Адукацыя і выхаванне
Вучэбны дапаможнік для 2 класа
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 144с.
Мінск 2017
1. Сваё імя звярок атрымаў за тое, што большую частку дня спіць.
2. У скачку-палёце з дрэва звярок можа пераадолець адлегласць да 50 метраў.
3. Птушка і сама змеямі корміцца, і адзінае птушаня імі выкормлівае.
4. У насякомага верхнія сківіцы-жвалы падобныя на рогі аленя.
Захаваць рэдкіх жывёл для будучых пакаленняў — важная задача жыхароў Зямлі. Але адказна і клапатліва трэба адносіцца да ўсіх жывёл.
Н Разгледзьце малюнкі-падказкі. Што вы можаце зрабіць для аховы жывёл?
Падчас прагулак і паходаў не лавіце насякомых. He разбурайце мурашнікі, гнёзды птушак і жыллё звяроў. He пужайце жывёл гучнай музыкай і крыкамі. Асабліва нельга гэтага рабіць у перыяд размнажэння, вясной і ў пачатку лета. He бярыце дадому птушанят і дзіцянят дзікіх звяроў.
He спускайце ў лесе з павадка сабаку. Ён можа злавіць бездапаможных птушанят і дзіцянят звяроў.
Падкормлівайце птушак зімой. Вясной рабіце для іх шпакоўні і сінічнікі.
У вадаёмах, якія перасыхаюць, лавіце малькоў рыб і выпускайце іх у рэкі і азёры.
Памятайце, што жывёлы ў прыродзе звязаны з раслінамі. He ламайце дрэвы і кусты. Яны даюць прытулак жывёлам. He зрывайце кветкі. Іх нектарам харчуюцца пчолы, матылі, чмялі. Ахоўваючы расліны, вы дапамагаеце жывёлам.
5. Зак. 1247.
113
z— Праверце сябе
1. Чаму па віне чалавека некаторыя жывёлы зніклі з Зямлі?
2. Што робяць для аховы жывёл у нашай краіне?
3. Якіх жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу, вы можаце назваць? Чаму іх трэба ахоўваць?
4. Што карыснага вы зрабілі і можаце зрабіць для аховы жывёл?
z— Пытанні юным знаўцам
1. Падчас нерасту рыб забаронена званіць у званы. Чаму?
2. Сапсан, бёркут, пўстальга — драпежныя птушкі. Чаму драпежныя птушкі знаходзяцца пад аховай ва ўсім свеце?
С. 188-202.
«Редкне рыбы Беларусн» (серчя «Маленькнй профессор»); Г. В. Трафнмова, С. А. Трафнмов «Онн не должны нсчезнуть. Рассказы о жнвотных Красной кннгн Республнкн Беларусь».
КЛОПАТ ПРА СВАЁ ЗДАРОЎЕ
Раскажыце, чаму гавораць: «Шануйся змалада — не напаткае бяда».
Усім людзям патрэбна моцнае здароўе. Калі чалавек здаровы, у яго выдатныя самаадчуванне і настрой, добры апетыт, спакойны сон. Здаровыя дзеці хутка растуць і развіваюцца, добра вучацца. Здароўе — вялікая каштоўнасць для чалавека. Берагчы яго, клапаціцца пра яго неабходна з дзяцінства.
ш Абмяркуйце, што трэба рабіць для захавання і ўмацавання здароўя.
Каб быць здаровым, трымайце ў чысціні сваё цела, адзенне, жыллё. Кожны дзень ежце свежыя агародніну і садавінў. Піце пітную ваду, сокі, малако. Займайцеся фізкультурай
і спортам, фізічнай працай. Штодня гуляйце на свежым паветры. Праветрывайце клас, спальню і іншыя памяшканні. Часцей смейцеся і ўсміхайцеся, хутка забывайце крыўды, непрыемнасці. Выконвайце рэжым дня.
БЯ Падумайце, што такое рэжым дня. Чаму важна яго выконваць?
Рэжым дня — гэта штодзённы распарадак жыцця чалавека: працы, адпачынку, сну, харчавання. Выконваць рэжым дня — значыць штодня ўсё рабіць у адзін і той жа час. Напрыклад, прачынацца, есці, вучыць урокі, класціся спаць. Гэта беражэ сілы, захоўвае здароўе, дорыць радасць.
Разгледзьце малюнкі. Раскажыце, чым рэжым дня хлопчыка падобны на ваш. Чым адрозніваецца?
®е
•)
Падумайце, дзе ў рэжыме дня хлопчыка час для працы, а дзе — для адпачынку. Чаму
неабходна чаргаваць працу і адпачынак?
