• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акрэсьцінскія будні

    Акрэсьцінскія будні


    Памер: 149с.
    Мінск 2009
    33.29 МБ
    17 КРАСАВІКА
    Пачалі сьніцца дзяўчаты.
    Пад'елі трохі (сьвяточны стол, рэшткі так бы мовіць), буду працягваць чытаць "Невядомую Вайну". Думаю, як выкручвацца з універам адпрацоўваць лабы (лабараторныя), закрываць пропускі.
    Правялі ў варожы сьвет таварышаў Эдуарда і Валодзю. Стала сумнавата і цемнавата. Нас трое.
    18 КРАСАВІКА
    Спаў як забіты, бо ўсю ноч вёў з Ільлём18 тэалагічныя спрэчкі (от жа гэтыя пратэстанты).
    Пасьнедалі, сьпявалі "Драбніцу"19, гулялі ў валейбол туалетнай паперай, пакуль не вывелі з сябе дзяжурнага, бо грукалі ёй па дзьвярах час ад часу. Прыходзіла экскурсія (студэнты мабыць, з юрыдычнага). Да нас іх не павялі, а дарма, бо мы ўсе нары экзатычнай ежай завалілі ня менскія студэнты б адназначна засталіся.
    Еў пасху з сырам, лімон з цукрам чмурэў. Нягледзячы на тое, што ёсьць падручнік па супрамату, нічога не раблю. Лайдачу. ЮА прымусіў вучыць ангельскую мову сказаў, што пойдзем пікетаваць
    амбасаду. Чаму да нас нікога не падсяляюць?
    будзем спадзявацца, што
    Хацеў напісаць рэпрэсіі супраць мяне не вершык, але зразумеў, пачнуцца хаця б3 боку бацькоў
    Hito натхненьня няма
    зусім. Няволю перажываю нармальна, але сумую па каханай. У камеры крыху цемнавта (увечары чытаць амаль немагчыма). Сьпяваем песьні рэгулярна, я ўзгадваю шмат з Мельнікава20, Воюша21, але цалкам аднавіць тэксты зазвычай не атрымліваецца...
    Трэба б ужо памыцца...
    Гумовыя катлеты ўжо даўно ня ем (дзяк за перадачы). Бабулька мне казала, што ў войску мяне навучаць есьці кашы. Навучылі ў турме. Будзем спадзявацца, што дома ўсё ОК + рэпрэсіі супраць мяне не пачнуцца хаця б з боку бацькоў. Буду класьціся спаць.
    19 КРАСАВІКА
    Рабілі "шмон". Забралі лыжкі. Чытаў супрамат 15 хвілінаў. Многа думаў. Перадалі яшчэ перадачаў. Хацелася паліць.
    20 КРАСАВІКА
    Халодна, ацяпленьне не працуе недзе з 15-га. Сьнедаць ня буду. "Байкот гэта маральная перамога". Некалькі хвілінаў моцна хацелася піва.
    21 КРАСАВІКА
    Спаць. Баліць галава. Узяў у рукі супрамат...
    22 КРАСАВІКА
    Спаў кепска, пісаў і было халодна.
    Падзялілі майно. Калі мая каханая прыйдзе — аддам ёй, бо яна жыве ў інтэрнаце. Але здаецца, што з кожнай гадзінай мяне чакае ўсё меней дзяўчат. А вось у Ільлі наадварот: аб'явілася шляхам перадачы дзяўчына, якую ён ня бачыў 2 гады. Чакаю як мінімум 10 чалаек "групы падтрымкі" без уліку сваякоў, іх вітальных воклічаў "Мало далп!" і "Даёшь второй круг!".
    Застаецца 9 гадзінаў. Трэба падагульніць: утрыманьне ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку ня вельмі вясёлае баўленьне часу. Раз на раз не прыходзіцца, і камфортныя санаторныя ўмовы, у якіх я быў сёлета, могуць у наступны раз пераўтварыцца ў невыносную клааку казематаў.
    Відэакамеры мы так і не знайшлі (за плёнку з запісам, як мы сядзелі, я б шмат чаго аддаў:))), а аўдыёжукі былі добра схаваныя:) якіх толькі забаваў не прыдумаеш, каб кампенсаваць лішак часу пры яўным абмежаваньні прасторы.
