Акрэсьцінскія будні

Акрэсьцінскія будні

Выдавец:
Памер: 149с.
Мінск 2009
33.29 МБ
АКРЭСЬЦІНСКІЯ БУДНІ Дзёньнікі палітвязьняў
Менск, 2009
АКРЭСЬЦІНСКІЯ БУДНІ
Дзёньнікі палітвязьняў
Менск, 2009
Укладальнік:
Каліноўскі Антон
Рэдактары
Няхай Тацяна
Рэвяка Тацяна
Дызайн вокладкі:
Вера Перагудава
Вёрстка:
Аляксандра Клімовіч
У гэтай кніжцы пад адной вокладкай сабраныя дзёньнікі палітвязьняў, якія адбывалі адміністрацыйныя арышты ў знакавым для найноўшай гісторыі Беларусі месцы сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку (з верасьня 2007 году Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў) на вул. Акрэсьціна, 36 у Менску.
У зборніку выкарыстаныя публікацыі і фотаздымкі з інтэрнэт-сайтаў nn.by, svaboda.org, spring96.org, photo.bymedia.net, charter97.org, camarade.biz, Gazeta Wyborcza.
ISBN 5-98098-003-X
Зьмест
Алесь Бяляцкі	ст. 4
Уступ
Андрэй Баранаў	ст. 8
Тры дні, тры з паловай ночы і дзесяць сутак...
Вольга Кузьміч
Ідэалагічная прафілактыка
Уладзімір Мікалаеў
Акрэсьцінскія ўніверсітэты
Алесь Каліта
ст. 16
на Акрэсьціна.
ст. 24
ст. 34
15 сутак ці "хата №22"
Франак Вячорка
Сем «Катлетаў»
Анатоль Лябедзька
Акрэсьцінскі дзёньнік
Антон Каліноўскі
Акрэсьцінскія будні
Алесь Мара
Акрэсьціна. Паэма
Кацярына Галіцкая
Турэмны дзёньнік
Сямён Печанко
Пегас за кратамі
Ільля Богдан
ст. 47
ст. 69
ст. 88
ст. 98
ст. 115
ст. 124
Я сам тут сядзеў, а за што? Каб спыталі, Дык я б не сказаў, і яны бы ня зналі.
Ф. Багушэвіч. У астрозе
Традыцыі беларускай мастацкай творчасьці, разьвітай у турмах, маюць даўнія карані. "Дзе глянеш, людзі брашчаць ланцугамі" пісаў Францішак Савіч паўтары стагодзі таму, уцякаючы з царскай каўказскай ссылкі. Складаў свае вершы, седзячы ў менскім астрозе пасьля паўстаньня 1863га году Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. "Бывай здаровы, мужыцкі народзе!" з віленскай турмы ў 1864 годзе разьвітваўся з беларусамі Кастусь Каліноўскі. У 1906 годзе ў менскай турме складаліся вершы Каруся Каганца. У 1907 годзе ў менскай вязьніцы апынуўся бліскучы беларускі паэта Алесь Гарун, а ў 1908 годзе Якуб Колас, які напісаў у астрозе першыя разьдзелы "Новай зямлі". Вось адкуль такая пранізьлівая шчырасьць радкоў: "Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе ня маю сілыі". У карцэры, куды ён быў патрапіў за тое, што адмовіўся ўставаць падчас вячэрняй праверкі, Якуб Колас, з ягоных успамінаў, "седзячы як той крот у падзямельні, злажыў два вершы, вядома без паперы і алоўка яны там лішнія...". У 30-я гады з-за лукішкаўскіх кратаў Максім Танк пісаў: "Сядзіць нас шмат, Прывыклі трохі і да крат...". Свае лагерныя ўспаміны пакінулі дзесяткі вязьняў сталінскіх лагераў: Францішак Аляхновіч і Аўген Калубовіч, прозу Станіслаў Шушкевіч і Сяргей Грахоўскі, вершы Ларыса Геніюш і Лявон Случанін.
Прыйшла новая эпоха, і на стале ў мяне ляжыць кніга ўспамінаў "Турэмны дзёньнік" паэта Славаміра Адамовіча, які ў 2005 годзе, ўжо за Лукашэнкам, напісаў верш-пародыю "Убей презпдента!". Да ягоных паэтычных прапановаў "Убмть эту мразь авторучкою, Нль зонтмком млн «пером» беларускія ўлады паставіліся па-ідыёцку падазрона, і ў 1996 годзе ён сеў у турму. У 2007 годзе выйшла кніга моладзевага палітычнага актывіста Паўла Севярынца "Лісты зь лесу", якую склалі эсэ, напісаныя падчас адбываньня "хіміі".
