• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адукацыя і выхаванне Вучэбны дапаможнік для 2 класа

    Адукацыя і выхаванне

    Вучэбны дапаможнік для 2 класа

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 144с.
    Мінск 2017
    36.57 МБ
    /III
    A. X. Тамбнев «Кто в кустарннках жнвёт?».
    ЛЕКАВЫЯ РАСЛІНЫ
    БЕЛАРУСІ
    | Раскажыце, што вам вядома пра лекавыя расліны.
    Даўней не было ні аптэк, ні бальніц. Лячыцца людзям дапамагалі расліны, якія валодаюць гаючымі ўласцівасцямі. Лекавыя расліны ўжываюць і ў наш час.
    Q Разгледзьце малюнкі на с. 43, 45, 47. Успомніце, якія дрэвы і кусты адносяць да лекавых раслін. Якія іх часткі людзі выкарыстоўваюць для лячэння?
    Сярод дзікарослых дрэў і кустоў нямала лекавых раслін. Кару дуба выкарыстоўваюць для лячэння хворых дзясен і апёкаў скуры. Смала сасны дапамагае лячыць раны. Адвар яе пупышак вылечвае кашаль. Пры прастудзе дапамагае чай з сухіх кветак ліпы. Адварамі галінак і пладоў маліны лечаць боль у горле, кашаль, збіваюць высокую тэмпературу. Плады шыпшыны ўжываюць для гаення ран і агульнага ўмацавання аслабленага арганізма.
    >пе малюнкі лекавых травяністых раслін. Ці ведаеце вы іх? Якія расліны да-
    памогуць у намаляваных выпадках?
    Калі вы параніліся, ударыліся, апякліся, нацерлі нагу абуткам, вас уджаліла пчала — дапаможа трыпутнік (1). Вымыйце яго лісток, прыкладзіце да балючага месца. Да раны можна прыкласці і ліст падбелу (2). Адвар з яго лістоў дапамагае вылечыць кашаль. Калі з ранкі сочыцца кроў, прыкладзіце ліст крываўніка (3). I кроў спыніцца, і ранка хутчэй зажыве. Пры ўдарах і апёках да балючага месца можна
    прыкласці лісточкі ці кветкі святаянніка (4). Забалела горла — палашчыце настоем кветак рамонка лекавага (5). Медуніца (6) — таксама карысная для здароўя расліна. Яе адвар лечыць кашаль, загойвае раны і спыняе крывацёк.
    1 Падумайце, якія правілы важна выконваць пры зборы лекавых раслін.
    Збіраць лекавыя расліны трэба напачатку іх цвіцення ў сонечнае надвор’е. Нельга зрываць усе расліны. Частку іх неабходна пакідаць для размнажэння. Нельга збіраць лекавыя расліны ў забруджаных раёнах — каля шашы і прамысловых прадпрыемстваў.
    /— Праверце сябе	
    1.	Якія лекавыя расліны растуць на тэрыторыі нашай краіны?
    2.	Якія з лекавых раслін адносяць да травяністых раслін?
    3.	У якіх раслін гаючымі ўласцівасцямі валодае лісце, у якіх — кветкі?
    4.	Якія правілы трэба выконваць пры зборы лекавых раслін?
    z— Пытанні юным знаўцам
    1.	Якой лекавай расліне ў народзе далі мянушку «сябра падарожніка»? Растлумачце чаму.
    2.	Чаму ў народзе крываўнік называюць «парэзнікам»?
    С. 65-74.
    /II
    Г. В. Трафнмова, С. А. Трафнмов «Нванов клад»; «Золотое дерево — лнпа», «Мать-нмачеха» (серня «Маленькнй профессор»).
    ЯДАВІТЫЯ РАСЛІНЫ БЕЛАРУСІ
    Падумайце, чаму дарослыя не дазваляюць дзецям чапаць незнаёмыя расліны.
    Вы ўжо ведаеце, як многа карысці людзям прыносяць дзікарослыя расліны. Але некаторыя з іх небяспечныя. Плады, лісты і іншыя часткі гэтых раслін ядавітыя. Калі ўзяць іх у рот, можна атруціцца.
    Д Разгледзьце малюнкі. Ці ядомыя плады гэтых раслін?
    Толькі ў чаромхі з раслін, паказаных на малюнках, ядомыя плады. Іх ядуць сырымі, з імі пякуць пірагі, з іх вараць кісель. У астатніх раслін плады ядавітыя. Яны выклікаюць у чалавека атручэнне.
    У воўчага лыка ядавітыя ўсе часткі расліны. Вясной доўга ўдыхаць прыемны водар яго кветак небяспечна. Закружыцца і забаліць галава. Ядавітая і кара куста. Яна трывалая на разрыў, валакністая. Галінку сарваць вельмі цяжка. Таму і назвалі расліну — лыка. Калі неасцярожна ўзяцца за здзёртую кару, на скуры з’явяцца нарывы.
