Адукацыя і выхаванне
Вучэбны дапаможнік для 2 класа
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 144с.
Мінск 2017
Здаўна людзі на Зямлі шанавалі сям’ю. У сям’і яны знаходзяць любоў, падтрымку,
клопат. Разам лягчэй працаваць і весці хатнюю гаспадарку, цікавей адпачываць. У сям’і нараджаюцца і вырастаюць дзеці. Дарослыя клапоцяцца пра іх здароўе, вучаць пазнаваць навакольны свет. Ад дарослых дзеці даведваюцца аб правілах зносін з людзьмі, вучацца бяспечным паводзінам на вуліцы і дома.
Я Раскажыце пра сваю сям’ю. Колькі ў ёй чалавек? Колькі пакаленняў? Ці ведаеце вы поўныя імёны членаў сваёй сям’і? Якія традыцыі ёсць у вашай сям’і?
У кожнай сям’і свае сямейныя традыцыі. У адных сем’ях збіраюцца па вечарах за агульным сталом. Разам абмяркоўваюць падзеі мінулага дня, плануюць справы на заўтра. У іншых сем’ях прынята па вечарах чытаць услых і абмяркоўваць прачытанае. Некаторыя сем’і традыцыйна ў выхадныя дні адпраўляюцца ў паходы, тэатры, музеі, на канцэрты.
У сем’ях людзі разам адзначаюць важныя святы. Напрыклад, дні нараджэння, вяселлі, дні памяці продкаў, Новы год, Каляды. У святочныя дні члены сям’і дораць адзін
аднаму падарункі. У сем’ях беражліва захоўваюць памятныя рэчы продкаў (узнагароды, лісты, фотаздымкі).
Разгледзьце малюнкі. Раскажыце, як дзеці клапоцяцца пра членаў сваёй сям’і. Каму і як вы дапамагаеце ў сваёй сям’і?
Плануючы свой рэжым дня, не забывайце аб пастаянных хатніх абавязках.
Любіце сваіх родных, не крыўдзіце іх. Будзьце да іх ўважлівыя. He забывайце гаварыць ім ласкавыя словы. Часцей прапануйце сваю дапамогу, не чакаючы, пакуль вас папросяць. Калі дарослыя адпачываюць, старайцеся не шумець.
Ваша пасільная дапамога і клапатлівыя адносіны да родных зробяць іх больш шчаслівымі.
,— Праверце сябе .
1. Што такое сям’я? Чаму моцная, клапатлівая сям’я — вялікае шчасце ў жыцці чалавека?
2. Чаму ў народзе гавораць: «Сям’я моцная ладам»? Што трэба рабіць, каб у сям’і быў лад?
/— Пытанні юным знаўцам
1. Як вы думаеце, чым сямейныя святы адрозніваюцца ад дзяржаўных?
2. Чаму старэйшыя члены сям’і (бабулі і дзядулі) маюць патрэбу ў асаблівай дапамозе і клопаце?
Ш с. 218-224.
ЭКАНОМІКА СЯМ’І
Успомніце, дзе вы чулі слова «эканоміка». Ці гавораць пра эканоміку ў вашай сям’і?
Слова «эканоміка» прыйшло да нас з грэчаскай мовы. Яно азначае «кіраванне гаспадаркай». У сям’і ўсе ўдзельнічаюць у вядзенні хатняй гаспадаркі. Дзеці дапамагаюць дарослым падтрымліваць чысціню і парадак у доме. Разам рыхтуюць ежу, клапоцяцца пра свойскіх жывёл, робяць пакупкі.
Грошы для вядзення хатняй гаспадаркі выдзяляюцца з агульнага сямейнага кашалька. Усе грошы, заробленыя членамі сям’і, — гэта даход сям’і.
П Раскажыце, хто ў вашай сям’і зарабляе грошы. 3 чаго складаецца даход вашай сям’і?
Большасць дарослых ходзяць на работу і атрымліваюць грошы за сваю працу. Гэта іх заработная плата (скарочана зарплата). Зарплата мамы і таты — частка даходу сям’і. Некаторыя мамы не ходзяць на працу. Дома яны дагля-
даюць маленькіх дзяцей і атрымліваюць грашовую дапамогу. Самыя старэйшыя члены сям’і (бабуля і дзядуля) атрымліваюць пенсію. Іх унукі, якія вучацца ў каледжах, універсітэтах, акадэміях, атрымліваюць стыпендыі. Дапамогі, пенсіі, стыпендыі — таксама часткі даходу. У сям’і могуць быць і іншыя віды даходаў.
