Акрэсьцінскія будні
Памер: 149с.
Мінск 2009
15 СТУДЗЕНЯ, ЧЫСТЫ АЎТОРАК
Дзень прыемных чаканьняў. Мае быць працэдура абмываньня ў абноўленым душы Акрэсьціна. Пасьля пяці дзён знаходжаньня ў турме здаецца, што на тваім целе хтосьці праводзіць спаборніцтва па скачках. Ты ўсё часьцей падыходзіш да ўмывальніка і, як хірург,
старанна адмываеш рукі.
Бадзёра ідзем уніз. Праходзячы міма пакою дзяжурнага па ЦІПу, заўважаю Ніну Даўгучыц11 у абрамленьні пакункаў з перадачай. Пасьпяваем пагаварыць вачыма. На тле суровых акрэсьцінскіх мужыкоў у форме твар Ніны як картка фотамадэлі сярод апошняга складу Палітбюро.
Толькі пад каўпаком душа на Акрэсьціна ты па-сапраўднаму
адчуваеш усё хараство воднай працэдуры. Галава ўразаецца ў пругкі вадаспад, і сотні ручаінак расьцякаюцца па целе.
Госпадзі, як шмат мы не заўважаем у нашым імклівым жыцьці
Пальцы з асалодай уціраюць шампунь у зарасьнікі засаленых валасоў і ператвараюць іх у шаўкавісты ангельскі газон. Ты фізічна адчуваеш, як разбураецца і спаўзае нябачная, але адчувальная скарынка пахаў і выдзяленьняў. А як цудоўна пахне ў сьценах Акрэсьціна хотні ручнік. Госпадзі, як шмат мы не заўважаем у нашым імклівым жыцьці.
Рэкамендацыя. Добра мець гумовыя тапкі. Яны і ў камеры зручныя, і ў душы незаменныя. Пакуль вам іх не перадалі, прыхапіце ў душ пару дзяржаўных газет для подсьцілу. Яны дазволяць зрабіць працэс пераапрананьня больш камфортным.
16 СТУДЗЕНЯ, СЕРАДА
Сёньня дзяжурны па ЦІПе маёр 3. выконваў нязвыклую для сябе місію бібліятэкара. Адвакат Вера Страмкоўская перадала некалькі зьвязкаў кніг для сваіх "падапечных".
Пасьля ранішняй праверкі — сьняданак. Сістэма харчаваньня, як і сама акрэсьцінская ежа тэма асобная. Па сутнасьці, гэта працэс паглынаньня масы, якая ўтрымоўвае нейкую колькасьць бял-
коў і вугляводаў. Запаўняюць страўнік у ЦІПе тры разы на працягу дня. I гэта прагрэс. Бо ў сярэдзіне 90-х кармілі праз дзень. Праўда,
якасьць харчаваньня такая ж дрэнная, як і дванаццаць гадоў таму.
Першы раз вас "запрашаюць да стала" ў восем гадзінаў раніцы. Функцыі стала выконвае дзяржаўная прэса, газеты хуткага чытаньня кшталту "Народная газета"'2, "Рэспубліка". Спальня ў лічаныя імгненьні ператвараецца ў кухню. Рацыён спартанскі чарпак кашы, кубак, трэба разумець, гарбаты, кавалак белага хлеба і чвэрць бохана чорнага. Калі гарбата ў алюміневым кубку, то лепш за ўсё атрымліваць асалоду ад чаяваньня ў пальчатках. Голымі рукамі алюменавы посуд з кіпнем не ўтрымаць.
Абед надыходзіць гадзіны ў чатыры па поўдні. Першая страва
прынцыпова адрозьніваецца толькі колерам і інгрэдыентамі, якія
плаваюць у вадзе. На другое нязьменная каша з абавязковай катлетай невядомага паходжаньня. Усё! Гарбата на абед не прынятая.
рэцэпт акрэсьцінскай дыеты. Два па дзесяць. Гэта значыць два арышты працягласьцю па дзесяць сутак
Вячэра праз тры гадзіны пасьля абеду. Увечары, вядома ж, нязьменная каша. Пры гэтым яе чарпаком загружаюць у той жа посуд, што застаецца ў камеры пасьля абеду.
Рэкамендацыя. Пасьля абеду выстаўце ў акенца брудныя міскі і запатрабуйце, каб на вячэру вам выдалі чысты посуд.
Прэса стракаціць рэцэптамі і методыкамі пахуданьня. Вядомыя людзі, артысты, палітыкі раскідаюцца грашыма, толькі б быць у форме. Дамы мрояць пра мадэльныя параметры 90-60-90. Прапаную свой рэцэпт акрэсьцінскай дыеты. Два па дзесяць. Гэта зна-
чыць, два арышты працягласьцю па дзесяць сутак. Эфект гарантаваны. Тлушчавыя наслаеньні разыходзяцца імгненна.
