Адукацыя і выхаванне
Вучэбны дапаможнік для 2 класа
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 144с.
Мінск 2017
3. Як людзі даглядаюць культурныя расліны?
z— Пытанні юным знаўцам
1. Якія культурныя расліны намаляваны на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь? Для чаго людзі іх вырошчваюць?
2. Чаму, развешваючы кармушкі для птушак, людзі клапоцяцца пра пладовыя расліны?
С. 91-101.
Н. А. Надежднна «Во саду лн, в огороде...»; Л. Ф. Кон «Кннга о растеннях».
ДЭКАРАТЫЎНЫЯ РАСЛІНЫ
ЦЦ Падумайце, чаму гавораць: «Расліны — Зямлі ўпрыгажэнне».
Дэкаратыўныя расліны ўпрыгожваюць гарады і вёскі. Іх вырошчваюць на балконах, на кветніках уздоўж вуліц, на дачных участках.
| Назавіце дэкаратыўныя расліны на малюнках. У якую пару года яны цвітуць? Якія яшчэ дэкаратыўныя расліны вы ведаеце?
Нарцыс (1), півоня (2) цвітуць вясной. Наготкі (3), аксаміткі (4) упрыгожваюць кветнікі летам. Восень — пара цвіцення астры (5) і хрызантэмы (6).
Многія дэкаратыўныя расліны выкарыстоўваюцца для складання букетаў. Сярод іх ёсць і лекавыя расліны (півоня, наготкі).
Аксаміткі саджаюць і на агародах. Іх пах адпужвае ад агародніны насякомых-шкоднікаў.
| Падумайце, якія дэкаратыўныя расліны адносяцца да пакаёвых. Навошта яны
патрэбныя?
Пакаёвыя расліны вырошчваюць у жыллі і службовых памяшканнях. Большасць з іх завезена з далёкіх гарачых краін, дзе не бывае халоднай зімы. У нашай краіне яны могуць жыць толькі ў цёплых памяшканнях. Гэтыя расліны ўпрыгожваюць дамы, ачышчаюць паветра ад пылу і ўзбагачаюць яго кіслародам. Яны выдзяляюць асаблівыя лятучыя рэчывы, якія забіваюць мікробаў. Лісце раслін увільгатняе паветра.
Ш Правядзіце дослед і пераканайцеся, што расліны ўвільгатняюць паветра.
малюнкі. Якія пакаёвыя расліны ёсць у вас дома і ў класе? Вусна іх па плане: якія сцёблы, лісты, афарбоўка кветак. Як вы даглядаеце пакаёвыя расліны?
I Растлумачце, чаму расліны ставяць бліжэй “ да святла і паліваюць. Навошта выдаляюць пыл з лістоў і рыхляць глебу?
Глебу трэба рыхліць толькі на паверхні па краі вазона, каб не пашкодзіць каранёў. Пыл з гладкіх лістоў здымаюць вільготнай губкай, з апушаных — мяккім пэндзлікам. Апырскваюць лісце з пульверызатара. Паліваюць расліны вадой пакаёвай тэмпературы. Халодную ваду
карані дрэнна ўсмоктваюць. Летам расліны паліваюць штодня ўвечары, зімой — радзей і па раніцах. Палівачку трымаюць нізка над вазонам, каб струменем не размываць глебу. Ліюць ваду павольна, пакуль яна не з’явіцца ў паддоне.
Вырошчванне раслін — займальны занятак. Ён дапамагае даведацца шмат цікавага. Можна нават знайсці сяброў, захопленых кветкавод ствам.
z— Праверце сябе
1. Якія расліны адносяць да дэкаратыўных? Чаму іх вырошчваюць?
2. Як трэба даглядаць дэкаратыўныя расліны?
— Пытанні юным знаўцам
1. Чаму пакаёвыя расліны прыносяць карысць здароўю людзей?
2. Чаму расліны нельга паліваць халоднай вадой?
Г. В. Трафнмова, С. А. Трафнмов «Лечебннца на подоконннке».
ГРЫБЫ
Раскажыце, якія грыбы вы ведаеце. Дзе вы іх бачылі?
Вы памятаеце, што грыбы адносяць да жывой прыроды? Яны дыхаюць, жывяцца, растуць, размнажаюцца і паміраюць. Але грыбы адрозніваюцца ад раслін і жывёл. Таму іх вылучылі ў асобную групу жывых арганізмаў.
На Зямлі шмат розных грыбоў. Бачылі цвіль на кавалачку хлеба, агародніне, варэнні? Гэта грыбы. Дрожджы, якія людзі выкарыстоўваюць для вырабу квасу і выпечкі хлеба, — таксама грыбы.
Вам больш вядомыя грыбы, якія растуць пад дрэвамі. Іх можна сустрэць у лесе і парку.
