• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акрэсьцінскія будні

    Акрэсьцінскія будні


    Памер: 149с.
    Мінск 2009
    33.29 МБ
    10	СТУДЗЕНЯ, ЧАЦЬВЕР
    Вось я зноўку тут, у ЦІПе (Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў) на Акрэсьціна. Напаўзабытыя пахі, напаўсьцертыя з памяці абрысы брудна-бэжавых сьценаў... Другі паверх чатырохпавярховага будынку. Камера № 12.
    Гэта памяшканьне памерам 4,6 на 2,7. Падлога са скрыпучымі масьніцамі, што плыве пад нагамі. Падсьлепаватая лямпачка як арыштант у закратаванай нішы над дзьвярыма. Сьцены, пакрытыя няроўным шчаціньнем тынкоўкі. Мышынага колеру дзьверы, якія адчыняюцца напалову. Але часьцей за ўсё адчыняюцца ня дзьверы, а сьпецыяльнае акенца. Гэта квадратная адтуліна 20 на 20 на вышыні каля метру ад падлогі. Яно і перамоўнае прыстасаваньне, якое дазваляе весьці дыялог з наглядчыкамі, і дарога жыцьця, па якой у камеру тры разы на дзень паступае правіянт у алюміневых місах.
    Акрамя гэтага, "акрэсьцінскі квадрат" выконвае і выхаваўчую функцыю. Кожнае адкрываньне акенца павінна суправаджацца паклонам прасіцеля да кропкі, дзе тулава наглядчыка раздвойваецца і пераходзіць у канечнасьці. Такая канструкцыя дазваляе не
    забывацца, хто ёсьць хто ў гэтым закратаваным сьвеце.
    А яшчэ ў драўляным целе дзьвярэй высечана шкляное вочка для таго, каб падглядваць за тым, што адбываецца на падмостках камернай "сцэны". "Сцэна", на якой і праходзіць 80% дзеяў, гэта вялізны насьціл, які займае дзьве траціна прасторы камеры № 12. Драўляная канструкцыя, пакрытая ДСП і заключаная ў каркас з жалезнага ражка, якая ўзвышаецца над падлогай сантыметраў на 40.
    На працягу сутак "сцэна" выконвае розныя функцыі. У першую чаргу, гэта цуда-ложак, надзелены лекавымі якасьцямі. Тут ніякіх празьмернасьцяў і ўсё па справядлівасьці. У кожнага арыштанта голая палоска шырынёй 50-60 см.
    Тры разы на дзень драўляны насьціл ператвараецца ў кухонны стол. Для гэтага неабходна ўсяго толькі адсунуць "пасьцельныя рэчы" (то бок курткі, швэдры, пальчаткі, шапкі) і разаслаць газету пажадана "СовБелпю" ці "Рэспубліку"'.
    11	СТУДЗЕНЯ, ПЯТНІЦА
    Дзень прайшоў у абдымках правасудзьдзя. Браталіся ў судах Цэнтральнага і Маскоўскага раёнаў сталіцы. Статус адміністрацыйна затрыманых не дазваляе прэтэндаваць на акрэсьцінскі сьня-
    данак: да суда ня ставяць на казённае забесьпячэньне. Таму з раніцы абмежаваліся паласканьнем рота вадаправоднай вадой. Ноч была халоднай і
    пагрузіліся з пачуцьцём хуткага вяртаньня ў ЦШ. I яно не падманула
    бяссоннай. Затрыманых транспартуюць партыямі. Змарнелых, у сіняках і драпінах, Мішу Пашкевіча2, Мішу Крывава3, Тацяну Цішкевіч4, прадпрымальніка з Камароўкі і яшчэ траіх вязуць першымі ў суд Цэнтральнага раёну. У нашым аўтобусе было шаснаццаць затрыманых і столькі ж канваіраў. Пагрузіліся з пачуцьцём хуткага вяртаньня ў ЦІП. I яно не падманула. Зваротны шлях пераадолелі тым
    жа складам і з кансалідаваным рашэньнем людзей у судовай мантыі пятнаццаць сутак арышту ўсім удзельнікам "Маршу прадпрымальнікаў".
    Сілавікі і адміністрацыя суда пастараліся, каб частка працэсаў прайшлі сам насам "судзьдзяў" з дастаўленымі з Акрэсьціна. Без адвакатаў і прадстаўнікоў СМІ, бяз родных і блізкіх затрыманых. Двое міліцыянтаў завялі мяне ў даволі прасторнае памяшканьне. 3 бакавых дзьвярэй выплыла жанчына ў чорным судзьдзя Вольга Гусакова. У калідоры чутны шум і крыкі. Дзьверы расхінаюцца, і, безуважныя да разгубленага міліцыянта, у пакой рынулі людзі. Знаёмыя і незнаёмыя. Гусакова нешта ляпеча, але яе ніхто ня слухае.
