Адукацыя і выхаванне
Вучэбны дапаможнік для 2 класа
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 144с.
Мінск 2017
/— Праверце сябе ч
1. Якое значэнне мае глеба для раслін, жывёл, чалавека?
2. Якія жывёлы павялічваюць урадлівасць глебы?
3. Як і чаму людзям трэба клапаціцца пра глебу?
х— Пытанні юным знаўцам — >
1. Чаму на нагрэтай глебе расліны не растуць?
2. Чаму нельга спальваць сухую траву і апалае лісце?
2. Зак. 1247.
33
РАСЛІНЫ ЧАСТКАЖЫВОЙ ПРЫРОДЫ
Д| Успомніце і растлумачце, чаму расліны адносяць да жывых арганізмаў.
Свет раслін вельмі разнастайны. Адны з іх жывуць у вадаёмах, іншыя — на сушы. Усе расліны дыхаюць, жывяцца, растуць, размнажаюцца і паміраюць. Расліны — жывыя арганізмы.
я Разгледзьце малюнкі. Назавіце часткі расліны ў тамата. Знайдзіце іх у грушы
Кветкі
Карані
Лісты
Плады
Сцябло
і парэчак. Пакажыце часткі ў жывых ці засушаных раслін, прапанаваных настаўнікам.
Падумайце, чаму тамат, грушу і парэчкі называюць кветкавымі раслінамі.
Корань, сцябло, ліст, кветка, плод з насеннем — часткі кветкавай расліны. Кветкавымі называюць расліны, якія цвітуць хоць раз у жыцці. Большасць навакольных раслін — кветкавыя. Сярод раслін адрозніваюць дрэвы, кусты, травяністыя расліны.
ЦЦ Раскажыце, якія кветкавыя расліны растуць каля школы. Як сярод іх вы адрозніваеце дрэвы, кусты і травяністыя расліны?
У дрэў ад кораня адыходзіць адно тоўстае адраўнелае сцябло — ствол. Кусты маюць некалькі адраўнелых сцёблаў — стволікаў. У травяністых раслін сцёблы мяккія, сакавітыя.
| Падумайце і абмяркуйце, навошта раслінам патрэбныя карані і сцёблы.
Як і ўсім жывым істотам, раслінам трэба жывіцца. Карані ўмацоўваюць расліну ў глебе, здабываюць з яе ваду з растворанымі солямі. Яна па сцябле паступае да лістоў. Сцябло таксама служыць апорай для лістоў і кветак, выносіць іх да святла.
ЭТ Правядзіце дослед. Пераканайцеся, што J корань расліны ўсмоктвае ваду і яна па сцябле паступае да лістоў.
Выкажыце здагадку, для чаго раслінам патрэбныя лісты, кветкі і плады.
Зялёныя лісты — гэта «кухня» расліны. 3 вуглякіслага газу і вады з дапамогай сонечнага святла яны гатуюць пажыўныя рэчывы. 3 лістоў па сцябле яны паступаюць да астатніх частак расліны. А яшчэ лісты дапамагаюць расліне дыхаць і выпараць лішнюю вільгаць.
Кветкі маюць вялікае значэнне для размнажэння. 3 кветак утвараюцца плады з насеннем. 3 насення вырастаюць новыя расліны.
Расліна — цэласны арганізм. Усе яе часткі звязаны паміж сабой. I ўсе яны выконваюць важную для астатніх працу. Адны і тыя ж часткі ў розных кветкавых раслін адрозніваюцца формай і афарбоўкай.
z— Праверце сябе
1. Якія часткі ёсць у кветкавых раслін?
2. Чым адрозніваюцца дрэвы, кусты і травяністыя расліны?
3. Чаму корань, ліст, сцябло важныя для жыўлення расліны?
4. Якое значэнне маюць кветкі і плады?
/— Пытанні юным знаўцам
1. Чаму расліны не могуць жыць без сонечнага святла?
2. Ці могуць плады і насенне з’явіцца ў расліны да фарміравання кветак?
kJ С. 44-49.
/II
М. Е. Аспнз «Чудо-лнстья».
УМОВЫ, НЕАБХОДНЫЯ ДЛЯ РОСТУ I РАЗВІЦЦЯ РАСЛІН
| Растлумачце, чаму насенне мае вялікае
значэнне для кветкаван расліны.
Расліны адносяць да жывой прыроды. Як і іншыя жывыя арганізмы, яны растуць і развіваюцца. Кветкавая расліна вырастае з насення.
в Разгледзьце малюнкі. Раскажыце, якія ўмовы ствараліся для прарастання насення ў чашах 1—4. У якой чашы праз 3—4 дні насенне прарасце?
