• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адукацыя і выхаванне Вучэбны дапаможнік для 2 класа

    Адукацыя і выхаванне

    Вучэбны дапаможнік для 2 класа

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 144с.
    Мінск 2017
    36.57 МБ
    z— Пытанні юным знаўцам	
    1.	Дзе паветра чысцейшае: у буйных гарадах ці маленькіх мястэчках? Чаму?
    2.	Чаму трэба высаджваць і берагчы зялёныя расліны?
    ВАДА I ЯЕ ЎЛАСЦІВАСЦІ
    g| Падумайце, чаму гавораць: «Вада — краса прыроды». Дзе ў прыродзе вам даводзілася любавацца вадой?
    Вада — частка нежывой прыроды. Яна цячэ па зямлі ручайкамі і рэкамі. Вада напаўняе акіяны, моры, азёры, балоты. Аблокі і кроплі дажджу — гэта таксама вада.
    малюнкі. Дзе яшчэ ў прыродзе мы сустракаемся з вадой?
    Іней Снег Град Лёд
    Вада заўсёды ўтрымліваецца ў паветры ў выглядзе нябачнай пары. Яна запаўняе падземныя пустоты і расколіны, насычае глебу. Вада ўтрымліваецца і ў жывых арганізмах.
    схему і	ўласцівасці
    вадкай вады.
    Цякучая	He мае паху
    ппоопы™ УЛАСЦІВАСЦІ u
    Празрыстая <о	He мае смаку
    ВАДЫ
    Бясколерная	$ яўляецца
    растваральнікам
    малюнкі і
    па вывучэнні ўласцівасцей вады. У якой уласцівасці вады дазволіў пераканацца кожны з доследаў?
    a	ку, ці можна растварыць
    у вадзе крэйду і пясок.
    Размяшайце ў адной шклянцы з вадой чайную лыжку здробненай крэйды. У другой шклянцы — лыжку пяску. Што назіраеце? Пра што гавораць вынікі доследу?
    Вада з’яўляецца растваральнікам. Але ў ёй раствараюцца не ўсе рэчывы. Напрыклад, крэйда, пясок, алей, гліна адносяцца да нерастваральных рэчываў.
    Веды пра ўласцівасці вады людзі выкарыстоўваюць у побыце. Уласцівасць цякучасці ўжываюць, калі наліваюць ваду ў вазы, кубкі, каструлі. Празрыстасць і бясколернасць вады дазваляюць любавацца прыгажосцю рыбак, якія плаваюць у акварыумах. Адсутнасць у чыстай вады паху і смаку важная для прыгатавання ежы. Калі малююць акварэльнымі фарбамі, карыстаюцца вадой як растваральнікам. Веды пра ўласцівасці вады дапамагаюць нам клапаціцца пра сваю бяспеку. Непрыемны пах, каламутны колер вады перасцерагаюць ад яе выкарыстання.
    /— Праверце сябе	
    1.	Дзе ў прыродзе сустракаецца вада?
    2.	3 якімі ўласцівасцямі вады вы пазнаёміліся?
    3.	Якія ўласцівасці ў чыстай вады і ў чыстага паветра аднолькавыя?
    4.	Якія ўласцівасці вады чалавек выкарыстоўвае ў сваім жыцці?
    х— Пытанні юным знаўцам	
    1.	Якія ўласцівасці вады дазваляюць чалавеку мыцца?
    2.	Чаму плямы ад алею нельга змыць вадой?
    С. 24-27.
    м
    М. А. Константнновскмй «Почему вода мокрая?»; «Почему ндёт дождь?» (серяя «Маленькмй профессор»).
    ЗНАЧЭННЕ I АХОВА ВАДЫ
    | Падумайце, чаму людзі называюць ваду найвялікшым дарам прыроды.
    Без вады жыць на Зямлі немагчыма. Моры, рэкі, азёры насяляюць шматлікія расліны і жывёлы. Але і тыя, хто жыве на сушы, не могуць існаваць без вады.
    Разгледзьце малюнкі на с. 22. Раскажыце, якія расліны і жывёлы жывуць у вадзе. Для чаго патрэбна вада раслінам і жывёлам — насельнікам сушы?
    Ніводны жывы арганізм не абыходзіцца без вады. Яна ўтрымліваецца ва ўсіх частках раслін. Целы жывёл і чалавека больш чым напалову складаюцца з вады. Напрыклад, у арганізме дзіцяці масай 24 кілаграмы — 16 кілаграмаў вады! Вада — неабходная ўмова жыцця. Чалавек без яе можа пражыць толькі некалькі дзён.
    Вада ў арганізме чалавека ўвесь час расходуецца. Яна выдзяляецца з потам, мачой, пры дыханні. Таму запас вады ў арганізме трэба кожны дзень папаўняць.
    , ці любую ваду можна піць.
    Вада з прэсных вадаёмаў (ручайкоў, рэк) празрыстая, але для піцця не прыдатная. 22
    У ёй знаходзяцца дробныя парушынкі і небяспечныя для здароўя мікробы.