Напрыклад, сыраежкі, падбярозавікі, баравікі, шампіньёны. Асноўную частку грыбоў мы не бачым. Яна схавана ў зямлі. Гэта грыбніца, якая складаецца з белых тонкіх нітак. Грыбы не могуць самі, як расліны, выпрацоўваць сабе пажыўныя рэчывы. Ніткі грыбніцы здабываюць іх з вільготнай, багатай перагноем глебы.
Д| Выкажыце здагадку, якую карысць прыносяць грыбы ў прыродзе.
Грыбы ўдзельнічаюць у павышэнні ўрадлівасці глебы. Яны перапрацоўваюць рэшткі мёртвых раслін і жывёл, узбагачаючы глебу перагноем.
Часта ніткі грыбніцы пад зямлёй зрастаюцца з каранямі дрэў. Грыбніца дапамагае раслінам здабываць з глебы ваду. А дрэвы дзеляцца з грыбамі пажыўнымі рэчывамі, якія выпрацоўваюць у лісці. Ад такога сяброўства вялікая карысць і грыбам, і дрэвам.
Грыбамі харчуюцца многія жывёлы. Напрыклад, вавёркі, бабры, ласі, палёўкі, глушцы. Людзі таксама выкарыстоўваюць у ежу ядомыя грыбы. Гэтыя грыбы трэба ўмець адрозніваць ад ядавітых.
a Назавіце грыбы на малюнках. Вусна апішыце іх. Як адрозніць ядавітыя грыбы
ад ядомых?
ЯДОМЫЯ ГРЫБЫ ЯДАВІТЫЯ ГРЫБЫ
Ядавітыя грыбы небяспечныя для здароўя чалавека. Іх трэба ўмець адрозніваць ад ядомых грыбоў. Мухамор чырвоны лёгка пазнаць па чырвонай шапачцы з белымі плямкамі. Бледная паганка падобная на шампіньён. Але ў шампіньёна пад шапачкай ружовыя ці фіялетавыя пласцінкі. У бледнай паганкі пласцінкі заўсёды белыя. Яшчэ ў яе разарваны
белы мяшэчак у ніжняй частцы ножкі. А ў верхняй частцы ножкі — белае кольца. Бледная паганка — самы ядавіты грыб!
| Разгледзьце муляжы грыбоў. 3 дапамогай малюнкаў на с. 73 адбярыце муляжы ядомых грыбоў. Па якіх прыкметах вы іх пазналі?
в
Складзіце правілы, якія трэба выконваць пры зборы грыбоў.
Дзецям можна збіраць грыбы толькі разам з дарослымі. Збірайце толькі добра вядомыя ядомыя грыбы. He абломлівайце і не зразайце іх ножкі. Асцярожна выкручвайце грыб з грыбніцы, прыкрывайце яе мохам ці лісцем. He бярыце старыя і чарвівыя грыбы: імі можна атруціцца. He збірайце грыбы ў гарадскіх парках, каля прадпрыемстваў і шашы. У іх назапашваюцца шкодныя рэчывы. He знішчайце ядавітыя грыбы. Іх ядуць некаторыя жывёлы.
| Разгледзьце малюнкі грыбоў на першым фбрзацы вучэбнага дапаможніка. Чаму
гэтыя грыбы нельга збіраць?
Грыбы, занесеныя ў Чырвоную кнігу, рэдка сустракаюцца ў прыродзе. Калі ўбачыце такі грыб, памятайце: зрываць яго нельга. Пажадана яго сфатаграфаваць. Запомніце месца знаходкі і паведаміце пра гэта ў таварыства аховы прыроды.
z— Праверце сябе
1. Чаму грыбы адносяць да жывых арганізмаў?
2. Якое значэнне грыбоў у прыродзе і жыцці чалавека?
3. Якія ядомыя і ядавітыя грыбы вы ведаеце?
4. Пра што трэба памятаць, збіраючы грыбы?
z— Пытанні юным знаўцам
1. Ці апраўдваюць падасінавік і падбярозавік сваю назву? Чаму?
2. Раней грыбы лічылі раслінамі. Чаму цяпер навукоўцы вылучаюць грыбы ў асобную групу арганізмаў?
112-120.
/II
«По грнбы» (серня «Маленькнй профессор»).
РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ЖЫВЁЛ. НАСЯКОМЫЯ
РЯ Падумайце, ці толькі звяроў адносяць да жывёл.
На Зямлі жывуць разнастайныя жывёлы. Воўк, верабей, муха, яшчарка, дажджавы чарвяк — усё гэта жывёлы. Рачны рак, жаба, карась — таксама жывёлы.
Ц Раскажыце, што агульнае ва ўсіх жывёл.
Чым яны адрозніваюцца ад іншых жывых арганізмаў?
