• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акрэсьцінскія будні

    Акрэсьцінскія будні


    Памер: 149с.
    Мінск 2009
    33.29 МБ
    За гэты перыяд, па дадзеных Праваабарончага цэнтру "Вясна", да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту было асуджана 686 чалавек. Сярод вынесеных пакаранычяў — толькі пяць
    штрафаў, астатнія — адміністрацыйныя арышты тэрмінам ад 4 да 15 сутак, толькі адзін з затрыманых быў апраўданы. Прысуды выносіліся па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу: 167.1 "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў" і 156 "дробнае хуліганства".
    Масавых затрыманьняў падобнага маштабу ў Беларусі яшчэ не было.
    ТРЫ ДНІ, ТРЫ 3 ПАЛОВАЙ НОЧЫ I
    ДЗЕСЯЦЬ СУТАК...
    Андрэй Баранаў
    Найбольш у жыцьці мне шанцавала з 20 па 24 сакавіка 2006 года. На працы былі выходныя, і я мог спакойна дняваць і начаваць на Плошчы.
    ЗАЧЫСТКА
    ...Разгон мы пасьля называлі "маскі-шоў". Нават песьню "Вольныя танцы" перарабілі ў "Чорныя маскі".
    ...Калі ўсім сказалі станавіцца ў кола аховы, я спачатку не адрэагаваў. Вельмі хацеў спаць. Але па голасе зразумеў, што адбываецца нешта надзвычайнае. Быў чуваць грукат цяжкіх машын. Калі вылез з палаткі, наўкола ўжо стаялі "аўтазакі" і ланцуг "пакемонаў" ("Это что за покемон? Это ммнскнй наш ОМОН!").
    Ды-джэй папрасіла ўсіх сесьці на брук. Гэта, відаць, было лравільна. Калі чалавек сядзіць, большая частка высілкаў "пакемона" ідзе на яго выцягваньне, а не на зьбіцьцё.
    Мяне выхапілі з ланцугу і шпурнулі ў "аўтазак". Там ужо стаялі, часам ляжалі людзі. Мы хутка зарыентаваліся, што трэба ўсім стаць на ногі, бо інакш падушымся. Побач са мной былі людзі з драпінамі на тварах. Мы супакойвалі адзін аднаго. Людзі тэлефанавалі
    бацькам і знаёмым. Праз шчыліну люко спрабавалі высьветліць, куды едзем.
    Ціхенька сьпявалі, здаецца, "Паветраны шар". Трымаліся, як маглі. Нехта нагадаў, што палонныя ў нямецкіх ляагерах цярпелі ў шмат разоў болылыя паку	 ты і вытрымлівалі. Здаецца, Чвго СМССШЬСЯ? МОЖСШ, падзейнічала. Людзі раптам через два года самй будем задумаліся пра працу і вучостоять лйцом к стенке” бу.	—
    Байка ад сукамерніка A. Р.: "Пачала Плошчу ачапляць міліцыя. Мой знаёмы: "Зараз будуць мянтошыць". Пад'ехалі "аўтазакі". "Рыхтуйся", кажа. Цягнуць у "аўтазакі". Ён зноў: "У аўтобусах паб'юць". Едзем у аўтобусе: "Выйдзем, прагоняць праз строй". Стаім ля акрэсьцінскай сьценкі. "Відаць, — кажа, па нырках адфігачаць". Карацей, так яго ніхто і не крануў".
    Вядома, што выпрабаваньні альбо ламаюць чалавека, альбо робяць яго мацнейшым. Стоячы тварам да акрэсьцінскай сьценкі, думаў: "Першае дацярпець да прыбіральні. Другое трымаць галаву прама. Выйдзе і першае, і другое малайчына, арышт вытрымаў".
    Невядомы афіцэр менскага ПМСП, праходзячы паўз шэраг, сказаў: "Ну что, будете знать, что мпнскнй ОМОН это не шайка пндорасов". 3 таго часу мы іх так і называлі.
    Сваімі вушамі чуў, як адзін пээмэсэлавец казаў другому: "Чего смеешься? Может, через два года самп будем стоять лпцом к стенке". А яшчэ адзін прадэкламаваў па-беларуску: "Ва ўсе часы на любой вайне справа жаўнера — страляць".
    Як везьлі на суд, пабачылі велізарны натоўп ля Акрэсьціна. Казулін1 падышоў да аўтобуса, прыклаў руку да шыбы.
    Дзякуй вам, людзі, бо ваша падтрымка ў тыя моманты дапамагла нам годна праседзець нашы суткі.
    СУД
    У судзе стала зразумела: змаганьне часова скончана, трэба атрымаць як мага меншы тэрмін.
