• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ахвяры і карнікі  Леанід Маракоў

    Ахвяры і карнікі

    Леанід Маракоў

    Памер: 440с.
    Мінск 2007
    120.33 МБ
    Тв.: Бацька і сын; У цемры: П есы. Мн., 1927: Беспрытульная: Песка (у 1 дзеі). Мн., 1927; Архангелы з крэсаў: П'еса. Мн., 1930; Прысяга ў лесе: Шэсць сцэн з 1919-1920 гг. Мн., 1930; Шуміць Бярэзінка: Аповесці, апавяданні, нарысы. Мн., 1963.
    Кр.: Александровіч С. Жывыя старонкі часу И Полымя. 1963. № 12; Сабалеўскі А. Васіль Сташэўскі // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Мн., 1975. Т. 2; Шушкевіч С. Талент грамадскага гучання ПЛіМ. 1975. 28 сак.; БП. Т. 5; ЭГБ. Т. 6/1; Жертвы политического террора...; Рэпрэсаваныя...
    СТРЭЛЕ Георгій Уладзіміравіч [1900, в. Кашэдары Трокскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва — 29 ці 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч Беларусь 3 бел. рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваўу Бабруйску (да 1924), Клімавічах (да 1926), Мазыры, Оршы (старшыня акруговага выканаўчага камітэта). 3 1929 у Мінску ва Упраўленні народнагаспадарчага ўліку, потым у Калгасцэнтры. 3 1933 начальнік Упраўлення жывёлагадоўлі (конегадоўлі і ветэрынарыі) Наркамата земляробства, нам. наркама. 3 1936 дырэктар конесаўгаса Ne 120 у Мсціславе Магілёўскай вобл. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 29.4.1937. Абвінавачваўся як «актыўны ўдзельнік нацдэмаўскай контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Падчас спедства жорстка катаваны. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29 ці 30.10.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстреляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 22.3.1958. Асабовая справа С. Ne 3647 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    22.1.1938 арыштавана хатняя гаспадыня Стране Ганна Пятроўна (н. ў 1903 у в. Адаменкі Аршанскага пав. Магілёўскай губ., ця­пер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл., у бел. сялянскай сям’і), верагодна, жонка Георгія Стреле. 16.5.1938 есуджане есобей нврадей пры НКВД як «член сям’і здредніке редзімы» де 8 гедоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэебілітеване Вярхоўным судом БССР 3.3.1958.
    Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
    СЯЛОЎДзмітрый Паўлавіч [5.8.1896, в. Яхрабол. цяпер Яраслаўская вобл., Расія — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 сялянскай сям’і. Да арышту — начальнік планава-фінансавага ўпраўлення Наркамата асветы БССР. Арыштаваны 20.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 33, кв. 8. Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рас­стреляны. Рэвбілітввены 3.8.1957 веенней келегіяй Вярхоўнеге суде СССР. Асебовея спреве С. № 10816-с зехоўвеецце ў ерхіве КДБ Белерусі.
    5.11.1937 у Мінску пе вдрвсе: Трвнспертны зав., д. 18, кв. Зарыштаване прадавец магазіна Ne 3 Галоўхлебзбыта Сялова (Баркоў-
    ская) Лізавета Маркаўна (н. 28.12.1902 у мяст. Лоеў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл., у сям'і рабочага), жонка Дзмітрыя Сялова. 28.11.1937 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК І этапавана праз Оршу ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 10.11.1945. Далейшы лес невядомы. Рэабілітавана трыбу­налам БВА 5.11.1956. Асабовая справа С.-Б. № 7414-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: НАРБ. ІКБР; Жертвы политического террора...
    СЯРДЗЮК Панцялей Іванавіч [1907, станіца Старамінская Азоўска-Чарнаморскага краю, Украіна — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту — загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску. Арыштаваны 27.1.1936 на рабоце. Перавезены ў Мінск. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Кр.: НАРБ. ІКБР.
