Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4
Памер: 317с.
Гародня 2003
3 даведкі НКУС ад 10 снежня 1940 г. вынікае наступная карціна: «3 моманту ўстанаўлення савецкай улады ў заходніх абласцях БССР, акрамя контррэвалюцыйных паўстанцкіх арганізацый, было выкрыта і ліквідавана 28 узброеных бандаў з агульнай колькасцю 415 бандытаў і арыштаваны 230 чалавек бандпамагатых і хаваючыхся. Пры ліквідацыі забіты 42 бандыты, 20 паранены. 3 нашага боку забіты 4 чалавекі апсратыўных работнікаў НКУС і міліцыі і паранены 7 чалавек. 3 мая 1940 г. ліквідавана 22 бандфарміраванні1. У Беластоцкай вобласці з гэтай колькасці 6 бандгрупаў, арыштавана і забіта 154 чалавекі, у Баранавіцкай вобласці 9 бандгрупаў, арыштаваны і забіты 58 чалавек» [2, с. 2436, л 92], 3 8 снежня 1940 г. па 1 студзеня 1941 г. было ліквідавана яшчэ дзве групы, 7 удзсльнікаў. 12 адзіночак і ўдзельнікаў раней ліквідаваных групаў. Ha 1 студзеня 1941 г. на ўліку НКУС БССР было 3
1 У гэтай статыстыцы. магчыма, не ўлічаны групы, ліквідаваныя ў верасні-кастрычніку 1939 г. Здаецца. ппо пасля верасня 1939 г. і па май 1940 г. павінна было быць ліквідавана болып за 6 групаў.
групы з 18 людзьмі. якія актыўных дзеянняў не прадпры.малі група паручніка Бжэзоўскага з «Батальёна смсрці» (11 чалавск) на тэрыторыі Лапскага раёна Беластоцкай вобласці, група Трамбоўскага і Галко (3 чалавскі) у Саколкаўскім раёне Беластоцкай вобласці, група Гаворкі ГІаўла (4 чалавекі) на тэрыторыі Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці [2. с. 2428, л. 110 112], На 15 мая 1941 г. на нелегальным становішчы знаходзілася 860 удзельнікаў антысавецкіх арганізацый, за мяжу ўцяклі 1111 чалавск [2, с. 2431, л. 88|. 3-заслабой актыўнасці некаторыя групы маглі нетрапіцьу поле зроку НКУС і такім чынам праіснавалі да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Савсцкія органы бяспскі ліквідаваць іх не паспслі.
А.М. Загідулін г.Гродна
ЭТНАКАНФЕСІЙНАЯ ПАЛІТЫКА ЎЛАД II РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У АДНОСІНАХ ДА БЕЛАРУСАЎ У ПОЛЬСКАЙ ГІСТАРЫЧНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Праблема Заходняй Бсларусі і адносін беларусаў і палякаў у міжваенны псрыяд з'яўляецца ці не адной з самых спрэчных у гісторыі нашага народа. Сотні даследчыкаў працуюць над дадзеным пытаннем, але адзіная навуковая канцэпцыя ўсё ж не выпрацавана. Шматграннасць поглядаў забяспсчвае рознабаковасць крытэрыяў, якія выбіраюцца для ацэнкі гістарычнай рэчаіснасці. Разгледзець гэтыя крытэрыі, абраныя для даследавання польскімі гісторыкамі. з'яўляецца адной з задач гістарычнай навукі.
На развіццё беларусаў як этнасу непасрэдна ўплывала ў заходнебеларускім рэгіёне як нацыянальная, так і канфссійная палітыка польскага ўраду. Абодва згаданыя фактары нсабходна разглядаць ва ўзаемасувязі.
Ацаніць напісанае пра беларусаў у Польшчы імкнуліся Я. Мірановіч [1], К.Гамулка |2ф А.Глагоўская [3], Е.Тамашэўскі [4], але нспасрэдна гістарыяграфічнаму агляду ўрадавай палітыкі яны не надавалі значнай увагі.