Падумайце і раскажыце, на што людзі трацяць агульны сямейны даход.
Сямейны даход людзі трацяць, каб купіць розныя тавары. Напрыклад, прадукты харчавання, абутак, адзенне, бытавую тэхніку. Грошы сям’і расходуюцца таксама на аплату
розных паслуг. Напрыклад, на аплату камунальных паслуг, мабільнай сувязі, рамонту абутку, праезду ў транспарце.
| Разгледзьце ілюстрацыі. На якіх з іх вы бачыце тавары, а на якіх — паслугі? Прывядзіце свае прыклады паслуг і тавараў.
Грошы, якімі аплачваюць тавары і паслугі, называюцца расходамі. У кожнай сям’і свае расходы. Але ўсе стараюцца жыць так, каб расходы не перавышалі агульнага даходу сям’і. Разлік усіх даходаў і расходаў сям’і называюць бюджэтам.
Разлічваючы бюджэт на месяц, у сям’і ўлічваюць абавязковыя расходы. Гэта траты на аплату кватэры, вады, электрычнасці, тэлефона, інтэрнэту. Яшчэ на прадукты харчавання, адзенне, абутак, лекі, праезд у транспарце. Грошы, якія застаюцца, можна расходаваць на адпачынак і забавы. He крыўдуйце, калі бацькі не могуць купіць вам новую цацку. Значыць, у гэтым месяцы грошай на забавы не засталося. Яны спатрэбіліся для больш важных пакупак.
| Падумайце, як можна эканоміць грошы ў сямейным бюджэце.
Грошы на расходы можна эканоміць, калі своечасова выключаць ваду і электрычнасць. Скараціць расходы дапамагаюць беражлівыя адносіны да адзення і абутку, мэблі і посуду. Зменшыць расходы на аплату праезду можна, калі карыстацца праязным білетам. Пакупкі ў магазінах лепш рабіць па дысконтных картах. Памятайце, сямейная эканоміка — гэта правільнае вядзенне хатняй гаспадаркі.
z— Праверце сябе
1. Што такое сямейны бюджэт? Навошта ён патрэбны?
2. Якія даходы можа атрымліваць сям’я?
3. На што расходуецца сямейны бюджэт? Якія расходы штомесячныя?
х— Пытанні юным знаўцам
1. Як у побыце можна эканоміць ваду, скарачаючы расходы на яе аплату?
2. Чаму гавораць: «Сыходзячы, выключайце святло»?
Q С. 224-225.
Н. Чуб «Азбука бнзнеса»; Л. Хайлов «Нсторня денег».
П. Федоренко,
ПРАВЫ ДЗІЦЯЦІ
РД Раскажыце, чаму дзяцінства называюць шчаслівай парой.
Мы жывём у Рэспубліцы Беларусь. Наша дзяржава клапоціцца, каб у дзяцей было шчаслівае дзяцінства. Асноўны закон дзяржа-
вы называецца Канстытуцыя. У ёй запісаныя правы і абавязкі ўсіх грамадзян краіны. Дзень Канстытуцыі — дзяржаўнае свята. Наша краіна адзначае яго 15 сакавіка.
Падумайце, пра якія правы і абавязкі грамадзян нашай краіны вы можаце рас-
казаць.
Важны абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь — выкананне законаў дзяржавы. Кожны грамадзянін павінен выконваць правілы паводзін, устаноўленыя ў грамадстве. Кожны чалавек павінен абараняць сваю Радзіму, берагчы і ахоўваць прыроду.
Найважнейшыя правы грамадзян — гэта права на жыццё, на здароўе, на жыллё. Дарослыя і дзеці таксама маюць права на адпачынак, удзел у культурным жыцці, абарону ад насілля і г. д.
Клопатам пра дзяцей прасякнуты і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці». У ім гаворыцца, што дзіця мае права на імя, клопат бацькоў, адукацыю і г. д. Гэты закон абараняе правы юных жыхароў нашай краіны.
Разгледзьце малюнкі. Аб якіх правах дзяцей яны нагадваюць?
Наша дзяржава ўзяла на сябе абавязак сачыць за выкананнем правоў грамадзян. Пры неабходнасці яна абараняе іх. Кожны з вас — паўнапраўны член грамадства. Вашы правы пад абаронай нашай дзяржавы.