I вось пад вокладкай новай кнігі сабраныя ўспаміны палітычных лідэраў, грамадзкіх і моладзевых актывістаў, журналіста, аб'яднаныя адной зьяваю сучаснага грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі —
масавымі рэпрэсіямі беларускіх уладаў супраць палітычных апанентаў. Кніга атрымалася ўнікальная дзе ж яшчэ, у якой еўрапейскай краіне вопытам нядаўняй адсідкі за гэтак званыя "адміністрацыйныя парушэньні" можа падзяліцца і лідэр одной з найбуйнейшых партыяў, і вядомейшы мастак, і студэнт, і журналіст. Перасьледуюцца цэлыя слаі насельніцтва студэнты і прадпрымальнікі, партыйныя і моладзевыя актывісты, абаронцы дэмакратыі і беларускай мовы, вернікі і жанчыны. Гэты перасьлед вынік няздольнасьці сёньняшніх беларускіх уладаў дамаўляцца з сваімі палітычнымі ды ідэалагічнымі апанентамі. Тысячы вязьняў сумленьня, якія прайшлі праз беларускія турмы за апошнія гады гэта паказальнік таго грамадзкага супраціву, які сёньня зьяўляецца фактарам нашага жыцьця.
Аб'ядноўвае аўтараў ня толькі ЦІП на Акрэсьціна месца адсідкі сваіх сутак, атрыманых ў выніку розных падзеяў апошніх двух гадоў (а гэта і выбары 2006 году, і перасьлед актывістаў моладзевых арганізацыяў у 2007 годзе, і пратэстныя акцыі прадпрымальнікаў зімы 2008 году, і юбілейнае 25 сакавіка 2008 году), але і аптымістычны настрой успамінаў, незласьлівасьць і незацятасьць аўтараў, нягледзячы на відавочна несправядлівыя судовыя выракі. Эсэ-успаміны насычаныя гумарам, трапна прыкмечанымі дэталямі, параўнаньнямі і рэмінісцэнцыямі. Вось гэты аўтарскі пазітыў у сутыкненьні з дзяржаўнай машынаю рэпрэсіяў і раўнадушшам і стварае непераказальную сітуацыю абсурду, які адчуваюць і самі аўтары, і ўладныя выканаўцы амапаўцы, ахоўнікі, суддзі, усё беларускае грамадзтва. У гэтых успамінах уся нашая эпоха. Эпоха герояў і нікчэмнасьцяў, дзе ахвяры на самой справе зьяўляюцца героямі, а каты патэнцыйнымі ахвярамі часу.
Такога ня можа быць! — вось натуральная рэакцыя здаровага на псіхіку чалавека на апісанае ў гэтых успамінах. Але так ёсьць! здаецца, зьдзіўляюцца і самі аўтары. Ёсьць тупая баязьлівасьць і злосная агрэсіўнасьць уладнай вяршаліны, ёсьць карумпаванасьць і марыянетачнасьць беларускіх судоў, ёсьць жорсткасьць і садызм беларускай міліцыі, ёсьць жывёльнае ўтрыманьне ў беларускіх турмах. За старанна размаляваным фасадам беларускага рэжыму хаваецца гніль і плесьня.
Так ёсьць! аўтары эсэ пераконваюць мяне, і я пагаджаюся з імі. I мы з усім гэтым хлудам жывем, маючы і сваю долю віны за тое, што ў нас робіцца ў краіне. У гэтым жыцьцёвым сьпектаклі, не трагедыі і не драме, а хутчэй фарсе, жыва і непасрэдна намаляваным нам аўтарамі, галоўнымі асобамі выступаюць ахвяры і каты. Але ёсьць яшчэ адзін амаль ня бачны, але адчувальны галоўны герой: сьпітае і затурканае, прымхлівае і неталерантнае, дэзарыентаванае і абязьверанае, не пасьпелае яшчэ адыйсьці ды ўстаць на ногі за дзясяткі, калі ня сотні гадоў вечных рэпрэсіяў і пагрозаў для жыцьця беларускае паспольства. Тое, што мы так любім, адкуль мы самі выйшлі і без якога нам ня жыць. А яно пакуль што маўчыць...
Чытаючы гэтыя непрыдуманыя гісторыі, не адчуваеш песімізму і боязі, расчараваносьці і ўпадніцтва ў настроях аўтараў. Яны церпяць, яны перакананыя ў сваёй праваце, яны як тыя анёлы-прадвесьнікі ў белых адзеньнях, беззаветна трубяць пра хуткія добрыя зьмены. I ім верыш, што неўзабаве прыйдуць лепшыя часы.