Гэтае задавальненьне каштуе 42 тысячы беларускіх рублёў за сеанс. Бясплатная дастаўка ў сьпецустанову ўваходзіць у суму. A патрапіць на Акрэсьціна ня так ужо і складана. Трэба выйсьці на плошчу Кастрычніцкую і гучна крыкнуць: "Жыве Беларусь!" Прычым, патрабуецца вымаўляць менавіта гэтае словазлучэньне. Калі пач-
неце проста лаяцца кепскімі словамі, пільныя людзі ў пагонах, хутчэй за ўсё, ня зьвернуць на вас увагі.
Пасьля абеду прадстаўнікі адной з сілавых структураў арганізавалі фотасесію для некаторых удзельнікаў "Маршу прадпрымальнікаў". Іх напаўсонных выцягвалі ў пакой для сустрэчаў і фатаграфавалі. Напэўна, для ідэнтыфікацыі. I чым толькі займаюцца штатныя тэлеаператары падчас публічных акцыяў?
Рэкамендацыя. Падобныя дзеяньні могуць ажыцьцяўляцца толькі з вашай згоды і ў прысутнасьці вашага адваката. Патрабуйце адваката для ўдзелу ва ўсіх сустрэчах як з невядомымі асобамі, так і тымі, хто называе сябе сьледчым КДБ, пракуратуры, МУС.
17 СТУДЗЕНЯ, ЧАЦЬВЕР
Уначы перанесьлі чарговае катаваньне холадам. Пасьля адзінаццаці гадзінаў наглядчыкі ў напаўпрымусовай форме накіроўваюць да доктара. I так кожны дзень. У чым сэнс гэтай працэдуры, невядома. Хутчэй за ўсё, усіх палітзьняволеных прыводзяць да жанчыны ў белым халаце выключна для таго, каб узяць аўтограф пад запісам "Здаровы". Здаецца, ці ня ўвесь арсенал турэмнай аптэчкі _ гэта актываваны вугаль ды цытрамон. Імі лечаць сімптомы ўсіх захворваньняў.
Паходы да доктара, якая вядзе прыём проста на калідоры другога паверху, гэта скарбніца сюжэтаў для тэлеперадачы "Наша Белараша"’3. "Панос, лёгкія ваніты", скардзіцца наш сукамернік ГІаша жанчыне ў белым. За гэтым робіцца сур'ёзная выснова: "Ты, відаць, вельмі хворы". I тут жа пацыенту ўрачыста ўручаюцца чатыры таблеткі актываванага вугля. "Я сёньня ўвечары вызваляюся", з надзеяй на перамены заяўляе Паша. "Тады дзьве таблеткі аддавай назад", парыруе медработнік.
Акрэсьцінскі доктар асоба каларытная, са сьпецкантынгентам яна асабліва не цырымоніцца. А вось палітычныя назвалі яе "бэзавы голас Акрэсьціна". Ледзь ня кожны дзень па калідоры разьліваецца песьня "Смреневый туман" у выкананьні галоўнага наглядчыка за здароўем адміністрацыйна арыштаваных. Сьпявае яна цудоўна. Гэта ў яе атрымліваецца значна лепш, чым лячыць.
Сёньня Сяргея Клюева з канвоем павезла "хуткая дапамога". Рэцыдыў старых балячак. Што пры такім харчаваньні зусім ня дзіўна. Зрэшты, як блага вам ні было б, вас абавязкова прывязуць назад.
Па каналах мясцовай сувязі прыйшла інфармацыя аб папаўненьні калоніі палітычных на дзесяць чалавек. Пачалася зачыстка перад акцыяй прадпрымальнікаў 21 студзеня'4.
18 СТУДЗЕНЯ, ПЯТНІЦА
Як змагацца з акрэсьцінскімі начнымі халадамі гэта адна з самых абмяркоўваемых тэмаў. Форма адзеньня "а ля капуста". Максімальна закручваешся ва ўсю наяўную вопратку, як качан капусты ўлісьце. Нядрэнна сябе адчуваеш пры рэалізацыі формулы "тры на адным": гэта калі на табе трое штаноў плюс тры швэдры. Пры ўсіх іншых варыянтах сну няма, ёсьць нейкія абрывачныя фрагменты і карцінкі.
Рэкамендацыя. Найбольш эфектыўным сродкам барацьбы з начным холадам зьяўляецца бялізна, прызначаная для гарналыжнікаў.
Падрыхтоўка да ночы датычыць ня толькі формы адзеньня, але і абавязковага ўцяпленьня камеры, а дакладней прамавугольнага акна пад стольлю. За ім заўсёды кавалак закратаванага неба. Мяняецца толькі колер карцінкі ў залежнасьці ад таго, якое на вуліцы надвор'е. Менавіта праз шчыліны аконнай амбразуры па начах у акрэсьцінскі будынак запаўзае агідны холад. Для змаганьня з ім усё сродкі добрыя, але найбольш цеплаахоўнай зьяўляецца хлебная замазка. Якасьць хлеба дазваляе яго выкарыстоўваць менавіта па такім прызначэньні. Раніцай, праўда, узьнікае іншая праблема. Зацьвярдзелая маса набывае якасьці клею. Без фізічных намаганьняў акно не адчыніць. А рабіць гэта неабходна па прычыне лішку тытунёвага дыму. Адміністрацыя ЦІПу клапатліва расьсяляе разам і курцоў, і тых, хто з цяжкасьцю пераносіць цыгарэтныя выкіды. Так што без праветрываньня памяшканьня не абысьціся.
19 СТУДЗЕНЯ, СУБОТА
На ранішняй паверцы разышліся са старэйшым лейтэнантам у трактоўцы функцыяў дзяжурнага. На патрабаваньне зафіксаваць у журнале скаргу на холад афіцэр адрэагаваў арыгінальна: "Мне ж ня холадна. Значыць, і вам павінна быць добра". Прыйшлося нагадаць, што яго абавязак фіксаваць заўвагі, а ня носам замяраць тэмпературу ў камеры.
У дадатак да дыскусіі мы з Арцёмам Дубскім адмовіліся прымаць вячэру ў брудным посудзе. Гэта ўсё ж сьвінства. А з ім ніяк не жадае суседнічаць наша самапавага.
Пасьля пятнаццаці гадзінаў нас паднялі па трывозе. Сабралі рэчы і этапам у новыя "апартаменты". Камера № 9 меншая разы ў паўтары. Мясцовых трое. 3 іх двое нашых -Юра сюды, на дно, ніколі не Баркун15 і Андрэй Радзівоапускаюцца камеры наў’6. Нас шасьцёра. Цесбеларускага тэлебачаньня навата, але весела. Уладкаваньне заняло хвілінаў дзесяць.
Уваходзіны адзначылі за сьвяточным сталом. Елі каўбасу з запасаў аднаго з пастаяльцаў новай камеры. Звычайную, вараную, недарагую. Але да чаго ж апетытная! Пасьля абеду дэманстратыўна выстаўляем у окенца брудныя міскі і адмаўляемся прымаць ежу. Вячэру падаюць ужо ў сьвежапамытым посудзе. Сапраўды, шлях да вялікага выніку ляжыць праз маленькія дасягненьні.
20 СТУДЗЕНЯ, НЯДЗЕЛЯ
Прачнуўся задоўга да сьвітаньня. Зьлева, варушачы ноздрамі, выводзіць мелодыі Лёша. Яго стараецца перасапці, перасьвістаць Сяргей. Хто яны, людзі з сацыяльнага дна? Назіраньні дазваляюць падзяліць іх на дзьве групы: "несуны" і "скандалісты". Сярожа адбывае два арышты запар пяць і сем сутак. Першы раз спрабаваў вынесьці з крамы бутэльку гарэлкі, у другі раз папаўся з віном. Юны Паша забыўся прад'явіць на касе два кавалкі сыру. Аляксей учыніў дэбош дома. Па гэтай жа прычыне на Акрэсьціна і Яўген.
Працяглыя стасункі з "несунамі" пераконваюць, што цяпераш-
няй уладзе выгадна мець сацыяльнае дно, на якое апусьціліся сотні тысячаў людзей. Імі лёгка маніпуляваць. "Чарка і шкварка" такая формула жыцьця цалкам іх задавальняе. Сюды, на дно, ніколі не апускаюцца камеры беларускага тэлебачаньня. I гэтыя людзі не спавядаюцца карэспандэнтам "чэснай" дзяржаўнай прэсы.
21 СТУДЗЕНЯ, ПАНЯДЗЕЛАК
Раніца панура глядзіць з-пад калматых аблокаў, якія праплываюць па той бок акенца неба ў клетачку. На звыклае пытаньне, ці ёсьць скаргі, гучыць стандартны набор заявак: душ, пісчая папера. "А яшчэ просім аформіць адпускную запіску з дванаццаці да чатырнаццаці для ўдзелу ў акцыі прадпрымальнікаў". Маёр не адразу разумее падтэкст сказанага. Пачынае тлумачыць, што адпускныя не дазволеныя, і раптам усьмешка ад вуха да вуха.
Толькі наладзілі сувязь па вентыляцыйнай трубе з новымі суседзямі, як тут жа гучыць каманда на выхад. Чарговы дагляд. На калідоры наглядчык у вялікіх ружовых рукавіцах. Ён больш падобны на практыкуючага практолага, чым на ахоўніка парадку. У камеру гужам пацягнуліся супрацоўнікі ЦІПу. За дзьвярыма шамацяць пакункі, хтосьці корпаецца ў сьметніцы. Пасьля нашэсьця наглядчыкаў камера падобная на Кулікова поле.