Ахвяры і карнікі
Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
федры фізікі Гомельскага педінстытута. Асноўныя працы У. прысвечаны квантавай тэорыі ядра атама, гісторыі і метадалогіі фізікі. Арыштаваны 20.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 97, кв. 12. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «актыўны член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай шпіёнскатэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.7.1957. Асабовая справа У. Ns 10764-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
15.11.1937 у Мінску па адрасе: Грушаўскі пас., д. 23 арыштавана касір Аптэкаўпраўлення Белмедінструментаў Успенская Ксенія Міхайлаўна (н. 13.11.1892 у Вільні ўсям’і службоўца), жонка Яўгена Успенскага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД БССР асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК І этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 5 (ці 30).9.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 12.6.1956. Асабовая справа У. № 6686-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
19.11.1937 у Мінску па адрасе: Грушаўскі пас., д. 23 арыштаваны сыны У. — Рыгор (н. 5.5.1919, вучань Мінскай СШ № 4) І Уладзімір (н. 28.7.1916, студэнт фізіка-матэматычнага ф-та БДУ) Успенскія. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД БССР асуджаны як «члены сям'і расстралянага ворага народа» да 5 гадоў ППК І этапаваны (хутчэй за ўсё, разам з маці) у Карагандзінскі канцлагер Казахскай ССР. Уладзімір вызваліўся 19.11.1942. Пра далейшы лёс Рыгора нічога не вядома У 1956 трыбуналам БВА браты рэабілітаваны. lx асабовыя справы № 6660-с (Уладзіміра) i Ns 6662-с (Рыгора) захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; ІКР; Гесь А. Успенскі Яўген Канстанцінавіч И Университет профессорский. Гомель, 2005. С. 327-329; Возвращенные имена; Жертвы политического террора...; Рэпрэсаваныя...
ФРЫДМАН Ісак Сямёнавіч [1887, Сімферопаль, цяпер Украіна — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю, уступіў у ВКП(б) (1918). Да арышту — начальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148/19, кв. 57. Выключаны з парты! ўсувязі зарыштам. Асуджаны 28 ці 29.10.1937 тройкай НКВД за «шкодніцтва ў сельскай гаспадарцы» І як «член тэрарыстычнай арганізацыі правых» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.5.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР Асабовая справа Ф. № 10367-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, рэпрэсавана і жонка Ф. Кр.: НАРБ. ІКБР.
ХАРЫК Ізі [Ісак Давыдавіч; 6.3.1896, па іншых крыніцах 17.3.1898, мяст. Зембін Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт. У 1919 добраахвотна ўступіў у Чырвоную армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Расіі. У 1916-23 — член арганізацыі «Паалей-Цыён». У другой палове 1920-х г. уступіў у ВКП(б). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1920 публікацыямі ў яўрэйскіх газетах. У 1921-23 вучыўся ў Вышэйшым літаратурным інстытуце
імя В. Брусава ў Маскве. У 1922 у Мінску выйшла першая кніжка вершаў «Трапятанне». 3 1925 друкаваўся ў яўрэйскім час. «Штэрн». У 1927 скончыў яўрэйскае аддзяленне педагагічнага ф-та 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ун-та. 3 1928 сталі з'яўляцца пераклады вершаў X. на бел. мову. Пераехаў у Мінск, працаваў рэдактарам час. «Штэрн». У 1931 абраны членам ЦВК БССР Член СП Беларусі з 1934. Член прэзідыумаў СП БССР І СССР Да 1936 у Мінску, Маскве і Кіеве выйшла 13 яго кнІг на яўрэйскай мове. 3 пачатку 1930-х г. выступаў з артыкуламі і нарысамі таксама ў беларускамоўных выданнях. X. перакладаў на яўрэйскую мову творы Я. Коласа, М. Чарота. Член-карэспандэнт БелАН з 1936. Адзін з аўтараў «Пісьма беларускага народа вялікаму Сталіну» (1936). Вершы «Над Бярозай» і «Хлеб» былі пакладзены на музыку С. Палонскім.
3 успамінаў перакладчыка Юркі Гаўрука (таксама рэпрэсаванага): «Я ніколі не забуду той атмасферы давер 'я. зацікаўленасці, любові і пашаны, якая адразу ж устанавілася паміж паэтам і яго слухачамі. Ізі Харык чытаў многа, з вялікім уздымам. Яго гучны, выразны голас з пявучай інтанацыяй, запал, аптымізм і публіцыстычная вастрыня вершаў літаральна зачаравалі вучняў (Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. — Л. М.). Твары іх гарэлі, вочы блішчалі. Яны гатовы былі слухаць яго бясконца... Фізічна моцны. з энергічнымі рысамі твару і пышнай чорнай чупрынай, ён быў увасабленнем жыццярадаснасці...»'
1 Гаўрук Ю. Ступень адказнасці. Мн., 1986.
Арыштаваны ў Мінску ў Доме спецыялістаў. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член трацкісцка-зіноўеўскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.6.1956. Асабовая справа X. № 6870-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 52 арыштавана хатняя гаспадыня, маці дваіх сыноў (Юлія і Давыда) Харык Дзіна (Матліна) Звулаўна (н. ў 1911 у Бабруйску), жонка Ізі Харыка. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР асуджана як «член сям'і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў 1946. Вярнулася на радзіму. Працавала выхавацелькай у дзіцячым садзе, загадвала бібліятэкай Мінскага аб'яднання габрэйскай культуры імя Ізі Харыка. Дзіне Харык не раз прапаноўвалі з'ехаць за мяжу, у Ізраіль, ЗША, але яна адмаўлялася. Усё чакала сваіх сыноў. Рэабілітавана 14.8.1956. Памерла 11.3.2003. Асабовая справа X. № 6846-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Тв.: Адданасць: [Выбр. тв]. М., 1970. Яўр.; Пераклады: Выбр. тв. Мн., 1958: Выбранае. Мн., 1969.