    ТАЎБІН Юлій [Юдаль Абрамавіч: 2(15).9.1911, Астрагожск Варонежскай губ., цяпер Варонежская вобл., Расія — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў сям’і аптэкара. У 1921 пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў. Пасля заканчэння сямігодкі (1928) паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, адначасова стаў сябрам аршанскай філіі «Маладняка», друкаваўся ў часопісе філіі. Разам з Т. пачалі вучыцца Змітрок Астапенка і Аркадзь Куляшоў (пазней вядомая «тройца мсціслаўцаў»), будучы выпускнік першага выпуска прафесійных літаратараў МПІ (1934), «камсамольскі паэт» (як называў яго аднакурснік С. Шушкевіч) Зяма Півавараў, будучы «ўдзельнік вызвалення Заходняй Беларусі» (I. Багдановіч), дзіцячы пісьменнік Павел Левановіч (загінуў падчас 2-й сусветнай вайны), Ганна Сапрыка і інш. Першыя вершы з’явіліся ў 1926 на старонках час. «Ма-
    ладняк Калініншчыны» (Клімавічы). Увосень 1930 выйшаў першы зборнік вершаў «Агні». Тагачасная крытыка ставілася да Т. насцярожана; яго абвінавачвалі ў рабскіх адносінах да старой буржуаз­ией літеретуры. У 1931-33 вучыўся ў МПІ (паводле іншых звестак — у БДУ). Стаў членам БелАПП.
    Сцяпан Ліхадзіеўскі пазней успамінаў: «Юлі Таўбін... Гэта быў юнак, ад прыроды ўзнагароджаны вялікім паэтычным талентам. Сціплы, добры, таварыскі, чалавечны, ён выклікаў да сябе ўсеагульную любоў / павагу».
    Сяргей Грахоўскі ў сваёй кнізе «Так і было» адзначыў, што «сярод пісьменнікаў Таўбін быў адметны ад усіх: зрэнкі аксамітначорных вачэй, здавалася, бачаць навылёт, выразныя тоўстыя губы нечым нагадвалі Пушкіна, у свае дзевятнаццаць гадоў ён хадзіў трошкі сагнуты, нібы толькі ўстаў з-за стала. Можа, так і было...».
    Арыштаваны ў канцы лют. 1933. Прыгавораны 10.8.1933 да 2 гадоў ссылкі (паводле звестак В. Куляшовай, «повадам для першага арышту Юлія Таўбіна стаў ліст з-за мяжы ад цёткі, якая нібыта пераехала з Польшчы ў Амерыку»), Тэрмін адбываў у Цюмен!. Настойліва вывучаў англійскую мову, многа перакладаў з яе. Перакладаўтаксаматворы Г. Гейнэ.У. Маякоўскага. 4.11.1936 паўторна арыштаваны і этапаваны ў Мінск. 29.10.1937 выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прысудзіла лаэта да расстрэлу.
    М. Багун (загінуў у пересыльным лагпункце 17.2.1938), 3. Астапенка (знік у 1940-я г.), Ю. Таўбін. 1930 г.
    Незадоўга да арышту Юлі Таўбін паслаў у Ленінградскае аддзяленне выдавецтва «Художественная литература» падборку перакладаў на рускую мову вершаў Альфрэда Хаўсмана, якія потым увайшлі ў зборнік «Антология новой английской поэзии» (выйшаў праз 20 дзён пасля расстрэлу паэта). Пераклад верша англійскага паэта «Законы Бога и людей» прагучаў своеасаблівым пасланнем з «таго свету»:
    .. .Себе другой избрал я путь — Они хотят меня вернуть.
    Но я, хуля законы их, Им не навязывал своих. Мол, как угодно, господа, — Раз вы туда, так я сюда. Так нет же! Им стерпеть нельзя, Что у него своя стезя. Они грозят — иди назад, Не то — тюрьма, петля и ад. Как не робеть мне! Суд их скор. Могу ль вступить в неравный спор? Не я построил этот мир.
    Я в нем блуждаю, чужд и сир. Хоть глупые, но господа — Они. Их сила, их права.
    А нам на Марс не улететь С тобой, душа моя... Так впредь Смирись и следовать сумей Законам Бога и людей...
    Рэабілітаваны 29.8.1956.
