Акрэсьцінскія будні
Памер: 149с.
Мінск 2009
Ля будынку суда Цэнтральнага раёну, дзе раней месьціўся ліквідаваны ўладамі Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа2, нас чакалі сябры. Тафік" стаў пад пякучае сонца і хутка нагадаў, што зроблены з жалеза і пафарбаваны ў цёмна-зялёны колер. Адчуваньне, што цябе, як шпроту, зажыва смажаць у бляшанцы, асаблівага аптымізму не дадавала. Калі тэмпература паднялася да сарака, стала не хапаць паветра, і мы пачалі прасіць пераехаць у цень. Але канваір (які сядзеў наперадзе з адчыненымі дзьвярыма) адмаўляўся: "Ну я ж таксама сяджу у машыне". Прыйшлося маляваць у вакенцы паплечнікам лічбы 03. "Хуткая" прыехала недзе праз дваццаць хвілінаў, і ў гэты момант мяне вывелі з "канваірскай лазьні".
Што ж, гэта стане нагодай для асобнага "разьбіральніцтва" ў нашай зусім не незалежнай пракуратуры, куды я адразу пасьля выхаду падам адпаведныя скаргі.
Судзілішча. Судзілішча (судом гэтую працэдуру назваць проста немагчыма) прынцыпова не адрозьнівалася ад падобных працэсаў, якія, на жаль, добра вядомыя беларускаму дэмакратычнаму грамадзтву.
Даведаўся, што Пашу далі 10 сутак.
Пасьля некалькіх "няўдалых спробаў" зразумець пытаньні судзьдзі: "Нмя? Фамнлня? Отчество? Место р.ождення?" заявіў хадайніцтва пра ўдзел у судовым працэсе перакладчыка. Быў абвешчаны перапынак, падчас якога я меў "душэўную" размову з адным з суправаджальнікаў. Спачатку "няшчасны" паскардзіўся, што з-за нас ужо трэці дзень ня можа патрапіць дадому, а потым пахваліўся, што ў ягоным падпарадкаваньні знаходзяцца сорак пяць участковых міліцыянтаў з Цэнтральнага раёну, з чым я яго і павіншаваў.
Перакладчык задыханая жанчына з'явілася недзе хвілінаў праз сорак. Праўда, валодала яна добра толькі "трасянкай", і нам з адвакатам ды Любоўю Лунёвай3 перыядычна прыходзілася падказваць ёй пераклад тых ці іншых словаў. Судовы вырак — 15 сутак. Да такога "пакараньня" я, у прынцыпе, і рыхтаваўся.
Калі вялі да "рафіка", пасьпеў папрасіць перадаць мне цёплую вопратку і кнігі Караткевіча. У гэты момант на мабілцы сьпецназаўца, які сьведчыў супраць мяне і Паўла, загучала песьня: "Хоть нету нн кола м нн двора, чужпе сапогн натерлн ногн, работннкам ножа м топора, романтнкам с большой дорогм". Напэўна, ён сам "вялікі рамантык".
На Акрэсьціна нас прывезьлі ўначы. Спальнік мне не аддалі, але гэта асабліва на сон не паўплывала.
СУТКІ ТРЭЦІЯ
Недзе а дзясятай раніцы нас з Пашам вывелі ў калідор і разьвялі па розных камерах на другім паверсе. Болей на тэрыторыі Акрэсьціна мы ня бачыліся.
Мяне перавялі ў адзінаццатую "хату".
"Хата" №11. Камера № 1 1, здаецца, самая вялікая на Акрэсьціна. Дзьве "сцэны" (драўляныя насьцілы, на якіх сьпяць арыштаваныя) на шэсьць і дзесяць чалавек, даволі шырокі (1 м) праход паміж імі, што дазваляе нармальна перамяшчацца. У сем вечара нас у камеры было дзевяцёра, а бліжэй да поўначы "закінулі" яшчэ трох чалавек: Антона, які штосьці сьцягнуў на працы і атрымаў пяць сутак; Кірыла ён п'яным зьбіў сьметніцу; Андрэя здала ўчастковаму маці ён зладзіў дома пьянку, панавёў дзяўчат, за што і сеў на пяць сутак.
Уваходжу ў звычайны акрэсьцінскі рытм:
6:00. Пад’ём, прыборка камеры. Дзяжурны міліцыянер выдае вядро, швабру, анучу, шуфлік ды расьцярушаны венік.
8:00. Сьняданак: каша 90 % аўсяная сечка, жалезны кубак (алюміневыя прыбралі пасьля падарунка Анатоля Лябедзькі Дзіку Чэйні4 несалодкай гарбаты, хлеб чорны паўбуханкі і хлеб белы 140г.