    Піць можна чыстую пітнўю ваду. Бяспечная для здароўя кіпячоная вадаправодная вада і вада, прапушчаная праз фільтр.
    &ьце малюнкі. Скла
    пра тое, як чалавек выкарыстоўвае ваду. Дапоўніце яго сваімі прыкладамі.
    3	кожным годам людзі спажываюць усё больш вады. У побыце, на фабрыках і заводах, у сельскай гаспадарцы — усюды патрэбна чыстая вада. Але вадаёмы часам забруджваюцца шкоднымі адходамі з фабрык і заводаў. Шкодзяць і ўгнаенні, якія трапляюць у рэкі і азёры з палёў. Бітае шкло, пластыкавыя бутэлькі і поліэтыленавыя пакеты таксама забруджваюць ваду.
    Каб захаваць вадаёмы чыстымі, на фабрыках і заводах узводзяць ачышчальныя збудаванні. У іх вада ачышчаецца ад шкодных прымесей.
    Кожны чалавек павінен клапаціцца пра чысціню вады. Нельга пакідаць смецце на берагах, выкідваць яго ў рэкі і азёры. Нельга мыць каля вадаёмаў аўтамабілі і матацыклы. Бензін, машыннае масла забруджваюць ваду.
    У побыце расходаваць ваду трэба беражліва. Напрыклад, пры чыстцы зубоў варта набіраць ваду ў шклянку і закрываць кран. Падчас мыцця ўвесь посуд спачатку праціраюць мыльнай губкай. Потым посуд апалоскваюць пад струменем вады.
    Чыстая прэсная вада — вялікая каштоўнасць. Яна патрэбная ўсім жывым арганізмам. Захаваць запасы чыстай прэснай вады — значыць выратаваць жыццё на Зямлі.
    /— Праверце сябе	х
    1.	Ці могуць жывыя арганізмы пражыць без вады? Чаму?
    2.	Як людзі выкарыстоўваюць ваду?
    3.	Чаму трэба клапаціцца пра чысціню вадаёмаў? Як гэта зрабіць?
    4.	Як можна эканоміць ваду ў побыце?
    х— Пытанні юным знаўцам	
    1.	Чаму людзі з даўніх часоў імкнуліся сяліцца каля рэк і азёр?
    2.	Касмічныя караблі, якія выпраўляюцца ў пошуках жыцця на іншыя планеты, шукаюць у першую чаргу ваду. Чаму?
    С. 28-32.
    m Г. В. Трафнмова, С. А. Трафнмов «Сколько тайн у дожднка»; Н. 14. Поречнна «Домашняя
    экономня».
    ГЛЕБА
    Падумайце, дзе вам даводзілася бачыць глебу. Што такое глеба?
    Вы ведаеце, што вакол нас знаходзіцца паветра. А што ў нас пад нагамі? У парку, у двары, у лесе, на агародзе мы ходзім па зямной паверхні.
    Верхні ўрадлівы слой зямлі, на якім растуць расліны, называюць глебай. Калі гавораць «зямля-карміліца», то маюць на ўвазе глебу. Урадлівасць — галоўная яе ўласцівасць. Пясчаныя прасторы, камяністыя россыпы ў гарах знешне нагадваюць глебу. Але яны не валодаюць урадлівасцю.
    Глеба ўрадлівая таму, што ў ёй утрымліваюцца рэчывы, неабходныя для росту і развіцця раслін. Чым іх болей, тым больш урадлівая глеба. Значыць, у ёй лепш растуць расліны і даюць добры ўраджай.
    a	, што караням раслін трэба
    " для дыхання. Як даказаць, што гэта ёсць у глебе?
    Усяму жывому для дыхання патрэбна паветра. Калі кінуць у ваду камячок глебы, вылучаюцца бурбалкі. Гэта адбываецца таму, што ў глебе ёсць паветра.
    за доследамі (іх праводзіць настаўнік). ве;	, з чаго яшчэ склада-
    ецца глеба. ра^ тэкст і параўнайце
    са сваімі адказамі.
    Што вы заўважылі ў першым доследзе? Чаму шкло знізу стала вільготным? Гэта тлумачыцца тым, што ў глебе ёсць вада.
    Што заўважылі ў другім доследзе, калі прадоўжылі награваць
    глебу? Вы ўбачылі дым? Адчулі непрыемны пах? Гэта згараў перагной. Ён складаецца з рэшткаў адмерлых раслін і жывёл, якія перагніваюць.
    Вы звярнулі ўвагу, што нагрэтая зямля мае шэры колер? Цёмны колер глебе надае перагной. Чым больш перагною, тым цямнейшая глеба, тым больш яна ўрадлівая.
    Што вы заўважылі ў трэцім доследзе, калі нагрэтую глебу насыпалі ў ваду і размяшалі? Убачылі пасля адстойвання на дне слой пяску? Заўважылі над ім слой гліны? Пясок і гліна — гэта таксама часткі глебы.
