Адукацыя і выхаванне
Вучэбны дапаможнік для 2 класа
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 144с.
Мінск 2017
Жырафа (3) — самая высокая жывёла, якая жыве на сушы. Яе вышыня большая за 5 метраў. Жырафа хутка бегае і высока скача.
a е, якія звяры ў беларускай пры-
родзе ўмеюць плаваць, лятаць, бегаць, скакаць. Як вы адрозніваеце звяроў ад іншых жывёл?
Ва ўсіх звяроў ёсць агульныя прыкметы. Іх цела пакрыта валасамі (шэрсцю). I ўсе яны выкормліваюць дзіцянят сваім малаком. Таму звяроў яшчэ называюць млекакормячымі.
| Iіа г , чым адрозніваецца харчаванне дарослых звяроў і іх дзіцянят.
Усе дзіцяняты звяроў харчуюцца аднолькава — малаком. Сярод дарослых млекакормячых ёсць раслінаедныя, драпежныя і ўсёедныя жывёлы.
Зубры (1) харчуюцца травой, лісцем і галінамі дрэў і кустоў. Асноўная ежа палятухі (2) — насенне, пупышкі і маладыя галінкі дрэў. Лось, бабёр, заяц — таксама раслінаедныя млекакормячыя.
Рысь (3) палюе на лясных птушак і невялікіх звяроў. Ласка (4) харчуецца ляснымі мышамі і землярыйкамі. Рысь і ласка — драпежныя млекакормячыя.
У соні-палчок (5) любімы корм — арэхі, жалуды, плады, насенне. Але есць яна і жукоў, вусеняў, смаўжоў, нават яйкі і птушанят дроб-
ных птушак. Да ўсёедных млекакормячых адносяць таксама вавёрку, барсука (6), бурага мядзведзя. Яны харчуюцца расліннай і жывёльнай ежай.
па чарзе з суседам па парце тэксты 1 і 2. Іазнайце па апісанні звяроў нашага краю. найдзіце іх на малюнках.
1. Звер сярэдняй велічыні. Шэрсць на спіне і баках шэрая, бураватая з дробнымі чорнымі плямамі. Тулава масіўнае. Ногі кароткія з вострымі кіпцюрамі. Галава вузкая, па баках — чорная паласа. Вушы невялікія, закругленыя. Жыве ў лесе. Любіць зялёныя часткі раслін, плады. Есць смаўжоў, чарвякоў, насякомых, жаб, мышэй.
2. Вялікі звер. Шэрсць шэрая або рыжаватая. Спіна, бакі і ногі пакрыты цёмнымі плямамі. Тулава кароткае на доўгіх моцных нагах. Хвост кароткі, быццам абсечаны. Галава невялікая круглявая. На кончыках вушэй — кутасікі. Жыве ў лесе. Палюе на зайцоў, цецерукоў, глушцоў, лісіц. Часам нападае на казуль.
/ Складзіце апавяданне пра аднаго з млека□
кормячых па малюнках на с. 96, 98.
/— Праверце сябе
1. Як звяроў адрозніць ад іншых жывёл? Прывядзіце прыклады звяроў, якія жывуць на сушы, у вадзе.
2. Якіх раслінаедных звяроў вы ведаеце? Чым яны харчуюцца?
3. Чым драпежныя звяры адрозніваюцца ад усёедных? Якіх звяроў нашага краю адносяць да драпежных, а якіх — да ўсёедных?
/— Пытанні юным знаўцам
1. Якое вялікае млекакормячае з’яўляецца нацыянальным сімвалам Беларусі?
2. У казках кіта называлі «рыба-кіт». Чаму сучасная навука адносіць кіта не да рыб, а да звяроў?
С. 163-173.
■ Г. В. Трафнмова, С. А. Трафнмов «Это что за прыгуны?»; «Энцнклопедня маленького профессора».
ЗНАЧЭННЕ СВОЙСКІХ I ДЗІКІХ ЖЫВЁЛ
УЖЫЦЦІ ЧАЛАВЕКА
Успомніце і раскажыце, чым адрозніваюцца дзікія і свойскія жывёлы.
Побач з намі жывуць дзікія і свойскія жывёлы. Праўда, тысячы гадоў таму ўсе жывёлы былі дзікія. Яны самі здабывалі ежу, клапаціліся пра жыллё і патомства. Але старажытныя людзі сталі прыручаць некаторых жывёл і выкарыстоўваць у гаспадарцы. Людзі клапаціліся пра іх, забяспечвалі ежай, ладзілі ім жыллё. I гэтыя жывёлы сталі свойскія.
Свойскія жывёлы прыносяць чалавеку вялікую карысць. Яны дапамагаюць перавозіць цяжар, ахоўваць хаты і склады, пасвіць статкі. Ад іх людзі атрымліваюць прадукты харчавання (малако, мяса, мёд, яйкі). Свойскія жывёлы даюць сыравіну для прамысловасці — футра, воўну, скуру, пух, шоўк, воск.
