• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акрэсьцінскія будні

    Акрэсьцінскія будні


    Памер: 149с.
    Мінск 2009
    33.29 МБ
    ***
    Шчасьліва, Паліначка, сонца! Я прынясу табе яшчэ кніг і прыйду цябе сустракаць, загасі тут іх усіх!!!
    Ну, тыпа, хэппу энд.
    Каментары:
    1.	Дзьмітрый Дашкевіч, адзін з лідэраў незарэгістраванай у Беларусі моладзевай арганізацыі "Малады Фронт", асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пры затрыманьні быў моцна зьбіты.
    2.	Артур Фінькевіч, на той час адзін з лідэраў "Маладога Фронту", асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пры затрыманьні быў моцна зьбіты.
    3.	Маўлюда Атакулава, актывістка 'Маладога Фронту'.
    4.	Кацярына Краснова, актывістка "Маладога Фронту*.
    5.	Кацярына Салаўёва, актывістка 'Маладога Фронту", асуджаная за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
    6.	Андрэй Кім актывіст незарэгістраванай арганізацыі "Ініцыятыва’. Быў затрыманы пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня 2008 году, асуджаны паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу (23.34 'парушэньне породку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў" і 17.1 'дробнае хуліганства") на 10 сутак адміністрацыйнага арышту і аштрафаваны на 1 млн. 50 тыс. рублёў. У дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа паводле ч.І орт. 342 Крымінальнага кодэксу "арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак' і арт. 364 Крымінальнага кодэксу "гвалт альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі" зо тое, што ён нібыта ладчас акцыі ўдарыў супрацоўніка ДАІ кулаком у твар і расьсек таму брыво да крыві. Актывіст віны сваёй не прызнаў. 22 красавіка 2008 году судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Менску Алена Ільіна прыгаварыла Андрэя Кімо да пазбаўленьня волі на год і шэсьць месяцаў з адбываньнем пакараньня ў калоніі агульнага рэжыму. 20 жніўня 2008 году Андрэй Кім быў вызвалены згодна са сьпецыяльным указам А. Лукашэнкі аб памілаваньні.
    7.	Аляксандр Круткін, на той чос адзін з актывістаў "Маладога Фронту", асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
    8.	Наста Лойка, актывістка "Маладога Фронту".
    9.	Паліна Кур яновіч, актывістка руху "Джынс за свабоду", была затрыманая 2 красавіка зо ўдзел у пікеце ля расейскай амбасады ў Менску. Трымала расьцяжку, на якой было напісана: "Расеі не, Еўропе так", такім чынам выказваючы сваё стаўленьне да Дня яднаньня беларускага і расейскага народаў. Асуджаная згодна з арт. 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў" на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
    Сямён Печанко, карэспандэнт газеты "Наша Ніва", быў затрыманы 25 сакавіка 2008 году на прасьпекце Незалежнасьці падчас правядзеньня онлайн-рэпартажу з Дня Волі. Пры сабе меў журналісцкае пасьведчаньне.
    26 сакавіка С. Печанко быў асуджаны на 15 сутак арышту згодна з арт. 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях -"парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў". Пастанову аб арышце вынесла судзьдзя суда Маскоўскага раёну сталіцы Тамара Унукевіч.
    Сьведкамі на судовым працэсе выступалі супрацоўнікі міліцыі Зароўскі і Запечанко, якія сьцьвярджалі, што журналіст трымаў сьцяг і падчас затрыманьня крычаў "Ганьба" і "Жыве Беларусь". Судзьдзя не прыняла да ўвагі даведку з рэдакцыі "Нашай Нівы" адносна таго, што карэспандэнт выконваў свае прафесійныя абавязкі, а таксама сьведчаньні іншых журналістаў, якія былі побач з С. Печанко.
    Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры бяз межаў" і "Міжнародны камітэт па абароне журналістаў" выказалі пратэст у сувязі з затрыманьнем, зьбіцьцём і арыштам журналістаў падчас дэманстрацыі ў Менску.
    ПЕГАС ЗА КРАТАМІ
    Сямён Печанко
    Парада не заракацца ад жабрацтва і турмы як ніколі і, здаецца, як нідзе, актуальная ў сучаснай Беларусі. За кратамі ў любы момант можа апынуцца і вядомы мастак, і журналіст.
    ПРЫЕДУ, КАЛІ HE ПАСАДЗЯЦЬ
    Часам, на шчасьце, рэдка, мяне апаноўвае раптоўнае пачуцьцё дурной наканаванасьці: хутка здарыцца штосьці малапрыемнае, прынясе клопат. Пры гэтым адчуваецца неадольная перадвызначанасьць такая, што застаецца толькі чакаць і рыхтавацца.
