• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адукацыя і выхаванне Вучэбны дапаможнік для 2 класа

    Адукацыя і выхаванне

    Вучэбны дапаможнік для 2 класа

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 144с.
    Мінск 2017
    36.57 МБ
    Гэтыя рыбы жывуць у нашых рэках і азёрах. Таўсталобік (1) корміцца водарасцямі. Белы амур (2) есць асаку, урэчнік, эладэю і іншыя водныя расліны. Гэтыя рыбы раслінаедныя.
    Акунь (3), com (4), шчупак (5) — драпежныя рыбы. Яны палююць на дробных рыб, водных насякомых, рачкоў, чарвякоў. Сом і шчупак нападаюць на жаб і птушанят вадаплаўных птушак. Здабычу яны хапаюць пашчай з вострымі зубамі.
    Плотка (6), карась (7) — усёедныя рыбы. Яны харчуюцца і раслінамі, і жывёламі. Адшукваюць дробных малюскаў, рачкоў, лічынак насякомых.
    Рыбы ў прыродзе маюць вялікае значэнне. Яны перашкаджаюць зарастанню вадаёмаў. Драпежныя рыбы ядуць хворых і аслабленых жывёл. Многія рыбы самі служаць здабычай для жаб, птушак, звяроў.
    Ql I аназірайце за рыбкамі ў акварыуме (дома, у школе, зоамагазіне). Як яны плаваюць? Як кратаюць плаўнікамі? Чым харчуюцца? Як хапаюць корм?
    — Праверце сябе	
    1.	Чым рыбы адрозніваюцца ад іншых жывёл?
    2.	Дакажыце, што рыбы добра прыстасаваныя да жыцця ў вадзе.
    3.	Якіх рыб вы ведаеце? Да якіх груп па спосабе харчавання яны адносяцца?
    х— Пытанні юным знаўцам	
    1.	Чаму жывую рыбу цяжка ўтрымаць у руках?
    2.	Навошта ў акварыум з рыбкамі запампоўваюць паветра?
    131-139.
    | j Н. Н. Сладков «Рыбы»; М. Е. Аспнз «Чемішоны по плаванню»; В. П. Дацкевнч «Цветные плавннчкн».
    ЗЕМНАВОДНЫЯ
    Успомніце і назавіце жывёл, якіх адносяць да земнаводных.
    Вы бачылі ў прыродзе жабу (1)? А рапуху (2) або трытона (3)? Гэтых жывёл адносяць да адной групы — земнаводныя, ці амфібіі. Жарлянка (4) і квакша (5), якія жывуць у Беларусі, — таксама земнаводныя.
    Разгледзьце жывёл на малюнках і параўнайце іх. Чым яны падобныя?
    У целе земнаводных адрозніваюць галаву, тулава і дзве пары ног. У некаторых ёсць хвост. Цела жывёл пакрыта голай скурай. Яе паверхня пастаянна ўвільгатняецца сліззю. Дыхаюць земнаводныя з дапамогай скуры і асаблівых органаў дыхання — лёгкіх.
    Выкажыце здагадку, чаму земнаводных так называюць.
    Жыццё земнаводных звязана і з сушай (зямлёй), і з вадой. Таму яны і атрымалі сваю назву. Усе земнаводныя нараджаюцца ў вадзе. 3 ікрынак выходзяць апалонікі. Яны растуць і паступова ператвараюцца ў дарослых жывёл. Дарослыя земнаводныя частку жыцця праводзяць на сушы, а частку — у вадзе.
    Раскажыце, як земнаводныя перамяшчаюцца па сушы і ў вадзе. Што ім дапамагае?
    Жабы на сушы перамяшчаюцца скачкамі. Адштурхоўвацца ім дапамагаюць доўгія і моцныя заднія ногі. Кароткія пярэднія ногі змякчаюць
    удар падчас прызямлення.
    У рапух заднія ногі кароткія і слабыя. Таму скакаць рапухі не любяць. Часта яны перамяшчаюцца па зямлі, пераступаючы нагамі.
    Чатыры нагі ў трытонаў таксама кароткія і слабыя. Таму па сушы трытоны перамяшчаюцца павольна, выгінаючыся доўгім гнуткім целам.
    Плаваць жабам і рапухам дапамагаюць перапонкі паміж пальцамі задніх ног. Трытоны плаваюць з дапамогай хваста.
    , чым харчуюцца земнаводныя. Як яны здабываюць сабе ежу?
    Усе дарослыя земнаводныя — драпежныя жывёлы. Рапухі і жабы ядуць смаўжоў і вусеняў. Палююць на жукоў, мух і іншых лятучых насякомых. Ловяць іх, выкідаючы з рота доўгі ліпкі язык> Трытоны харчуюцца рачкамі, слімакамі, лічынкамі рыб і камароў, дажджавымі чарвякамі, насякомымі. Здабычу яны хапаюць вострымі зубамі.
