Акрэсьцінскія будні
Памер: 149с.
Мінск 2009
Ад Андрэя мы даведаліся пра жыцьцё Валадаркі11: прыкладна
раз на два месяцы ім наладжвалі "маскі шоў" у камеру забягалі бамбізы ў камуфляжы і масках і на арыштаваных адпрацоўвалі ўдары дубінкамі. А яшчэ пра сістэму "коннай" перапіскі, калі паміж карпусамі нацягваюцца ніткі з распушчанага швэдра, па якіх перацягваюцца лісты. Такім чынам паміж карпусамі і камерамі вядзецца пастаянная перапіска. За яе адказваюць адмысловыя "паштальёны-рассыльшчыкі". Іх працоўны час цягнецца ад адбою да пад'ёму, днём жа яны спяць.
СУТКІ АДЗІНАЦЦАТЫЯ
Пасля сьняданка мяне разбудзіла вуркатаньне голуба, што прыляцеў на падваконьне нашай камеры. Я стаў на батарэю, шэрая птушка з цікавасьцю пазірала на мяне. На пляцы часткі ўнутраных войскаў жаўнер на "Урале" рабіў разварот. Праз пару хвілінаў да яго падышоў старэйшы па званьні міліцыянт. Адбылася размова наступнага зьместу:
Міліцыянер: Ну скажм мне, солдат, что ты, ё... твою мать, твормшь?
Жаўнер: Машпну разворачмваю.
Міліцыянер: Какого х...я? Она ж, б...дь, стояла, ннкого на х...й не трогала.
Міліцыянер: А с тобой кто, б...дь, разговарпвает? Капмтан! Поставь, ё... твою мать, машпну на место!
Ж а ў н е р :
Есть!...
Жаўнер: Так мне ж прапоршмк прнказал.
СУТКІ ДВАНАЦЦАТЫЯ
Цэлы дзень прыкалваліся з адміністрацыі. Андрэй намаляваў нашу камеру і дзяжурную, якая стаіць у дзьвярах.
Мне засталіся дзьве "катлеты". Так на Акрэсьціна часам называюць суткі, бо тут стабільна адзін раз на дзень выдаюць катлету.
СУТКІ ТРЫНАЦЦАТЫЯ
Цэлы дзень пісаў лісты палітвязьням.
СУТКІ ЧАТЫРНАЦЦАТЫЯ
Раніцай Івана павезьлі на абсьледаваньне на алкагалізм. У кабінеце ўрача яму задалі чатыры анкетныя пытаньні, пасля чаго ён разам з жанчынай-сьледчым паехаў назад. Па дарозе следчы паказала Івану акт толькі што праведзенага абсьледаваньня, з якога вынікала, што той дзесяць гадоў ужывае алкаголь запоямі, і што ён "лжмвый н нзворотлнвый". Іван быў у роспачы. Мы вырашылі разам скласьці скаргу ў пракуратуру па факце паклёпу. Гэта крыху ўзьняло яму настрой.
Нарэшце маё дванаццацідзённае патрабаваньне адвесьці нас у душ дало свой плён, і мы гадзіну мыліся.
А шаснаццатай да нас "закінулі" Фёдара мужчыну гадоў трыццаці пяці бамжаватага выгляду. Яму далі дзесяць сутак за парушэньне артыкулу 17.1 ("дробнае хуліганства")12. У суботу чатырнаццатага ў падвале гастраному, што каля клубу «Садко» (раён Камароўскага рынку) ён знайшоў двух забітых, пра што і паведаміў прыбіральшчыцы. На наступны дзень Фёдар даведаўся: яго шукае міліцыя. Тады ён сам патэлефанаваў у Савецкі РУУС'3, прыехалі міліцыянты, адвезьлі яго ў аддзяленьне. Пасьля трохгадзіннага допыту ў фармаце: "Кажы, хто забіваў?" на небараку склалі пратакол і рапарты, быццам бы ён п'яны (на эксьпертызу не вазілі) лаяўся матам і правакаваў міліцыянтаў на бойку. Распавёўшы нам гэтую гісторыю, Фёдар заявіў: "Цяпер калі нават буду бачыць, як кагонебудзь забіваюць, чорта з два ў міліцыю паведамлю!"
СУТКІ ПЯТНАЦЦАТЫЯ
Лічу хвіліны да таго моманту, як апынуся на свабодзе.
А дзясятай мяне перавялі ў камеру на першым паверсе. Гэта наводзіла на тры думкі: альбо вывезуць і "ўкатаюць" яшчэ сутак пятнаццаць, альбо адвязуць у іншы раён гораду, і таму адпусьцяць, альбо проста выпусьцяць на пару гадзінаў раней. Адпусьцілі крыху раней.
На вуліцы стаяла невыносная сьпякота.
Сустрэць мяне прыйшло шмат сяброў. Дзякуй усім!
Каментары:
1. Комплекс "Менск горад-герой" на прасьпекце Пераможцаў.
2. Нацыянальны гуманітарны ліцэй быў заснаваны 28 лістапада 1990 году (уваходзіў у склад Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтру БГАКЦ). Першапачаткова працаваў як нядзельны пры Таварыстве белорускай мовы імя Ф. Скарыны Савецкага раёну г. Менску. Загадам Міністэрства народнай адукацыі БССР № 214 ад 23 верасьня 1991 г. на базе нядзельнага ліцэю быў створаны стацыянарны Беларускі гуманітарны ліцэй, які пачаў працу з 1 кастрычніка 1991 года. 15студзеня 1992 году распараджэньнем Савету Міністраў БГАКЦ быў выдзелены будынак № 21 па вул. Кірава. 10 ліпеня 1998 г. Пастановай Савета Міністраў БГАКЦ быў рэарганізаваны ў Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У чэрвені 2003 г. загадам Міністэрства адукацыі ліцэй быў ліквідаваны з матывіроўкай неабходнасьці «алтымізацыі навучальнага працэсу». 3 2006 году ў будынку размьешчаны суд Цэнтральнага раёну Менску.
3. Любоў Лунёва карэспандэнт Беларускай службы Радыё "Свабода".
4. У траўні 2006 году падчас сустрэчы ў Вільні старшыня АГП Анатоль Лябедзька падараваў віцэ-прэзідэнту ЗША Дзіку Чэйні алюміневы кубак з Акрэсьціна, сказаўшы, што з такіх кубкаў п'юць гарбату беларускія палітзьняволеныя.
5. Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь.
6. АСПР Аб'яднаны сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік ГУУС Менгарвыканкаму.
7. Дзьмітрый Дашкевіч старшыня моладзевай арганізацыі "Малады Фронт". 2 лістапада 2006 году асуджаны на 1 год 6 месяцаў пазбаўленьня волі па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу 'арганізацыя дзейнасьці аб'яднаньня, фонду ці рэлігійнай арганізацыі, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, ці ўдзел у ёй" ("Малады Фронт* у Беларусі ня мае дзяржаўнай рэгістрацыі, зарэгістраваны ў
Чэхіі). Падчас адбыцьця пакараньня супраць Д. Дашкевіча была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 402 КК "адмова або ўхіленьне сьведкі ад дачы паказаньняў" за адмову сьведчыць супраць сяброў 'МФ". 9 лістапада 2007 году быў прызнаны вінаватым і пакараны штрафам у памеры 60 базовых велічыняў. 23 студзеня 2008 году вызвалены з калоніі згодна з рашэньнем Вярхоўнага суда, які зьменшыў тэрмін пакараньня да 1 году (у месцах пазбаўленьня волі правёў 4 "лішнія" месяцы).
Артур Фінькевіч на той час адзін з лідэраў "Маладога Фронту". 12 траўня 2006 году асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі (так званая "хімія") па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу "злоснае хуліганства" за нанясеньне палітычных графіці. Адбываў пакараньне ў папраўчай установе адкрытага тыпу г. Магілёву. Новая крымінальная справа была ўзбуджаная па арт. 415 КК ("ухіленьне ад адбыцьця пакараньня") за парушэньне рэжыму. 26 кастрычніка 2007 году быў зьмешчаны ў СІЗА. 20 сьнежня 2008 году асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўленьня волі. 5 лютага 2008 году касацыйная судовая інстанцыя зьменшыла тэрмін пакараньня да 6 месяцаў абмежаваньня волі, і А. Фінькевіч быў вызвалены (дні, праведзеныя ў месцах пазбаўленьня волі, залічваюцца суадносіна "хіміі" як 2 да 1).
8. Калонія агульнага рэжыму № 3, якая знаходзіцца ў пасёлку Віцьба Віцебскай вобласьці.