9:00. Ранішняя праверка. Дзяжурны міліцыянер абыходзіць камеры і прымае пытаньні і пажаданьні. Збольшага гэта фармальнасьць, і мае пытаньні наконт дзесяцігадзіннага перапынку паміж сьняданкамі і абедамі, а таксама адносна салодкай гарбаты так і засталіся без адказу.
18:00. Абед: суп звычайна расольнік альбо боршч на выгляд і смак падобныя на баланду, каша звычайна аўсяная сечка альбо пярлоўка, катлета хлебна-мясная альбо рыбная, хлеб паўбуханкі чорнага і 140 г. белага.
20.00. Вячэра: каша звычайна грэчневая, гарбата несалодкая.
21:00. Вячэрні абход дзяжурнага. Трэба распісацца за заўтрашняе харчаваньне.
22:00. Фармальны адбой. Але мы з сукамернікамі яшчэ доўга размаўляем "пра жыцьцё".
Сёньня мне прынесьлі першую перадачу цёплыя рэчы і кнігу Уладзіміра Арлова "Сланы Ганібала".
СУТКІ ЧАЦЬВЕРТЫЯ
Удзень з адзінаццатай камеры Антона, Кірыла, Андрэя і мяне "перакінулі" ў дваццаць другую, што на трэцім паверсе. Тут я і правёў астатнія адзінаццаць сутак. На той час у камеры ўжо быў
адзін арыштаваны Саша, мужчына гадоў пад сорак, асуджаны на пяць сутак за банальную бытавую п'янку.
"Хата" Ns 22 разы ў чатыры меншая за Ns 11 (прыблізна 12 м. кв.). Каля 80% камеры займае "сцэна" на шэсьць чалавек (хаця па закону на аднаго арыштаванага павінна быць ня меней за 4 м. кв.), астатнія 20% прыбіральня і вузенькі (30 см) праход паміж "сцэнай" і сьцяной.
Недзе а восьмай вечара да нас "закінулі" васемнаццацігадовага хлопца Арцёма, якому на выгляд яму было ня больш
за шаснаццаць. Свае пяць сутак ён атрымаў за тое, што скраў у бацькі бензін, каб пакатацца з сябрамі на матацыкле.
Вылепілі фішкі і кубікі, каб гуляць у так званую "мандавошку". Ноч прайшла хутка, праўда, Андрэй некалькі разоў падыходзіў да "кармушкі" (квадратнае вакенца ў дзьвярах, прадугледжанае для падачы ежы) і праз шчыліну спрабаваў кагосьці выгледзець. За дзьвярыма нікога не было.
СУТКІ пятыя
Першая палова дня прайшла спакойна. Елі, спалі, чыталі, гулялі.
Бліжэй да вечара пачалі гаварыць пра палітыку. Андрэй хадзіў па камеры, шукаючы "жучкі" і відэакамеры. Ен заявіў, што знайшоў ў сьцяне адтуліну, дзе раней стаяў "жучок", і сьцьвярджаў, што нават адчувае нейкія вібрацыі, бачыць інфрачырвонае выпраменьваньне.
Лежачы на "сцэне", мы спрабавалі разгледзець малюнкі на жоўтай тынкоўцы. Я знайшоў выяву мужчыны на асьле, а Антон жанчыну, якая пасьлізнулася на бананавай лупіне.
Аб адзінаццатай мы леглі спаць, але праз некаторы час нечакана прачнуліся ад пачалі гаварыць дзікага ляманту і сутар. * а п • -
_ . палгтыку. Андрэй хадзіу па
гаў Андрэя у яго зда-
рыўся прыступ эпілепсіі. ^амеры, шукаючы жучкг г Мы сталі грукаць ў дзьвевідэакамеры
ры, каб паведаміць пра гэта дзяжурнаму. Хвілін праз дзесяць прыступ у Андрэя скончыўся. "Хуткая" прыехала толькі праз паўгадзіны. Андрэю зрабілі ўкол і прапанавалі паехаць у бальніцу, але ён адмовіўся. Нас папярэдзілі, што яшчэ некаторы час хлопец будзе не ў сабе. I праўда, ён пачаў знаёміцца з намі, зьбіраўся некуды ісьці, але, зразумеўшы, што дзьверы зачыненыя, стаў дапытвацца: "А чаму ў гэтым пакоі шпалеры жоўтыя, а ня сінія? Чаму ўрач казала, што гэта сьпецпрыёмнік? Я ж насамрэч у гасьцях у сябра". Сярод начы Андрэй пачаў размаўляць услых з нейкім "Владмммром Владмммровнчем" і, гледзячы праз краты, крычаў, што ад чырвона-
га сьвятла ў яго баляць вочы. Затым нечакана з крыкам: "Ну ўсё, я аддам яго вам!" ён кінуўся на сьпячага Арцёма з кулакамі. Дзякуй Богу, мы хутка зрэагавалі і скруцілі яго. Паклікалі калідорнага, але той пабаяўся вывесьці звар'яцелага хлопца.