    У садах і на агародах земнаводныя знішчаюць шмат шкоднікаў раслін. Ядуць клапоў і іншых насякомых, якіх не чапаюць птушкі. Дарослымі земнаводнымі і іх апалонікамі
    кормяцца некаторыя звяры, птушкі, яшчаркі і змеі.
    z— Праверце сябе	х
    1.	Якія земнаводныя жывуць у Беларусі? Чаму іх аб’ядналі ў адну групу жывёл?
    2.	Чаму земнаводныя могуць жыць на сушы, а рыбы — не?
    3.	Якія асаблівасці будовы дапамагаюць земнаводным перамяшчацца ў вадзе і на сушы?
    4.	На каго палююць земнаводныя?
    <)
    г— Пытанні юным знаўцам	
    1.	Дарослыя стракозы жывуць на сушы, а іх лічынкі — у вадзе. Чаму гэтых жывёл не адносяць да групы земнаводных?
    2.	Чаму людзі ў садах і на агародах прыручаюць жаб, падкормліваючы іх дажджавымі чарвякамі і смаўжамі?
    U С. 140-145.
    «Обыкновенный трнтон» (серня «Маленькнй профессор»).
    ПАЎЗУНЫ
    мніце і на жывёл, якіх адносяць да паўзуноў.
    Большасць паўзуноў, або рэптылій, жыве ў цёплых і гарачых краінах. Але некаторыя жывуць і ў нас. Паўзуны актыўныя ў цёплую пару года, а да зімы ўпадаюць у спячку. У Беларусі жывуць змеі — вуж звычайны, гадзюка звычайная, мядзянка. Жыве ў нас і чарапаха балотная. Сустракаюцца тры віды яшчарак — яшчарка спрытная, яшчарка жывародная, вераценніца ломкая.
    Разгледзьце малюнкі. Назавіце тых паўзуноў, якія жывуць у Беларусі.
    Падумайце, што агульнае ў паўзуноў. Чым яны адрозніваюцца ад земнаводных? Параўнайце свае адказы з тэкстам.
    Перамяшчаючыся па сушы, многія паўзуны дакранаюцца да паверхні зямлі сваім целам. Жывёлы як бы змыкаюцца з ёй, паўзуць, таму і атрымалі такую назву.
    Цела паўзуноў пакрыта сухой скурай з рагавымі лускавінкамі. Гэтым яны адрозніваюцца ад земнаводных. У чарапах лускавінкі зрасліся і ўтварылі панцыр. Цвёрдае рагавое пакрыццё абараняе рэптылій на сушы ад высыхання.
    Дыхаць земнаводным дапамагаюць скура і лёгкія. Паўзуны дыхаюць з дапамогай лёгкіх.
    Размнажаюцца паўзуны толькі на сушы. 3 адкладзеных яек у іх з’яўляюцца маладыя жывёлы, падобныя на дарослых.
    , чым харчуюцца яшчаркі, змеі і чарапахі. Як яны ядуць сваю здабычу?
    Яшчаркі і змеі — драпежныя жывёлы.
    Здабычу яны заглытваюць цалкам. Яшчаркі
    Мядзянка
    Чарапаха балотная
    ядуць насякомых, іх лічынак, дажджавых чарвякоў, смаўжоў. Змеі палююць на жаб, яшчарак, насякомых, мышэй, дробных птушак. Гадзюкі забіваюць здабычу ядавітымі зубамі. А мядзянкі душаць яе кольцамі свайго цела.
    Чарапаха балотная корміцца рыбай, жабянятамі, чарвякамі, малюскамі, насякомымі. Есцьяна і водныя прыбярэжныя расліны. Добра запівае вадой кожны ка-
    валачак ежы. Чарапаха балотная — усёедная жывёла.
    □
    , якую карысць у прыродзе пры-
    носяць паузуны.
    У прыродзе паўзуны адыгрываюць важную ролю. Яшчаркі і змеі знішчаюць насякомых
    і дробных грызуноў — шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі. Самі паўзуны служаць ежай іншым жывёлам. Змей і яшчарак ловяць чаплі, буслы, жураўлі, арлы. На змей палююць барсукі, вожыкі, гарнастаі.
    z— Праверце сябе	ч
    1.	Якіх паўзуноў вы ведаеце? Якія з іх сустракаюцца ў Беларусі?
    2.	Чым паўзуны адрозніваюцца ад жывёл іншых груп?
    3.	Што новага вы даведаліся пра харчаванне паўзуноў?
    ,— Пытанні юным знаўцам	х
    1.	Успомніце, куды на зіму хаваюцца змеі і яшчаркі. Хто зімуе па адным, хто збіраецца групамі?
    2.	Якія рэптыліі «выстрэльваюць» у здабычу доўгім ліпкім языком?
    146-153.
    /III
    Н. М. Сладков «Рептнлнн»; Г. В. Трафнмова «Зачем крокоднл камнн глотает?».
    ПТУШКІ
    I Падумайце і раскажыце, дзе ў прыродзе можна сустрэць птушак.