У вучэбныя дні вы шмат займаецеся разумовай працай. Вы чытаеце, пішаце, рашаеце задачы. Якую б працу вы ні рабілі, праз некаторы час пачынаеце стамляцца. Для аднаўлення сіл працу трэба чаргаваць з актыўным адпачынкам, разумовую працу — з заняткамі фізкультурай, фізічнай працай, рухомымі гульнямі. Больш рухайцеся на перапынках у школе. Рабіце невялікія перапынкі пры падрыхтоўцы ўрокаў дома. Пісьмовыя ўрокі чаргуйце з вуснымі.
Раскажыце, што змяняецца ў распарадку вашага дня ў выхадныя.
У выхадныя дні не парушайце звыклага распарадку жыцця. Прачынайцеся, кладзіцеся спаць, ежце ў звыклы час. Больш адпачывайце. Схадзіце на прагулку, пагуляйце ў рухомыя гульні на свежым паветры. Дапамажыце дарослым па дому ці па гаспадарцы. Схадзіце з імі ў бібліятэку, музей, на выставу, у басейн або на стадыён.
Навучыцеся правільна працаваць і адпачываць. Гэта дапаможа захаваць і ўмацаваць здароўе.
Праверце сябе
1. Чаму трэба клапаціцца пра сваё здароўе?
2. Як вы клапоціцеся пра сваё здароўе?
3. Навошта чалавеку патрэбны рэжым дня?
4. Чаму важна чаргаваць працу і адпачынак?
— Пытанні юным знаўцам
1. Чаму не варта рабіць урокі адразу пасля прыходу са школы?
2. Ці можна назваць адпачынкам працу ў садзе ці на агародзе пасля ўрокаў? Чаму?
С. 204-208.
/III
Г. В. Трафнмова «О мальчнках н девочках с головы до пят».
ПРАВІЛЫ АСАБІСТАЙ ГІГІЕНЫ
Падумайце і раскажыце, чаму важна з дзяцінства сачыць за сваёй чысцінёй.
Вы ўжо ведаеце, што важна клапаціцца пра сваю чысціню. Самы сімпатычны чалавек у брудным выглядзе непрыемны навакольным. Але бруд не толькі непрыгожы, ён небяспечны.
3 брудам на целе, валасах, адзенні, абутку чалавека збіраюцца бактэрыі. Некаторыя з гэтых маленькіх жывых істот выклікаюць хваробы. Каб абараніцца ад іх, трэба выконваць правілы гігіены.
••
Разгледзьце малюнкі. Як дзеці клапоцяцца пра сваю чысціню? Раскажыце, як вы даглядаеце свае зубы, пазногці, валасы. Лараўнайце свае адказы з правіламі асабістай гігіены.
Трымайце цела ў чысціні. Зранку і ўвечары мыйцеся цёплай вадой з мылам. Рукі мыйце некалькі разоў на дзень. Яны забруджваюцца больш за іншыя часткі цела. Карыстайцеся толькі сваім ручніком.
Чысціце зубы зранку пасля сняданку і ўвечары перад сном. Карыстайцеся дзіцячай
зубной пастай і асабістай зубной шчоткай. Праводзьце шчоткай уверх-уніз з вонкавага і ўнутранага боку зубоў. Чыстку пачынайце з бакавых зубоў, паступова перамяшчайцеся ад задніх зубоў да пярэдніх. Пачысціўшы зубы, не забывайце старанна прамыць шчотку з мылам. Мяняць зубную шчотку пажадана кожныя тры месяцы.
Мыйце валасы шампунем, калі яны забруджаныя. Карыстайцеся чыстай расчоскай або шчоткай. Чужой расчоскай карыстацца нельга.
He грызіце пазногці. Падразайце іх закругленымі нажніцамі раз на тыдзень.
Нельга браць у рот алоўкі і ручкі. He варта грызці ледзянцы, раскусваць шкарлупіну арэхаў. Палашчыце рот пасля кожнага прыёму ежы.
Разгледзьце малюнкі на с. 122. Раскажыце, якія прадметы гігіены дапамагаюць людзям
клапаціцца пра чысціню цела. Якія прадме-
ты патрэбныя для догляду за адзеннем і абуткам? Ці карыстаецеся вы гэтымі прадметамі?
| Падума< , навошта патрэбныя адзенне і абутак.
Адзенне і абутак засцерагаюць цела ад пылу і бруду, холаду і сырасці, ад удараў і парэзаў. Яны робяць прывабным знешні выгляд чалавека. Правільна падабранае адзенне і абутак — гарантыя добрага самаадчування. Заўсёды апранайцеся з улікам надвор’я. He насіце цеснае адзенне і абутак.