У міжваенны перыяд праводзілася значная работа па выв\чэнню насельніцтва Заходняй Беларусі як з боку Польшчы, так і ў БССР. Польская Акадэмія навук выпускала нават альманах «Sprawy narodowosciowc», выйшлі працы К.Сракоўскага [5], Т.Галаўко [6], У польскай прэсс гэтая тэма была дастаткова папуляр-
най. Прадметам дыскусій была як канфесійная палітыка |7|. гак і нацыянальная [8]. Публікаваліся артыкулы і кнігі польскіх палітыкаў Л.Васілеўскага, С.Грабскага і іншых, дзе яны разважалі наконт вырашэння нацыянальнага пытання [9|. Усе гэтыя працы пісаліся з мэтай абгрунтавання правоў на новадалучаныя тэрыторыі і выбару адпаведнай нацыянальнай палітыкі. Выданні міжва еннага часу цяжка разглядаць у якасці гістарычнай літаратуры. па* колькі вывучаемы перыяд працягваўся, працы гэтыя непасрэдна былі звязаны з сучаснасцю і мелі на мэце паўплываць на ўрадавую палітыку Больш аб'екгыўны погляд на вывучаемую праблему з’явіўся пазнсй, калі стварылася пстарычная рэтраспекгыва
Сярод пасляваенных гістарычных прац неабходна адзначыць манаграфіі, што ўскосна закраналі разглядаемую тэматыку. Гэта кнігі, прысвечаныя беларусам у Заходняй Беларусі А.Бергман «Беларускія справы ў II Рэчы Паспалітай» і «Слова пра Браніслава Тарашкевіча» [10]. Аўтарка, разлядаючы гісторыю палітычных партый, рухаў і палітычных дзеячоў у Польшчы, адлюстроўвае адносіны да іх кіруючых колаў. Даволі значную ролю ў распрацоўцы праблемы адыгралі, хоць і не прысвечаныя ёй непасрэдна, работы Е. Тамашэўскага 111 ].
70-я гады ў гістарычнай навуцы ПНР пазначаны павышанай цікавасцю да нацыянальнага пытання. У гэты час выйшлі манаграфіі А.Хайноўскага 112], І.Пацука [13], Е.Хользера [14], А.Дзяругі [15]. Кніга Хользера дае інфармацыю па беларускіх партыях, астатнія прысвечаны непасрэдна разглядаемай праблеме. У прыватнасці, у сваім даследаванні «Канцэпцыі нацыянальнай палітыкі польскіх урадаў у 1921 1939 гадах» А. Хайноўскі даволі падрабязна асвятляе дзейнасць па нацыянальнаму пытанню кожнага ўрада. прычым, канцэнтруе ўвагу не толькі на канцэпцыях, распрацаваных ідэолагамі розных партый, алс і на рэальных мерах, што праводзіліся палітычнымі коламі, якія мелі на той час уладу [12]. Гэтая фундамснтальная праца не страціла свасй навуковай каштоўнасці да гэтага часу.
Дасягненнем сучаснай польскай гістарыяграфп можна назваць шэраг распрацовак К.Гамулкі, прысвечаных непасрэдна беларускай палітыцы польскага ўраду : «Беларусы ў Другой Рэчы Паспалітай» [16], «Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных груповак у 1918-1922» 117|, «Палітыка польскіх урадаў у адносінах да беларускай мсншасці» [18] і іншыя. Даследчыца выкарыстоўвас гісторыка-храналагічны прынцып і прасочвае, як і А. Хайноўскі, дынаміку поглядаў польскіх
урадавых колаў набеларусаў і іх сгановішча ў дзяржавс Абагульняючы факты, аўтарка выводзіцьтры асноўныя канцэішыі вырашэння «бсларускага пытання»: нацыянальнай дзяржавы. фсдэралістычная і так званая «красвая». На яс думку. урады Рэчы I Іаспалітай ажыццяўлялі на практыцы канцэпйыю нацыянальнай дзяржавы, сфармуляваную нацыянал-дэмакраіычным р\хам, палітыку ў адносінах дабеларусаў янатрактуе як асіміляцыю 118, с. 106, 1191.
Увогуле польская сучасная гістарыяграфія псраважна канцэнтравала ўвагу на канцэпцыях нацыянальнай палітыкі розных польскіх урадаў і палітычных груповак. Характарызаваліся прычыны, мэты і планы палітыкі ў адносінах да нацыянальных меншасцяў 119; 20], Але, як слушна адзначае Я.Мілеўскі, большасць аўтараў не аналізуе глыбока. як нацыянальная палітыка рэалізоўвалася на мссцах і ці была эфектыўнай [21, с. 361], Вынікі гэтай палітыкі ацэньваліся, у асноўным, па рэакцыі прадстаўнікоў беларускай эліты, погляды якой насілі суб’ектыўны характар. Каштоўнай у гэтым кантэксце выглядае кніга П.Эберхарда «Нацыянальныя змсны на Бсларусі» [221, у якой аўтар шляхам аналізу дэмаграфічнай і сацыялагічнай сітуацыі ў Заходняй Беларусі адлюстроўвае змены, якія ўнесла польская палітыка ў становішча беларускага народа.