9. Аляксандр Казулін кандыдат у прэзідэнты падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 году, на той час старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Затрыманы 25 сакавіка 2006 году падчас правядзеньня масавай акцыі ў Менску. 13 ліпеня 2006 году асуджаны на 5 гадоў 6 месяцаў пазбаўленьня волі. Абвінавачаньне было прад'яўлена па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу ("злоснае хуліганства") па эпізодах 17 лютага і 2 сакавіка, а таксама па ч. 1 арт. 342 КК ('арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак") па падзеях 25 сакавіка. 16 жніўня 2008 году вызвалены згодна з указам А. Лукашэнкі аб памілаваньні. ■
10. Сяргей Скрабец дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня. Быў затрыманы 15 траўня 2005 году. 14 лютага 2006 асуджаны на 2 гады 6 месяцаў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў выманьваньні крэдыту ў дзяржавы. Абвінавачаньне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці суд палічыў страціўшым сілу з-за тэрміну даўніны, а падрыхтоўку да дачы хабару недаказанай. Выйшаў на волю 15 лістапада 2006 году.
11. Сьледчы ізалятар №1 УДВП МУС РБ па Менску і Менскай вобласьці, разьмешчаны ў Менску па вуліцы Валадарскага, 2.
12. Артыкул 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
13. РУУС Савецкага раёну г. Менску.
27 ліпеня 2007 году беларускай дэмакратычнай супольнасьцю традыцыйна адзначаўся День Незалежнасьці у гэты дзень ў 1990 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Да 7 996 году гэты дзень з'яўляўся дзяржаўным сьвятам.
3 23 ліпеня пачаліся затрыманьні распаўсюднікаў інфармацыйных матэрыялаў пра акцыю, прымеркаваную да сьвяточнай даты. Па дадзеных праваабаронцаў, за гэты час 10 чалавек былі асуджаныя на розныя тэрміны адміністрацыйных арыштаў, 4 атрымалі буйныя штрафы.
У Дзень Незалежнасьці былі затрыманыя 9 чалавек, двое з іх пакараныя арыштамі.
Франак Вячорка, адзін з лідэраў моладзевай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ", быў затрыманы 27 ліпеня каля плошчы Незалежнасьці ў Менску. За знойдзеныя сярод ягоных рэчаў 10 паштовак-віншаваньняў з Днём Незалежнасьці на яго быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня згодна з арт. 23.34 КаАП «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў». 30 ліпеня судзьдзя суда Заводзкага раёну Менску Кацярына Раманава прызнала моладзевага актывіста вінаватым і вынесла пастанову пра арышт тэрмінам на 7 сутак.
СЕМ "КАТЛЕТАЎ"
Франак Вячорка
ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
Я ішоў у цэнтр Менску на пляц Незалежнасьці, калі заўважыў, што за мной сочаць. Пры ўваходзе на пляц стаялі супрацоўнікі міліцыі, якія загадалі паказаць дакументы, кішэні і торбу. Потым забралі ў машыну, каб нібыта высьветліць асобу.
У РУУС зьмесьціва маёй торбы высыпалі на стол і знайшлі дзесяць паштовак з нагоды Дня Незалежнасьці 27 ліпеня. На чырвоным фоне сілуэты маладых людзей, якія танчаць, усё вельмі графічнае, бяз лозунгаў, толькі запрашэньне на сустрэчу і канцэрт. За тыя паштоўкі я і атрымаў сем сутак.
НЯ ВЕР, НЯ БОЙСЯ, HE ПРАСІ
Спачатку я сядзеў у РУУСе, адзін, у халоднай і малой, як карцэр, камеры. Баяўся, бо ня ведаў, што мяне чакае. Адчуваў, што яшчэ два-тры дні, і я падохну альбо звар'яцею.
Але найбольш страшна ў "аўтазаку" гэта такая вялікая міліцэйская машына, у якой канвой развозіць крымінальнікаў і палітычных па менскіх вязьніцах. Ен прыехаў недзе а першай гадзіне ночы, унутры малыя металёвыя боксы, палова на палову метра, без акенцо і сьвятла. Сядзіш там, нічога ня бачыш, толькі слухаеш. Трашчаць брамы: адна, другая, трэцяя, і здагадваешся: а можа, гэта Валадарка, найбольш слынная вязьніца ў цэнтры Менску? Выцягваюць крымінальнікаў, крыкі, біцьцё. Мы едзем да наступнай вязьніцы.