• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акрэсьцінскія будні

    Акрэсьцінскія будні


    Памер: 149с.
    Мінск 2009
    33.29 МБ
    Абед адрозьніваўся ад сьняданку адсутнасьцю гарбаты. Затое давалі "другое" звычайна капусны, а зрэдку рыбны суп.
    Вячэра ~ зноўку каша і гарбата.
    Улічваючы сядзяча-ляжачы лад жыцьця, такі рацыён для мяне быў дастатковым. Адзінае, чаго не хапала салодкага. Запасы цукерак, шакаладу і іншых салодкіх прысмакаў, з якімі мы "засяліліся", хутка скончыліся. Заменай шакаладу стаў гематаген, які я знаходзіў амаль у кожнай перадачы. А дзякуючы клопату родных і маёй дзяўчыны, такія перадачы былі рэгулярнымі.
    Хлеб тут быў ня самы смачны, таму, відаць, ён пастаянна заставаўся ў вялікай колькасьці. Спачатку мы проста складалі яго ў пакунак, а потым у кагосьці зьявілася ідэя рабіць з яго сухарыкі. Паназасоўваем у батарэю вялікія недаедзеныя кавалкі так, што ніводнай дзірачкі не застанецца, а на наступны дзень хрумкаем усёй "хатай". Жартавалі яшчэ, што бліжэй да выхаду аптымізуем
    працэс і наладзім вытворчасьць мясцовых "кірыешак". Пра бруд і бактэрыі, якія цягам дзён, а можа нават і месяцаў зьбіраліся ў той батарэі, мы тады ня думалі...
    "ХАТНЯЕ" ЖЫЦЬЦЁ
    У дваццатай камеры я прабыў ня больш за суткі. Затым мяне, Дзяніса Карнова'0' Віталя Акімава" і Артура Фінькевіча12 перавялі ў "хату" насупраць, дзе мы і адбывалі амаль увесь адведзены нам тэрмін, за выключэньнем Артура.
    Вакно ў камеры № 17 выходзіла не ва ўнутраны дворык, а на вуліцу. 3 яго можна было пабачыць, як выходзяць на волю тыя, каму далі менш; пабачыць сваіх блізкіх, якія прыносілі перадачы альбо проста спрабавалі пачуць хоць нейкую інфармацыю. Вакно гэта на доўгі час стала адзіным сродкам камунікацыі са сьветам, што зараз знаходзіўся з іншага боку вялікага турэмнага плоту. A яшчэ праз яго, адчыненае, да нас залятаў веснавы вецер, прыносячы
    пах вясны.
    Аднойчы праз вакно Артур пабачыў Насту Палажанку13 і тут усю дваццацігадовую паспРабаваў да яе .	-	дакрычацца. Гэты
    гісторыю Фронту можна	-
    r	крык пачуў на
    адсачыць лепш, чым па архівах .nninnnU
    падышоў да камеры і праз "вочка" пабачыў, што адбываеца. Артура адразу вывелі, а нам прыгразілі, што заб'юць вакно, калі хтосьці надумае зрабіць тое самае. Ужо пазьней, на волі, я даведаўся, што Фінькевіч памяняў за пятнаццаць сутак ажно пяць камераў, а прыклад з яго мы, канешне ж, бралі, кожны дзень час ад часу прыхінаючыся да закратаванага выхаду ў сьвет з надзеяй пабачыць
    знаёмыя твары.
    Сямнаццатая "хата" разы ў тры меньшая за дваццатую: заходзіш у яе і адразу ж упіраешся ў "сцэну". На гэтым паўметровым па вышыні драўляным насьціле ты сьпіш, тут жо прымаеш ежу, старанна выклаўшы яе на засланую "Нашу Ніву" альбо "Народную Волю", гуляеш у "мандавошку". А яшчэ "сцэну" можна чытаць, як газету, і зьмест яе вельмі падобны да вышэйзгаданых. "Ды тут усю
    дваццацігадовую гісторыю Фронту14 можна адсачыць лепш, чым па архівах," — сьмяяліся мы з хлопцамі.
    Месца, дзе можна было б пахадзіць, каб крыху разьмяць ногі, амаль не было. Пяць крокаў у адзін бок, пяць у другі вось і ўся твая прастора. Вядома, на Акрэсьціна прадугледжаныя прагулкі ажно гадзіна ў дзень, але нас, як і астатніх арыштаваных, не выводзілі, аргументуючы гэта тым, што дворык для прагулак будуецца, але яшчэ не гатовы. Тут шмат што мае ўмоўны характар...