Бліжэйшую гадзіну мы сачылі за Андрэем самі. Перыядычна, у адказ на нейкія загады з вочка камеры ад толькі яму бачных сілаў, ён пранізьліва крычаў "Што?1". Ня спала ўсё Акрэсьціна. Недзе а пятай раніцы па Андрэя прыехала "хуткая", а мы яшчэ доўга не маглі заснуць, асэнсоўваючы, што літаральна на нашых вачах у чалавека "зьехаў дах".
СУТКІ шостыя
Дзень прайшоў незаўважана, бо трывожная ноч падарыла нам выдатны дзённы сон.
СУТКІ СЁМЫЯ
Паціху вызваляюць сукамернікаў.
Удзень атрымаў замоўленыя кодэксы Адміністрацыйны і Працэсуальны.5 А яшчэ белую паперу, асадку, апошнія нумары "Нашай Нівы" і "Новага Часу". Пачаў наталяць смагу чытаньня.
СУТКІ восьмыя
Да нас "закінулі" Сяргея, зьнешне акуратнага мужчыну, які падэбашырыў дома і атрымаў сем сутак. Палову дня ён спрабаваў дапрасіцца калідорнага патэлефанаваць дадому. Безвынікова. Селі з ім пісаць заяву на імя начальніка АСПР6. Так, паводле Працэсуальна-выканаўчага кодэксу, па рашэньні начальніка сьпецпрыёмніка адміністрацыйна арыштаванаму могуць быць дазволеныя тэлефонныя размовы з аплатай з ягоных асабістых сродкаў.
Напісаную заяву перадалі на імя начальніка. Пасьля гэтага Сяргея некалькі разоў вадзілі да нейкага чалавека ў цывільным, які распытваў, пра што гэта ён хоча паразмаўляць па тэлефоне і чаму напісаў такую афіцыйную заяву. Майму сукамерніку так і не дазволілі патэлефанаваць, але і пісьмовую рэзалюцыю начальніка не прадставілі.
СУТКІ дзясятыя
3 раніцы адбыўся "шмон".
"Шмон" гэта працэдура, якая праводзіцца звычайна два разы на тыдзень. Усіх выводзяць з камеры, пасьля чаго два супрацоўнікі мацаюць вопратку арыштаваных і аглядаюць яе з дапамогай металашукальніка. У гэты час яшчэ тры супрацоўнікі корпаюцца ў рэчах, што ляжаць у камеры, і з ліхтарыкам праглядаюць усе шчыліны.
Падчас "шмону" адзін з супрацоўнікаў запытаўся, навошта мне столькі паперы. "Скаргі пісаць", адказаў я. Зьдзіўлены, ён пажадаў мне посьпехаў.
Недзе пасьля дванаццатай, стаўшы на батарэю, я пачаў назіраць за мітусьнёй салдатаў вайсковай часткі ўнутраных войскаў, што разьмешчаная за Акрэсьціным. Нечакана ўнізе пабачыў знаёмага чалавека ў сьветлай вятроўцы.
Галіеў! ~ гучна паклікаў я.
Чалавек спыніўся. Так, сапраўды, гэта быў адвакат Аляксандр Галіеў, які абараняў мяне на судзе. Аказалася, што ён прыходзіў да Пашы, якога сёньня павінны вызваліць.
Галіеў пасьпеў сказаць мне, што супраць Дашкевіча і Фінькевіча заведзеныя новыя справы7, і зараз ён як раз сьпяшаецца да іх.
"Рэжым лютуе. Засталося стварыць лагеры і ссылаць нязгодных туды пачкамі", падумаў я.
Пасьля дзьвюх гадзінаў Сяргея перавялі ў іншую камеру, а ў нашу "закінулі" трох чалавек з адзінаццатай:
Іван былы марак, атрымаў сем сутак. Здала жонка за п'янку.
Юра па пьяні скраў тры жуйкі ў краме, за што атрымаў пяць сутак.
Андрэя здаў участковаму бацька. Усё за тое ж п'янку.
Андрэй паўгады таму датэрмінова вызваліўся зь "Віцьбы"8, дзе бачыў Казуліна9 і гуляў у футбол са Скрабцом10. Ён распавёў, як аднойчы ў камеру да асуджаных, якія пасьля адбою глядзелі тэлевізар, зайшлі дзяжурныя і пачалі гнеўна распытвацца, хто ім дазволіў парушаць рэжым. Пачуўшы ў адказ: "Нам Казулін дазволіўі", яны разьвярнуліся і моўчкі выйшлі.