    На выходныя перад Днём Волі я нечакана для сябе выкраіў час, каб зьезьдзіць да бацькі абрэзаць сад яблыні летась адпачывалі і сёлета абяцаюць багаты ўраджай. Нешта мяне гняло, што пазьней я не пасьпею з абрэзкай.
    Той тыдзень у мяне быў распланаваны. 25-га пасьля працы меўся сустрэцца з сябрамі, а ў сераду з адным з іх зьбіраліся на футбол. У суботу мае аднагрупнікі меркавалі адзначыць у Горадні пяцігодзьдзе выпуску. Па тэлефоне арганізатару сустрэчы я цьвёрда паабяцаў: "Прыеду, калі на суткі не пасадзяць".
    НЕСВАБОДНЫ ТЭАТР
    А ўвечары 25-га, калі на прасьпекце да мяне падбег "касманаўт" і пацягнуў у аўтобус, стала не да жартаў. На маё "прэса!" ён мармытнуў "там разьбярэмся". Аўтобус паступова запаўняўся. "Мы ішлі ў тэатр!" крычалі дзьве жанчыны, як высьветлілася пазьней, гарадзенкі. "А чым вам тут не тэатр?" усьміхнуўся ў пастарунку адзін з затрыманых.
    У Маскоўскім РУУСе' ўсіх аформілі пад шаблон. Сабралі дакументы (маё пасьведчаньне ізноў праігнаравалі) і пачалі высьвятляць,
    хто дзе працуе. У маёра, што падышоў да мяне з такім пытаньнем, я ўбачыў сьпіс, у якім супраць нашых прозьвішчаў быў пазначаны артыкул 23.342. На той момант у нас яшчэ не ўзялі пісьмовых тлумачэньняў і ня склалі пратаколаў затрыманьня. Пытаньні задаваць бессэнсоўна канвеер працуе бездакорна: затрымлівае адзін, у пастарунак вязе другі, дакументы перапісвае трэці, тлумачэньні бярэ чацьвёрты, пратакол складае пяты, рэчы апісвае шосты, на судзе сьведчыць сёмы. У выніку спытаць няма з каго, канцоў не
    адшукаеш.
    "Мянушка ёсьць?" -з крывой усьмешкай пытае міліцыянт затрыманага. "Я чалавек, а не сабака, і маю імя і прозьвішча", гучыць
    у адказ. Крывая ўсьмешка зьнікае. Сярод затрыманых адзінкі ня мелі вышэйшай адукацыі. Тут былі дзьве
    “Мянушка ёсьць?” з крывой усьмешкай пытае мгліцыянт затрыманага. “Я чалавек, а не сабака, і маю імя і прозьвішча"
    сямейныя пары, два родныя браты, сьвятар, польскія студэнты з
    Кракава. А недзе працягвалі весяліцца не абцяжараныя падпіскай аб нявыезьдзе Менцюкі3.
    Старлей, што складаў на мяне пратакол, на мае тлумачэньні заўважыў: "Я б таксама не пагадзіўся з такім пратаколам". Пазьней ён са злосьцю кінуў, што час яму звальняцца з дурной працы ды ісьці на трактарны. .
    Пачалі апісваць асабістыя рэчы, і стала ясна, што "разьбірацца" ніхто ня будзе.
    НІЯКАЙ КАМЕРЦЫІ ДЫ ПАЛІТЫКІ
    Пераначаваўшы ў халоднай камеры, мы патрапілі ў суд. Па дарозе жартавалі пра нараду судзьдзяў з удзелам Лукашэнкі: "Вось зараз і праверым, ці ёсьць палітыка з камерцыяй у нашым судзе"4.
    Разьмясьціліся ў вольнай зале. За сьпінамі паселі "сьведкі". Падпалкоўнік патлумачыў судовую працэдуру і колькі словаў распавёў пра новы будынак Маскоўскага суда. На рэшту дадаў, што асуджаных на суткі будуць карміць прывезенымі з рэстарану стра-
    вамі. Пачалі выклікаць да судзьдзяў. Першыя вынікі зьдзівілі і пасялілі сярод людзей кволую надзею давалі штрафы. Але вось ад судзьдзі вярнуўся прадпрымальнік і старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Віктар Калей5: 15 сутак.