    Псіхалагічнага ціску на мяне ўтрыманьне ў няволі не аказала (за "кампом"22 у пакойчыку сядзець прызвычаіўся ж). Нары (голыя дошкі, фанера) і нават ежа таксама з цягам часу могуць стаць звыклай справай. Сёньняшняя сістэма адміністрацыйных арыштаў не накіраваная на тое, каб «зламаць» чалавека, але вымушае кожнага, хто прайшоў праз яе, задумацца і зрабіць свае асабістыя высновы. Лёс ламаецца па-за камерай праз выкладчыкаў і рэктарат, праз месца працы і нават праз блізкіх людзей.
    Каментары:
    1.	РУУС Цэнтральнага раёну Менску.
    2.	Кансерватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ.
    3.	Быў створаны на Кастрычніцкай плошчы Менску 20 сакавіка 2006 году ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Намётавы лагер быў ліквідаваны ў ноч з 23 на 24 сакавіка, удзельнікі арыштаваныя.
    4.	Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
    5.	Эдуард Бокі, актывіст КХП БНФ, за ўдзел у акцыі 7 красавіка пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 10 сутак згодна з ч.І арт. 167-1 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў*. Пастанову вынес судзьдзя Аляксей Бычко.
    6.	LiveJournal (Жывы Журнал); liveiournal.com
    7.	Джордж Буш, прэзідэнт ЗША.
    8.	Ксенія, прыхільніца Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ.
    9.	Гандуразіян, жж-карыстальнік hondurazian, прыхільнік КХП БНФ.
    10.	Мобіуш, жж-карыстальнік mobiusz, прыхільнік КХП БНФ.
    11.	Анатоль Прузан, намесьнік начальніка РУУС Цэнтральнага раёну Менску.
    12.	Прыхільнік кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.
    13.	Юры Адамавіч Беленькі, выконваючы абавязкі старшыні КансерватыўнаХрысьціянскай Партыі БНФ на Беларусі. За арганізацыю акцыі 7 красавіка пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак згодна з ч.І арт. 167-1 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў'. Пастанову вынес судзьдзя Аляксей Бычко.
    14.	РНЕ расійская ўльтраправая нацыяналістычная арганізацыя; у Беларусі дзейнічае яе рэгіянальнае аддзяленьне.
    15.	Уладзімір Богач, прыхільнік КХП БНФ, за ўдзел у акцыі 7 красавіка пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 10 сутак згодна з ч.І арт. 167-1 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў*. Пастанову вынес судзьдзя Аляксей Бычко.
    16.	Зянон. Вялікае Княства. Паэма, вершы і фатаграфіі. "Беларускія Ведамасьці’,
    Нью-Ёрк Варшава, Таварыства Беларускай Культуры ўЛетуве, Вільня, 2005 г. 132 стар. : іл.
    17.	Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі, праўрадавая моладзевая арганізацыя.
    18.	Ільля Шыманскі, актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі, за ўдзел у акцыі 7 красавіка пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак згодна з ч. 2 арт. 167-1 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў". Пастанову вынес судзьдзя Аляксей Бычко.
    19.	"Дробна-драбніца" застольная песьня.
    20.	Андрэй Мельнікаў, беларускі літаратар і бард.
    21.	Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, літаратар.
    22.	Кампутар, слэнг.
    5	ліпеня 2007 году суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў арыштам тэрмінам на 15 сутак аднаго з лідэраў моладзевай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ" Алеся Каліту і на 10 сутак ягонага паплечніка Паўла Серадзенку. Моладзевыя актывісты былі затрыманыя 3 ліпеня і абвінавачаныя ў "дробным хуліганстве" /артыкул 17.1 КаАП РБ). Адміністратцыйныя справы разглядала судзьдзя Тацяна Паўлючук.
    Алесь Каліта і Павел Серадзенка 3 ліпеня знаходзіліся на сядзібе Партыі БНФ, калі пачулі з вуліцы крыкі сваёй сяброўкі Насты Александровіч аб дапамозе. Праз вакно яны ўбачылі, як невядомыя мужчыны цягнуць Насту ў машыну. Алесь і Павел пабеглі дапамагчы дзяўчыне, але ў выніку былі самі затрыманыя.
    Сьведка з боку міліцыі Гвардзейцаў у судзе паведаміў, што з камітэту, якому яны падпарадкоўваліся, далі каманду затрымліваць маладых людзей, якія выходзяць з управы Партыі БНФ, паколькі яны могуць мець пры сабе дыскі і агітацыйную літаратуру.
    3	ліпеня дзяржаўнае сьвята, Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі). / гэты дзень у Менску адбыўся вайсковы парад і тэатралізаванае спартыўнамоладзевае шэсьце, увечары неба сталіцы асьвятліў
    салют...
