• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адукацыя і выхаванне Вучэбны дапаможнік для 2 класа

    Адукацыя і выхаванне

    Вучэбны дапаможнік для 2 класа

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 144с.
    Мінск 2017
    36.57 МБ
    Г. У. Трафімава, С. А. Трафімаў
    ЧАЛАВЕК I СВЕТ
    Вучэбны дапаможнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
    Дапушчана
    Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
    Мінск «Адукацыя і выхаванне» 2017
    УДК 502(075.2=161.3)
    ББК20.1я71
    Т65
    Пераклад з рускай Т А. Івановай
    Рэцэнзенты: намеснік дэкана па навуковай рабоце, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдат педагагічных навук, дацэнт А. Г Сароксг, метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 131 г. Мінска» (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Т В. Шантур)
    Умоўныя абазначэнні:
    пытанні і заданні работа ў парах работа ў групах доследы і назіранні кнігі для дапытлівых
    кніга для чытання
    Трафімава, Г. У.
    Т65 Чалавек і свет : вучэб. дапам. для 2-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / Г. У. Трафімава, С. А. Трафімаў; пер. з рус. Т. А. Івановай. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2017. — 144 с. : іл.
    ISBN 978-985-471-962-7.
    УДК 502(075.2=161.3)
    ББК 20.1я71
    ISBN 978-985-471-962-7	© Трафімава Г. У, Трафімаў С. А., 2017
    © Іванова Т. А., пераклад на беларускую мову, 2017
    © Афармленне. РУП «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”», 2017
    Дарагія сябры!
    У другім класе вы працягнеце знаёмства з навакольным светам. 3 вучэбнага дапаможніка даведаецеся шмат новага пра прыроду і жыццё чалавека.
    Уважліва чытайце тэкст. Звяртайце ўвагу на словы, вылучаныя тлустым шрыфтам і колерам. Разглядайце ілюстрацыі і схемы. Адказвайце на пытанні і выконвайце заданні, праводзьце доследы і назіранні.
    Калі вы хочаце даведацца па тэме больш, чытайце кнігу «Человек н мнр. Кнмга для чтення. 2 класс» (аўтары Г. У. Трафімава, С. А. Трафімаў) і кнігі пад значком fllfl •
    Беражыце вучэбны дапаможнік. Пасля вас ім будуць карыстацца іншыя вучні. Акуратна перагортвайце старонкі, не перагінайце кнігу. Каб хутка знайсці патрэбную тэму, карыстайцеся зместам дапаможніка і закладкамі.
    ЗМЕСТ
    Прырода вакол нас 	 6
    НЕЖЫВАЯ ПРЫРОДА I ЧАЛАВЕК
    Паветра і яго ўласцівасці 	10
    Значэнне і ахова паветра	14
    Вада і яе ўласцівасці	17
    Значэнне і ахова вады 	21
    Глеба	26
    Значэнне глебы і клопат пра яе	30
    ЖЫВАЯ ПРЫРОДА I ЧАЛАВЕК
    Расліны — частка жывой прыроды 	34
    Умовы, неабходныя для росту і развіцця раслін 	38
    Дзікарослыя дрэвы	42
    Дзікарослыя кусты 	47
    Лекавыя расліны Беларусі	51
    Ядавітыя расліны Беларусі 	54
    Ахова раслін 	58
    Культурныя расліны Беларусі 	62
    Дэкаратыўныя расліны 	67
    Грыбы 	71
    Разнастайнасць жывёл. Насякомыя 	 76
    Рыбы 	 80
    Земнаводныя 	 84
    Паўзуны	 88
    Птушкі 	 92
    Звяры 	 96
    Значэнне свойскіх і дзікіх жывёл у жыцці чалавека	101
    Небяспечныя сустрэчы з жывёламі 	105
    Ахова жывёл 	110
    ЧАЛАВЕК I ЯГО ЗДАРОЎЕ Клопат пра сваё здароўе 	115
    Правілы асабістай гігіены 	119
    Харчаванне і здароўе 	124
    ЧАЛАВЕК I ГРАМАДСТВА Сям’я 	128
    Эканоміка сям’і 	132
    Правы дзіцяці	136
    Правілы паводзін у грамадскіх месцах 	 140
    ПРЫРОДА ВАКОЛ НАС
    □
    , ці ўсё вакол нас можна назваць
    прыродай. Чаму?
    Свет, у якім мы жывём, разнастайны. He ўсё ў ім можна назваць прыродай. Мэбля, абутак, аўтамабілі, дамы, масты — прадметы працы чалавека. Яны створаны рукамі людзей. Прырода — гэта тое, што нас акружае і не створана чалавекам. Сонца, паветра, вада, расліны, жывёлы — усё гэта прырода.
