• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акрэсьцінскія будні

    Акрэсьцінскія будні


    Памер: 149с.
    Мінск 2009
    33.29 МБ
    Дзесяць хвілінаў занялі фармальныя працэдуры. I я на свабодзе!
    Каментары:
    1.	Кацярына Рамашкевіч, актывістка моладзевай арганізацыі Партыі БНФ “Моладзь БНФ".
    2.	Юлія Сіўцова, актывістка "Моладзі БНФ". Была затрыманая 16 студзеня коля свайго дому і дастаўленая ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, дзе на яе быў складзены пратакол за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў".
    3.	Сайт арганізацыі "Моладзь БНФ": moladz.pbnf.org
    4.	Яўген Грыневіч, актывіст "Моладзі БНФ".
    5.	Франак Вячорка, адзін з лідэраў "Моладзі БНФ". Па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы ў судзе асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту згодна з артыкулам 17.1 КаАП "дробнае хуліганства".
    6.	Юрась Станкевіч, актывіст "Моладзі БНФ". Абвінавачаны ва ўдзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў у Менску 10 студзеня. Асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў".
    7.	РУУС Цэнтральнага раёну Менску.
    8.	Аляксандра Клімовіч, актывістка "Моладзі БНФ'.
    9.	Наста Птушка, актывістка 'Моладзі БНФ".
    10.	Максім Вінярскі, актывіст кампаніі "Джынс за свабоду". Затрыманы 16 студзеня падчас акцыі салідарнасьці са зьніклымі і зьняволенымі. Па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту згодна з артыкулам 17.1 КаАП "дробнае хуліганства".
    11.	Уладзімір Сяргееў, на той час актывіст "Маладога Фронту". Затрыманы 16 студзеня каля трактарнага заводу, асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў. За ўдзел у гэтай жа акцыі ў красовіку асуджаны па ч.І арт. 342 Крымінальнага кодэксу "арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак", і атрымаў пакараньне ў выглядзе штрафу памерам 100 базавых велічыняў.
    12.	Маўлюда Атакулава, актывістка "Маладога Фронту". Затрыманая 16 студзеня падчас акцыі салідарнасьці са зьніклымі і зьняволенымі. Асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў".
    13.	Кацярына Краснова, актывістка "Маладога Фронту". Затрыманая 16 студзеня падчас акцыі салідарнасьці са зьніклымі і зьняволенымі. Асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП 'парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў".
    14.	Кацярына Галіцкая, актывістка 'Маладога Фронту". Затрыманая
    16 студзеня падчас акцыі салідарнасьці са зьніклымі і зьняволенымі. Асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў".
    15.	Павел Кур'яновіч, актывіст кампаніі "Джынс за свабоду". Затрыманы 16 студзеня падчас акцыі салідарнасьці са зьніклымі і зьняволенымі. Асуджаны на 20 сутак адміністрацыйнага арышту згодна з двума артыкуламі: 23.34 КаАП "парушэньне парадку аргонізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў" і 17.1 КаАП "дробнае хуліганства".
    16.	Кацярына Маркоўская, прэс-сакратар Партыі БНФ.
    17.	Дзьмітрый Хведарук, актывіст "Маладога Фронту". Затрыманы 17 студзеня каля будынку суда Цэнтральнага раёну пасьля судовых працэсаў над ягонымі паплечнікамі. Пры затрыманьні зьбіты. Па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы асуджаны но 15 сутак адміністрацыйнага арышту згодна з артыкулам 17.1 КаАП "дробнае хуліганства".
    18.	Лявон Баршчэўскі, філолаг, перакладчык, грамадзкі дзеяч, старшыня Партыі БНФ.
    19.	Любоў Лунёва, карэспандэнт Беларускай службы Радыё "Свабода".
    20.	Раман Латушка, актывіст "Моладзі БНФ".
    21.	Аляксей Бычко, судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Менску.
    22.	Тацяна Паўлючук, судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Менску.
    23.	Арсеній Пахомаў, пазаштатны корэспандэнт газеты "Наша Ніва". Нягледзячы на тое, што 10 студзеня падчас мітынгу прадпрымальнікаў выконваў заданьне рэдакцыі, асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту згодна з артыкулам 23.34 КаАП 'парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў"
    24.	Андрэй Зорка за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых меропрыемстваў".
    25.	Юрый Куксюк, прадпрымальнік, за ўдзел у акцыі осуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў". Зьбіты амапаўцамі ў аўтазаку падчас дастаўкі ў РУУС Цэнтральнага раёну.
    26.	Анатоль Шумчанка, адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху, старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Персьпектыва". За ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па орт 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў”.
    27.	Уладзімір Шыла, прадпрымальнік і грамадзкі актывіст з Салігорску. За ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнаго арышту па арт. 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў" і аштрафаваны на 50 базавых велічыняў па артыкуле 17.1 КаАП "дробнае хуліганства".
    28.	Аляксандр Чарнышоў, актывіст кампсніі "Джынс за свабоду". За ўдзел у
    акцыі прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышгу. У красавіку за ўдзел у гэтым жа мітынгу асуджаны па ч.І арт. 342 Крымінальнага кодэксу "арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак", на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.
    29.	Падчас мітынгу 10 студзеня было вырашана наступную акцыю пратэсту прадпрымальнікаў правесьці 21 студзеня 2008 году.
