Акрэсьцінскія будні
Памер: 149с.
Мінск 2009
Гульні на Акрэсьціна забароненыя, але на дошках, дзе сьпяць, было выдрапана поле для "шахаў", "варцабаў" і "мандавошкі", альбо "хіньчыку". Фігуркі і косьці мы рабілі з хлеба, Яго заставалася вельмі шмат, бо на кожнага вязьня даваўся цэлы бохан чорнага хлеба ў дзень. Кропкі на касьцях з зубной пасты.
У "хінчыку", калі табе зьбіваюць фігурку, вяртаешся дадому, а ў "мандавошцы" ідзеш да "кічы", ці да турэмнага ізалятару. А калі не заўважыш, што мог зьбіць фішку суперніка, то, як вынік, ідзеш на БУР, гэта страшнае месца, "барак узмоцненага рэжыму". Каб адтуль выйсьці, трэба выкінуць дзьве шасьцёркі.
У "шахі" не гулялі, бо кожныя два дні выганялі ўсіх вязьняў на калідор і выкідвалі ўсё з камеры. Правяралі нават санітарную дзірку: ці не схавалі мы там чагосьці. Усё, што нелегальнае, а гэта нашыя косьці і фішкі з хлеба, таксама забіралі. Такім чынам, нікому не хацелася кожныя два дні ляпіць новыя шахавыя фігуры.
ШКОЛА ЖЫЦЬЦЯ
Усе гэтыя канвоі, Акрэсьціна, міліцыянты проста выпрабаваньні.
Два стагодзьдзі таму людзей насамрэч катавалі, адсякалі рукі, але яны крычалі: "Вольная Беларусь!". Кастусь Каліноўскі, напрыклад. Потым у часы НКУС штодзённа кагось страч- гэтыя канвоі,
валі. Акрэсьціна, міліцыянты —
Чаму мы зараз ня проста выпрабаваньні можам перацярпець вязь ніцаў, канвою ў малым боксе? Трэба гэта перажыць, гэта добрая школа жыцьця. Акрэсьціна дае вельмі моцную матывацыю змагацца супраць рэжыму, нават выдатную матывацыю.
Каментары:
1. Вінцук Вячорка, беларускі навукоўца, палітык, старшыня Партыі БНФ з 1999 па 2007 год.
2. Аляксей Бондар, актывіст моладзевага руху «Ініцыятыва». Затрыманы 23 ліпеня за распаўсюД інфармацыйных матэрыялаў пра акцыю ў Дзень Незалежнасьці, асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Пастанову пра арышт вынесла судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Менску Тацяна Паўлючук.
3. Аляксей Шыдлоўскі, актывіст руху "Джынс за свабоду". Затрыманы 24 ліпеня за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў пра акцыю ў Дзень Незалежнасьці, асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Рашэньне пра арышт вынесла судзьдзя Алена Ціцянкова, суд Партызанскага
раёну Менску. Падчас адбыцьця пакараньня зноў быў дастаўлены ў суд ГІартызанскага раёну і па абвінавачаньні ў "дробным хуліганстве" (арт. 17.1 КаАП РБ) арыштаваны яшчэ на 5 сутак.
25 жніўня 1997 году Аляксей Шыдлоўскі быў арыштаваны за нанясеньне палітычных графіці і вывешваньне нацыянальных сьцягоў у Стоўбцах. У лютым 1998 году Менскі абласны суд пакараў яго на 1 год і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: "злоснае хуліганствсГ, "зьнявага дзяржаўных сімвалаў" і "пашкоджаньне маёмасьці".
4. Павел Севярынец, адзін з лідэраў моладзевай арганізацыі "Малады Фронт", сябра арганізацыйнага камітэту партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя’, пісьменьнік. Затрыманы 23 ліпеня за распаўсюд улётак з заклікам прыняць удзел у акцыі да Дня Незалежнасьці. Судом Фрунзенскага раёну Менску асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
У траўні 2005 году Павел Севярынец быў асуджаны на 3 гады абмежаваньня волі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяньнях, якія грубо парушаюць грамадзкі пародак) за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў і рэспубліканскага рэферэндуму ў кастрычніку 2004 году. У выніку прымяненьня амністыі тэрмін пакараньня быў зьменшаны да 2 гадоў. Пакараньне адбываў на лесанарыхтоўках у в. Малое Сітна Полацкога раёну. У траўні 2007 году, за два месяцы да сканчэньня тэрміну пакараньня, быў датэрмінова вызваленьі з фармулёўкай "за прыкладныя паводзіны".
5. Сяргей Клюеў, актывіст моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты". Затрыманы 23 ліпеня за распаўсюд улётак з заклікам прыняць удзел у акцыі да Дня Незалежнасьці. Судом Савецкага раёну Менску асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Падчас адбыцьця пакараньня з-за атручаньня ежай быў дастаўлены "хуткай дапамогай" пад канвоем у інфекцыйную бальніцу, дзе яго на час начнога сну прыкавалі кайданкамі да ложку. Скарга ў пракуратуру С. Клюева на бесчалавечнае абыходжаньне засталася незадаволенай.
6. Яраслаў Грышчэня, актывіст арганізацыі "Малады Фронт”. Затрыманы перад акцыяй 27 ліпеня. Асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 17.1 КаАП «дробнае хуліганства». Рашэньне выносіў судзьдзя суда Ленінскага раёну Менску Ігар Германовіч.
Уладзімір Мікалаеў і Юры Беленькі пасьля адбыцьця 15-сутачнага арышту.
Сябры вітаюць Уладзіміра Мікалаева на волі
Асуджаных за пратэст супраць інаўгурацыі Аукашэнкі сустракаюць паплечнікі
Алесь Каліта з Настай Александровіч, якая стала ягонай жонкай
Пасьля “адсідкі”. Алесь Каліта з праваабаронцам Алесем Бяляцкім
Алесь Каліта. Першыя хвіліны на волі
Франак Вячорка
Адно з затрыманьняў Франака Вячоркі
Муры Акрэсырна. Франак Вячорка пасьля чарговага арышту і вызваленьня
Анатоль Аябедзька на мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня
Адно з затрыманьняў Анатоля Аябедзькі
2008 г.
“Судны час' Анатоля Аябедзькі
Анатоль Лябедзька. Першыя імгненьні на волі ў прывабнай кампаніі
ўдзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў пасьля вызваленьня з Акрэсыўна
“Дробны хуліган” Анпюн Каліноўскі заходзіць у залу судовых паседжаньняў
Антон Каліноўскі ў чаканьні рашэньня суда
Радасьць быць на волі. Антон Каліноўскі пасьля адбыцьця арышту
Аляксей Марачкін каля будынку суда
5 сутак арышту вядомаму мастаку — такое рашэньне судзьдзі
Аляксей Марачкін каля Акрэсьціна ў першыя хвіліны пасьля вызваленьня
Касю Галіцкую “суправаджаюць” у залу суда
Кася Галіцкая. Першы крок на болю
Радасьць сустрэчы з сябрамі. Кася Галіцкая
Журналіст Сямён Печанко пакідае Акрэсьціна
Сямён Печанко паказвае сваё журналісцкае пасьведчаньне
Пасьля вызваленьня. Сямён Печанко з жонкай Тацянай
Затрьіманьне Ільлі Богдана
Сустрэча. Маці Ільлі Богдана цяжка стрымаць сьлёзы
15 сутак Ільля Богдан не мог абняць сваіх блізкіх
10 студзеня 2008 году ў Менску адбыўся мітынг пратэсту прадпрымальнікаў, у якім узялі ўдзел больш за тры тысячы чалавек. Мітынгоўцы выступалі супраць падпункта 1.1 Указа прэзідэнта № 760 ад 29 сьнежня 2006 году, які дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў. Патрабаваньні індывідуальных прадпрымальнікаў былі падтрыманыя апазіцыяй.