Разгледзьце малюнкі. Складзіце апавяданне пра тое, як трэба клапаціцца пра адзенне і абутак.
х— Праверце сябе
1. Чым небяспечныя бруд і пыл?
2. Якія правілы гігіены трэба выконваць пры доглядзе зубоў, пазногцяў, валасоў?
3. Як трэба клапаціцца пра сваё адзенне і абутак?
х— Пытанні юным знаўцам
1. Растлумачце, чаму ў народзе гавораць: «Мыйся бялей — будзеш здаравей».
2. Чаму ў розныя сезоны года людзі носяць рознае адзенне і абутак?
С. 208-216.
/III
Г. В. Трафнмова, С. А. Трафнмов «Про зубкн,
зубы н зуб шцм»; «Про волосы обыкновенные
н уднвнтельные».
ХАРЧАВАННЕ I ЗДАРОЎЕ
[ Успомніце, што патрэбна чалавеку для жыцця. Чаму правільнае харчаванне важнае для чалавека?
Як і ўсе жывыя істоты, чалавек харчуецца. Правільнае харчаванне забяспечвае арганізм энергіяй, спрыяе яго росту і развіццю. Яно дапамагае добраму самаадчуванню і настрою чалавека, засцерагае ад хвароб.
Разгледзьце малюнкі. Абмяркуйце, якія з гэтых прадуктаў харчавання карысныя для здароўя чалавека.
Для захавання здароўя трэба штодня ўжываць разнастайную ежу. Арганізму патрэбныя хлеб, кашы, рыба, мяса, яйкі, малочныя прадукты.
Кожны дзень у харчаванні людзей павінны быць свежыя агародніна і садавіна. Яны багатыя на вітаміны. Вітаміны — гэта рэчывы, неабходныя для росту і развіцця чалавека. Слова «вітамін» паходзіць ад лацінскага слова «віта» — жыццё. Без вітамінаў нармальная праца арганізма немагчымая.
Трэба менш ужываць вострай і тлустай ежы, кансерваваных прадуктаў, салодкага.
ійце, колькі разоў на дзень трэба есці, каб быць сытым і здаровым. Што
ўключае ў сябе рэжым харчавання?
Вучням неабходна харчавацца чатыры разы на дзень. Есці пажадана ў адзін і той жа час. Паміж прыёмамі ежы павінна праходзіць трычатыры гадзіны. Старайцеся не перакусваць паміж сняданкам, абедам, падвячоркам, вячэрай. Стравы ежце ў пэўным парадку. Спачатку ядуць салату, потым суп, другое.
Дэсерт (кампот, садавіну, салодкае) трэба есці ў апошнюю чаргу. Вячэраюць не пазней як за паўтары-дзве гадзіны да сну.
| Разгледзьце малюнкі. Хто з дзяцей выконвае, а хто парушае правілы паводзін за сталом? Якія яшчэ правілы паводзін за
сталом вы ведаеце?
He забывайце перад ежай мыць рукі з мылам. Ежце толькі з чыстага асобнага посуду. Старанна перажоўвайце і бязгучна праглынайце ежу. He набівайце ежай поўны рот.
He размаўляйце з поўным ротам, не смейцеся падчас ежы. Старайцеся не кашляць і не чхаць. Калі скончыце есці, відэлец, нож і лыжку кладзіце на сваю талерку.
х— Праверце сябе ч
1. Чаму правільнае харчаванне важнае для чалавека?
2. Якая ежа карысная для здароўя?
3. Якія правілы рэжыму харчавання трэба выконваць?
4. Якія правілы бяспечных і культурных паводзін за сталом вам вядомыя?
.— Пытанні юным знаўцам
1. Чаму ў народзе кажуць: «Агародніна — кладоўка здароўя»? Чаму агародніну трэба мыць перад ежай?
2. Чаму трэба есці толькі з чыстага асобнага посуду?
/III
Г. В. Трафнмова «Здоровье на тарелке»; «Что такое этнкет?» (серня «Маленькнй профессор»).
СЯМ’Я
, як вы разумееце выказванне: «Чалавек жыве сярод людзей».
Вы ведаеце, што чалавек — частка прыроды. Але ён і частка чалавечага грамадства. Ён штодня кантактуе з людзьмі на вуліцы, у транспарце, на працы і дома. Самыя блізкія з іх — члены яго сям’і.
Абмяркуйце, што такое сям’я. Чаму яна важная для людзей?
Сям’я — гэта родныя адзін аднаму людзі, якія жывуць разам. У некаторых сем’ях разам жывуць чатыры пакаленні родзічаў. Гэта дзеці і іх бацькі, бабуля і дзядуля, прабабуля і прадзядуля.