    Да гэтага часу ў залу, праз іншыя дзьверы, прайшлі шэсьць сьпецназаўцаў у цывільным. Далей усё як звычайна. Я нават для эканоміі часу прапанаваў Гусаковай зачытаць загадзя падрыхтаваную пастанову і агучыць вердыкт пятнаццаць сутак арышту. Гэта было нескладана прадказаць. Усе шаснаццаць чалавек знаходзіліся ў адным памяшканьні, і ўжо першыя працэсы сьведчылі, што ніжэй за планку ў пятнаццаць сутак ніхто не апусьціцца.
    Аднадушнасьць "судзьдзяў" гэта ўсяго толькі дэманстрацыя заржавелай змычкі судовай улады і Чырвонага дома5. А для ўзьняцьця значнасьці і велічы людзей у судовай мантыі проста напрошваецца ў Менску алея Славы для крынічна сумленных, з незаплямленай рэпутацыяй беларускіх судзьдзяў. I калі ня бюст, то хаця б дошку гонару з каляровымі фота судзьдзяў В. Гусакова, М. Самасейка, А. Бычко, А. Рудніцкава, А. Шылько, В. Казак, Ю. Шастакова, У. Аўдзеенкі, Н. Кузьняцова, А. Фралова, Т. Паўлючук,6 безумоўна, заслужылі.
    На Акрэсьціна нас даставілі ўжо ўвечары.
    Рэкамендацыя. Абавязкова прасачыце, каб у рэгістрацыйны журнал была ўнесеная ўся інфармацыя, датычная стану вашага здароўя. Усе сінякі, драпіны, атрыманыя пры затрыманьні, усе вашыя старыя балячкі. Вы можаце ўзяць у камеру прадукты, якія знаходзяцца пры вас.
    Я і яшчэ сем палітзьняволеных спачатку апынуліся ў камеры № 4. He пасьпелі ўладкаваць ляжанкі, як дляне і Анатоля Шумчанку7 паднялі на паверх вышэй, у суседнія камеры. У мяне № 12. На драўляным насьціле варушацца дзьве купкі. Хлопец гадоў дваццаці
    і мужчына, якому на першы погляд далёка за пяцьдзясят. Паша і Сярожа. Яшчэ хвілінаў праз дваццаць ляскае засаўка, і нас ужо чацьвёра. Да нас падсяляюць Арцёма Дубскага8, са "сьпісу 23-х"9. Гэта ўжо весялей.
    12	СТУДЗЕНЯ, ДЗЕНЬ СУБОТНІ
    Краіна аднаўляе форму, крыху страчаную за час зацяжных сьвятаў. За акном чутны гул горад прачынаецца. Працуе ўрад, працуюць і праваахоўныя органы краіны. Пацьверджаньнем гэтаму стала цэлая брыгада сьледчых, якая прыбыла на Акрэсьціна, 36 на чале з начальнікам сьледчага аддзелу ГУУС Менгарвыканкаму падпалкоўнікам Міхальчыкам.
    Толькі ўчора ў судовых кабінетах друкаркі выплюнулі пастановы аб адміністрацыйным арышце ўдзельнікаў "Маршу прадпрымальнікаў", а сёньня ўжо закасалі рукавы сьледчыя. Пракуратура адрэагавала з хуткасьцю кобры і рашуча стала на абарону нервовай сістэмы правіцеля ад замахаў з боку індывідуальных прадпрымальнікаў. Вось такую б аператыўнасьць пры разглядзе справаў, датычных "ценявога бюджэту". Вось такую б рэакцыю на заяву Лукашэнкі аб фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкай кампаніі...
    Час падпаўзае да поўдня. Рыпяць дзьверы, і мяне запрашаюць на чацьвёрты, адміністрацыйны, паверх. У пакоі падцягнуты чалавек сярэдніх гадоў:
    — Падпалкоўнік Міхальчык, кіраўнік сьледчага аддзелу ГУУС Менгарвыканкаму, прадстаўляецца незнаёмец.
    Размова трансфармуецца ў допыт з выкананьнем усіх працэдурных фармальнасьцяў. Мой статус: сьведка, які праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай пракуратурай. Допыт займае крыху больш за гадзіну. Аднаўляем карціну заўчорашніх падзеяў. Усё спакойна і нясьпешна. Чаго ня скажаш пра допыты іншых палітзьняволеных. На маладых людзей аказвалася псіхалагічнае ўзьдзеяньне ў спалучэньні са слаба прыхаваным запалохваньнем.
