Акрэсьцінскія будні
Памер: 149с.
Мінск 2009
Перакрыцьцё плошчы прывяло да падзелу ўдзелычікаў акцыі на дзьве калоны. Большая частка людзей сабралася ля рэстарану "Лідо" і, пабачыўшы, што на плошчу Якуба Коласа прайсьці немагчыма, скіравалася ў бок Акадэміі навук. Тым часам з іншага боку плошчы сабраліся сотні людзей — тых, хто быў настроены ісьці ў цэнтр, да помнікаў нацыянальным героям. Міліцыя атрымала загад не прапускаць іх. 3 двароў пачалі выбягаць сьпецназаўцы, расьсякаючы калону дэманстрантаў на меншыя групоўкі. Удзельнікаў акцыі адцясьнялі ў двары, зьбівалі, кідалі на зямлю, вырывалі з рук сьцягі, ламалі дрэўкі штандараў, затрымлівалі. / гэты час паўтары сотні чалавек дайшлі да мосту праз Сьвіслач, дзе іх таксама чакалі кардоны сьпецназу. .
Па дадзеных праваабаронцаў, усяго было затрымана і дастаўлена ў аддзяленьні міліцыі Менску 102 чалавекі. Увечары адпусьцілі непаўнагадовых, а таксама замежных грамадзянаў і журналістаў. На большасьць затрыманых былі складзеныя пратаколы паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў". 26 сакавіка адбыліся суды. Усе ўдзельнікі акцыі былі прызнаныя вінаватымі ў адміністрацыйным правапарушэньні, 27 чалавек былі асуджаныя да арыштаў ад 3 да 15 сутак, 50 атрымалі штрафы.
Актывістка незарэгістраванай у Беларусі моладзевай арганізацыі "Малады Фронт" Кацярына Галіцкая была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Рашэньне вынесла судзьдзья суда Партызанскага раёну Менску Вераніка Абрамовіч.
ТУРЭМНЫ ДЗЁНЬНІК
Кася Галіцкая
25 САКАВІКА, ПОЗЬНІ ВЕЧАР
Яскравы ўспамін. Баюся, доўга яшчэ будзе гэта прыгадвацца: Турэмны калідор, ля сьцяны стаіць Дашкевіч1 — рукі на сьцяне, ногі на шырыні плячэй, галава апушчаная... Міма яго вядуць мяне джынсы мокрыя да калена, у ботах хлюпае вада... Ен абарочваеццабледны, што сьмерць, вока адно падбітае і ціха-ціхенька шэпча: "Шчасьліва Вам, Касечка..." I вам таго ж, Зьміцер.
А іх з Артурам2, здаецца, у першую камеру на ноч закінулі. Калі мы там былі зімой, там была тэмпература плюс адзін. Ой-ёй.
26 САКАВІКА
10 СУТАК, A HE 15!!!!!!!!
I яшчэ ~ як прыемна, што ня села Атакулава3! I Краснова4! Так лягчэй усё ж.
Будзе дэнс.
Зараз прыгадаю якую-небудзь гісторыю з суда.
Імбрык
Удзельнікі: Я, Амапавец № 1, Амапавец № 2.
Месца дзеяньня: нейкі кабінет у судзе, дзе ўсе чакалі прысудаў.
Амапавец № 1: Ой, Нмколаевна, ента ты ж, наверное, хорошо беларускую мову знаешь?
Я (думаю, ладна, адкажу ўжо): Ну, так.
Амапавец Ns 2: Ой, а скажм нам какое-нмбудь слово, штоб мы не понялн...
Я (думаю, ужо цікава): Імбрык.
Амапавец № 1: Ой, а што ета?
Я: Чайнік.
Пасьля гэтага яны пачалі тыкаць адзін у аднаго пальцамі і крычаць: "Ты імбрык! А ты дэбілі Падумаеш, дэбіл, а вось ты імбрык!!!!"
Вось так пашыраецца слоўнікавы запас ахоўнікаў правапарадку.
А зараз абяцаны дэнс.
27 САКАВІКА
Раніцай да нас на вакно прыляталі галубы і верашчалі (буркавалі, то бок). Я нават прачнулася ад гэтага. I чамусьці падумала: а як я так доўга пражыву бяз скайпу?
Агледзелася, зацаніла ўмовы: прастора для таго, каб хадзіць па камеры, прыкладна метр на два, два з паловай крокі і назад... Затое Лёшык перадаў кніжкі на судзе!!!! Малайчына проста!!! I мы пранесьлі печыва і тры шакаладкі, яшчэ адну сунуў “Ты Імбрык! А ШЫ дэбіл! мне ў кішэню Артур Падумаеш, дэбіл, а вось (Артурык, дзякуй!) пакуль ты _ імбрыкЦП” стаялі ў калідоры і чакалі разьмеркаваньня. Значыцца, прыпасы такія: дафіга печыва і чатыры "Алёнкі" на дваіх. Жыць можна. Толькі вось чаму я не такая прасунутая, як Дашкевіч, які з сабою на акцыю сала ўзяў! У мяне розуму хапіла толькі на гігіенічныя прыналежнасьці.