н Разгледзьце малюнкі на с. 102. Якіх свойскіх жывёл разводзяць у Беларусі? Якую
карысць яны прыносяць людзям?
НАСЯКОМЫЯ^
Тутавы Медашаўканосная прад пчала
Г МЛЕКАКОРМЯЧЫЯ
Паўночны Вярблюд алень
Качка Перапёлка
Сазан рыбка
Дзікія жывёлы таксама маюць вялікае значэнне для чалавека. Людзі займаюцца паляваннем і рыбалоўствам. Здабычу пушных звяроў — собаля, вавёркі, андатры — вядуць для атрымання каштоўнага футра. Мяса і ікра рыб — важныя прадукты харчавання. 3 рыбы атрымліваюць тлушч, вітаміны, муку для адкорму свойскіх жывёл.
ДД Разглел . малюнкі на с. 103. Ці дапамагаюць капусны бялян, каларадскі жук, адзежная моль чалавеку?
Некаторыя дзікія жывёлы прыносяць шкоду чалавеку і яго гаспадарцы. Адны выклікаюць хваробы, іншыя шкодзяць культурным раслінам. Але сярод дзікіх жывёл шмат і сяброў чалавека. Некаторыя жывёлы, якія насяляюць вадаёмы, ачышчаюць ваду ад забруджвання. Драпежныя насякомыя, птушкі знішчаюць шкоднікаў.
Людзі назіраюць за дзікімі жывёламі, каб больш даведацца пра іх жыццё. Пісьменнікі пішуць пра жывёл кнігі, мастакі — карціны. Назіраючы за паводзінамі жывёл, слухаючы спевы птушак, чалавек атрымлівае задавальненне.
Навукоўцы таксама вывучаюць жыццё дзікіх жывёл. Яны раскрываюць сакрэты прыроды і выкарыстоўваюць атрыманыя веды для стварэння вырабаў. Вывучэнне палёту птушак дапамагло людзям вынайсці самалёты. Лапкі пустэльных яшчарак падказалі ідэю рабрыстай падэшвы красовак, вока жабы — як зрабіць
сканер.
Разгледзьце малюнкі. Якія яшчэ прадметы працы былі зробленыя дзякуючы назіранням за жывёламі?
хПраверце сябе
1. Чым свойскія жывёлы адрозніваюцца ад дзікіх?
2. Якіх свойскіх насякомых, рыб, птушак, млекакормячых вы ведаеце?
3. Чаму людзі разводзяць свойскіх жывёл?
4. Якое значэнне ў жыцці чалавека маюць дзікія жывёлы?
— Пытанні юным знаўцам
1. Ці можна дамавога павука і пакаёвую муху назваць свойскімі жывёламі? Чаму?
2. Якія свойскія жывёлы адносяцца да раслінаедных, драпежных і ўсёедных?
С. 174-179.
Б. Зубков «Что подсказала летучая мышь?»; Г. В. Трафнмова, С. А. Трафнмов «Ребятам о домашннх кошках»; «Четвероногнй друг собака» (серяя «Маленькнй профессор»).
НЕБЯСПЕЧНЫЯ СУСТРЭЧЫ ЗЖЫВЁЛАМІ
Падумайце, чаму трэба быць асцярожным пры сустрэчы з дзікімі жывёламі.
Кожны дзень вы сустракаецеся з рознымі жывёламі. Па дарозе ў школу бачыце птушак, сабак, кошак. Яшчэ больш жывёл можна заўважыць у парку, у лесе, каля вадаёма, на лузе. Сустрэчы з некаторымі жывёламі могуць быць небяспечныя.
малюнкі. Чым небяспечныя гэтыя жывёлы для чалавека? Як пазбег-
нуць бяды?
Пчала
Аса Чмель Клешч
Пчала, аса, чмель — гэта насякомыя, якія джаляць. У месца, куды яны ўджаляць, трапляе яд. Ён выклікае боль, ацёк, сверб.
Калі вас уджаліла насякомае, неадкладна паведаміце дарослым. Трэба асцярожна выцягнуць джала і выціснуць яд з ранкі. Ранку спачатку прамываюць. Потым прыкладаюць да яе насоўку, змочаную халоднай вадой.
Бяды можна пазбегнуць. He хадзіце басанож па траве падчас яе цвіцення. He падыходзьце да гнёздаў вос і пчаліных вулляў. He ежце на вуліцы, калі навокал лятае многа насякомых.
Клешч небяспечны тым, што ўпіваецца ў скуру і смокча кроў. Ён можа занесці ў ранку вірус небяспечнага захворвання. Калі клешч упіўся ў скуру, не варта адрываць яго рукамі. Звярніцеся па дапамогу да ўрача: ён выдаліць кляшча і прамые ранку.