    Выходзім на сувязь з суседзямі з трынаццатай і адзінаццатай камераў. Міша Пашкевіч, Сяргей Клюеў'0, Анатоль Шумчанка дзеляцца сваімі ўражаньнямі од зносінаў са сьледчымі. Падаецца, што
    нярвуецца толькі Анатоль. Інфармацыя, узятая з прэсы і атрыманая ад адваката, прывяла яго да ўпэўненасьці, што нам з ім давядзецца затрымацца ў турме і пасьля 25 студзеня. Праўда, пазьней ён ужо ўдзельнічае ў вечаровых песнапеньнях, якія сталі візітнай карткай трынаццатай камеры.
    13	СТУДЗЕНЯ, НЯДЗЕЛЯ
    Частка выходнага патрачаная на складаньне зваротаў да Сяргея Карповіча, начальніка Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў. Нічога асабістага, толькі пытаньні па сутнасьці. Бо дваццаць чатыры гадзіны ў суткі мы, як кансерваваная гародніна, у закрытай прасторы. Гэта і непрыемна, і шкодна. Канструктараў савецкіх турмаў складана западозрыць у спачуваньні да зьняволеных. Але нават яны вымушаныя былі прадугледзець магчымасьць прагулкі для асуджаных. Самае цікавае, што такое права ёсьць і ў арыштантаў Акрэсьціна. Яно гарантуецца пунктам 96 Правілаў, якія рэгламентуюць знаходжаньне адміністрацыйна затрыманых у сьпецустановах. Але далей прысутнасьці на паперы яно ў сьценах ЦІПу не прасунулася ні на сантыметр.
    Рэкамендацыя. Вы можаце папрасіць у наглядчыка чысты аркуш паперы і ў пісьмовай форме запатрабаваць ад начальніка Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў рэалізацыі вашага права на штодзённую прагулку працягласьцю ня менш за адну гадзіну.
    Адным зваротам мы вырашылі не абмяжоўвацца, таму склалі яшчэ тэкст з патрабаваньнем дазволіць доступ да такога дасягненьня прагрэсу, як тэлефон. Гэта не прыхамаць. Правілы, а дакладней, пункт 44, прадугледжваюць наяўнасьць у будынку таксафону і права затрыманых на тэлефонныя размовы. Гэта лагічна, калі прыняць да ўвагі, што ЦІП усё ж не турма для закаранелых крымінальнікаў. Нярэдкія сітуацыі, калі людзі суткамі ня ведаюць пра лёс і месцазнаходжаньне затрыманых. Часам узьнікае патрэба тэрмінова перадаць інфармацыю, зьвязаную з працай, з асабістымі справамі.
    Рэкамендацыя. У вас ёсьць права на тэлефонную размову, і вы можаце дабіваццая яго рэалізацыі.
    14	СТУДЗЕНЯ, ПАНЯДЗЕЛАК
    Надышоўшая раніца ксеракопія дня ўчорашняга. Прыборка. Сьняданак. Перадача зваротаў дзяжурнаму па ЦІПе. Навёрстваньне сну, скрадзенага начнымі халадамі. Але вось у калідоры раздаецца калектыўны цокат міліцэйскіх чаравікаў. Гэта абяцае новы мазок да шэра-будзённага панядзелка з рэпутацыяй цяжкага дня. Камандны голас прапануе пакінуць камеру. У калідоры чалавек шэсьць наглядчыкаў. Некаторыя ўбраныя ў беласьнежныя гумовыя пальчаткі.
    Упяцёх выстройваемся ўздоўж сьцяны. Пачынаецца асабісты дагляд. Працэдура абмацваньня доўжыцца хвілінаў 10-15. Сваю справу людзі ў пагонах робяць без энтузіязму, але старанна. Пры гэтым па некаторых целах праводзяць металашукальнікам. Гэта, відаць, павінна падвысіць значнасьць самой працэдуры дагляду. Ад зьнятага абутку аднаго з пастаяльцаў павеяла так, што нос прапаршчыка задрыжаў і скурчыўся. Аднак наглядчык не завагаўся і мужна перанёс газавую атаку.
    Нас адводзяць у камеру насупраць. Наглядчыкі адасобіліся ў нашым бунгала. Пакуль сьледапыты ў міліцэйскай форме корпаюцца ў 12-й, нашы сукамернікі на карачках поўзаюць па новай камеры. Ідзе ліхаманкавы пошук заляжалай запалкі. Яны ўжо больш за суткі бяз курыва, бо дзяжурныя катэгарычна адмаўляюцца перадаць пачак запалак ад суседзяў.
    Нас вяртаюць назад. Так, праца наглядчыкаў відавочная: усё на падлозе. Паўсюль раскіданыя вопратка, газеты, пакункі. Знойдзены ў сьметніцы камплект шашак з хлеба перайшоў у разрад канфіскату. Але ўсё гэта дробныя непрыемнасьці. Паша і Сярожа ўсё ж знайшлі запалку і атрымлівалі асалоду ад глыбокай зацяжкі. Вось яно, сапраўднае чалавечае шчасьце.