У адпаведнасці з законам кожны чалавек можа карыстацца сваімі правамі. Але ён не павінен парушаць правы іншых людзей! Нельга крыўдзіць, біць, абзываць дзяцей, бо гэта парушэнне іх правоў. Ніколі так не рабіце. Калі вас крыўдзяць, абзываюць, б’юць —
раскажыце бацькам. Калі вас крыўдзяць дома — звярніцеся па дапамогу да настаўніка, школьнага псіхолага або медсястры. Усе дзеці маюць права на абарону ад жорсткага пакарання, насілля. Дарослыя вас абавязкова падтрымаюць і дапамогуць вам разабрацца ў любой сітуацыі.
х— Праверце сябе
1. Дзе запісаны правы і абавязкі грамадзян нашай дзяржавы?
2. Пра якія абавязкі грамадзян нашай краіны вы можаце расказаць?
3. Якія правы ёсць у вас і ва ўсіх дзяцей у нашай краіне?
/— Пытанні юным знаўцам
1. Ці можна карыстацца правамі, не маючы ніякіх абавязкаў? Патлумачце сваю думку.
2. Чаму трэба расказаць дарослым, калі старшакласнікі забіраюць грошы ў вашага аднакласніка? Да каго вы звернецеся па дапамогу ў такім выпадку?
ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН У ГРАМАДСКІХ МЕСЦАХ
Раскажыце, якія грамадскія месцы вы на-
ведваеце.
Кожны дзень вы кантактуеце з мноствам людзей. Вы сустракаеце іх у грамадскіх месцах: у школе, на вуліцы, у транспарце. Магазін, кафэ, стадыён, бібліятэка, музей, тэатр — таксама грамадскія месцы. У гэтых месцах многім людзям даводзіцца бываць разам. Таму важна, каб кожны ўмеў паводзіць сябе ў грамадстве.
в Разгледзьце малюнкі. Раскажыце, якія правілы паводзін трэба выконваць у грамадскім транспарце. Ірачытайце тэкст і параўнайце са сваімі адказамі.
Пры пасадцы спачатку прапусціце пасажыраў, якія выходзяць. Потым дайце магчымасць увайсці ў транспарт пажылым людзям, пасажырам з дзецьмі. Затым спакойна ўвайдзіце ў салон пасажырскага транспарту. Выберыце зручнае месца, дзе можна трымацца за поручань. He забудзьце аплаціць праезд.
Саступайце месца інвалідам, пасажырам з дзецьмі, пажылым людзям. He бегайце ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі, вагоне метро. He штурхайце іншых пасажыраў, не наступайце ім на ногі. He крычыце і не размаўляйце гучна.
Да выхаду з транспарту рыхтуйцеся загадзя. Ветліва пытайцеся ў іншых пасажыраў, ці будуць яны выходзіць на наступным прыпынку. Спакойна, не штурхаючыся, абыходзьце тых, хто паедзе далей.
Выходзьце з транспартнага сродку, толькі калі ён цалкам спыніцца. Дапамажыце выйсці маленькім дзецям, пажылым людзям, інвалідам. Выкарыстаны білет выкідайце ў
сметніцу.
m Разгледзьце малюнкі. Вызначыце, якія грамадскія месцы на іх паказаны. Раскажыце, хто з дзяцей не выконвае правілы культурных паводзін.
Будзьце заўсёды ветлівыя і ўважлівыя да тых, хто вакол вас. Сваімі паводзінамі і знешнім выглядам чалавек не павінен рабіць нязручнасці навакольным людзям. Заўсёды кіруйцеся гэтым простым правілам.
х— Праверце сябе
1. Якія правілы паводзін трэба выконваць у грамадскім транспарце?
2. Пра якія правілы паводзін не трэба забываць на канцэртах, спектаклях, пры наведванні музея?
— Пытанні юным знаўцам
1. Чаму ў чытальнай зале бібліятэкі нельга гучна размаўляць?
2. Чаму нельга браць кнігі бруднымі рукамі, загінаць старонкі?
С. 225-228.
/III
Н. В. Сндорова «Хорошне манеры»; С. А. Трафнмов, Г. В. Трафнмова, О. Е. Скребцова «Азбука юного пассажнра»; Г. П. Шалаева «Школа этнкета для маленькнх рыцарей».
(Назва і нумар установы адукацыі)
Навучальны год
Імя і прозвішча вучня
Стан вучэбнага дапаможніка пры атрыманні
Адзнака вучню за карыстанне вучэбным дапаможнікам
20 /
20 /
20 /
20 /
20 /
20 /
Вучэбнае выданне
Трафімава Галіна Уладзіміраўна Трафімаў Сяргей Анатольевіч
ЧАЛАВЕКIСВЕТ
Вучэбны дапаможнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання