Акрэсьцінскія будні
Памер: 149с.
Мінск 2009
Я чую, як адзін "калега" просіцца ў прыбіральню. Міліцыянты сьмяюцца, выводзяць яго з боксу і б'юць. Ведаюць, што ім нічога за гэта не пагражае. Хлопец крычыць. У аўтазаку ты для іх звычайны злачынца. Яны могуць біць беспакарана.
Мяне ня білі. Няварта нічога прасіць альбо казаць. Яны крычаць лепей прамаўчаць. Гэта адзіны спосаб. У міліцыі таксама трэба было прасіць, каб пайсьці ў прыбіральню. He прасіў: чакаў, чакаў, можна вытрымаць. Стараўся быць вельмі спакойным.
МОВА
Калі прыехаў "аўтазак", я сказаў нешта па-беларуску, а міліцыянт пачаў шалець: "Ты бл...ь, с...а на...й, будеш мне па-беларускн
говорпть..."расейская лаянка, мне стала кепска.
Лукашэнка таксама не размаўляе па-беларуску, вуліца размаўляе па-расейску. Але ж мова нацыянальная каштоўнасьць. Сёньня бела-
заўсёды я бачыў А.крэсьціна звонку, прыходзіў сюды з мамай
руская мова мова элітаў, інтэлігенцыі і, напэўна, таму гэты міліцыянт зьбянтэжыўся. Падумаў, што я дражню яго.
ЗНАЁМСТВА 3 АКРЭСЬЦІНА
Мой тата’ сядзеў тут разоў дваццаць. Заўсёды я бачыў Акрэсьціна звонку, прыходзіў сюды з мамай. Тры паверхі, вокны, як у нармальным будынку. Але калі сядзіш там, то тых вокнаў няма, бо на тры чвэрці замураваныя. Бачыш толькі малы кавалак неба, дый то з боку падворку. А таму ня чуеш сяброў, якія прыходзяць да цябе пад вязьніцу. Чутно толькі, як практыкуюцца сьпецназ і міліцыя.
Тры першыя ночы я.сядзеў з "кухоннымі байцамі" так там называюць тых, хто б'е сваіх жонак. Быў яшчэ адзін зэк, Сяргей, год пад трыццаць. Ён чатыры гады сядзеў у турме. Хваліўся, што толькі за апошні год меў дванаццаць адсідак. Ен мяне неяк палюбіў, бо аказалася, што на пачатку 90-х хадзіў у той самы ліцэй, дзе навучаўся я. На другім курсе яго адлічылі. Зараз ён знакаміты крымінальнік. На Валадарцы Сяргей быў "смотряіцмм" галоўным сярод вязьняў па корпусе. Ну і мышы разам з намі сядзелі. Калі на ноч засталася адна газетка, то зранку яна была зьедзеная. Мы разам чакалі суда.
СУД
Гэта была камедыя. Судзьдзя, пэўна, першы раз судзіла палітычнага, ня ведала, пра што пытаць. Такая прафесар Амбрыдж з 'Тары Потэра", цётка з характарам. Замест "встать, суд ндёт", яна сказала: "Здравствуйте". Зала сьмяялася.
Судзьдзя канстатавала, што я распаўсюджваў друкаваную прадукцыю з запрашэньнем на нелегальную акцыю 27 ліпеня. Я нагадаў, што гэта Дзень Незалежнасьці Беларусі, гадавіна Дэкларацыі аб суверэнітэце 1990 году, да 1996 гэты дзень быў афіцыйным
дзяржаўным сьвятам, які Лукашэнка зьліквідаваў.
Судзьдзя спытала, якое гэта для мяне сьвята, калі мне ў 1990 г. было толькі два гады. Я адказаў, што Дзень Перамогі ладзіцца ў нас зь вялікай шыкоўнасьцю, нягледзячы на тое, што большасьць беларусаў нарадзілася пасьля вайны.
Потым яна спыталася, ці ведаю я, як дзевятнаццацігадовы хлопец, што не павінен займацца палітыкай, бо гэта нездарова адаб'ецца на маёй псіхіцы.
судзьдзя спытала, якое гэта для мяне сьвята, калі мне ў 1990 г. было толькі два гады
Адзіным сьведкам быў міліцыянт.
"Я, кіроўца міліцэйскай машыны, бачыў, як гэты малады чалавек...
"А як клічуць маладога чалавека?" дапытвалася судзьдзя.
"Ня ведаю, як яго..." •
"Як ён быў апрануты?"
"Ня памятаю, але я бачыў, як ён перадаваў камусь паперы".
"Якія паперы?"
"Я ня памятаю якія..."
"Добра, дзякуй, дзякуй, усё ясна," скончыла судзьдзя. А мне сказала: "Ты кажаш, што не распаўсюджваў, а міліцыянт бачыў". Уся зала сьмяялася, у тым ліку, журналісты, а яна вельмі злавалася.
Пасьля пятнаццаці хвілінаў перапынку судзьдзя зачытала прысуд. "Зважаючы на асобу арыштаванага і з мэтай "прафілактычнаадукацыйнай працы" суд пацьвердзіў маю віну і асудзіў на сем
сутак арышту.
Мой сукамернік зэк таксама атрымаў адседку, а "байцы" толькі грашовыя штрафы і маглі далей прыкладаць рукі да жонак. Зрэшты, міліцыянты яшчэ перад судом казалі, што я, палітычны, буду сядзець.
Калі мяне забіралі на суд, зэк сказаў грубым голасам па-расейску: "Слухай, калі атрымаеш адседку, то прасі, каб пасадзілі ў маю камеру, будзе весела, ха, ха, ха". Мілае запрашэньне, але я не скарыстаўся ім, вырашыў: кепска скончыцца.
"НАС HE ПЕРАМОГУЦЫ"
За дзевятнаццаць гадоў у мяне гэта была першая адседка. Калі кінулі ў камеру, узгадалася ўсё, што чытаў пра сталінскія часы. Вельмі падобна. Нават тая самая турэмная газета "Трудовой путь". На працягу васьмідзесяці гадоў яе чытаюць зьняволеныя і адміністрацыя ў беларускіх вязьніцах. Крымінальнікі там пішуць нешта кшталту: "Я забіў пяць чалавек, але ж зараз паверыў у Бога" і г. д. Пішуць, бо думаюць, што гэта ім дапаможа выйсьці. Слабенькая лямпа пад стольлю гэтаксама як зь нейкай турэмнай літаратуры і гэтаксама заслоненая чорнай тканінай, то бок, калі заходзіш, нічога ня бачна.
Калі вочы ўжо звыкліся, я чытаў надпісы на сьцяне, усе сьцены былі расьпісаныя. Імёны, прозьвішчы і пасланьні помсты. Хтосьці пісаў і звароты да Бога, хтосьці, што "пераможам"! Такія стандартныя рэчы для падтрымкі духу.
Я напісаў "Нас не перамогуць! Франак Вячорка. Няхай жыве Беларусь!" і час маёй адседкі "27.07 3.08.2007". Складана пішацца, бо сьцены пакрытыя тлустым пластам пылу, на дадатак, сыдяна шурпатая, як у пячоры. У камеры смурод. Вакно дзесяць на дваццаць сантыметраў. Няма чым дыхаць. Звычайнай асадкай пісаць было вельмі складана, а маркеры забароненыя. Усе мае сябры штось напісалі.
СУСЕДЗІ
Пасьля суда я папрасіў маёра, які дзяжурыў на Акрэсьціна, каб ён мяне пасадзіў у добрую камеру "хату". Добры чалавек той
маёр, сказаў: "Дванаццатая гэта неблагая "хата", там няма мышэй дый вашыя сядзяць" — то бок палітычныя. Да палітычных ставяцца лепш чым да крымінальнікаў, бо з імі менш клопатаў, не вар'яцеюць, ня б'юцца.
У маёй камеры было недзе шэсьць вязьняў, хтось выходзіў, а потым кагось новага закідвалі. Трое палітычных: я, Аляксей Бондар 2, хлопец з дэмакратычнага руху, і Аляксей Шыдлоўскі3, які ў 1997 г. атрымаў паўтары гады турмы, бо напісаў на сьцяне "Стоп Лука". Гэта была гучная справа. Зараз ён атрымаў пятнаццаць сутак за "нецэнзурную лаянку". Такія паказаньні далі міліцыянты. Згодна з пратаколам, за паўгадзіны перад затрыманьнем у іншым месцы ён крычаў на міліцыянтаў. У нашай камеры было таксама некалькі алкаголікаў.
Праз вентыляцыйную дзірку можна паразмаўляць з суседзямі. Побач сядзеў Павел Севярынец4, ён два гады адпрацоўваў "хімію" ў вёсцы на поўначы Беларусі за ўдзел у апазіцыйнай акцыі.
Калі закідвалі кагось новага, то ўсе адразу пыталіся: "А ты за што?" "Я выпіў і пабіў міліцыянтсГ. "А ты?" "Я палітычны". "А-а-а-а, палітычны!" I размова на гэтым заканчвалася. Галасавалі за Лукашэнку, а цяпер казалі, што ён кепскі, і кідалі ў ягоны бок найгоршыя праклёны. Суцяшае тое, што ўсе, хто праходзіць празь вязьніцу і маюць справу з міліцыяй ужо не за Лукашэнку.
СМУРОД АКРЭСЬЦІНА
У камеры дзірка-"ачко", дзе кожны спраўляў патрэбу на вачах іншых, кран, умывальнік усё старое і паламанае. Вада там моцна хлараваная. На палову камеры насьціл з дошак для таго, каб спаць. Усе сьпяць разам. Бацькі перадалі мне спальнік, бо там халодна і нічога не даюць, каб накрыцца. Тыя, каму сваякі нічога не перадалі, дубеюць, ходзяць з чырвонымі вачыма і паляць "Астру". Смурод гэтых папяросаў мяшаецца са смуродам прыбіральні, з потам вязьняў. Смурод Акрэсьціна. Памятаю яго яшчэ з дзяцінства, калі тату забіралі з вязьніцы. Цяпер я так сьмярдзеў.
Падчас суда тата мне раіў, каб ня спаў ля прыбіральні і мыў часта рукі, бо магу мець праблемы са скурай. На тых дошках сьпяць розныя валацугі, і кожны можа нешта "прынесьці". Ен сказаў, што я мушу прасіць пра душ. Людзі ня ведаюць, што маюць такое права. Міліцыянты гэтым ка ; рыстаюцца, і вязьні могуць падоўгу Смурод АкрэсьцІНЛ. ня мыцца. Створаная сістэма, у Памятаю Я2О ЯШЧЭ 3 якой людзі самі сябе кантралюдзяцінства юць і абмяжоўваюць.
"СТАКГОЛЬМ" I "КАТЛЕТЫ"
Няма аніякага гадзіньніка, таму час я вызначаў па розных гуках. Як ляціць самалёт са Стакгольму да Менску вядома, што ўжо чатыры гадзіны, і хутка дадуць паесьці. Вопытныя вязьні перадаюць гэтыя спосабы новым. Усе галодныя і чакаюць, калі "стакгольм" праляціць над Акрэсьціна. Такі гул, што немажліва размаўляць
Зранку і ўвечары даюць гарбату і кашу гэта нібы корм для жывёлаў, а некаторым вязьням ад іх становіцца ўвогуле блага. Калі мяне прывезьлі ў вязьніцу, Сяргея Клюева5, таксама палітычнага, вывозілі ў бальніцу, бо ён атруціўся ежай. I ты мусіш есьці, бо бяз ежы падохнеш, напэўна.
Штодзень такі самы суп: вада, трохі тлушчу і капусты. Штодзень такія самыя катлеты: якая-небудзь меленая трава, морква, трохі мяса. У вязьніцы на суткі кажуць "катлета". Там не пытаюць, колькі дзён адседкі, толькі колькі катлетаў атрымаў.
"ЧЫТАЛЬНЯ"
Шмат чытаў: Аляхновіч, Кундэра сябры мне перадалі падчас суда. Міліцыянты пыталіся, ці не палітычныя яны. Я казаў, што не. Яны пераправерылі, ці няма там чагосьці супраць Лукашэнкі. Вязьні і міліцыянты казалі на нашую камеру — "чытальня".
У вязьніцу прапускалі газеты "Советская Белорусспя", "Комсомольская правда" часам мы спрабавалі іх пачытаць. 3 кароткае
інфармацыі пра тое, што "беларуская апазіцыя зноў спрабавала арганізаваць нелегальны мітынг з удзелам п'яных прадажных маладзёнаў", бла, бла, бла, вынікала, што затрымалі шмат чалавек і, напэўна, яшчэ кагосьці прывязуць. Калі ўвечары дзяжурны рабіў абход па камерах з лістом, на якім мы павінны былі расьпісацца, што атрымалі катлету, шукалі знаёмыя прозьвішчы. Калі я выходзіў, то там сядзела сямнаццаць чалавек.
Разам са мной зь вязьніцы выходзіў Яраслаў Грышчэня6, якога таксама затрымалі 27 ліпеня. Ён атрымаў 15 сутак, але ж адвакаты напісалі скаргу, і першы раз за часы рэжыму суд прызнаў, што вырак быў неаб'ектыўны яго выпусьцілі пасьля сямі дзён. I ўсе таксама напісалі скаргі. Нешта дзіўнае адбываецца. Ці гэта нейкая бойка паміж кланамі за ўплыў, ці, можа, тыя нашыя арышты проста канвульсіі рэжыму, які памірае?
У афіцыйных навінах можна было вычытаць, што наш народ становіцца больш нацыяльна-арыентаваным. Мы дыскутавалі ў камеры, зрабілі высновы, што гэта ёсьць добрая зьмена. Зноў адраджаецца пачуцьцё нацыянальнай годнасьці. Заўсёды 80% беларусаў падтрымлівалі саюз з Расіяй, а сёлета першы раз большасьць выказалася супраць. На жаль, беларусы таксама супраць і Еўрапейскага Саюзу і НАТА, але перадусім мы павінныя мець сапраўдную незалежнасьць.