Цёплае месца
2
1
Сухое
3
Залітае вадой
Змочанае вадой
Халоднае месца
4
\ ЖмшС л
Змочанае вадой
Насенне прарасце толькі ў чашы 3. Яно было змочана вадой, забяспечана паветрам, знаходзілася ў цяпле. У чашы 4 насенне было пазбаўлена цяпла, у чашы 1 — вады. У чашы 2
насенню не хапала паветра, таму яно не прарасло.
Для прарастання насенню неабходныя вада, паветра і цяпло.
У спрыяльных умовах семя спачатку набракае. 3 яго з’яўляецца карэньчык, а потым — сцяблінка з лісточкамі.
Падумайце, што патрэбна маладой расліне для росту і развіцця.
Маладой расліне для росту і развіцця неабходныя вада, паветра і цяпло. А яшчэ
яму патрэбныя глеба і святло. Сонечнае святло неабходна расліне, каб забяспечваць сябе пажыўнымі рэчывамі. Яны ўтвараюцца ў зялёных лістах з вады і вуглякіслага газу. Але гэта адбываецца толысі на святле.
УМОВЫ ДЛЯ РОСТУ
X I РАЗВІЦЦЯ РАСЛІН
Вада Глеба
Паветра Сонечнае Цяпло святло
У два вазоны з вільготнай глебай пасадзіце праросткі фасолі. Пастаўце іх на падаконнік у цёплае месца. Адзін прыкрыйце кардоннай скрынкай з маленькімі дзірачкамі ў сценках. Палівайце расліны і назірайце за імі. Якая расліна лепш расце і развіваецца? Растлумачце чаму.
Л епш за ўсё будзе расці праростак у вазоне 1. У яго ёсць усе неабходныя для гэтага ўмовы. Калі даглядаць расліну далей, яна зменіцца.
Праростак ператворыцца ў дарослую расліну. Яна зацвіце, дасць плады з насеннем.
a Разгледзьце на малюнку, як з семя развіваецца расліна. Складзіце апавяданне пра змены, якія з ёй адбываюцца.
х— Праверце сябе
1. Што трэба насенню раслін для прарастання?
2. Як развіваецца расліна з насення?
3. Якія ўмовы неабходныя раслінам для росту і развіцця?
х— Пытанні юным знаўцам
1. Чаму ў збожжасховішчы засыпаюць на захоўванне толькі сухое насенне?
2. Чаму перад сяўбой насення рыхляць глебу?
ДЗІКАРОСЛЫЯ ДРЭВЫ
-9 Выкажыце сваё меркаванне пра тое, якія □
расліны называюць дзікарослымі.
У дварах, на вуліцах, у садах растуць розныя расліны. Адны з іх (бэз, ружы, вішні) пасадзілі і вырошчваюць людзі. Гэта культурныя расліны. Іншыя расліны (дзьмухавец, крапівў) людзі не саджалі. Іх ніхто не даглядае. Яны растуць і размнажаюцца без дапамогі людзей. Гэта дзікарослыя расліны.
DS Назавіце дзікарослыя дрэвы, якія вы сустракалі ў прыродзе.
Сярод дзікарослых дрэў у Беларусі шмат кветкавых. Іх адносяць да ліставых дрэў. Але ёсць дрэвы, якія ніколі не цвітуць. У іх не бывае пладоў, а вось насенне ёсць. Яно ўтвараецца ў шышках. У гэтых раслін таксама ёсць карані, сцябло, лісце ігольчатай формы (хвоя). Таму іх называюць хвойнымі дрэвамі.
| Разгледзьце малюнкі. Якіх дрэў намалявана больш: ліставых ці хвойных?
I Прачытайце тэкст. Знайдзіце прыкметы, па якіх можна адрозніць ліпу.
Ліпа — дрэва вышынёй да 30 метраў. Ствол магутны, з моцнымі тоўстымі галінамі. Лісце сэрцападобнае, знізу шызае, зверху ярказялёнае. Цвіце летам. Невялікія жоўтыя кветкі прыемна пахнуць. Плады — арэшкі памерам з гарошыну. Яны сабраны па некалькі штук і маюць тонкае крылца.
| Складзіце апаваданні пра дрэвы, выкарыстоўваючы падказкі.
1. Магутны ствол, тоўстыя галіны, грубая карычнева-шэрая кара з вялікімі трэшчынамі, плады — жалуды.
2. Стройны ствол, гладкая кара — унізе шэрая, уверсе зеленаватая, лісты круглявыя з доўгімі хвосцікамі, увесь час трымцяць.
3. Высокі ствол, кара ўнізе цёмна-карычневая, уверсе чырвона-бурая і залацістая, лісты-хваінкі вострыя, растуць парамі.
