Ахвяры і карнікі
Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
Кр.: НАРБ. ІКБР.
ПІВАВАРАЎ Зяма [Залман Рувімавіч: 24.5(5.6).1910, мяст. Касцюковічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, перакладчык. Пачаў пісаць вершы пабеларуску ў 1925, тады ж упершыню апублікаваў іх у клімавіцкай газ. «Малады камуніст». У 1927 паступіў у Мсціслаўскі педтэхнікум. У 1929 пераехаў у Ленінград. Публікаваўся ў ленінградскіх альманахах і часопісах. Уступіў у БелАПП. 3 1931 вучыўся на
літаратурным ф-це МПІ (скончыў у 1934). У 1934-36 супрацоўнік газ. «Чырвоная змена». Перакладаў рускіх паэтаў. Выступаўудруку і як тэатральны крытык. Арыштаваны 13.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Чычэрына, д. 30, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі», за «антысавецкую прапаганду» і «ўдзел (з 1934) у тэрарыстычнай групоўцы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.3.1958. Асабовая справа П. № 11556-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
Верагодна. рэпрэсаваны сваякі П.
Тв.: Лірыка двух нараджэнняў: Вершы. Мн., 1934.
Кр.: Левін С. Пра творы Зямы Піваварава IIЛІМ. 1934. 31 студз.: Шушкевіч С. У буднях працоўных гартаваўся радок // Чырвоная змена. 1971.17 крас.: Русаковіч В. Зяма Півавараў II Полымя. 1985. № 6: БП. Т. 5: Рэпрэсаваныя...
ПРАТАСЕНЯ Рыгор Іванавіч [1.12.1899. в. Сенніца Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], аграхімік. 3 сям'і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1932-33 працаваў нам. дырэктара Інстытута аграглебазнаўства АН БССР У снеж. 1933 выключаны з КП(б)Б, потым працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела Інстытута аграглебазнаўства. Быўжанаты. гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.11.1936 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 54а, кв. 15. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член трацкісцка-тэрарыстычнай шпіёнска-шкодніцкай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.8.1957. Асабо
вая справа П. №10820-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
Верагодна, асуджана І жонка П.
Кр.: Возвращенные имена; Рэпрэсаваныя...
РЫДЗЕЎСКІ Міхаіл Антонавіч [30.10.1885, Рэчыца Мінскай губ., цяпер Гомельская вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], педагог, верагодна, сваяк Сцяпана Некрашэвіча. 3 сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У канцы 1920-х — пачатку 1930-х г. дырэктар МБПТ. Падчас
арышту — загадчык вучэбнай часткі МПІ. Арыштаваны 27.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 30, кв. 11 (27.10.1933 у гэтай жа кватэры быў арыштаваны і дацэнт Мінскага медыцынскага інстытута Хаім Манасзон). Асуджаны тройкай НКВД 28.10.1937 як «член антысавецкай тэрарыстычна-шпіёнскай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.5.1957. Асабовая справа Р. № 10284-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
20.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Нова-Мясніцкая, д. 26, кв. 61 арыштавана хатняя гаспадыня Рыдзеўская Алена Рыгораўна (н. 20.5.1889 у в. Масееўка Магілёўскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл.), жонка Міхаіла Рыдзеўскага. 28.11.1937 (?) асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. Пасля вызвалення (1945) вярнулася на радзіму. Жыла разам з дачкой Апенай у Мінску ў кватэры зяця — П. Броўкі, але прапісана была на раёне. Рэабілітавана 3.7.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 6659-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
20.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Нова-Мясніцкая, д. 26, кв. 61 разам з маці арыштаваны студэнт МБПТ (?) Рыдзеўскі Алег Міхайлавіч (н. ў 1919 (?) у в. Сарочынцы, цяпер Харкаўская вобл., Украіна), верагодна, сын Міхаіла Рыдзеўскага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджаны за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК і этапаваны ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. Далейшы лес невядомы. -Рэабілітаваны 4.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р № 6904-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
Сын Міхаіла Рыдзеўскага Ігар (н. ў 1916) падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Працаваў у Мінскім гарадскім тэатры. 3 1943 сувязны партызанскай групы Казанцава. У другой палове 1940-х г. рэпрэсаваны. Пасля вызвалення (1956?) вярнуўся на радзіму. Працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР, потым — дырэктар вучэбнага тэатра Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, здымаўся ўтэлефільме «Справа Ігнатоўскага» (1991). У 1990-я г. — супрацоўнік літаратурнага музея П. Броўкі. Аўтар успамінаў.
Дачка Міхаіла Рыдзеўскага Алена (н. 15 4.1911 у в. Ісакавічы, цяпер Лоеўскі р-н Гомельскай вобл.) у 1930-я г. выйшла замуж за паэта Петруся Броўку. Працавала ў Інстытуце мовазнаўства, потым— дырэктарам музея П. Броўкі. Памерла 15.8.1982.
