• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акрэсьцінскія будні

    Акрэсьцінскія будні


    Памер: 149с.
    Мінск 2009
    33.29 МБ
    Антось Каліноўскі
    16 СТУДЗЕНЯ. ПЕРАДГІСТОРЫЯ I ДЗЕНЬ ПЕРШЫ
    Усё пачалося ў восем гадзінаў раніцы, калі мне патэлефанавала Каця Рамашкевіч' і расказала пра затрыманьне сваёй сяброўкі Юлі Сіўцовай2, якая ўдзельнічала ў акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў. Я адразу напісаў пра гэта на наш сайт3 і пачаў рыхтавацца да іспыту, які павінен быць праз тры дні. Чакаў далейшых навінаў, якія былі несуцяшальнымі: на Юлю склалі пратакол і вязуць у суд Цэнтральнага раёну.
    Я патэлефанаваў сябрам і расказаў пра затрыманьне дзяўчыны, а сам паехаў у суд, куды дабраўся недзе а першай. У судзе сустрэў Кацю Рамашкевіч і Яўгена Грыневіча4. Мы чакалі, калі прыедзе адвакат, прывязуць Юлю і пачнецца суд, хваляваліся з-за прысуду, хаця разумелі, што будуць "суткі". Праз гадзіну прыехалі Франак Вячорка5 і Юрась Станкевіч6 разам з адвакатам Аляксандрам Галіевым, хутка пачаўся працэс. Ён быўзакрыты, нікога, акрамя адваката, туды не пусьцілі.
    Мы стаялі і чакалі прысуду, калі да нас падышлі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС7 і запатрабавалі пашпарты. Дакументы былі амаль ва ўсіх: у мяне, Франака Вячоркі, Аляксандры Клімовіч8 і Насты Птушкі9, не было толькі ў Юрася Станкевіча. Яго першым вывелі з будынку суда. Мае дакументы былі ў міліцыянтаў, адзін з якіх сышоў разам з імі. Пасьля да мяне падышоў міліцыянер у цывільным і вывеў на вуліцу, дзе я ўбачыў Франака і Юрася. Нас завялі ў машыну, сказалі сесьці на месцы для затрыманых і некуды павезьлі.
    Што нас прывезьлі ў Цэнтральны РУУС, мы зразумелі хутка. Усіх завялі ў адзін з пакояў, трымалі там тры гадзіны нібыта для высьвят-
    леньня асобы У гэты час міліцыянт у цывільным пераглядаў аператыўныя відэаздымкі з акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня, нас там не знайшлі.
    Як скончыліся адведзеныя законам тры гадзіны, нас разьвялі па
    розных пакоях. Той, дзе быў я, знаходзіўся на першым паверсе. Пакуль мяне вялі, я пасьпеў пабачыць маці і сяброў. Калі маці
    перадавала мне швэдар, яе груба адпіхнулі.
    У пакоі я запатрабаваў адваката, мне адразу адмовілі, а праз гадзіну я ўбачыў пратакол, згодна з якім я лаяўся матам у прысут-
    насьці міліцыянтаў, калі мяне вялі з машыны ў будынак РУУСу.
    Падпісваць пратакол я адмовіўся, і тады мяне пачалі пераконваць зрабіць гэта, абяцаючы ў гэтым выпадку толькі штраф. He пад-
    супрацоўнікі міліцыі казалі мне, што ня трэба было ісьці на суд, што я трапіў пад так званую “раздачу”
    пісаў. Можна падмануць каго заўгодна, акрамя самога сябе.
    Затым мяне завялі ў пакой, дзе па тэлевізары ішоў фільм пра міліцыю, якая дапамагае жыхарам Палесься змагацца з паводкай. Там я знаходзіўся болыд за гадзіну, і ў гэты час супрацоўнікі міліцыі казалі мне, што ня трэба было ісьці на суд, што я трапіў пад так званую "раздачу".
    Завялі ў машыну. Там былі ўжо Франак і Юрась, а таксама Макс Вінярскі'0, Уладзь Сяргееў" і тры маладафронтаўкі: Маўлюда Атакулава12, Каця Краснова13 і Кася Галіцкая1'1 іх затрымалі на катку на Кастрычніцкай плошчы.
    Нас павезьлі на Акрэсьціна, праверылі і да раніцы пасадзілі ў камеру № 2.
    Раніцай павінен быць суд.
    17 СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ДРУГІ
    Да нас ноччу падсадзілі яшчэ Пашу Кур'яновіча’5, на якога былі складзеныя два пратаколы: за акцыю і за лаянку матам.
    Ад першай ночы на Акрэсьціна ўражаньне даволі брутальнае: прыбіральня, драўляная "сцэна" і ўсё. Больш у камеры няма нічога.