    Адзін са знаёмых прыдумаў класную "адмазку": маўляў, прыйшоў на Плошчу, каб на добрай апаратуры паслухаць беларускую музыку. Да таго ж маю хворае сэрца. Сем сутак. Другі знаёмы, юрыст, пачаў спрачацца з судзьдзём і даводзіць, што артыкул 1672 да ягонай сітуацыі не падыходзіць. Трынаццаць сутак. Усім астатнім далі па дзесяць.
    У іншых судах давалі "ўсім па пятнаццаць". Беларускі палітычны суд у гэтым сэнсе падобны на латарэю. Штраф давалі ў выключных выпадках толькі жанчынам з дзецьмі.
    Знаёмы сукамерніка прыйшоў на ГІлошчу п'яным за дваццаць хвілінаў да "маскі-шоў". Шукаў сябра ў гарадку. Яго палічылі за правакатара і не пускалі. Калі ў мікрафон сказалі сесьці, ён таксама сеў. Крыкнуў пару разоў: "Міліцыя з народам". Трапіў на суткі.
    Міліцыянеры расказвалі байку. Мужыка затрымалі а трэцяй гадзіне ночы ў цэнтры Менску з намётам і вудай. "Куды ідзеш?" "На рыбалку". "А чаму сьцяг на вудзе?" "Бярэ лепш".
    Ехалі з суда паўз Кастрычніцкую плошчу. Пабачылі пустое месца, людзей, якіх адцясьняў сьпецназ, кветкі. I раптам падумалася: "Hi фіга ж сабе кашу мы заварылі!"
    ЗА КРАТАМІ
    Яшчэ перад тым, як трапіць за краты, мы з хлопцамі дамовіліся, што адседзім максімальна цікава і весела. Так яно і выйшла.
    У камеры (ці "хаце", як мы яе называлі) мы арганізавалі сапраўдную міні-дзяржаву. Раз на двое сутак выбіралі "пахана". Як старшыня ЦВК3, я сачыў за чысьцінёй працэдуры. Спачатку вылучалі кандыдатаў, пасьля дэбаты, потым галасаваньне. Новы "пахан" прымаў прысягу "хаты": "Заступаючы на пасаду пахана 39-й хаты, абяцаю клапаціцца пра дабрабыт хаты, абараняць правы жыхароў хаты і прынцыпы дэмакратыі. Жыве хата!"
    Падчас "выбараў" палітычнае жыцьцё ў камеры віравала. Асаб-
    ліва актыўнай была "курэцкая" апазіцыя, якая ў розныя часы складала ад 40 да 25 % насельнікаў. Курцы змагаліся за права курыць дзе і калі ім захочацца. Большасьць, якая складалася з некурцоў, ім перашкаджала.
    У "хаты" быў гімн "Сёньня ў нашай хаце сьвята". Сьпявалі яго падчас "інаўгурацыі" і кожны раз, калі прыносілі перадачу.
    У першы дзень адсідкі двое нашых сукамернікаў вырашылі распачаць галадоўку ў знак пратэсту супраць таго, што не даюць перадачы. Пачаставаліся ранішнім сьняданкам, пераглянуліся і пачалі галадаць. Напісалі заяву. Прагаладалі аж дваццаць хвілінаў, калі адчыніліся дзьверы прынесьлі перадачу. Усе на яе накінуліся, апроч "галадаморцаў". Праз паўгадзіны новая перадача. Тыя глядзяць на яе, як ваўкі, але трымаюцца. На трэцяй перадачы было прынята рашэньне схаваць заяву і адкласьці галадоўку на няпэўны тэрмін.
    Маці перадала мне кніжку паэмаў Янкі Купалы, вечарамі чытаў іх уголас замест калыханкі. Заснуць пад такія творы было цяжка. Па-першае, "трылерныя" сюжэты (пра застрэленую Бандароўну, зарэзанага Машэку і г. д.). Па-другое, надзвычай сакавітыя эратычныя апісаньні.
    Моцна сумавалі без дзяўчат. Неяк раніцай чуем нехта па батарэі выбівае: "Жыве Беларусь!". Мы ў адказ тое ж самае. I тут думка працінае: "А раптам гэта дзяўчаты?" Робім "мазгавы штурм"~ як давесці ім, што тут мужыкі? Урэшце адстукалі 14 удараў па месцы літары "М" у алфавіце. А ў адказ цішыня.
    Нават за кратамі было чуваць, як позна, часам а трэцяй гадзіне ночы, сустракалі вызваленых. Мы разумелі, што, выйшаўшы з турмы, трапім у зусім іншую краіну.