Кр.: Рэпрэсаваныя...
САНДАМІРСКІ Якаў Рыгоравіч [1902, Крамянчуг Палтаўскай губ., цяпер Палтаўская вобл., Украіна — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту — загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быўжанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Ветэрынарная, д. 11/21. Перавезеныў Мінск. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за «дзейнасцьу складзе нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.10.1957. Асабовая справа С. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Паводле некаторых звестак, рэпрэсаваны І бацька Якава Сандамірскага.
Кр.: Рэпрэсаваныя...
САПРЫЦКІ Аскар Абрамавіч [1894, в. Халочча Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чачэрскі р-н Гомельскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Падчас арышту — нам. наркама земляробства БССР. Арыштаваны 26.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31/2, кв. 3. У сувязі з арыштам выключены з партыі. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай
арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.10.1956. Асабовая справа С. №7399-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 3, кв. 4 арыштавана настаўніца Мінскай школы № 2, маці дваіх дзяцей Сапрыцкая Берта Навумаўна (н. 9.1.1900 у Гомелі ў сям’і службоўца; мела вышэйшую адукацыю), жонка Аскара Сапрыцкага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД прыгаворана як «член сям’і ворага народа, асуджанага да ВМП» да 8 гадоў ППК І этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асабовая справа С. № 6763-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
Кр.: БНДЦЭД; Рэпрэсаваныя...
СПЕКТАР Якаў Мееравіч [студз. 1891, мяст. Копысь Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Падчасарышту — загадчыксакратарыята СНК БССР. Арыштаваны 2.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 36/43, кв. 24. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.8.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 10859-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. 1-я Декарта, д. 3, кв. 7 арыштавана краўчыха фабрыкі імя Крупскай Спектар Фаня Яфімаўна (н. 10.12.1903 у мяст. Копысь у сям’і службоўца), жонка Якава Спектара. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Аршанскую турму НКВД. 3 24.1.1938 у Карагандзінскім канцлагеры. Вызвалена 5.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 6.8.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 10648-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусь
Кр.: НАРБ, ІКБР; Хранить вечно; Жертвы политического террора...
СТАШЭЎСКІ Васіль ГІятровіч [11(23).3.1895, в. Свінка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер в. Лугавая Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], празаік, драматург, педагог. 3 бел. сялянскай сям’і. У 1914 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Ваяваў у 1-ю сусветную вайну і ў час грамадзянскай вайны ў Расіі. У1918-20 і ў 1923 настаўнічаў. У 1920 — удзель-
нік антыпольскага руху на Случчыне. У 1920-21 служыў ваенкамам. Уваходзіў у арганізацыю «Маладая Беларусь», БПС-R са студз. 1920 член Беларускай камуністычнай арганізацыі, са жн. член КП(б)Б. За пратэсты супраць арышту членаў БПС-Р выключаны ў маі 1921 з КП(б)Б. Публікавацца пачаў у 1923. У1924 скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут. Выкладаў гісторыю і літаратуру на настаўніцкіх курсах і на рабфаку ў Оршы. Першую лесу апублікаваў у 1926. 3 1926 жыў у Мінску. Адказны сакратар літаратурнага аб'яднання «Маладняк». У 1928-29 працаваў у рэдакцыі газ. «Савецкая Беларусь». 3 1929 — адказны сакратар літаратурнага аб'яднання «Полымя».
Член СП Беларусі з 1934. У 1936 Беларускі тэатр юнага гледача паставіў яго л есу «Мікола Гоман».
3 аўтабіяграфіі Я. Ермаловіча (1967): «Засталася ў памяці сустрэча з Вас/лём Сташэўскім. Што ў ім захапляла, дык гэта нязгасны аптымізм. любоў да жыцця І вера ў яго. Знаходзячыся ў вельмі цяжкіх жыццёвых умовах. кашляючы кроўю (ён хварэў туберкулёзам). Сташэўскі расказваў анекдоты, жартаваў. спяваў. дзяліўся сюжэтамі ненапісаных твораў. якія спадзяваўся з цягам часу напісаць, / ні разу не заікнуўся аб тым. што хворы і што вось-вось можа памерці...»
Арыштаваны 4.11.1936. Асуджаны 28.10.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.6.1957. Асабовая справа С. № 10477-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Правіянцкая, д. 33, кв. 1 арыштавана гідратэхнік Мінскага інстытута харчовай прамысловасці Сташэўская Лідзія Пятроўна (н. 2.10.1908 у Мінску ў сям'і службоўца), жонка Васіля Сташэўскага. 28.11.1937 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «член сям'і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 6.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асабовая справа С. № 6762-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.