    Выклікаюць мяне. У зале прысутнічаюць мая жонка Тацяна, калега Зьміцер Панкавец6, адвакатка, праваабаронцы. Судзьдзя выслухоўвае мае тлумачэньні, затым Панкаўца. Яе цікавіць, з якой адлегласьці я выконваў свой прафесійны абавязак, тое ж пытае і ў Зьміцера. Адказваю, што закон дазваляе знаходзіцца сярод удзельнікаў мерапрыемстваў, і на несанкцыянаваных акцыях у тым ліку.
    У залу запрашаюць сьведак з боку міліцыі. 3 першых секундаў у мяне зьяўляецца ўражаньне, што міліцыянта, які бадзёра завучана распавядае пра ўчорашняе затрыманьне, я бачу ўпершыню.
    Задаю яму пытаньні, і гэтае пачуцыдё толькі
    “возможно, держал в руках
    мацнее: ён не памятае, ФЛйг’ КОторым, также ці быў у мяне журвоЗМОЖНО, рЛЗМЛХйбйЛ
    налісцкі бэйдж (мо з флікерам паблытаў?), ня можа ўзгадаць, у які аўтобус мяне цягнуў ("в той суматохе трудно было запомнмть, кажется, в первый млм в третмй"). Насамрэч у другі. Ад яго я даведваюся, што, выкрыкваючы антыдзяржаўныя "Ганьба!" і "Жыве Беларусьі", я, "возможно, держал в руках флаг, которым, также возможно, размахмвал".	.
    Пазьней міліцыянт у цывільным, які адводзіў нас да судзьдзі, разьвее мой сумнеў: Талоўнае, што ён цябе пазнаў".
    Другі сьведка прынамсі не выказвае задавальненьня ад дзеі. Ён не вінаваціць мяне наўпрост "там все крмчалн, я не слышал, что мменно он крнчал".
    Адвакатка просіць апраўдаць мяне альбо, калі такое немагчыма, аштрафаваць. Мне робіцца сьмешна. Але стрымліваюся, каб выпадкова не абразіць Высокі суд.
    Праз паўтары гадзіны ў адсутнасьці сьведак зачыталі рашэньне: 15 сутак. Судзьдзя прадказальна не знайшла нагоды не паверыць міліцыянтам.
    A 19-й да нас далучаецца Павел Севярын7. Таксама "пятнашка". I таксама судзьдзя Унукевіч8. Вынік працоўнага дня Маскоўскага суда 260 базавых велічыняў штрафаў і тройка арыштаваных на 15 сутак за ўдзел у палітычнай акцыі.
    СУСЕДЗІ, СУСЕДЗІ
    Акрэсьціна для мяне было як убачаны пасьля прачытаньня кнігі фільм: тут усё знаёмае з аповедаў людзей, што адседзелі на сутках раней. Да нашай тройкі ў 1-ю камеру хутка далучаюць Зьмітра Дашкевіча9 і Артура Фінькевіча'0. У хлопцаў разьбітыя твары, абодва нервова мераюць крокамі камеру. Пазьней яны ратуюць нас ад голаду — ім пашчасьціла перахапіць у судзе перадачу. Мы ня елі больш за суткі — спосаб прытупіць волю да абароны ў судзе.
    Потым нас перавялі на трэці паверх у 20-ю камеру. Група маладафронтаўцаў ды Ільля Богдан", што далучыліся да нас неўзабаве, пасьля кароткіх дэбатаў з новым начальнікам былі разьведзеныя па розных "хатах".
    У нашай камеры засталіся Дашкевіч, Уладзя Сяргееў12, Віктар Калей, Павел Севярын і я. Хутка да нас падсялілі "бытавых".
    Яша Нодзія, грузін, атрымаў 15 сутак за тое, што ўчыніў на борце рэйсу "Менск—Тбілісі" скандал, "Боінг" вярнуўся ў аэрапорт. У турме мы ратавалі Яшу ад хваробы пячонкі. Выклікалі "хуткую", выпрошвалі ў доктара лекі. Нодзія, як аказалася, меў досыць авантурны характар, паўжыцьця правёў у турмах. Да турмы прафесійна займаўся гімнастыкай, выступаў за савецкую юнацкую зборную, колькі гадоў трэніраваўся разам з нашым Віталем Шчэрбам. "Жылі разам, езьдзілі адзін да аднаго ў госьці", з усьмешкай узгадвае Яша. Ен без асаблівай напругі чытае "НН"'3, бо прасядзеў ва Ўкраіне 8 гадоў, мова для яго ня цяжкая. Ад Аляксея Марачкіна14, з якім ён сядзеў пэўны час, ведае пра БНР15.