    Сьцены пакрытыя так званай "шубай" адмысловым слоем, каб не пісалі. На выгляд гэта простая пафарбаваная тынкоўка, якую быццам накідалі на сьцяну, а яна пры гэтым крыху пацякла.
    Над дзьвярыма вісіць "луна" — цьмяная лямпачка, якая сьвеціць і днём, і ноччу. Таму і назва такая. Праўда, па начах мы яе завешвалі аркушам якога-небудзь часопіса, але не цалкам, бо за гэта можна было "атрымаць" ад дзяжурнага.
    Столь цалкам усеяная маленькімі чорнымі кропкамі фруктовымі мушкамі альбо сьлядамі ад іх. Такія мушкі паўсюль: у ракавіне, у пакунках з асабістымі рэчамі; змагацца з імі бессэнсоўна усё роўна налезуць праз вентыляцыю. Адным словам антысанітарыя.
    Дарэчы, праз вентыляцыю можна было камунікаваць з суседнімі камерамі, але мы такой сувязьзю амаль не карысталіся, бо не было асаблівай патрэбы. Ну і дзякуй Богу.
    СУКАМЕРНІКІ
    У сямнаццатай нас сустрэлі двое: Карась і Дзед.
    БНФ?
    Ага.
    — Як доўга мы вас чакалі!
    Арыштаваныя могуць ня ведаць таго, што адбываецца за сьценамі турмы, але тое, што адбываецца ўнутры ніколі не застанецца без іх увагі. Так і мужыкі ўжо некалькі дзён ведалі, што ў турму прывезьлі палітычных.
    Віцю Карасю дваццаць пяць гадоў, восем з якіх ён правёў у турме. Такім маладым ён ужо меў цэлую кучу захворваньняў і ня меў лёгкага. Дзеду Андрэю каля пяцідзесяці. Дзедам мы называлі
    яго хутчэй з-за доўгай барады, а яшчэ з-за таго, што ён зусім не выглядаў на свой узрост. Абодва яны трапілі сюды з-за парушэньня рэжыму, а калі быць больш дакладным -адміністрацыйнага нагляду. Выйшаў чалавек умоўна-датэрмінова, а яму яшчэ год-два трэба жыць пад пільным наглядам участковага: з васьмі вечара да васьмі раніцы быць дома, алкаголь не ўжываць (можна трапіць у ЛТП), не хуліганіць. Для большасьці гэта складана, для некаторых проста немагчыма. Парушыў гэтыя правілы першы раз — папярэджаньне, а на трэці, калі не дадуць штраф — патрапіш на "суткі".
    Мы з мужыкамі пасябравалі адразу. Так і жылі, пакуль ня скончыліся спачатку іх, а потым і нашыя тэрміны арышту. Яны нам пра "зону", "малалетку" і "паняцьці", а мы ім пра "апазіцыю", "БНФ" і "Еўразьвяз".
    Карась навучыў нас, як з газетнай паперы можна зрабіць трубу і валан. Засоўваеш валан з начынкай у выглядзе "малявы" ў трубу і страляеш праз вакно на волю. Дзякуючы такому няхітраму прыстасаваньню, мы двойчы перакідвалі свае паведамленьні на іншы бок высокага акрэсьцінскага плоту. У першым прасілі запалак перадаць, а ў другім заклікалі прыходзіць на суд над Андрэем Кімам15. Карась нават прапанаваў свае паслугі ў якасьці вядучага трэнінгу пад назвай "Як выжыць у турме". Мы сьмяяліся, але некаторыя ідэі і веды, перададзеныя ім, сапраўды было б добра ведаць нашым актывістам. На жаль, ніхто ні ад чаго не застрахаваны. У гэтым я яшчэ больш упэўніўся,. калі быў арыштаваны па падазрэньні ва ўчыненьні выбухаў у Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня.
    Час ад часу да нас "закідвалі" іншых "бытавых", і тады спаць на "сцэне" станавілася цеснавата. Людзей тых я помню толькі эпізадычна, магчыма, таму, што іх хутка перакідвалі ў іншыя камеры.
    3 нашымі ж хлопцамі першыя 2-3 дні ўсё нагаварыцца не маглі: узгадвалі, як рыхтаваліся да мітынгу (кожны са сваёй арганізацыяй), як ад АМАПу адбіваліся, як каго затрымлівалі. Расхоплівалі, ледзь не разрываючы газеты, якія траплялі ў камеру. Знаходзілі сябе на фотаздымках і з нейкім гонарам паказвалі мужыкам. Чыталі ўслых.