Асобна хочацца сказаць пра паэму знакамітага беларускага мастака Аляксея Марачкіна, напісаную ў жывым народным стылі накшталт "Паэмы пра Лысую гару". Бясспрэчна, паэма "Акрэсьціна" яму ўдалася. Там ёсьць і жывы народны гумар, узяты ў спадчыну з "Тараса на Парнасе", ёсьць асацыяцыі з вядомай "антысавецкай" песьняю "Товарпш Сталмн, вы большой ученый». I калі вязень у песьні "па совесьці" ня ведае, за што сядзіць, дык шаноўны Марачкін сьцьвярджае адваротнае: "Назаўтра наш "гуманны суд" Судзіў мяне. За што?.. Я знаю!"
Там ёсьць і перагуканьні з паэмай А. Пушкіна "Медный всаднпк". I калі ў Пушкіна ажывае помнік Пятру Першаму, які ганяецца за бедным звар'яцелым Яўгенам, то ў А. Марачкіна ажывае Якуб Колас з вядомай скульптурнай кампазіцыі на плошчы Якуба Коласа. I, абураны тым свавольлем, якое адбываецца каля ягоных ног, ён аддае загады героям сваіх твораў: Браточкі мілыя! Сымонка! Хопіць граць. Няўжо вусатага ніяк вам He суняць, Каб гэтак каля ног маіх Вас гналі і тапталі? Няўжо "ТАКОГА" вы асьлепла Выбіралі? I
гэта вы? Шаноўны мой народзе! Адкуль чужынцы тут На вашым агародзе? Сьляды варожыя! Прыблуды топчуць гоні! Зьдзек з нашых сімвалаў I нашае "Пагоні". Міколка! Дзе твая за пазухай Граната... Талаш! Цягні з патронамі Сваю цяжкую скрынюі... Мне, дзеткі, бачна ўсё тут зьверху, 3 п'едэсталу»
Літаратурныя эсэ пра адбыцьцё суткаў арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна ў Менску за апошнія пару гадоў маглі б, напэўна, напісаць сотні грамадзкіх актывістаў, але і тое, што мы маем у гэтай кнізе, дакладна перадае подых нашага такога няпростага часу.
Прачытаўшы гэтыя эсэ, нехта можа сказаць, што, калі аўтары такія аптымістычныя і вясёлыя падчас адбываньня зьняволеньня, значыць, беларускі рэжым не такі агідны і крыважэрны, як рэжымы Паўночнай Карэі ці Кубы. Сапраўды так, адкрыты сьмех магчымы там, дзе дыктатура слабая і няўстойлівая, у Паўночнай Карэі за такі сьмех забіваюць, а на Кубе садзяць у зьняволеньне на доўгія гады. Усё ж часы ў Беларусі за апошнія пару дзясяткаў гадоў вельмі істотна зьмяніліся. I гэтыя зьмены, пераконваюся я, асэнсоўваючы прачытанае ў гэтай кніжцы, яшчэ ідуць. Усё самае цікавае яшчэ наперадзе!
Алесь Бяляцкі, праваабаронца, пісьменьнік, літаратурны крытык
19 сакавіка 2006 году ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта.
Улады Беларусі зьдзейсьнілі шэраг мераў, накіраваных на прадухіленьне і недапушчэньне магчымых акцыяў пратэсту. Яшчэ 1 сакавіка старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка заявіў, што апазіцыя ў дзень выбараў рыхтуецца ўзарваць школы, дзе разьмешчаныя выбарчыя ўчасткі, а затым закліча людзей на плошчу і зьдзейсьніць там крывавыя правакацыі. 16 сакавіка старшыня КДБ паведаміў, што ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 290 Крымінальнага кодэксу "пагроза зьдзяйсьненьня тэрарыстычнага акту". "Праваахоўныя органы валодаюць інфармацыяй, сіламі і сродкамі, каб прадухіліць тое, што рыхтуюць актывісты апазіцыі: выбухі, падпалы і іншыя дзеяньні, накіраваныя на дэстабілізацыю становішча. Дзеяньні людзей, якія прыйдуць на плошчу 19 сакавіка, будуць расцэненыя як тэрарызм, што прадугледжвае пакараньне па розных артыкулах ад 8 гадоў да сьмяротнага пакараньня".
Нягледзячы на запалохваньні, некалькі дзясяткаў тысячаў грамадзянаў Беларусі выйшлі вечарам 19 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу ў Менску. Масавыя затрыманьні пачаліся на наступны дзень, калі на плошчы ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту былі ўстаноўленыя намёты. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі таксама тых, хто нёс на плошчу цёплыя рэчы, ежу ці проста ішоў выказаць падтрымку. Ліквідаваны намётавы гарадок быў у ноч з 23 на 24 сакавіка.