Акцыя пачалася ў 12 гадзінаў на Кастрычніцкай плошчы. Па прапанове ўладаў некалькі прадпрымальнікаў накіраваліся ў Адміністрацыю прэзідэнта на перамовы, астатнія чакалі вынікаў на плошчы. Перамовы зацягваліся, і частка мітынгоўцаў таксама пайшла ў бок Адміністрацыі праз праезную частку прасьпекту, на нейкі час паралізаваўшы рух транспарту. Дэманстрантаў сустрэлі шэрагі АМАПу, якія перагарадзілі дарогу, і калона накіравалася ў бок плошчы Незалежнасьці. Частка людзей, не зважаючы на папярэджаньні супрацоўнікаў ДПС, рушыла праезнай часткай, зноў часткова перакрыўшы рух.
На плошчы Незалежнасьці стала вядома, што перамовы ў Адміністрацыі прэзідэнта нічым ня скончыліся. Прадпрымальнікам далі зразумець, што ніхто ўказ адмяняць не зьбіраецца. У гэты час акцыя і дасягнула найбольшай колькасьці ўдзельнікаў — прыклад'на шасьці тысячаў чалавек. АМАП перакрыў падыходы да Дому ўраду, але людзі не былі настроеныя разыходзіцца. Прагучала прапанова перакрываць прасьпект да той пары, пакуль на перамовы ня выйдзе хто-небудзь з ураду. У выніку ўтварыўся досыць вялікі затор з машын і аўтобусаў. Прыкладна a 17-й гадзіне амапаўцы выціснулі мітынгоўцаў з прасьпекту. Пасьля гэтага частка людзей рушыла ў бок Кастрычніцкай плошчы. Там і адбыліся затрыманьні.
Да моманту разгону мітынгу лідэры прадпрымальніцкага руху пасьпелі вырашыць, што наступная акцыя пройдзе 21 студзеня.
Па зьвестках праваабаронцаў, 10 студзеня было затрымана 27 удзельнікаў мітынгу. На наступны дзень 23 з іх былі асуджаныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту згодна з артыкулам 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў"; адна з удзельніц акцыі яшчэ і па артыкуле 17.1 КаАП "дробнае хуліганства" (агульнае пакараньне яе склала 20 сутак арышту). На працягу наступнага тыдня яшчэ 7 удзельнікаў акцыі былі затрыманыя і арыштаваныя.
За ўдзел у мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў 21 студзеня былі арыштаваныя 7 чалавек, 18 атрымалі вялікія штрафы. Некалькі асобаў былі арыштаваныя перад акцыяй прэвентыўна.
Па падзеях 10 студзеня была ўзбуджаная крымінальная справа згодна з ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу "арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак". Па абвінавачаньні ў зьдзяйсьненьні дадзенага "злачынства" Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Пашкевіч, Тацяна Цішкевіч, Алесь Стральцоў, Міхаіл Крываў, Міхаіл Субач, Павел Вінаградаў і Алесь Чарнышоў былі асуджаныя на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы, Аляксандр Баразенка на 1 год і нелаўнагадовы Максім Дашук на 1 год і 6 месяцаў, Уладзімір Сяргееў і Антон Койпіш атрымалі пакараньне ў выглядзе штрафаў памерам 100 базавых велічыняў. Андрэй Кім быў асуджаны паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу "гвалт альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі" да пазбаўленычя волі на год і шэсьць месяцаў з адбы-
ваньнем пакараньня ў калоніі агульнага рэжыму (яму інкрымінавалі, што ён нібыта падчас акцыі ўдарыў супрацоўніка ДАІ). Сяргей Парсюкевіч быў абвінавачаны ў зьбіцьці супрацоўніка Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў падчас адбыцьця адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі і асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму згодна з арт. 364 Крымінальнага кодэксу "гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі".
АКРЭСЬЦІНСКІ ДЗЁНЬНІК
Анатоль Лябедзька
Такога кшталту дзёньнік вымушаная неабходнасьць, сьледзтва наяўнасьці лішку вольнага часу. Усе запісы зробленыя падчас майго 15-дзённага знаходжаньня ў турме. Гэта не падрабязнае апісаньне акрэсьцінскіх будняў, а так замалёўкі з практычнымі парадамі, якія могуць быць карыснымі для тых, хто згодны: ад астрогу няма перасьцярогу.