССР. Арыштаваны 16.12.1938. Асуджаны да ВМП 25.1.1940. Расстраляны. Татальнае знішчэнне бальшавікамі слядоў арганізаванага імі генацыду супраць беларускага народа прадугледжвала забойства і тых, хто выконваў іх злачынствы.
3 ліста А. Наседкіна да Л. Берыі:
1 Супрацоўнік УНКВД па Гомельскай вобл.
2 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1706, л. 21-35.
3 Тамсама, с. 1703, л. 29.
«По вопросу расследования фактов нарушения революционной законности со стороны аппарата НКВД БССР тов. Пономаренко первоначально занял позицию отстранения всех работников, которые принимали участие в избиениях арестованных... Я ему объяснил, что если пойти по этому пути, то надо 80 процентов всего аппарата НКВД БССР снять с работы и отдать под суд».
СТОЯНОВСКИЙ — нам. наркама.
3 выступу Стаяноўскага на адным з аператыўных паседжанняў (1938 г.):
«На сегодняшний день... 1200 арестованных... сидят от 9 месяцев до 2 лет. Этот груз, 1200 человек, будет представлять исключительную трудность по целому ряду моментов. Потому что документировать дела на лиц, которые арестованы 2 года тому назад, которые обвиняются во вредительстве, шпионаже и терроре, конечно, сейчас будет труднее. Вторая трудность — это следующее: мы оформим этих 1200 человек, а они все 1200 битые, да битые до потери сознания, с отливкой водой да в «парилку». Это даст большую трещину в авторитете наших органов. Ибо ни один арестованный, ни один обвиняемый, который прошел эту школу наших оперативных групп, в свое время молчавший об этом, теперь молчать не будет».
3 ліста невядомага сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку (ад 11.12.1938):
«С приездом в БССР Наседкина и Стояновского... репрессии были усилены... Арестованных сажали в «парилки», на «кол», избивали и т. п.»'
Старшыні спецыялынай калегіі Вярхоўнага суда СССР (у народзе — «тройкі»):
на розных судзілішчах— В. С. КАРПИК2, И. О. МАТУЛЕВИЧ.
Сакратары спецыяльнай калегіі Вярхоўнага суда СССР:
на розных судзілішчах — ВИНОГРАДОВА, М. КУДРЯВЦЕВ, КУЗНЕЦОВ
Члены спецыяльнай калегіі Вярхоўнага суда СССР:
на розных судзілішчах —ЗАРЯНОВ, ЗУБЧЕНКО, М. МИЛЯКОВСКИЙ, ФЕДОСЕЕНКО.
Член Вярхоўнага суда БССР.
АБРАМОВ
’ НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1408, л. 2-3.
2 Кажуць, што тэты «чэмпіён» па судзілішчах памёр ужо падчас перабудовы.
3 ліста В. Кундовіча1 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
«Случайно мне стало известно, что бывший зам. начальника УНКВД по Могилевской обл. Абрамов, член КП(б)Б, ныне работает на руководящей работе в Верховном суде БССР. Я, как подлинный большевик-коммунист... считаю своим долгом довести до сведения ЦК КП(б)Б о том преступлении которое проводил Абрамов совместно с бывшим начальником УНКВД Ягодкиным. 25.5.1938 я был подвергнут аресту... брошен в подвал. Я увидел, что в подвале ежедневно умирают заключенные, что смерть происходит исключительно от побоев... Попросту говоря—людей забивали... В июле 1938 года я был вызван на «допрос» в комнату 11а и оказалось, что я попал в кабинет Абрамова.. Абрамов требовал от меня признаний, что я контрреволюционер, наносил мне оскорбления... Когда я заявил, что при допросе следователь Юрков применял ко мне пытки и всевозможные издевательства, Абрамов сказал, что поскольку я преступник и контрреволюционер, то других методов ко мне и быть не может... 10 с половиной месяцев я подвергался невыносимо тяжелым пыткам и мучениям, будучи совершенно невиновным. Об этом знал и Абрамов... Он должен нести ответ... Как он может работать в Верховном Суде?»2
СЛЕДЧЫЯ УДБ НКВД БССР, ЯКІЯ ПРАВОДЗІЛІ ДОПЫТЫ ВА ЎНУТРАНАЙ ТУРМЕ НКВД3 (ТАК ЗВАНАЙ «АМЕРИКАНЦЫ»)
Кіраўнікі аддзяленняў і аддзелаў УДБ НКВД БССР і іх намеснікі:
КАРЕЛИН Владимир Петрович (н. ў 1897 у Адэсе ў сям’і рускага настаўніка; з 1917 член партыі эсэраў, з 1931 у ВКП(б); у ЧК з 1921; працаваў у АДПУ-НКВД Украіны; з 1935 у БССР, маёрдзяржбяспек! (1935); са студз. 1937 нам. начальніка 5-га (асобага) аддзела УДБ НКВД БССР4; зацвердзіў пастановы на арышт І вобыск у
1 Кундовіч Віталь Вікенцевіч. Член ВКП(б) з 1924 Да арышту жыў у Магілёве па адрасе: вул, Ленінская, д. 53. Арыштаваны 26.5.1938. Вызвалены ў крас. 1939. Далейшы лёс невядомы.