    па малюнках ядавітыя травяністыя расліны. Якія прыкметы дапамагаюць пазнаць іх у прыродзе? Ірі тэкст і параўнайце яго са сваімі адказамі.
    Блёкат
    Баршчэўнік
    Дурнап’ян
    Блёкат сустракаецца ўздоўж дарог, на пустках, ля платоў. У яго буйныя бруднажоўтыя кветкі з фіялетавымі пражылкамі. Плады падобныя на гарлачыкі. Уся расліна пакрыта пушком ліпкіх валасінак.
    Дурнап’ян расце на звалках, ля агародаў, каля жылля. У яго буйныя белыя кветкі. 3 іх да восені ўтвараюцца круглявыя плады, усаджаныя шыпамі. Усе часткі дурнап’яну ядавітыя.
    Баршчэўнік сустракаецца ў лясах, ля яроў і рэк. На верхавінах яго высокіх сцёблаў размяшчаюцца дробныя белыя кветкі. Лісты
    цёмна-зялёныя, шчыльныя, буйныя. Калі да іх дакрануцца, праз некаторы час на скуры выступаюць пухірьі, адчуваецца сверб. Яд баршчэўніку выклікае моцныя апёкі, якія доўга не гояцца.
    Абмяркуйце, ці трэба знішчаць ядавітыя расліны ў прыродзе, калі яны небяспечныя.
    Ядавітыя расліны, як і іншыя, дапамагаюць ачышчаць паветра. Іх пладамі і насеннем харчуюцца некаторыя жывёлы. Напрыклад, воўчае лыка — адзін з самых ранніх і шчодрых меданосаў. У некаторых ядавітых раслінах утрымліваюцца гаючыя рэчывы. Іх выкарыстоўваюць для вырабу лекаў. Таму знішчаць ядавітыя расліны ў прыродзе нельга. 3 імі трэба навучыцца абыходзіцца.
    1^1 Падумайце і раскажыце, як пазбегнуць " атручэння ядавітымі раслінамі.
    Ніколі не чапайце і не нюхайце ядавітыя расліны ў прыродзе. He зрывайце і не бярыце ў рот лісты, кветкі і плады незнаёмых вам раслін.
    z— Праверце сябе	
    1.	Якія ядавітыя расліны сустракаюцца ў Беларусі? Як іх пазнаць?
    2.	Як зацерагчыся ад атручэння ядавітымі раслінамі?
    3.	Якая карысць ядавітых раслін?
    /— Пытанні юным знаўцам	
    1.	Ці праўдзівая прыказка: «Усякую ягадку ў рукі бяруць, ды не ўсякую ў кузавок кладуць»?
    2.	Чаму воўчае лыка называюць лясным бэзам?
    П С. 75-80.
    АХОВАРАСЛІН
    | Падумайце, чаму некаторыя расліны становяцца рэдкімі ў прыродзе.
    У Беларусі шмат прыгожых раслін. Але ўзорванне зямель, высечка лясоў, збор букетаў змяншаюць іх колькасць. Расліны, якім пагра-
    жае небяспека знікнення, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. У прыродзе гэтыя расліны збіраць забаронена!
    РД Прачытайце тэкст і разгледзыц на малюнках расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Чаму важна захаваць іх у прыродзе?
    У гарлачыка белага (1) самая вялікая кветка ў Беларусі. Яна дасягае 20 сантыметраў у дыяметры! У сонечнае надвор’е кветка раскрываецца ў 5 гадзін раніцы і закрываецца каля 5 гадзін вечара. А перад непагаддзю зусім не паказваецца з вады ці хаваецца раней часу.
    Венерын чаравічак сапраўдны (2) — адна з самых прыгожых раслін Беларусі. Кветкі гэтай лясной архідэі нагадваюць чаравічкі. Зацвітае яна на 15-ты год жыцця.
    Званочак шыракалісты (3) — самы вялікі з нашых званочкаў. Часам ён дасягае чалавечага росту’ Кветкі ў расліны буйныя — да 5 сантыметраў.
    Лілея кучаравая (4) — адзіная дзікарослая лілея ў нашым краі. Расце яна ў лясах. Шэсць пялёсткаў у яе кветцы закручаныя ўверх. Адсюль і назва — лілея кучаравая, ці «царскія кучары».
    Вадзяны арэх плывучы, ці чылім, (5) жыве толькі ў чыстай вадзе. У яго незвычайныя плады, упрыгожаныя рагатымі вырастамі. Таямніца яго кветак яшчэ не раскрыта. Невядома, як яны апыляюцца. Можа, вы здолееце даведацца пра гэта?
    | Разгледзьце малюнкі раслін на першым фбрзацы вучэбнага дапаможніка. Пра якія ахоўныя расліны вы даведаліся? Ці маюць патрэбу ў клопаце і ахове расліны, не занесеныя ў Чырвоную кнігу?