    , чым адрозніваюцца жывая і нежывая прырода. зедзь схему і дапоўніце яе прыкладамі.
    ПРЫРОДА
    Жывая прырода
    дыхае
    харчуецца расце размнажаецца памірае
    Дрэва, павук, ...
    Нежывая прырода
    не дыхае
    не харчуецца
    не расце
    не размнажаецца не памірае
    Сонца, вада, ...
    Месяц, зоркі, паветра адносяць да нежывой прыроды. Пясок, гліна, каменне, прыродны газ, нафта — таксама нежывая прырода. Расліны, грыбы, жывёл, чалавека адносяць да жывой прыроды. Іх называюць жывымі істотамі ці арганізмамі. Жывыя арганізмы цесна звязаны паміж сабой.
    Разгледзьце ілюстрацыі. Раскажыце, як звязаны ў прыродзе расліны і жывёлы.
    Жывая і нежывая прырода таксама цесна звязаны паміж сабой. Усе жывыя арганізмы дыхаюць і харчуюцца. Для гэтага ім неабходныя паветра і вада. Расліны не могуць расці без сонечнага святла. Без раслін не могуць выжыць жывёлы і людзі. Усяму жывому патрэбныя сонечнае святло і цяпло. Але і нежывая прырода звязана з жывой. Зялёнае лісце раслін ачышчае
    паветра. Нафта і прыродны газ утварыліся з рэштак раслін і жывёл, якія жылі мільёны гадоў таму.
    в Разгледзьце малюнкі. Раскажыце, як жывая і нежывая прырода звязаны паміж сабой. Прывядзіце свае прыклады.
    Чалавек з’яўляецца часткай прыроды і без яе не можа існаваць. Ад прыроды ён атрымлівае цяпло, паветра і ваду, неабходныя для жыцця. У прыродзе чалавек здабывае ежу, матэрыялы для адзення, будаўніцтва. Прырода радуе яго сваёй прыгажосцю і ўмацоўвае здароўе. Напрыклад, прагулкі і гульні на свежым паветры дапамагаюць гартаванню. Пазнанне таямніц прыроды робіць жыццё людзей цікавым. Любоў да прыроды і клопат пра яе вучаць чалавека дабрыні.
    z— Праверце сябе	
    1.	Што адносіцца да прыроды, а што — не? Прывядзіце прыклады.
    2.	Чым жывая прырода адрозніваецца ад нежывой?
    3.	Дакажыце, што нежывая і жывая прырода звязаныя паміж сабой.
    4.	Чаму чалавек не можа існаваць без прыроды?
    z— Пытанні юным знаўцам —
    1.	Ці можна дзейны вулкан аднесці да жывой прыроды? Чаму?
    2.	У далёкія часы на планеце Зямля не было жыцця. Ці была на ёй прырода?
    ш «Тайны Солнца», «Цветочные часы» (серня «Маленькнй профессор»).
    ПАВЕТРА I ЯГО ЎЛАСЦІВАСЦІ
    © □
    , дзе ў прыродзе сустракаецца
    паветра.
    Паветра — гэта частка нежывой прыроды. Яно акружае нас на вуліцы і ў памяшканнях. Калі паветра спакойнае, нерухомае, то адчуць яго прысутнасць цяжка. Але калі паветра пачынае рухацца, мы адразу адчуваем яго дотык.
    ілюстрацыі. Раскажыце, як можна выявіць паветра вакол сябе.
    Паветра знаходзіцца паўсюль. Усё, што нам здаецца пустым, на самай справе запоўнена паветрам. Яно пранікае ва ўсе шчыліны і трэшчыны. Паветра ёсць у пячорах пад зямлёй, у глебе і ў вадзе.
    S	малюнкі і
    Што яны дазволілі вам даказаць?
    , ці замінае паветра бачыць прадметы ў класе. Дзякуючы якім уласцівасцям паветра так адбываецца?
    Паветра празрыстае і бясколернае. Гэта дазваляе адрозніваць колер і форму прадметаў нават удалечыні.
    5.	Станьце ў розных месНцах класа. Глыбока ўдыхніце. Што вы адчулі? Ці пахне чым-небудзь паветра? Ці зменіцца пах у класе, калі настаўнік распыліць асвяжальнік паветра?
    Чыстае паветра не мае паху. Але ў памяшканнях і на вуліцы мы адчуваем розныя пахі. Гэта таму, што з паветрам змешваюцца часцінкі пахучых рэчываў.
    ШІ Паназірайце за правядзеннем доследу (яго праводзіць настаўнік). Якую ўласцівасць паветра дапамог вызначыць дослед?