Кр.: ЛынькоўМ. Таленавіты паэт// Маладосць. 1958. №6; Броўка П. Пра паэта і таварыша IIЛІМ. 1973. 23 сак.; Хведаровіч М. Сугучнасць часу // Беларусь. 1976. № 3; БП. Т. 6; Наша Ніва. 2003. 18 крас.; Рэпрэсаваныя...
ХАТУЛЁЎ Пятро [Пётр Фёдаравіч: 29.6.1912, Віцебск— 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], літаратурны крытык. Пачаў выступаць на старонках бел. перыядычнага друку ў 1932. У 1934 скончыўМПІ. Працаваўу рэдакцыі газ. «Літаратура і мастацтва». На працягу 1934-36 апублікаваў, пераважна на старонках гэтай газеты, артыкулы, рэцэнзіі, нататкі пра творчасць А. Александровіча, П. Броўкі, Э. Самуйлёнкі, Ю. Таўбіна, У. Хадыкі, I. Шапавалава і інш. Выступаў супраць вульгарызатарскага падыходу да літа-
ратуры, заклікаў улічваць асаблівасць гістарычнага часу і не шукаць ворагаў у XIX ст. Арыштаваны 3.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Р. Люксембург, д. 44, кв. 12.
3 пратакола долыту П. Хатулёва ад 13.11.1936: «В 1931 году у меня обнаружили нацдемовские стихи (вершы, якія былі прысве-
чаны М. Багдановічу. — Л. М.), написанные еще в Витебске и привезенные с собой. В связи с этим обо мне был поставлен вопрос на общеинститутском собрании, на котором мои стихи были осуждены, а мое пребывание в институте оказалось под вопросом...»
Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.9.1966. Асабовая справа X. № 19561-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
Тв.: «Мая другая кніга» Юлія Таўбіна II ЛІМ. 1932. 15 чэрв. Сааўт. I. Малец; Заўвагі пра творчасць П. Броўкі // Полымя рэвалюцыі. 1934. № 4.
Кр.: Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (2030-я гады). Мн., 1975; БП. Т. 6; Рэпрэсаваныя...
ЧАРНУШЭВІЧ Аляксандр Анікеевіч [1899, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], парт, і дзяржаўны дзеяч. 3 бел. сялянскай сям’і. Удзельнік партызанскага рухуў Беларусі ў грамадзянскую вайну, потым барацьбы з бандытызмам. 3 1922 на парт, рабоце: сакратар Грэскага райкама КП(б)Б, загадчык аддзелаў Бабруйскага і Віцебскага акруговых камітэтаў партыі, культуры І прапаганды ЦК КП(б)Б. 3 кастр. 1932 — сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б. У сак. 1933 — лют. 1936 наркам асве
ты БССР, потым загадчык аддзела забеспячэння Бел. геалагічнай разведкі. Член ЦК КП(б)Б (1929-36), член Бюро ЦК КП(б)Б (1931-34). Арыштаваны 19.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 31/33, кв. 30. Асуджаны тройкай НКВД 28.10.1937 як «член нацыянал-фашысцкай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.12.1956. Асабовая справа Ч. № 9842-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
4.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 64, кв. 2 арыштавана студэнтка 5 курса БДУ Чарнушэвіч Марыя Лукінічна (н. ў снеж. 1902 у в. Грыбаўшчына Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.), жонка Аляксандра Чарнушэвіча. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям'і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі
канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 5.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.6.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ч. № 6689-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: ЭГБ. Т. 6/2; Жертвы политического террора...; Рэпрэсаваныя...
ЧАРОТ Міхась [сапр.: Кудзелька Міхась Сымонавіч; 7.11.1896, мяст. Рудзенск Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч, стрыечны брат Іосіфа і Івана Кудзелькаў. У 1917 скончыў Маладзечанскую настаўніцкуюсемінарыю. Мабілізаваны ў армію; служыў афіцэрам запаснога палка ў Кузнецку. Вясной 1918 вярнуўся ў Мінск; пачаў настаўнічацьу бел. школе; паступіўу МПІ. Спяваў у хоры Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», быў старшынёй тэатраль-
най суполкі «Маладзік». Друкавацца пачаў у 1918. У 1919 — член Белнацкама і створанай пры ім Вайсковай Рады. Быў адным з арганізатараў Беларускай камуністычнай арганізацыі. 3 1920 — супрацоўнік, у 1925-29 рэдактар газ. «Савецкая Беларусь». У 1922 апублікаваў першы зборнік вершаў «Завіруха». У 1923 удзельнічаў у стварэнні літаб’яднання «Маладняк», з якога выйшаў у канцы 1927. Некаторы час быў членам літаб’яднання «Полымя», потым уступіў у БелАПП. У 1922-24 — кандыдат у члены, у 1924-
31 — член ЦБК БССР. У 1924 вучыўся ў Маскве ў Дзяржаўным інстытуце журналістыкі. У 1930-я г. працаваўзагадчыкам літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР. Падчас арышту загадчык літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Быўжанаты, гадаваў сына Вячаслава, дочакСвятлану, Зінаіду, Алену (усе ва ўзросце ад 6 да 11 гадоў). Арыштава-