2 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 1805, л. 213-214.
3 У другой палове 1930-х г. камендантам турмы, верагодна, быў Ермолаев Александр Константинович. Акрамя іншых сваіх абавязкаў, адследжваў, як абшукваюць арыштаваных пры паступленні ў турму. Арыштаваны І асуджаны да ВМП (заменена на 10 гадоў ППК).
4 Тут І далей указаны даты, кал! дакладна вядома, хто ў тэты час кіраваў аддзелам або аддзяленнем
кватэрахАнатоля Вольнага, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Сымона Баранавых, Валерыя Маракова, Барыса Мікуліча і інш.; узнагароджаны ордэнамі «Красной Звезды» (1936), «Знак Почета» (1937); арыштаваны 29.7.1937; асуджаны да ВМП і ў верас. 1938 расстраляны).
Сын чэкіста Фелікс Карэлін (н. 24.7.1925) падчас 2-й сусветнай вайны — у СМЕРШЫ, пасля — супрацоўнік МДБ, засланы ў трупу «богашукальнай» моладзі, але наслолькі зацікавіўся рэлігійнымі пытаннямі, што пакаяўся і раскрыў сябе як агента; арыштаваны з групай і асуджаны да ППК; у лагеры, каб даказаць, што ён не «стукач», забіў правакатара; атрымаў новы тэрмін; пасля вызвалення рэабілітаваны не быў; «прадказаў» хуткі канец свету; на правакацыю паддаліся тры маскоўскія святары І дваццаць прыхаджан, яны распрадалі ўласную маёмасць і выехалі ў Новы Афон; памёр 30.11.1992.
КРЫЛОВ (начальнік асобага аддзела УДБ НКВД БССР (1938)).
3 ліста X. Дымана1 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
«Я подвергся неслыханным и невыносимым физическим пыткам со стороны начальника особого отдела Крылова и его помощников следователей. Описать эти пытки очень тяжело... В течение полутора месяца при почти ежедневных пытках, продолжающихся иногда круглыми сутками, длился этот мучительный процесс...»2
УШАКОВ (сапр.: УШАМИРСКИЙ)Зиновий Маркович (н. ў 1895, капітан дзяржбяспекі, нам. начальніка асобага аддзела УДБ НКВД
1 Дыман Ханой Зелікавіч [1899, Беласток, Польшча — ?]. 3 яўрэйскай рабочай сям'і. Атрымаў пачатковую адукацыю. 3 1920 працаваў на Віцебскай фабрыцы «Профінтэрн». Уступіў у ВКП(б) (1923). 3 1929 на гаспадарчай працы ў сістэме Віцебскага міжраённага аддзяпення культпрамкааперацыі. 3 1931 дырэктар Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыкі «КІМ». 3 1933 старшыня прафсаюзнага камітэта Віцебскай швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі», потым нам. старшыні Віцебскага прафсаюзнага камітэта. 3 1935 дырэктар дома адпачынку «11 -га ліпеня» ў в. Ждановічы Мінскага p-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 8.6 (ці 7.7).1938 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 26, кв. 3, Выключаны з партыі ў 1938 у сувязі з арыштам. Асуджаны 1.11.1938 асобай нарадай НКВД як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалены 14.10.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.7.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Д. № 7325-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.