Істотным крытэрысм характарыстыкі разглядаемай намі літаратуры з’яўляецца зыходная пазіцыя аўтараў, якая падзяляе іх на два лагеры. Адны разглядаюць беларусаў у першую чаргу як грамадзян Другой Рэчы Паспалітай, як нацыянальную меншасць, што так ці інакш апынулася ў гэтай краіне. I дзяржава ў адносінах да іх павінна была праводзіць нармальную, збалансаваную найбольш выгадную для яс нацыянальную палітыку дастаткова лаяльную, каб нс псрашкаджаць развіццю і пазбсгнуць незадавальнення, і дастаткова цвёрдую. каб абмежаваць сепаратызм [23, с. 261. Другія становяцца на пазіцыі беларусаў як завсдама прыгнечанага ва ўмовах Польшчы народа. He бяруцца пад увагу рэальныя гістарычныя ўмовы, што стварыліся ў дзяржавах, у якіх існаваў і развіваўся беларускі народ. Hi адзін з аўтараў нс рабіў спробы параўнаць сітуацыю нацыянальных мсншасцяў у Польшчы з адпаведнай у суседніх краінах усходняй Еўропы, якія таксама атрымалі незалежнасць пасля першай сусветнай вайны і праводзілі сваю нацыянальную палітыку.
У залежнасці ад занятай пазіцыі, гісторыкі па-рознаму ацэньваюць выніковасць і добразычлівасць палітыкі ўраду ўадносінах
да нацыянальных меншасцяў. Большасць даследчыкаў мяркуюць, што ні адзін з урадаў міжвасннай Польшчы не хацсў і не моі задаволіць культурна-палітычных памкненняў беларусаў К Гамул ка сцвярджас шматгадовую асіміляцыю беларусаў польскай дзяр жаваіі. якая дасягнула прыкметных вынікаў [18. с. 119] А Хайноўскі характарызуе нацыянальную палітыку кіруючых колаў Польшчы ў цэлым як няўдалую. Па аб'ектыўных прычынах (сацыяльныя канфлікты, гаспадарчыя цяжкасці і складаная міжнародная сітуацыя) гэтая палітыка напікодзіла нацыянальным мен шасцям, асабліва славянскі.м. і не прынссла жаданага эфекту для дзяржавы [ 12, с 240-241 ]. У.Міх называе польскія правыя партыі нацыяналістычнымі за іх памкенні да стварэння так званай «нацыянальнай дзяржавы» [20, с. 9], Але, напрыклад. Ян Ежы Мілеўскі сцвярджае, што ўключэнне часткі Бсларусі ў склад Польшчы было прагрэсіўным актам для беларусаў, якія мелі нізкую нацыянальную самасвядомасць і нс мелі патрэбы ў задавальненні нейкіх нацыянальных патрэбаў, такіх, напрыклад. як нацыянальная аўтаномія [21, с. 362-363].
Канфесійная палітыка ўрада знайшла сваё адлюстраваннс ў розных тыпах работ. Па-псршае. гэта абагульняючыя працы па гісторыі касцёла і праваслаўнай царквы ў Польшчы. дзе міжваенны псрыяд вылучаны ў асобны раздзел, у якім разглядасцца становішча ў Заходняй Бсларусі [241. Па-другое. гэта даследаванні, прысвечаныя ўзаемаадносінам дяржавы і касцёла ў Другой Рэчы Паспалітай [25], Па-трэцяе, дыскусіі, прысвечаныя такой важнай падзеі ў гісторыі касцёла, што адгукнулася і на беларусах, як канкардат Польшчы з Ватыканам 1925 года [26]. Па-чацвёртае, ёсць трактоўка канфесійнай палітыкі ў якасці аднаго з фактараў палітыкі нацыянальнай. А.Хайноўскі. К.Гамулка, У. Mix і іншыя ўключаюць у свас манаграфіі раздзелы па канфесійнаму пытанню. Пятае датычыць непасрэднага вывучэння канфесійнай палітыкі. Тут неабходна вылучыць манаграфію М.Папежынскай-Турэк «Між традыцыяй і рэчаіснасцю. Дзяржава ў адносінах да праваслаўя 1918-1939» [27], Яна падкрэслівае памкненні кіруючых колаў Рэчы Паспалітай ператварыць праваслаўную царкву ў Польшчы ў так званую «нацыянальную» з паланізацыяй вернікаў і падпарадкаваннем яе ўраду. Паказана, што палітыка гэта, у асноўным, нс ўдалася 127, с. 228, 304], Даслсдаванне заснавана на вялікай колькасці матэрыялаў. высновы гучаць лагічна. У шосты пункт можна залічыць значную колькасць разнастайных даследаванняў па вузкіх канкрэтных пытаннях. што так ці інакш дапаў-