    Пабудзілі рана, не далі ні кавы, ні гарбаты адразу адправілі ў суд. Везьлі ўсіх разам, у адной вялікай машыне. Калі мы прыехалі, ля суда ўжо былі людзі. Я пазнаў Кацю Маркоўскую16, Аляксандру Клімовіч, Зьмітра Хведарука’7, Лявона Баршчэўскага18, Любоў Лунёву19, Рамана Латушку20. Дзякуй усім, хто прыйшоў на суд нас падтрымаць, нягледзячы на тое, што маглі апынуцца ў нашай сітуацыі.
    Усіх затрыманых прывялі ў пакой на трэцім паверсе, пасадзілі ў адной зале. Доўга чакалі, пакуль прыдуць судзьдзі: Бычко21 і Паўлючук22.
    Нас пачалі выводзіць па адным на працэсы, кожны з якіх цягнуўся больш за гадзіну. Прысуды ўсім выносіліся ня менш за дзесяць сутак, у асноўным пятнаццаць.
    Каля трох гадзінаўдня павялі мяне. Мяне судзіла Паўлючук. Усё было вельмі стандартна: ілжэсьведкі, незадаволеныя хадайніцтвы, грубасьць міліцыянтаў. Мне пашчасьціла: прысуд толькі дзесяць сутак. Папрасіў, каб далі магчымасьць паесьці, бо я ня еў і ня піў з вечара пазамінулага дня. Спачатку адмовілі, але пасьля працэсу дазволілі перадаць мне некалькі бутэрбродаў і мінералку. Зьелі і выпілі ўсе разам.
    Каля васьмі гадзінаў вечара ўсіх павезьлі ў РУУС, а затым на Акрэсьціна, дзе разьмеркавалі па розных камерах. Я аказаўся ў камеры № 20. Там было нас дванаццаць чалавек, пералічу ўсіх: Арсень Пахомаў23, Андрэй Зорка24, Юрый Куксюк25, Анатодь Шумчанка26, Уладзімір Шыла27, Франак Вячорка, Юрась Станкевіч, Макс Вінярскі, Паша Кур'яновіч, Уладзь Сяргееў, Алесь Чарнышоў28.
    Адразу леглі спаць. Пачаліся акрэсьцінскія будні.
    18	СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ТРЭЦІ
    Першы дзень на Акрэсьціна. Пад'ём, праверка, сьняданак, ад якога я адмовіўся, бо есьці гэта немагчыма: каша, якая плавае ў вадзе, гарбата, якая нагадвае звычайны кіпень з сольлю і цукрам. У гэты дзень вырашыў паабедаць: з'еў катлету, якая на самой справе зьяўляецца хлебнай, крыху супу, усё прыйшлося заядаць
    акрэсьцінскім хлебам. Пілі вельмі шмат соку, мінералкі, кока-колы.
    3 раніцы гулялі ў "мафію", "кракадзіла", пасьля ўзяўся чытаць кнігу. Днём лёг спаць і ўсё думаў: за што нас пасадзілі, няўжо нас
    у мяне сёньня іспыт па французскай мове, але я туды, натуральна, не трапляю
    Плошчу дваццаць першага студзеня29.
    хочуць так запалохаць? Магчыма, але хучэй нават ня нас, а тых людзей, якія зьбіраюцца ісьці на
    19	СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ЧАЦЬВЁРТЫ
    На заўтра пабудзілі каля васьмі гадзінаў, якраз да ранішняй праверкі. Ноччу сьнілася Таня Цішкевіч30, якой на судзе далі дваццаць сутак, і з якой воляй лёсу зараз мы знаходзіліся ў адным і тым жа месцы. У сьне мы з ёй гулялі па Вільні ў гадзіну ночы, не маглі знайсьці беларускі "Дом правоў чалавека", размаўлялі. Сон быў вельмі доўгім і прыемным, я прачнуўся з цудоўным настроем. I зразумеў, што ўсё гэта толькі сон, падман.
    Раніцай сьпявалі "Магутны Божа", было ўзьнёсла і прыемна.
    У мяне сёньня іспыт па французскай мове, але я туды, натуральна, не трапляю. Разам з Юрасём Станкевічам вучылі польскую, чыталі, ён мне даваў граматычныя заданьні трэба ж неяк большменш з карысьцю выкарыстоўваць час на Акрэсьціна.
    Пасьля абеду нас павялі ў душ. Гэта быў адзін з самых прыемных момантаў падчас адсідкі: і ногі можна разьмяць, і змыць з сябе ўвесь бруд, які назьбіраўся за апошнія дні. Пасьля лёг спаць.