Час рабіць скокавую гімнастыку (інструктару палымянае прывітаньне!).
Пра бомжыка
На нашым паверсе мые падлогу ў калідоры такі зацюканы бомжык у расьцягнутым швэдры. Дык вось, выходжу неяк з камеры аддаць яму сьметніцу, а ён выпускае анучу з рук і кажа: "Ой, какіе тут дівчата красівые бывают..."
Ндааа, бомжык, тут і не такія бываюць...
Прынесьлі мне перадачу. Атакулава, я цябе люблю!
Кніжак становіцца больш. Буду начытаная жэншчына.
28 САКАВІКА
Сёньня была такая жахліва халодная ноч, што мы амаль ня спалі. Затое я паспала ад пад'ёму да сьняданку (то бок, ад шостай да восьмай), і мне прысьнілася лета і кветкі. А яшчэ сёньня пойдзем у душ, ура-ура-ура!!!
Падсялілі да нас нерэальна прыгожую жанчынку-алкагалічку — Іру з Аўтазу. Распавядае во зараз, як яна ў адной камеры з аўганкамі сядзела, а яны круглыя суткі маліліся, і бедная Іра ня вытрымала такога вышкалу...
Хадзілі ў душ, а я Алёну бачыла!!! Праз шкло ў дзяжурнай частцы, яна, мабыць, Дашкевічу ці Фінькевічу перадачу прыносіла!!! Ндааа, яна мяне ледзь пазнала канешне, я ў лыжных нагавіцах і чужой ружовай кофтачцы...
Трэба зрабіць скокавую гімнастыку, а то нешта пачынае ўжо ўсё балець...
Прынесьлі мне перадачу. Краснова, я цябе люблю! У мяне ёсьць рушнік! Чыстая бялізна! Тапачкі! Сшытак з зёбрамі! I.... КНІЖКП!!!
Пра мянта
Адчыняе мент з грукатам дзьверы і гаўкае: "Галіцкая, перадачу ідзі атрымлівай!"
Вядзе мяне па калідоры і дубінкай сваёй размахвае: тыпу, герой, злачынцу вядзе, канваір такі круты неймаверна... I тут дубінка ў яго падае на падлогу... Эфект аглушальны проста на ўвесь калідор рэха... А я так "празрыцельна" на яго глянула і кажу: "Што Вы робіце, гэта ж ня цацка, а сур'ёзная рэч!" Менцік зачырванеўся, бедненькі, пакрыўдзіўся, напэўна.
29 САКАВІКА
Рана-раненька прачнулася. Зараз мент забярэ швабру і астатні "інвентар", паспрабую яшчэ паспаць. Ну чаму я не магу спаць так, як Атакулава?
Ізноў сьнілася лета, кветкі, кусты з чорнымі парэчкамі... Гэта, напэўна, таму, што халодна.
Хадзіла да доктаркі, яна мяне пабачыла, схапілася за сэрца:
"Ой, не, дзетачка, чаму ты ізноў да нас???" Асечка таму што выйшла, цёця доктар, не сказала б, што мне дужа да вас хацелася...
Бачыла запіс у медыцынскім журнале знаёмым почыркам: "Здаровы, скаргаў ня маю. Дашкевіч Д. В".
Прынесьлі перадачу, аддала палову сокаў нашай бамжысе, сказала: піце за здароўе Атакулавай Маўлюды.
30 САКАВІКА
Пацяплела!!! Відаць, на вуліцы вясна. А мы тут...
Сёньня мне хочацца плакаць, але ня буду ня ўмею.
А Кася5 сёньня выходзіць, ужо пачала нервавацца і хадзіць па камеры. Апошні дзень заўсёды самы цяжкі, нават калі гэта ўсяго
толькі пяць сутак.
Іра распавядае, што ў яе было тры сужыцелі два Вовы і адзін Колька. Дык Вовы памерлі, таму што Вовы, а Колька яшчэ жыве, таму што Колька. Таі імені. Увогуле класная жанчына!
апошні дзень
।
заўсёды самы
। цяжкі
кая вось вера ў магутнасьць
Прынесьлі перадачу Таненкіна мама. "Унесённые ветром" клас! Буду чытаць пра Скарлет і ўзгадваць сваё шчасьлівае нетурэмнае дзяцінства.
... Кася выйшла... Скарлет ужо на 250-й старонцы, вось такая я аператыўная... А Іра сказала: "Нічо, сонца, удваіх перакукуем!"