Успомніце і раскажыце, якое значэнне маюць дрэвы ў падтрыманні чысціні паветра
і ахове глебы.
a Разгледзьце малюнкі. Складзіце апавяданне пра значэнне дзікарослых дрэў у жыцці чалавека.
в іце за ліставымі і хвойнымі дзіка-
рослымі дрэвамі ў прыродзе. Як яны выглядаюць восенню (зімой, вясной)?
х— Праверце сябе х
1. У чым адрозненне дзікарослых раслін ад культурных?
2. Якія дзікарослыя дрэвы адносяць да ліставых, а якія — да хвойных?
3. Якія дрэвы вы ўмееце адрозніваць у прыродзе? Па якіх прыкметах?
4. Якое значэнне дзікарослых дрэў у прыродзе і жыцці чалавека?
х— Пытанні юным знаўцам
1. Ці можа дрэва мець насенне, калі ў яго не бывае пладоў?
2. Чаму сасновы лес называюць «борам», а ліставы — «чарналессем»?
С. 50-59.
/II
Г. В. Трафнмова, С. А. Трафнмов «Ёлочкнны секреты», «Берёзовый алфавнт»; «Ровесннца
дннозавров — сосна» (серня «Маленькнй профессор»).
ДЗІКАРОСЛЫЯ КУСТЫ
Успомніце і раскажыце, як адрозніць кусты ад іншых раслін.
На дачных участках людзі часта вырошчваюць кусты парэчак, агрэсту, маліны. Бэз і спірэю высаджваюць у дварах і парках. Усе гэтыя кусты культурныя. Але і дзікарослых кустоў у прыродзе нямала.
в Разгледзьце малюнкі галінак дзікарослых кустоў. Па якіх прыкметах кожную галінку можна пазнаць у прыродзе?
тэкст «па ланцужку» і параўнайце са сваімі адказамі. Што новага вы
даведаліся?
У глогу (1) пурпурова-карычневая кара на галінках і вялікія калючкі. Плады чырвоныя, бліскучыя, ледзь выцягнутыя.
У каліны (2) прыгожае лісце, падобнае на кляновае. Яе спелыя плады ярка-чырвоныя, як гарачы метал.
У бузіны чырвонай (3) кара і лісце маюць непрыемны пах. Лісце складаецца з пяці лісточкаў. Плады — сакавітыя чырвоныя ягады, дробныя, нібы пацеркі.
У крушыны (4) лісце авальнае, з тонкімі кончыкамі. На галінках адначасова вісяць зялёныя (няспелыя), чырвоныя і чорныя плады. Галінкі лёгка ламаюцца — крышацца.
У ляшчыны (арэшніка) (5) лісце буйнае, амаль круглявае. Яно апушана цвёрдымі валасінкамі. Плады гэтага ляснога куста растуць па два і тры на галінках.
Ядловец (6) — хвойны куст з даўкім смалістым пахам. Яго калючыя плоскія хваінкі растуць на галінках па тры. Шышкі з насеннем маюць выгляд сініх ягад.
е, адкуль у прыродзе так многа дзікарослых кустоў, калі людзі іх не саджаюць.
Рассяляцца ў прыродзе дзікарослым раслінам дапамагаюць жывёлы. Сакавітымі пладамі кормяцца птушкі. 3 іх памётам непераваранае насенне трапляе ў розныя месцы. Смачныя лясныя арэхі хаваюць на запас да зімы сойкі, вавёркі, мышы. 3 часам з насення з’яўляюцца новыя расліны.
| Выкажыце сваё меркаванне, ці прыносяць дзікарослыя кусты карысць людзям.
Дзікарослыя кусты не толькі выдзяляюць кісларод, неабходны для дыхання. 3 гнуткіх галін ляшчыны людзі плятуць кошыкі.
Плады бузіны чырвонай добра адмываюць састарэлы бруд. Плады, кару бузіны чырвонай і крушыны ўжываюць для лячэння. Людзям з хворым сэрцам дапамогуць плады каліны і глогу. 3 пладоў каліны робяць начынку для пірагоў. 3 пладоў глогу вараць кампоты, кісялі, гатуюць мармелад. Арэхі ляшчыны дадаюць у торты, пячэнне, марожанае.
х— Праверце сябе
1. Якія з дзікарослых кустоў і як вы зможаце пазнаць у прыродзе?
2. Якую карысць дзікарослыя кусты прыносяць жывёлам і людзям?
х— Пытанні юным знаўцам
1. Чаму крушыну назвалі крушынай, а каліну — калінай?
2. Чаму шмат у якіх кустоў спелыя плады маюць чырвоны колер?
О С. 59-64.