    20	СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ПЯТЫ
    3 раніцы прачнуўся ад болю ў горле, адчуваў, што вельмі высокая тэмпература. У камеры былі лекі: асьпірын, анальгін, антыбіётыкі. Выпіў некалькі таблетак, запіў гарачай гарбатай яна здалася вельмі смачнай, гэта радавала. Разумееш, што трэба ліць шмат цёплага, але гэта, на жаль, магчыма толькі тры разы на дзень. Прасіў, каб прынесьлі яшчэ гарбаты, аднак міліцыянты не дазволілі і выклікалі медыка. Была тэмпература 38,6. У той момант стала
    сапраўды страшна. Мяне накрылі чым толькі можна, я нават пачаў думаць, ці не папрасіць выклікаць "хуткую". Удалося заснуць, увесь дзень зябіла, ня мог нават устаць, каб узяць вады. Дзякуй сукамернікам, яны мне вельмі дапамагалі.
    21	СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ШОСТЫ
    Вечарам піў лекі, але зранку лягчэй ня стала. Прачнуўся рана, па маіх падліках было каля трох гадзінаў ночы. Доўга ня мог заснуць ад болю ў горле. У шэсьць гадзінаў раніцы пачалася прыборка камеры, затым сьняданак, потым праверка. Лекі, дзьве порцыі так званай гарбаты, зноў сон. Калі прачнуўся, даведаўся, што пайшлі чуткі: частка палітычных пачала абвяшчаць галадоўку ў знак салідарнасьці з тымі, хто сёньня пойдзе на Кастрычніцкую плошчу.
    22	СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ СЁМЫ
    Нягледзячы ні на што, вельмі добра сябе адчуваю. Баліць толькі сьпіна крыху, але гэта ў параўнаньні з мінулай хваробай проста дробязь. Ня сьнедаў, нават гарбату ня піў. Зноў лёг спаць і праспаў да абеду.
    Прачнуўся ад таго, што ў камеры сьпявалі беларускія песьні Віктара Шалкевіча, Касі Камоцкай, "Крамбамбулі". Прыйшлі міліцыянты і загадалі супакоіцца, дазволіўшы сьпяваць толькі афіцыйны гімн, і толькі стоячы.	.
    Абмяркоўвалі акцыю прапрымальнікаў, пра падрабязнасьці якой даведаліся дзякуючы "Камсамолцы"31, якую нам перадалі. Вечарам чытаў падручнік па французскай мове.
    23	СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ВОСЬМЫ
    Нічога цікавага не адбылося, няма нават пра што напісаць. Звычайныя акрэсьцінскі будні.
    24	СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ДЗЯВЯТЫ
    Перадалі газеты "Беларусы і рынак", "Камсамолку", "Наша слова". Чамусьці не атрымліваем ні "Народную волю", ні "Нашу Ніву".
    Хучэй за ўсё, на гэта існуе загад.
    Другі раз за ўвесь час звадзілі ў душ, прыемна. Пасьля так званы абед, затым чытаў, гулялі. Вечарам прыйшоў адвакат Павел Сапелка, падрабязна распавёў пра акцыю прадпрымальнікаў, пра вызваленьне Зьмітра Дашкевіча32, пра зьняволеньне Зьдзьвіжкова33. Адных садзяць, іншых выпускаюць. Проста гульня.
    25	СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ДЗЯСЯТЫ
    Перадапошні дзень, вельмі хвалююся.
    Сёньня пачалі вызваляць сукамернікаў-суседзяў. Іх павінны былі адпусьціць днём, але пачалі з раніцы. Выйшлі Шумчанка, Шыла,
    Зорка, Чарнышоў, Пахомаў, Куксюк. Усе яны -цудоўныя людзі, якія мне сапраўды дапамагалі, калі было цяжка. Я асабліва дзякую Уладзіміру Шылу за вершы,
    адных садзяць, іншых выпускаюць. Проста гульня
    якія ён прыдумляў і пісаў літаральна кожную гадзіну.
    Месцы вызваліліся, і да нас "падсялілі" Алега Корбана, якога, як мы даведаліся, затрымалі каля Акрэсьціна, калі ён прыносіў перадачу.
    Да чаго дайшла сістэма: адных затрымалі за акцыю, нас на судзе, яшчэ чалавека за перадачу. I ўсім "падыходзіць" артыкул 17.134!
    26	СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ АДЗІНАЦЦАТЫ I АПОШНІ
    Упершыню за ўвесь час прызначылі дзяржурным па камеры. Прыйшлося прачынацца першым, прыбірацца. Пасьля сычяданку, калі гэта можна так назваць, чытаў кнігу.
    Апошнія гадзіны самыя цяжкія. Як быццам не гадзіны, а дні.
    Выпусьцілі Макса Вінярскага. Хваляваньне ўзрасло, бо яго павінны былі выпускаць на дзьве гадзіны раней за мяне. Макс вельмі класны чалавек. Мы разьвіталіся, дамовіліся сустрэцца на волі.
    Прайшло яшчэ некалькі гадзінаў. Дзьверы адчыніліся, зайшоў міліцыянт і сказаў: "Каліноўскі, з рэчамі на выхад".