    Птушкі рассяліліся па ўсім зямным шары. Яны сустракаюцца высока ў гарах і над прасторамі мораў, у лясах і на балотах. Птушкі адрозніваюцца знешнім выглядам, афарбоўкай, велічынёй і сваімі паводзінамі.
    Разгледзьце малюнкі. Ці ведаеце вы гэтых птушак? Што можаце пра іх расказаць?
    Жоўтагаловы каралёк (1) — самая маленькая птушка Беларусі. Даўжыня яе цела складае 10 сантыметраў, а важыць яна ўсяго 4 грамы.
    Калібры-пчолка (2) — гэта самая маленькая птушка на Зямлі. Яна крыху большая за чмяля.
    Афрыканскі страус (3) — самая вялікая з птушак. Яна вышэйшая за чалавека. Страус не ўмее лятаць, затое выдатна бегае.
    Імператарскі пінгвін (4) таксама не лятае, але добра плавае і нырае. Яго крылы ператвораныя ў падабенства ластаў. На сушы пінгвіны перамяшчаюцца дробнымі скачкамі або крокам.
    Чорны стрыж (5) болыпую частку жыцця праводзіць у паветры. На ляту ён палюе на дробных насякомых, адпачывае і нават спіць.
    в Раскажыце, якіх птушак вы бачылі ў прыродзе. Як адрозніваеце іх ад іншых жывёл? Што ў птушак агульнае?
    Ва ўсіх птушак амаль усё цела пакрыта пер’ем. Яно не толькі дапамагае лятаць. Пер’е засцерагае цела птушак ад холаду, не прапускае вільгаць. Падчас лінькі старыя пёры выпадаюць, а замест іх вырастаюць новыя.
    Цела птушак складаецца з галавы, шыі, тулава і чатырох канечнасцей. Пярэднія канечнасці — крылы. Яны служаць для палёту. Ногі дапамагаюць птушкам плаваць, перамяшчацца па сушы. Абапіраючыся на пальцы ног, птушкі ходзяць, скачуць, бегаюць.
    Зубоў у птушак няма, але ёсць дзюба. 3 яе дапамогай птушка здабывае ежу, чысціць апярэнне, будуе гнёзды, корміць птушанят.
    Абмяркуйце, чым харчуюцца птушкі. Дапоўсхему, выкарыстоўваючы малюнкі і тэкст. Прывядзіце свае прыклады.
    ПТУШКІ
    Драпежныя
    Пугач, ястраб,
    Раслінаедныя
    Шчыгол, голуб,
    Усёедныя
    Каралёк, варона,
    Глушэц (1) — самая вялікая птушка нашых лясоў. Летам яна харчуецца ягадамі і травой, зімой — сасновай ігліцай.
    Вераб’іны сычык (2) — самая маленькая сава ў Беларусі. Харчуецца дробнымі ляснымі птушкамі, звяркамі, насякомымі.
    Прыгожая лясная птушка сойка (3) часта імітуе галасы іншых птушак. Яна есць жалуды, арэхі, ягады, а таксама жукоў, яшчарак, жаб, мышэй.
    Складзіце апавяданне-загадк’ пра адну з птушак роднага краю.
    птушку па плане: знешні выгляд, дзе жыве, чым харчуецца, якую карысць прыносіць.
    зірайце за птушкамі, якія прылятаюць да кармушкі. е забывай падкормліваць птушак. Пастарайцеся вызначыць, хто з птушак які корм есць больш ахвотна.
    — Праверце сябе	
    1.	Па якіх прыкметах птушкі адрозніваюцца ад іншых жывёл?
    2.	Як перамяшчаюцца птушкі? Што ім у гэтым дапамагае?
    3.	Якіх раслінаедных птушак Беларусі вы ведаеце? Якую карысць яны прыносяць раслінам?
    4.	Якіх драпежных і ўсёедных птушак можна ўбачыць у Беларусі? Чым яны харчуюцца?
    z— Пытанні юным знаўцам		
    1.	Чаму ў летнюю спёку пёравае покрыва птушак становіцца ўскалмачаным?
    2.	Чаму лятучага дракона, намаляванага на с. 88, адносяць да рэптылій, а не да птушак?
    154-162.
    Н. Н. Сладков «Птнцы»; В. В. Бнанкн «Нашн птнцы».
    ЗВЯРЫ
    Падумайце, ці толькі на сушы жывуць звяры. Чаму?
    Звяры жывуць паўсюль на нашай планеце. Яны насяляюць і ваду, і сушу. Сіні кіт (1) плавае ў морах і акіянах. Гэта самая вялікая ў свеце жывёла. У даўжыню ён можа дасягаць 33 метраў. А важыць, як 200 кароў! Хваставы плаўнік дапамагае кіту хутка рухацца ў вадзе.
    Шэрстакрыл (кагуан) (2) праводзіць жыццё на дрэвах у трапічных лясах. У яго ёсць спецыяльная лятальная перапонка. 3 яе дапамогай шэрстакрыл здзяйсняе планіруючы палёт з аднаго дрэва на другое.