    Так атрымалася, што мы трое былі з розных арганізацыяў: я -з "Моладзі БНФ", Віталя "Джынс", Дзіса (Дзяніс) "Малады Фронт". Таму акрамя чалавечага у нас было шмат аб чым паразмаўляць і на ўнутрыарганізацыйныя тэмы.
    Час ішоў. На волі нас чакалі дзяўчат, а Дзяніса жонка і маленькая дачка. Мы спалі, прытуліўшыся адзін да аднаго, дзялілі апошнія цыгарэты, і, думаю, нават бачылі аднолькавыя сны. Лічылі суткі. Спачатку "лезеш на гару" -гэта самае складанае. 'Тарой" для нас была лічба 7, бо гэта палова тэрміну. Потым ужо прасьцей.
    Пасьля першых бурных дзён перажываньняў і адкрыцьцяў настала разьмеранае ціхае жыцьцё арыштантаў, у якім кожны спрабуе забіць час па-свойму. Але ў думках усе марылі хутчэй апынуцца па той бок акрэсьцінскіх муроў, дзе ты свабодны чалавек і можаш сам адчыняць дзьверы, якія зьяўляюцца перад табой. Тут дзьверы толькі адны, і адчыняюць іх не па тваім жаданьні...
    Так мы перажылі амаль два тыдні ў адных сьценах,
    А потым былі сьлёзы родных, вочы маці, якія не маглі наглядзецца на цябе, цёплыя вусны дзяўчыны, шмат рук, якія працягваліся, каб паціснуць адну тваю. Дзень выхаду на волю расплыўся ў памяці рознымі колерамі — эмоцыяў было так шмат, што немагчыма на нечым сфакусавацца. Да таго ж ты дыхаў сьвежым паветрам, ад чаго яшчэ болей кружылася галава...
    ***
    У гэтых нататках я паспрабаваў перадаць тыя моманты, якія ў мяне асабіста выклікаюць толькі пазітыўныя эмоцыі. Хачу падзякваць усім людзям, якія былі побач са мной у складаныя хвіліны майго жыцьця.
    Каментары:
    1.	Алесь Каліта, адзін з лідэраў моладзевай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ"
    2.	10 ліпеня 2008 году Ільля Богдан быў затрыманы ў цэнтры Менску па
    падазрэньні ва ўчыненьні выбухаў у сталіцы ў ноч з 3 на 4 ліпеня (арт. 339 ч.З КК РБ). У гэты ж дзень з санкцыі Генеральнага пракурора па месцах жыхарства і прапіскі І.Богдана былі праведзеныя вобыскі, у выніку якіх былі сканфіскаваныя ягоныя асабістыя рэчы і аргтэхніка. На працягу 10 дзён моладзевы актывіст
    утрымліваўся ў Ізалятары часовага ўтрыманьня па вуліцы Акрэсьціна, з іх суткі правёў у "стакане* у Маскоўскім РУУС без вады і ежы. 21 лістапада крымінальная справа ў дачыненьні да Ільлі Богдана была спыненая за адсутнасьцю складу злачынства.
    3.	Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна', віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), сябра "Саюзу беларускіх пісьменьнікаў".
    4.	Уладзімір Лабковіч, праваабаронца.
    5.	Павел Сапелка, адвакат.
    6.	Марына Фёдарава, судзьдзя суда Совецкага	раёну Менску.
    7.	Аляксандр Круткін, на той час актывіст "Маладога Фронту*. За ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі асуджаны судом Заводзкага раёну Менску на 7 сутак адміністрацыйнаго арышгу.
    8.	Дзьмітрый Касьпяровіч быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ 15 сакавіка. У багажніку яго аўтамабіля знайшлі некалькі пачкаў налепак з інфармацыяй пра незалежныя моладзевыя ініцыятывы. Судом Савецкага раёну Менску асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачаньні ў "дробным хуліганстве” па арт. 17.1 КаАП РБ.
    9.	Уладзімір Сяргееў, на той час актывіст 'Маладога Фронту". За ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі асуджаны судом Партызанскага раёну Менску на 15 сутак адміністрацыйўнага арышту.
    10.	Дзяніс Карноў, актывіст "Маладога Фронту” з Салігорску. За ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі асуджаны судом Савецкага раёну Менску на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
    11.	Віталь Акімаў, актывіст моладзевага руху "Джынс за свабоду". За ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі асуджаны судом Савецкага раёну Менску на 15 сутак адміністратыўнага арышту.