    У шклянцы пад шкляной чашай вада даўжэй застаецца гарачай. Гэта адбываецца таму, што паветра дрэнна праводзіць цяпло. Яго слой паміж сценкамі чашы і шклянкі не выпускае цяпло вонкі.
    Цяпер вы разумееце, навошта ў вокнах ставяць падвойныя рамы. Разумееце, чаму чалавеку цяплей у шарсцяным ці футровым адзенні. У ім паміж варсінкамі шмат паветра, якое добра захоўвае цяпло нашага цела.
    | Успомніце, што з’яўляецца галоўнай крыніцай святла і цяпла на Зямлі.
    Правільна, гэта Сонца. Калі яно свеціць, паверхня Зямлі награваецца. Гэта адбываецца таму, што промні Сонца свабодна праходзяць праз паветра. Паветра добра прапускае сонечныя промні.
    Пра іншыя ўласцівасці паветра вы даведаецеся ў старэйшых класах.
    х— Праверце сябе	х
    1.	Як можна выявіць паветра? Назавіце яго ўласцівасці.
    2.	Якія ўласцівасці паветра дазваляюць вам: а) бачыць у небе самалёт; б) загараць летам?
    3.	Чаму паветра ў сталовай, аптэцы, цырульні мае розны пах?
    /— Пытанні юным знаўцам	х
    1.	Чаму зімой пад снегам, у якім шмат паветра, раслінам не холадна?
    2.	Чаму ў мароз верабей сядзіць, распушыўшы пёры?
    С. 14-15.
    A. А. Дорохов «Лёгкнй... тяжёлый... жндкяй».
    ЗНАЧЭННЕ IАХОВА ПАВЕТРА
    □
    , чаму паветра называюць
    пакрывалам, якое ахоўвае Зямлю.
    Тоўсты слой паветра акружае нашу планету. Ён захоўвае на Зямлі цяпло, атрыманае ад Сонца. Днём паветра засцерагае планету ад перагравання, а ноччу — ад пераахаладжэння. Паветра неабходна ўсяму жывому на Зямлі. Птушкам і насякомым яно патрэбна для палётаў. Па паветры распаўсюджваюцца плады і насенне некаторых раслін.
    S	ілюстрацыі.
    пра значэнне паветра ў жыцці чалавека. Дапоўніце яго сваімі прыкладамі.
    Самае важнае — без паветра не было б жыцця на Зямлі. Яно патрэбна жывёлам і людзям для дыхання. Расліны таксама дыхаюць. Яны гінуць, калі паветра не паступае да іх каранёў і лістоў.
    Разгледзьце ліст пакаёвай расліны бальзаміны. іайдзіце адтуліны, праз якія яна
    дыхае. Што адбудзецца, калі два лісты з ніжняга боку намазаць тоўстым слоем вазеліну? А калі з верхняга боку?
    і праверце сваю здагадку.
    Паветра складаецца з розных нябачных газаў. Жывыя арганізмы пры дыханні бяруць з паветра кісларод, а выдыхаюць асаблівы газ. Навукоўцы назвалі яго вуглякіслым газам. Для дыхання ён не прыдатны. Жывым арганізмам
    для дыхання неабходна чыстае паветра, насычанае кіслародам.
    Выхлапныя газы аўтамабіляў павялічваюць колькасць вуглякіслага газу ў паветры. Дым фабрык і заводаў, пажары забруджваюць паветра шкоднымі рэчывамі, сажай, пылам. Такое паветра шкоднае для прыроды і здароўя людзей.
    | Падумайце, як захаваць паветра чыстым.
    У нашай краіне клапоцяцца пра чысціню паветра. На трубах фабрык і заводаў устанаўліваюць спецыяльныя фільтры, пылаўлоўнікі. Ствараюцца аўтамабілі, якія працуюць на прыродным газе. Яны менш забруджваюць паветра выхлапнымі газамі. Для барацьбы з пылам вуліцы паліваюць вадой. Захоўваць чысціню паветра дапамагаюць і расліны. На іх лісці затрымліваюцца пыл і сажа. А яшчэ расліны ўзбагачаюць паветра кіслародам. Вось чаму важна клапаціцца пра азеляненне вуліц і двароў.
    Трэба турбавацца і пра чысціню паветра ў памяшканнях. Іх неабходна рэгулярна праветрываць. Каб у паветры было менш пылу, у памяшканнях робяць вільготную ўборку.
    /— ГІраверце сябе	
    1.	Якое значэнне мае паветра ў прыродзе і жыцці чалавека?
    2.	3-за чаго забруджваецца паветра?
    3.	Як людзі клапоцяцца пра чысціню паветра?