    Тв.: Каб жыць, спяваць І не старэць...: Вершы. 1928-1930. Мн., 1931; Тры паэмы. Мн., 1931; Мая другая кніга: Вершы. Мн., 1932; Таўрыда: Паэма. Мн., 1932; Выбраныя вершы. Мн., 1957; Вершы. Мн., 1969.
    Кр.: Бечык В. Голас маладосці И ЛІМ. 1973. 8 сак.; Грахоўскі С. Жыве ў памяці маёй: Успаміны // Дзень паэзіі-73. Мн., 1973; Аз­гур 3. Пад небам і лад дахам майстэрні: [Успаміны] // Полымя. 1974, № 2; Бярозкін Р. Пра Юлія Таўбіна И Бярозкін Р. Кніга пра паэзію. Мн., 1974; МаракоўЛ. Лістзтагосвету//ГоласРадзімы. 1999. 26жн.
    ТУРЛАЙ Андрэй Аляксеевіч [30.11.1894, в. Вялікая Кракотка Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч. 3 сялянскай сям’і У 1918 уступіў у КП(б)Б. У 1935-36 сакратар Полацкага райкама партыі. Член ЦК ВКП(б). Падчас арышту —
    наркам саўгасаў БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 9.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. М. Горкага, 3-і дом Саветаў, кв. 8. У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны тройкай НКВД 29.10.1937 як «член антысавецкай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1956. Асабо­вая справа Т. № 7222-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
    22.9.1937 арыштавана Турлай Раіса Абрамаўна (н. ў 1903 у Бабруйску), жонка Андрэя Турлая. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД БССР асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 22.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана тры­буналам БВА 26.9.1955. Яе асабовая справа № 5551-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
    Кр.: Жертвы политического террора...; Рэпрэсаваныя. .
    УСПЕНСКІ Яўген Канстанцінавіч [18.10.1891, Вільня — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], фізік, грамадскі дзеяч, педагог. Зсям’і службоўца. Скончыў Віленскую гімназію (1910), фізіка-матэматычны ф-т Маскоўскага ун-та (1915) 3 бел. нацыянальна-вызваленчым рухам пазнаёміўся ў студэнцкія гады (з 1911) у Віленскім зямляцтве пры Маскоўскім ун-це. Пасля заканчэння ун-та працаваў у Бабруйску і Глуску: у гімназіях, школах, палітэхнікуме і педтэхнікуме, вёў фізіку і матэматыку. ГІасля Лютаўскай рэвалюцыі абраны ў бюро Настаўніцкага саюза. Падчас нямецкай і польскай акупацыі ўваходзіў у Бабруйскую беларускую раду. Летам 1918 быў ініцыятарам першых настаўніцкіх курсаў у Бабруйску. У час польскай акупацыі — адзін са стваральнікаў Беларускага нацыянальнага камітэта. У 1921 уступіў у ВКП(б). Быў нам., потым загадчыкам Бабруйскай палітасветы. Працаваў разам з Алесем Адамовічам, прымаў удзел у правядзенні беларусізацыі. У верас. 1922 па запрашэнні У. Ігнатоўскага пераехаў у Мінск. Прызначаны загадчыкам Галоўпалітасветы і Галоўпрафасветы пры наркаме асветы БССР. Са студз. 1923 — асістэнт, потым дацэнт кафедры фізікі педагагічнага ф-та БДУ 3 мая 1924 — нам. дэкана педагагічнага ф-та, загадчык фізіка-матэматычнага і прыродазнаўчага аддзяленняў. Увосень 1924 арганізаваў таварыства «Прэч непісьменнасць». 3 1929 — дэкан фізіка-матэматычнага ф-та. У 1925-36 прафесар БДУ. Першы ў Беларусі пачаў выкладаць фізіку на бел. мове. Быў дэлегатам навуковых з’ездаў у Маскве, Ленінградзе, Берліне. У 1931-36 супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН. У кастр. 1935 выключаны з ВКП(б) за «прытупленне класавай пільнасці і адрыў ад партыйнага жыцця». 3 1936 — прафесар і загадчык ка-