    30.	Тацяна Цішкевіч, актывістка руху "Джынс за свабоду", асуджаная на 20 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў згодна з двума артыкуламі: 17.1 КаАП "дробнае хуліганства" і 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў". У красавіку за ўдзел у гэтым жа мітынгу асуджаная па ч.І арт. 342 Крымінальнага кодэксу на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.
    31.	"Комсомольская правда в Белоруссмм".
    32.	Дзьмітрый Дашкевіч, старшыня моладзевай арганізацыі "Малады Фронт". 2 лістапада 2006 году асуджоны на 1 год 6 месяцаў пазбаўленьня волі па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу "арганізацыя дзейнасьці аб'яднаньня, фонду ці рэлігійнай арганізацыі, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, ці ўдзел у ёй" ("Малады Фронт* у Беларусі ня мае дзяржаўнай рэгістрацыі, зарэгістраваны ў Чэхіі). 23 студзеня 2008 году вызвалены з калоніі згодна з рашэньнем Вярхоўнага суда, які зьменшыў тэрмін пакараньня да 1 году.
    33.	Аляксандр Зьдзьвіжкоў, журналіст, былы намесьнік галоўнага рэдактара газеты "Згода". 18 студзеня 2008 году рашэньнем Менскага гарадзкога суда пакараны трыма гадамі пазбаўленьня волі згодна з ч.І артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу "распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці" за перадрук карыкатураў на прарока Мухамеда ў 2006 годзе. 22 лютага 2008 году журналіст выйшаў на волю: калегія судзьдзяў Вярхоўнага суда зьменшыла тэрмін пакараньня да трох месяцаў арышту (гэты тэрмін А. Зьдзьвіжкоў адседзеў у СІЗА, пакуль ішло сьледзтва).
    34.	Алег Корбан, актывіст моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты". Затрыманы 19 студзеня каля ЦІП на вул. Акрэсьціна, дзе разам з сябрамі хацеў перадаць перадачы арыштаваным за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў. Па абвінавачаньні ў парушэньні арт. 17.1 КаАП "дробнае хуліганства" арыштаваны на 10 сутак.
    35.	Артыкул 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных праваларушэньнях "дробнае
    хуліганства".
    Аляксей Марачкін, вядомы мастак і грамадзкі дзеяч, старшыня міжнароднага грамадсзкага аб'яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», быў затрыманы 24 сакавіка 2008 году ва ўласнай майстэрні.
    А дзясятай вечара да яго ў майстэрню ўварваліся сем супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу, правялі вобыск і канфіскавалі каля 40 расьцяжак і транспарантаў, падрыхтаваных для афармленьня калоны ўдзельнікаў шэсьця ў Дзень Волі, 25 сакавіка. Былі таксама канфіскаваныя харугвы грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» / карціна «Лялькі». Падчас вобыску былі разьбітыя некаторыя прадметы керамікі, якія стаялі на паліцах.
    3 майстэрні Аляксея Марачкіна адразу адвезьлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.
    25 сакавіка судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Менску Тацяна Паўлючук прызнала мастака вінаватым у парушэньні арт. 17.1 Адміністратыўнага кодэксу ~ "дробнае хуліганства" і вынесла пакараньне ў выглядзе пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Паводле судзьдзі, Аляксей Марачкін пакараны за нецэнзурную лаянку ў адрас супрацоўнікаў міліцыі: мастак нібыта брудна лаяўся ў дзесяць вечара 24 сакавіка каля Цэнтральнага райаддзелу міліцыі (куды яго нават не прывозілі). Судовы разгляд адбываўся ў адсутнасьць адваката.
    АКРЭСЬЦІНА
    Паэма
    Алесь Мара
    Жыцьцё ня дужа мяне песьціла, гэта "мілае Акрэсьціна"...
    Прымаў бяз правілаў гульню Дыктатара, мянта, амапу. Я бачу д'ябла... Сатану.
    Дзьве дзюркі ў носе. Pori, ляпа. Прымаў бяз правілаў гульню. Незамутнёнымі вачыма Гляджу на іх. I не ганю... Нібы скарыўся гэткім чынам. Зачыстка. Арышты. Разгон... Маё тут топчуць далакопы. Замоўк. Зьнямеў "Свабоды звон". Мы заляглі ў свае акопы. Такое нам не навіна.
    Я ў эпіцэнтры калатэчы.
    Ідзе сапраўдная Вайна.
    He адсядзісься, дзед, на печы.
    Майстэрня — мой агітплакат, А за сьпіной ня брат, а хват У маім апірышчы сьвятым. А я стаю між гэтым тым.
    Дзень Волі Угодкі БНР. Спадзеў на заўтра... А цяпер Мяне сьвідруюць злыя вочы, Ня дужа з імі я ахвочы Размовы весьці. Дыялог... Мне не цікава. Бачыць Бог, Я не герой. I я ня трус. У маёй майстэрні ператрус. Учэпісты гэбіста штазі Па лесьвіцы кудысь залазіць. Хапае кніжку Пазьняка, I далей цягнецца рука.
    He даспадобы яму "Плошча", Дождж за вакном, што ўвосень, хвошча. Хапун брутальны... Бруд. Мана.
    I гэта, браце, не гульня...
    Ня рады я нязваным госьцям. А мент паганы піша штосьці У казённы ліст словы ня тыя, Аднекуль побач панятыя.