31 САКАВІКА
Я адчыніла фортку, паставіўшы бутэльку з мінералкай падпоркаю, праз яе -сонейка, у нас у камеры вясёлка.
Іра зьняла шкарпэткі (адна шэрага колеру, другая карычневага, прычым маю падозраньне, што раней яны абедзьве былі белымі, і дзіркі ў іх... ну так, усяго толькі паўсюль... і кажа : "Вой, якія ў мяне кіпцюры вырасьлі, можна па дрэвах лазіць!" Ноў комментс. Аддала ёй пару сваіх шкарпэтак.
Пра Іру і маю бібліятэку
Іра: А можна, я што-небудзь пачытаю?
Я: Ну, натуральна ж, можна, выбірайце.
Калупалася, калупалася, уздыхала, мармытала штосьці, гляджувыбрала!
Дзіцячую кніжку "Катя в мгрушечном городе".
Заўтра ў Кіма6 суд, я хвалююся.
1 КРАСАВІКА
Хей-хо, Іра хадзіла мыць падлогу ў калідоры і бачыла Фінькевіча. Яго да доктаркі вадзілі. Я ёй тут ужо натрындзела пра "Малады Фронт" і пра некаторых герояў, дык яна прозьвішча запомніла і, пачуўшы, зьвярнула на яго ўвагу. Стопудова вочкі строіла, а там такая жэншчына агонь.
Отжыг Атакулавай
Калі чалавек бярэ сьнікерс... Абмотвае яго скотчам... Бярэ двухлітровы пачак соку... Пералівае сок у слоік... Распорвае дно пачку... Кладзе туды сьнікерс... Заклейвае дно... I перадае ўсё гэта ў турму жудасна рэпрэсаванай сястры. To гэты чалавек ня проста геній! Гэты чалавек АТАКУЛАВА!!!
Нашыя прыходзілі сустракаць Круткіна7. Маўлюда пазвала пад акном мяне, я крыху высунулася ў фортку, трымалася за краты, паразмаўлялі. I Насту Лойку8 бачыла.
А пасьля прыйшла "мянтоўская z
падсьцілка" Іра і скозала: ‘Еше напэуна,
раз услышу напмшу рапорт, лфігевлюць, КОЛЬКІ ў будешь еіде пятнадцать суток Галіцкай СЯСЬЦёр спдеть, поняла меня?"
Ніякіх навінаў пра суд Кіма ня маю.
Кожны дзень прыносяць перадачы, прычым кожная піша ў заяве, што яна мне сястра мянты, напэўна, афігеваюць, колькі ў Галіцкай сясьцёр.
2 КРАСАВІКА
Шостая раніцы. Прыбраліся ў камеры, зрабіла скокавую гімнастыку (інструктару прывітаньне!), памыла галаву і напісала на "сцэне": "Пацаны ня плачуць!". На гэтым свае абавязкі на сёньняшні
дзень лічу выкананымі.
3 КРАСАВІКА
Я зачотна выспалася, бо завязала вочы рушніком, і лямпачка мне ў вочы не сьвяціла! Геній!
Сяджу, чакаю, пакуль мяне ў душ адвядуць, тут адчыняюцца дзьверы... і мент заштурхоўвае ў камеру Паліну9. Я так і села. Толькі і змагла вымавіць: "А Божа ж мой, Паліначка..."
Дзесяць сутак за акцыю, прысьвечаную "Дню Яднаньня", Кольке расскажу, што з каля расейскай амбасады... ПЛЛІЦІЧЭСКІМІ сядзела, ён.
Чаму сядзяць заўсёды адныя абзавідуеццаА” і тыя ж?
Да нас падсялілі чатырох амаральных алкагалічак, ну проста страшныя бабы. На кожную іх рэпліку Паліна адказвае пакутлівым позіркам мне ў вочы... Беднае сонца, як яна адна будзе?
Пра крыжаванкі
Цётка: Что у Гагармна на шлёме было напнсано, на букву "С"?
Я: "Сьмерць маскалям".
Цётка: He, не падходмт, многа букав.
4 КРАСАВІКА, ДЗЕНЬ ВЫХАДУ НА ВОЛЮ
Іра выйшла на волю, на разьвітаньне сказала мне: "Прашчай, сонца! Я Кольке расскажу, што з паліцічэскімі сядзела, ён абзавідуецца!"- ■
... Чым бы заняцца, не магу больш...
Пайду на вакне павішу...
Размова
Кася вісіць на вакне, Паліна сядзіць на "сцэне".
Паліна: Ну і што там на волі адбываецца?
Я: Машынка паехала... А над намі хтосьці таксама на вакне вісіць...
Паліна: А ты одкуль ведаеш?
Я: Ды нам на шкло хтосьці плюнуў толькі што...