Пазбегнуць бяды дапаможа простае правіла. Збіраючыся ў лес або парк, апранайце штаны, кашулю з доўгімі рукавамі, галаўны ўбор. Пасля прагулкі ўважліва агледзьце адзенне і цела.
Разгледзьце малюнак гадзюкі звычайнай. Раскажыце, як гэту ядавітую змяю адрозніць ад неядавітага вужа, намаляванага на с. 88.
На галаве ў вужа ёсць дзве жоўтыя плямкі. У гадзюкі звычайнай — цёмная зігзагападобная паласа ўздоўж спіны. На галаве ў яе малюнак у выглядзе літары «X». Укус гадзюкі вельмі балючы. Пацярпеламу трэба як мага хутчэй звярнуцца па медыцынскую дапамогу.
Каб не трапіць у бяду, апранайце ў лес адзенне з шчыльнай тканіны і высокі абутак. Убачыўшы змяю, не рабіце рэзкіх рухаў, не ўцякайце. Трэба спакойна адысці ўбок, саступіўшы дарогу жывёле.
малюнкі. Чаму сустрэчы са свойскімі жывёламі могуць быць небяспечныя? Як сябе паводзіць, каб пазбегнуць бяды?
Небяспечныя для людзей бываюць не толькі дзікія, але і свойскія жывёлы. Каровы, козы, бараны могуць ударыць рагамі. Конь можа брыкнуць, калі падысці да яго ззаду. Можа ўкусіць, калі вы паспрабуеце пакарміць яго цукрам. Набліжаючыся да свойскіх жывёл, памятайце аб правілах бяспекі.
He трэба гладзіць і браць на рукі сабак і катоў на вуліцы. Яны могуць быць хворыя. Ад жывёл да людзей перадаюцца некаторыя хваробы: шаленства, кароста, лішай.
Адыдзіце ўбок, калі ўбачылі кошку, якая выгнула спіну.
Спакойна праходзьце міма сабакі на вуліцы або ў парку. He глядзіце пільна яму ў вочы і не дражніце. Калі сабака бяжыць да вас, не палохайцеся і не крычыце. Спыніцеся, стойце спакойна.
He чапайце нават добра знаёмага сабаку, калі ён есць ці спіць. He адбірайце ў яго прадмет, з якім ён гуляе.
Калі вас укусіць або падрапае якаянебудзь жывёла, неадкладна паведаміце дарослым. Трэба накласці на паражонае месца чыстую павязку і звярнуцца па медыцынскую дапамогу.
/— Праверце сябе
1. Якія жывёлы могуць быць небяспечныя для чалавека?
2. Як зберагчы сябе ад укусаў дзікіх жывёл?
3. Якія правілы бяспекі трэба выконваць пры кантактах са свойскімі жывёламі?
х— Пытанні юным знаўцам
1. Падумайце, якіх двух насякомых старажытнарускія воіны выкарыстоўвалі ў якасці зброі.
2. Чаму трэба асабліва сцерагчыся сабак байцовых і вартавых парод?
Ш С. 180-187.
АХОВАЖЫВЁЛ
, чаму людзі ва ўсім свеце занепакоеныя праблемай аховы жывёл.
Доўгі час людзі не бераглі і бяздумна знішчалі дзікіх жывёл. Няма болып на Зямлі вандроўнага голуба, бяскрылай гагаркі, марской каровы. Няма дзікага каня тарпана і магутнага тура — продка свойскай каровы.
He толькі паляванне загубіла некаторых жывёл. Людзі высякалі лясы, аралі лугі, асушалі балоты, забруджвалі вадаёмы. Жывёлам не стала дзе жыць і чым харчавацца. Па віне людзей зніклі больш за 100 відаў розных птушак і звяроў.
малюнкі. жывёл,
пра якіх гаварылася ў тэксце.
3 часам людзі зразумелі, што жывёлы маюць патрэбу ў абароне. У розных краінах прынялі законы аб іх ахове. У Беларусі ахова жывёл — справа дзяржаўнай важнасці. Паляваць і лавіць рыбу можна толькі ў пэўныя перыяды года. Колькасць здабытых жывёл строга абмежаваная. Паляванне на рэдкіх жывёл забаронена. Яны знаходзяцца пад аховай і занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
малюнкі жывёл з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. Чаму важна захаваць гэтых жывёл у прыродзе?
Сцерлядзь
Барсук
Апалон чорны
Чаротавая рапуха
Сапсан
Чарапаха балотная
|g| РазгледзыімалюнкіжывёлзЧырвонайкнігі на другім фбрзацы вучэбнага дапаможніка. Прачытайце падказкі і вызначыце, пра якіх жывёл ідзе гаворка.