    15 СУТАК, ЦІ
    "ХАТА № 22"
    Алесь Каліта
    Я пачаў весьці свой кароткі дзёньнік толькі на восьмыя суткі, але жаданьне пісаць прыйшло раней: з-за недахопу фізічнай актыўнасьці мноства думак проста запатрабавалі быць перанесенымі на паперу. Тут, на Акрэсьціна, звычайныя рэчы бялюткая папера для друкаркі, асадка з лагатыпам фірмы, дзе працуе любая дзяўчына набываюць асаблівую каштоўнасьць, даюць адчуваньне, што на волі цябе чакаюць каханая і паплечнікі.
    Але добра, бадай, пачну.
    СУТКІ ПЕРШЫЯ
    Затрыманьне нейкае бесталковае. Пры большай абачлівасьці мог бы ня сесьці. Калі нас з Пашам Серадзенкам прывезьлі ў Цэнтральны РУУС, мы яшчэ больш за дзьве гадзіны нічога ня ведалі пра свой далейшы лёс, хаця і не выключалі арышту. Добра, што сябры гградбачліва прывезьлі вады і тое-сёе з ежы. Так што галоднымі з Пашам не засталіся, а дзякуючы Андрусю Ігнатовічу, які прыцягнуў спальнік, мы ня зьмерзьлі ў першую ноч.
    На Акрэсьціна нас прывезьлі ўвечары, недзе а дзясятай. Як звычайна, пералічылі ўсе рэчы і закінулі ў сырую камеру на першым паверсе. Пасьля некалькіх просьбаў Пашу далі прыпаліць, і ён адну за другой выпаліў чатыры цыгарэты, жартуючы пры гэтым, што сьмяротная доза для чалавека два пачкі. Бліжэй да ночы аддалі спальнік. Трэба было класьціся спаць. Стомленыя дзённымі прыгодамі, мы захуталі ногі ў спальнік і заснулі. Сьніўся мне суд справядлівы.
    Сон быў вельмі падобны на судовы працэс над Лямкіным з фільма "Хачу ў турму". Судзьдзя пачціва тлумачыла мае правы на роднай мове і хвалявалася за мой кашаль, які і сапраўды зьявіўся недзе пад раніцу.
    Уначы было чуваць, як на вуліцы грымеў салют.
    СУТКІ ДРУГІЯ
    Пабудзілі нас недзе а шостай раніцы. Мы прыбралі камеру, потым пасьнедалі аўсянкай і крыху сагрэліся гарбатай бяз цукру. Бліжэй да дзесяці нас з рэчамі выклікалі на калідор. 3 дзяжурнага пакоя выйшаў адзін з канваіраў і, убачыўшы нас, гучна крыкнуў:
    — Жыве Беларусь?!
    Жыве Вечна!!! пачуў ён у адказ, усьміхнуўся, кіўнуў галавой і пачаў рабіць пераклічку ў адпаведнасьці са сваімі запісамі.
    Пасьля гэтага першых восем чалавек, у тым ліку мяне і Пашу, павялі ў самую вялікую "хату" аўтазака аддзел памерам прыкладна метр ад3ін 3 канваіраў, убачьгўшы нас, гучна вузкім^ЗОсм)	о
    лавамі для Жывс Беллрусь.!
    сядзеньня. Ад — Жыве Вечна!!! — пачуў ён у адказ, недахопу паусьміхнуўся, кіўнуў галавой ветра выра-
    тоўвалі толькі адкрыты люк у.кузаве ды дзьверы-краты.
    3 Акрэсьціна нас павезьлі ў Цэнтральны РУУС, адкуль, атрымаўшы тэлефоны, мы змаглі паслаць "папрашайку" *131*	#
    сябрам.
    Нас аддзялілі ад агульнага натоўпу "адміністрацыйнікаў" і пасадзілі ў РУУСаўскі ізалятар, паведаміўшы, што на суд павязуць толькі пасьля дзьвюх гадзінаў дня. Гэтая навіна, шчыра кажучы, крыху засмуціла, бо ў судзе чакалі сябры, паплечнікі, адвакат, журналісты...
    Пасьля другой гадзіны нас вывелі з камеры і размясьцілі ў "сабачым" адсеку "рафіка", а ўсьлед рушылі два сьпецсуправаджальнікі на срэбнай "дзясятцы". Па дарозе мы з Пашам разглядалі, як
    рабочыя дэмантуюць сцэну каля Стэлы’, а побач дворнікі зьбіраюць пляшкі ад дзевятнаццаціградуснага "элексіру весялосьці".