    Усе расліны ўпрыгожваюць нашу зямлю. Яны ачышчаюць паветра, засцерагаюць глебу ад разбурэння вадой і ветрам. Яны важныя для жыцця жывёл.
    Беражыце дрэвы і кусты! He тапчыце траву на газонах. У парках старайцеся хадзіць па сцяжынках. У лесе пры зборы ягад не выдзірайце расліну з коранем. He зрывайце лясныя і лугавыя кветкі. Прыбірайце за сабой смецце. Нават ад асколкаў бітага шкла ў лесе можа пачацца пажар. Поліэтыленавы пакет, пластыкавая бутэлька будуць ляжаць у зямлі 100 гадоў. Скрозь іх не прарасце ніводнае насенне.
    х— Праверце сябе	
    1.	Чаму многія дзікарослыя расліны сталі рэдкімі ў прыродзе?
    2.	Якія ахоўныя расліны вы здолееце пазнаць у прыродзе?
    3.	Што вы робіце для аховы раслін?
    /— Пытанні юным знаўцам	
    1.	Што такое Чырвоная кніга? Навошта яна створана?
    2.	Чаму Чырвоная кніга «апранута» ў чырвоную вокладку?
    С. 81-90.
    /III
    «Королева речных цветов» (серня «Маленькнй профессор»).
    КУЛЬТУРНЫЯ РАСЛІНЫ БЕЛАРУСІ
    Успомніце, чым адрозніваюцца культурныя расліны ад дзікарослых.
    Канюшына Pane Кукуруза Лён Цімафееўка
    Культурныя расліны людзі спецыяльна вырошчваюць у садах, на палях і агародах.
    Адны расліны даглядаюць, каб любавацца іх прыгажосцю. Цюльпаны, астры, ружы — гэта дэкаратыўныя расліны. Іншыя расліны (канюшына, кукуруза, цімафееўка) служаць кормам свойскім жывёлам. Для вырабу тканін вырошчваюць лён. Для вытворчасці алею патрэбныя сланечнік і pane.
    О| Падумайце, якія культурныя расліны людзі
    вырошчваюць для харчавання. {апоўніце схему прыкладамі.
    КУЛЬТУРНЫЯ РАСЛІНЫ
    Дрэвы
    Кусты
    Травяністыя расліны
    Яблыня, ... Парэчкі, ... Морква, ...
    Дрэвы яблыня, чарнаплодная рабіна, чарэшня, сліва — пладовыя расліны. Кусты чорныя, чырвоныя і белыя парэчкі, ажына, абляпіха — таксама пладовыя расліны. Плады гэтых культурных раслін смачныя і карысныя для здароўя. Іх ядуць свежымі, з іх робяць сокі, варэнне, мармелад.
    культурныя пладовыя расліны, якія вы ведаеце.
    Культурныя травяністыя расліны капуста, морква, тамат, гарох адносяцца да агароднінных. У капусты ў ежу выкарыстоўваюць лісце. У морквы ядомы карняплод, у тамата — плады, у гароху — насенне.
    Разгледзьце малюнкі. Абмяркуйце, якія часткі гэтых агароднінных раслін выкарыстоўваюцца ў ежу. Прывядзіце свае прыклады.
    Кабачок	Радыска
    Важнымі злакавымі (збожжавымі) раслінамі з’яўляюцца пшаніца, жыта, авёс, ячмень. Іх плады называюць збожжам. Збожжа — самая каштоўная частка гэтых раслін.
    ш Пакажыце на малюнках жыта, пшаніцу, авёс, ячмень. Як людзі выкарыстоўваюць гэтыя расліны? Прачытайце тэкст і параўнайце са сваімі адказамі.
    3 зерня жыта (1) робяць жытнюю муку і выпякаюць чорны хлеб. 3 зерня пшаніцы (2) пякуць белы хлеб. Таксама з яго робяць манныя крупы, вышэйшыя гатункі мукі, макаронныя вырабы. 3 зерня аўса (3) вырабляюць аўсяныя крупы і шматкі, мюслі. 3 зерня ячменю (4) атрымліваюць ячныя крупы.
    Раскажыце, як людзі даглядаюць культур-
    ныя расліны.
    Культурныя расліны людзі паліваюць і падкормліваюць, засцерагаюць іх ад хвароб і шкоднікаў, праполваюць пустазелле. У пладовых дрэў на зіму ствалы абвязваюць яловымі
    3. Зак. 1247.
    65
    галінкамі. Вясной беляць ствалы дрэў, праводзяць абрэзку галінак.
    z— Праверце сябе	х
    1.	Якія агароднінныя і пладовыя культурныя расліны вырошчваюць у Беларусі? Якое іх значэнне ў жыцці чалавека?
    2.	Якія збожжавыя расліны вырошчваюць у нас на палях? 3 якіх пякуць хлеб, а з якіх робяць крупяныя вырабы?