Жывёлы не здольныя самі ствараць сабе ежу, як гэта робяць расліны. Жывёлам для жыцця патрэбны гатовыя пажыўныя рэчывы. Жывёлы кормяцца раслінамі, грыбамі, іншымі жывёламі. Большасць жывёл могуць перамяшчацца па сушы, у паветры, у вадзе. Яны поўзаюць, ходзяць, бегаюць, скачуць, лятаюць, плаваюць. Гэта звязана з пошукам ежы, месцаў для размнажэння, абаронай ад ворагаў. Растуць жывёлы, як правіла, толькі да пэўнага ўзросту. Расліны і грыбы могуць расці
на працягу ўсяго жыцця. Шмат у якіх жывёл ёсць органы пачуццяў (зрок, слых і іншыя).
ш Разгледзьце схему. Раскажыце, з якімі групамі жывёл вы пазнаёміцеся. Прывядзіце свае прыклады жывёл кожнай групы.
Самая шматлікая група жывёл — насякомыя. Яны жывуць у глебе, на зямлі, у вадзе, у паветры. Цела насякомых складзена з «насечак». Адсюль і назва жывёл. У іх целе адрозніваюць тры часткі: галаву, грудзі і брушка. Ва ўсіх насякомых шэсць ног. На галаве — пара вусікаў. Гэтым яны адрозніваюцца ад іншых жывёл.
a Разгледзьце на малюнках насякомых. Абмяркуйце, чым харчуюцца караед, божая кароўка, тлі, мурашкі, жужаль.
Жук-караед есць драўніну. Тлі высмоктваюць сокі з лісця раслін. Усе гэтыя насякомыя раслінаедныя.
Божыя кароўкі і жужалі — драпежныя насякомыя. Яны палююць на іншых жывёл. Жужалі нападаюць на дробных вусеняў і смаўжоў. Божыя кароўкі ядуць тлей.
Рыжыя лясныя мурашкі харчуюцца і раслінамі, і жывёламі. Яны кормяцца сакавітымі вырастамі пладоў, п’юць кветкавы нектар. Але ядуць і жукоў, вусеняў матылёў. Мурашкі — усёедныя насякомыя.
ЦД Раскажыце, чым харчуюцца іншыя вядомыя вам насякомыя.
Мурашкі і драпежныя жукі абараняюць лясы, ураджай на агародах і палях. Матылі 78
пераносяць з кветкі на кветку пылок. Гэтым яны дапамагаюць апыленню, без якога немагчыма ўтварэнне пладоў.
He разбурайце мурашнікі! He чапайце матылёў, жукоў, стракоз і іншых насякомых.
х— Праверце сябе
1. Якія агульныя прыкметы ёсць ва ўсіх жывёл?
2. Чым насякомыя адрозніваюцца ад іншых жывёл?
3. У якія групы па спосабе харчавання аб’ядноўваюць розных насякомых? Прывядзіце прыклады насякомых кожнай групы.
z— Пытанні юным знаўцам
1. Чаму садаводы лічаць драпежных жужаляў сваімі сябрамі?
2. Для чаго ў садах падчас цвіцення пладовых дрэў ставяць вуллі з пчоламі?
О С. 122-130.
/III
В. Н. Танаснйчук «Энтомологня в картннках»; В. С. Мурзнн «Снннй махаон»; A. X. Тамбчев «Кто в муравейннке жнвёт».
РЫБЫ
Патлумачце, чаму гавораць: «Рыбам не жыць без вады».
Вы ведаеце, што рыбы насяляюць вадаёмы. Яны жывуць у акіянах і морах, рэках і азёрах, балотах і ручаях. Самая вялікая марская рыба — кітовая акула. Яе даўжыня большая за ваш клас — 18 метраў! А важыць яна, як 6 сланоў! У Беларусі самая вялікая рыба — рачны сом. У даўжыню ён дасягае 5 метраў.
Сярод рыб шмат дзіўных.
|^| Разгледзьце марскіх рыб на малюнках. Чаму іх так назвалі?
I Раскажыце, якіх яшчэ рыб вы ведаеце. Як адрозніць рыб ад іншых жыхароў вадаёмаў?
Рыбы — жывёлы, якія жывуць у вадзе і цела якіх пакрыта луской. У целе рыб адрозніваюць тры часткі: галаву, тулава і хвост. Канечнасці гэтых жывёл — плаўнікі.
Абмяркуйце, чаму рыбы могуць жыць у вадзе. Што ім дапамагае ў гэтым?
Цела рыб мае абцякальную форму. Галава плаўна пераходзіць у тулава, а тулава — у хвост. Гэта дазваляе рыбе лёгка рассякаць ваду. Цела рыб пакрыта луской і сліззю. Краі лускавінак налягаюць адзін на другі, як чарапіца на даху. Гэта аблягчае плаванне. Плаваюць рыбы з дапамогай плаўнікоў і хваста. Дыхаць у вадзе ім дазваляюць жабры.
рыб на малюнках на с. 82. Якіх ' з іх вы ведаеце? Чым яны харчуюцца?