    Такім чынам, у склад глебы ўваходзяць паветра, вада, перагной, пясок, гліна.
    Абмяркуйце, ці можна сказаць, што глеба звязвае нежывую і жывую прыроду. Чаму?
    У глебе знаходзяцца паветра, вада, пясок, гліна. Усё гэта адносіцца да нежывой прыроды.
    Але ў глебе ёсць яшчэ і перагной. Ён утвараецца з рэшткаў жывых істот. У глебе таксама знаходзяцца карані раслін, чарвякі, насякомыя і іншыя жывёлы.
    Так глеба цесна звязвае жывую і нежывую прыроду.
    х— Праверце сябе	х
    1.	Што такое глеба?
    2.	Чаму глебу называюць урадлівым слоем зямлі?
    3.	3 чаго складаецца глеба? Чаму яна мае цёмны колер?
    4.	Дакажыце, што глеба цесна звязвае жывую і нежывую прыроду.
    /— Пытанні юным знаўцам	х
    1.	Ці ўсякую зямлю можна назваць глебай? Чаму?
    2.	Як вы думаеце, чым адрозніваюцца пясчаная і гліністая глебы?
    С. 34-35.
    ЗНАЧЭННЕ ГЛЕБЫ I КЛОПАТ ПРА ЯЕ
    , ці залежыць ад глебы жыццё раслін і жывёл.
    Вы ведаеце, што без вады і паветра жывым істотам не пражыць. Глеба ім таксама неабходна. Расліны бяруць з яе ваду з растворанымі карыснымі рэчывамі. Раслінамі харчуюцца зернаедныя птушкі, многія насякомыя, траваедныя звяры (заяц, мыш, лось і іншыя). А траваеднымі жывёламі кормяцца драпежныя (напрыклад, воўк, ліса). Значыць, іх жыццё таксама залежыць ад урадлівасці глебы.
    я	і жывёл, якія харчуюцца
    раслінамі. Ці можаце вы назваць драпеж-
    ных жывёл?
    Калі б знікла глеба, зніклі б расліны і жывёлы. А значыць, людзі засталіся б без ежы. Без раслін не выжылі б і свойскія жывёлы, ад якіх чалавек атрымлівае малако, мяса, яйкі, мёд.
    Глеба — найважнейшае багацце краіны. На ўрадлівых глебах можна вырасціць багаты 30
    ўраджай. Урадлівай лічаць глебу, якая змяшчае многа перагною, добра ўтрымлівае вільгаць і прапускае паветра.
    Разгледзьце малюнак і раскажыце, хто жыве ў глебе. Як гэтыя жывёлы павышаюць урадлівасць глебы?
    тэкст «па ланцужку» і параўнайце са сваімі адказамі.
    У верхнім слоі глебы жывуць макрыцы (1), мнаганбжкі — геафіл (2), кіўсяк (3). Яны ядуць раслінныя рэшткі.
    У глебе можна сустрэць жукоў і іншых насякомых. Жук-магільшчык (4) закопвае ў зямлю мёртвых дробных жывёл. Жукгнаявік (5) зарывае ў норкі гной для сваіх лічынак.
    Усё жыццё пад зямлёй праводзіць крот (6). Невялікае выцягнутае цела дапамагае яму пранікаць у вузкія шчыліны. Моцнымі шырокімі лапамі з вялікімі кіпцюрамі ён лёгка прарывае доўгія хады.
    Усе падземныя жыхары нястомна капаюць і перамешваюць глебу. Гэтым яны робяць яе больш прапушчальнай для вады і паветра.
    Асабліва вялікая роля дажджавых чарвякоў (7). Па іх незлічоных хадах-лабірынтах да каранёў раслін лёгка пранікаюць вада і паветра. 3 паверхні ў падземныя норкі чарвякі зацягваюць апалае лісце і травінкі. Гэта павялічвае колькасць перагною ў глебе.
    Капаючы хады, дажджавыя чарвякі заглытваюць часцінкі глебы і раслінных рэшткаў. Прапускаючы іх праз сябе, яны робяць глебу больш урадлівай. Пасля гібелі, як і іншыя жывёлы, дажджавыя чарвякі ўзбагачаюць глебу перагноем. Гэта таксама павялічвае яе ўрадлівасць.
    | Падумайце, як можна павялічыць урадлівасць глебы.
    Каб глеба добра прапускала паветра і затрымлівала ваду, яе перакопваюць і рыхляць. Каб узбагаціць глебу вільгаццю, зімой на палях затрымліваюць снег. Павялічыць урадлівасць глебы таксама дапамагаюць угнаенні. Глебу неабходна абараняць ад забруджванняў. Берагчы яе дапамагаюць пасадкі зялёных раслін. Каранямі яны ўмацоўваюць глебу, засцерагаюць ад размыву вадой і разбурэння вятрамі.