    Як высьветлілася, фізкультура — самы танны і карысны спосаб падтрымліваць добры настрой. Трыццаць адцісканьняў ад падлогі і трыццаць прысяданьняў робяць жыцьцё за кратамі нашмат багацейшым на адчуваньні.
    Выразалі з "Саўбелкі"4 партрэты "дзяржаўных дзеячоў", абклеілі імі прыбіральню. Назвалі гэта "Парашаўскім трыбуналам".
    Арганізавалі турэмное радыё па вентыляцыі. Вось некаторыя аб'явы":
    "Гаворыць радыёстанцыя "Вольны Шклоў". Слухайце нас кожны вечар на частаце 82,6 лУКаВэ".
    "А цяпер прагноз надвор'я. На наступныя суткі ў камеры Ns 39 чакаецца мінус адзін чалавек. У камеры № 40 мінус сем чала// век .
    "Першы беларускі касманаўт АГЛ5сёньня адправіўся да продкаў падчас інаўгурацыі".
    "Паважаныя пасажыры, адыдзіце, калі ласка, ад краю платфор-
    мы. На пуцях метрапалітэну высокае напружаньне. Жыве Беларусь".
    Падчас радыёвыступу АГЛ з нейкай ка-
    на наступныя суткі ў камеры № 39 чакаецца мінус адзін чалавек. У камеры № 40 — мінус сем чалавек
    меры закрычалі: "У карцэр!"
    Карацей, вы ўжо зразумелі, што адміністратыўны арышт надзвычай неэфектыўная мера для "палітычных".
    СВАБОДА!
    Як выходзілі з камераў на вуліцу, успомнілася показка: "Чым так сьмярдзіць? Гэта сьвежае паветра, сэр!"
    Сьнегу на зямлі амаль не засталося, людзі бралі ў рукі яго рэшткі.
    Сустракалі нас цудоўна, з шампанскім, цукеркамі, агнямі і воклічамі "Жыве Беларусьі".
    Першы дзень пасьля вызваленьня я лётаў як на крылах. Уключыў тэлефон: за гадзіну _ тры званкі падтрымкі. Дамаўляемся сустрэць нашага сябра, які трапіў на трынаццаць сутак. Абяцаньне выконваем.
    Пасьля выхаду размаўляем са знаёмымі, якія таксама сядзелі. Аказалася, што перастукваліся мы з імі і яны таксама думалі, што гэта дзяўчаты. Рэвалюцыянеры, вучыце марзянку!
    ЭПІЛОГ
    Калі б нехта спытаў, што далі мне трое з паловай сутак на Плошчы і дзесяць на Акрэсьціна, я б адказаў адным словам: аптымізм. He гарбата і кава, а аптымізм і вера ў свае сілы былі "палівам" Плошчы. Людзі, што стаялі там, сапраўды верылі ў магчымасьць зьменаў і таму здолелі гэтыя зьмены наблізіць. Шмат яшчэ трэба зрабіць, але свой Рубікон мы ўжо перайшлі.
    Плошча зьмяніла мае погляды на кіраваньне людзьмі. На свае вочы я ўбачыў моц самаарганізацыі. Калі людзей яднае энтузіязм і высокая мэта, патрэба ў кіравальнасці зьнікае. Кожны знаходзіць справу па здольнасьцях і робіць яе так добра, як можа.
    Плошча запатрабавала ад беларусаў рашучасьці, трываласьці і бескампраміснай веры ў перамогу. А таксама адчуваньня свабоды на ўзроўні інстынкту. Натуральна, супраціў перастаў быць справай купкі інтэлектуалаў. Лідэрамі Плошчы былі звычайныя людзі з надзвычайнай рашучасьцю, якія ў патрэбны момант казалі: 'Тэта я бяру на сябе".
    ...У ноч вызваленьня, напяваючы "Океан Ельзм", напісаў у "турэмным" дзёньніку:
    "Захаваць, захаваць стрыжань свабоды ўнутры сябе. Захаваць пачуцьцё таго, што можаш перамагчы любыя цяжкасьці. Захаваць вольнае паветра, якім дыхаў ноччу ля Акрэсьціна. Я ня здамся бяз бою".
    Каментары:
    1.	Аляксандр Казулін кандыдат у прэзідэнты падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 году.
    2.	Артыкул 167.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях: "парушэньне парадку арганізацыі і-правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў і пікетаваньня".
    3.	Цэнтральная выбарчая камісія.
    4.	Газета "Советская Белоруссмя".
    5.	Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
    Каардынатар праекту „studenty.by" Вольга Кузьміч была затрыманая ў першую ноч існаваньня намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
    21 сакаквіка 2006 году судом Партызанскага раёну сталіцы асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту згодна з артыкулам 167. 1 КаАП РБ "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў".