• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4

    Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

    стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4

    Памер: 317с.
    Гародня 2003
    95.11 МБ
    Ученнцы должны былч следовать 30 подобным правнлам, значйтсльная часть которых касалась одежды, которая «состояла вз юбка в складку, блузкн с матросскам воротннчком с нашявкой в ннзшей гамназйй а с англайскам воротннчком в высшей гнмназйй». Обязатсльно было также аметь «черный фартук н берст co значком гнмназян». Другое правнло напомннало, что «хожденне по городу бсз роднтсльской опекн нлн опекунов разрсшается с 1 октября до 1 апрсля до 7 часов вечера, a с 1 апреля до 8 часов вечера». Правнла также позволяют посеіцать только тс развлечсння, которыс былн разрешсны н рекомсндованы школой, прн этом ученнцы «в публнчных местах должны быть спокойнымн. тактнчнымн, громко нс разговарнвать н не вестн себя недостойно» [8],
    В гнмназнн получалв образованяе ученяцы разных нацнональностей. Прнчем. конфлйкты на нацчональной й релйгнозной почвс не допускалчсь.
    Такям образом, в межвоенное двадцатйлетйс правйтельство Польшй уделяло особос вннманйе польскому нацнональному образованню на террнторйй Западной Беларуся. Средй мсстного населення актнвно пропагандйровалйсь й утвсрждалйсь нден польской гос\дарствснностй.
    ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАДЭМАКРАТЫЧНАЙ ЗЛУЧНАСЦІ ў 1917 -1926 г.
    Арганізацыйнае станаўленнс і структурнас афарм іеннс бсларускага хрысціянска-дэмакратычнагаруху адбылося на Мінскім з'сздзс каталіцкага святарства 24-25 мая 1917 г. Ініцыятарамі з'сзду выступілі ксяндзы Л.Хвецька. В.Гадлеўскі, А.Астрамовіч, Ф.Будзька і А.Цікота Удзел у ім бралі каля 30 беларускіх святароў [5, C.93J. На з’ездзс былі разгледжаны пытанні аб адносінах да бсларускага нацыянальнага руху, аб палітычна-народнай, сацыяльна-эканамічнай, кулыурна-асветніцкай і выдавецкай дзейнасці ксяндзоў-беларусаў. На ім таксама былі вызначаны адносіны і патрабаванні каталіцкага святарства ў дачынснні будучыні Беларусі. Так, у рэзалюцыях дэкларавалася нсабходнасць аўтаноміі краю ў складзе федэратыўнай Расіі, увядзенне выкладання ў школах на беларускай мове, правядзенне казанняў і дадатковых набажэнстваў па-беларуску, перавод на радзіму ўсіх ксяндзоў-бсларусаў. З'сзд прыняў рашэннне стварыць беларускую каталіцкую арганізацыю і распачаць у Петраградзе выданнс газеты.
    Вынікамі Мінскага з'езду ксяндзоў-беларусаў стала стварэннс дзвюх хрысціянска-дэмакратычных арганізацый. Першая з іх была ўтворана ў маі 1917 г. у Петраградзе. Яна атрымала назву Хрысціянская Дэмакратычная Злучнасць. Яе кіраўнікамі і ідэолагамі з’яўляліся ксяндзы Ф.Абрантовіч і Л.Хвецька. Апрача ксяндзоў і клерыкаў Духоўнай Акадэміі, сябрамі ХДЗ з’яўляліся і свсцкія асобы (Б.Эпімах-Шыпіла і іншыя). 8 кастрычніка 1917 г. гэтая група пачынала выдаваць газету «Крыніца». Асноўныя напрамкі дзсннасці ХДЗ былі сфармуляваны ў 5 нумары газсты ў артыкуле «Хрысьціянская Дэмакратычная Лучнасьць». У псршую чаргу дэкларавалася, што дзейнасць арганізацыі «будуецца на вялікіх Хрысьціянскіх законах, выказаных праз папежа Леона XIII у яго акружных лістах» [3], Далсй гаварылася аб неабходнасці аб’яднаць усіх каталікоў у адну арганізацыю, мэта якой вырашаць праблемы эканамічнага і сацыяльнага жыцця без нянавісці і несправядлівай барацьбы. Дасягнуць гэтай мэты партыя збіралася «праз прасьвету старых і дзяцсй, праз сходы, праз стварэньнс розных эканамічных хаўрусаў» |3]. Апрача гэтага, артыкул даваў практычныя парады па стварэнню нізавых структур арганізацыі. У хуткім часс ХДЗ аб'ядноўвала ў сваіх шэрагах звыш 300 сяброў [5, сЛ 13],
    Другая хрысціянска-дэмакратычная арганізацыя была створана ў Мінску. У адрозненне ад ХДЗ. якая складалася выключна са свядомых беларусаў. хаця і нс акцэнтавала на гэтым увагі. Мінская хадэцыя мелаінтэрнацыянальны харакіар Апрачабеларусаў. у яс склад уваходзілі палякі. Агульны лік сяброў мінскай хадэцыі сладаў прыблізна 600 чалавек [2] Аднак у хуткім часе польская частка паспрабавала надаць арганізацыі польскі нацыянальны характар. Бсларусы на чале з ксяндзом В Гадлеўскім выйшлі з яе складу і 5 верасня 1918 г. на сваім сходзе ўтварылі Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю Алс новая хадэцыя не змагла разгарнуць актыўнай дзейнасці, бо ў хуткім часе апынулася бсз лідэра: біскуп З.Лазінскі. нсзадаволсны нацыянальнай дзсйнасцю Гадлеўскага. высылаў ксяндза ў Нясвіж [1, с. 126].
    У канцы 1918 г. бальшавікі зачынілі ў Петраградзе каталіцкую Духоўную акадэмію. Бсларускія ксяндзы пакінулі горад і вярнуліся на радзіму. У гэты ж час у Мінск прыехаў стваральнік і ідэолаг ХДЗ кс.Ф.Абрантовіч, запрошаны на пасаду рэктара Духоўнайсемінарыі. Дзякуючы яго намаганням ХДЗ і БХДаб’ядналіся ў адну арганізацыю Беларускую Хрысніянска-Дэмакратычную Злучнасць. якую ён і ўзначаліў. На пачатак 1919 г. БХДЗ аб'ядноўвала ў сваіх шэрагах звыш 200 сяброў [5, с. 120],
    У Мінску арганізацыя дзсйнічала да воссні 1920 г. Тут былі распрацаваны Статут і Праграма БХДЗ. Згодна з дакументамі. сябрам хадэцыі мог быць той хрысціянін, які прызнаваў Статут і ажыццяўляў яго на практыцы. Праграма БХДЗ па сутнасці паўтарала змест асноўных пастулатаў сацыяльнай дактрыны і хрысціянска-дэмакратычных прынцыпаў якія былі дэклараваны папскімі энцыклікамі. Так, галоўнай прычынай беднасці працоўных мас, паводле праграмы. з'яўлясцца капіталізм. з якім арганізацыя вядзе змаганне. Мэта хадэцыі усталяванне ў свсце справядлівага грамадскага ладу, пры якім кожны чалавек праз сваю працу змог бы здабыць сабе сродкі на жыццё. Асновай такога ладу павінна быць прыватная ўласнасць. якая «ёсьць падставай цывілізацыйнага поступу грамадзянства» [5, с. 143],
    Асноўнае месца ў праграме займас праблема абароны правоў рабочых. Хадэцыя патрабавала ўстанаўлсння мінімальнага заробку. роўнай аплаты за мужчынскую і жаночую працу, абавязковага адпачынку ў нядзелі і святы, абмежаваннс працоўнага дня. забароны наймаць на працу дзяцей да 14 гадоў. аплату лісткоў захворвання. прызначэння фабрычнай інспекцыі і г.д. [5, с. 144146],
    Значна слабей было распрацавана сялянскае пытанне. Так, праграма БХДЗ патрабавала падзелу дзяржаўных зямель паміж беззямсльнымі і малазямсльнымі сялянамі. абмежавання вялікай прыватнай уласнасці празсістэму спсцыяльных падаткаў |5, с. 144], Нераспрацаванасць сялянскай праблсматыкі ў праграме, на нашу думку. тлумачыцца. магчыма. тым, што яна як не актуальная для Еўропы амаль не была распранавана ў афіцыйных дакументах касцёла.
    Асаблівая ўвага звярталася ў праграме на правы касцсла. што было выклікана крытычнымі варункамі рэлігійнага жыцця ў Савсцкай Расіі. Паводлс праграмы. дзяржава нс павінна ўмешвацца ў справы рэлігіі і царкоўнага жыцця, забараняць дзсйнасць касцёла [5, с. 141-142], 3 гэтым блокам праблемаўбылі звязаны і этычныя пытанні, у першую чаргу пытанне сям'і. Так хадэцыя выступала за непарушнасць шлюбу. за забарону змешаны.х шлюбаў. супраць абортаў [5, с. 142-143],
    Разам з распрацоўкай праблематыкі. агульнай для каталіцкай сацыяльнай дактрыны, праграма БХДЗ адлюстравала і спецыфіку бсларускай рэчаіснасці. Так. у раздзеле «Хрысціянская Дэмакратыя і рэлігія» адзначалася: «На Беларусі ХДЗ ставіць сабе за мэту зблізіць усіх каталікоў і праваслаўных і аб'яднаць іх у адной веры з рознымі абрадамі» [5. с. 142], Апошнія тры пункты раздзсла «Народ і гаспадарства» таксама былі прысвсчаны беларускай спсцыфіцы. Паводле праграмы. Беларусь павінна быць цэлай, непадзельнай і самастойнай. У краіне павінны панаваць раўнапраўе і свабода ўсіх грамадзян, паважацца правы нацыянальных меншасцяў. Кіраваць Беларуссю павінен Сойм. які абіраецца на аснове справядлівага і ўсеагульнага галасавання [5. с 147],
    Такім чынам, праграма БХДЗ 1920 г. з'яўлялася па-сутнасці дэкларацыяй хрысціянска-дэмакратычных ідэй. Разам з тым. ва ўмовах Беларусі яна была неажыццявімай з-за таго, што амаль нс ўлічвала рэгіянальнай спецыфікі краю. Дасканала распрацаваўшы пытанні абароны правоў рабочых. праграма амаль не развіла сялянскай праблематыкі самай балючай для тагачаснага беларускага грамадства. Хадэцыя не ўлічыла і таго. што яе адзінай патэнцыяльнай сацыяльнай апорай маглі быць толькі сялянства. клір і інтэлігснцыя.
    Пасля прыходу ў Мінск восенню 1920 г. бальшавікоў дзейнасць БХДЗ тут спынілася. Цэнтр беларускага хрысціянска-дэмакратычнага руху псрамясціўся ў Вільню, дзе з лета 1919 г. выходзіла «Крыніца». Рэдактарам і выдаўцом газеты з'яўляўся ксёндз А.Станксвіч. Вакол яго і газеты аб'ядноўваліся беларускія хадэкі.
    У псршай паловс 20-х г БХДЗ амаль не праводзіла ніякіх відавочных актыўных палітычных дзеянняў Аднак у нетрах арганізацыі ажыццяўляпася складаная і важная работа па прыстасаванню хрысціянскай грамадска-палітычнай ідэалогіі да рэальнасцяў беларускага жыцця. Гэтая напружаная праца адлюстравалася ў псршую чаргу ў змене падзагалоўкаў «Крыніцы»: 1917 1918 г бсларуская газета; 1919 г. каталіцкая газета; 1920 г. хрысціянская, хрысціянска-дэмакратычная газета; 1921 г. хрысціянскадэмакратычная, хрысціянска-сялянская, сялянская газета; 1922 1926 г. сялянская газета
    Гэта ў першую чаргу сведчыла аб гым, што БХДЗ псраарыентоўвалася на сялянства, робячы яго сваёй сацыяльнай асновай Сведчаннсм гэтага працэсу з’яўляецца і змест газеты, тыя мэты, якія яна ставіла перад сабой: «Як бачым, «Крыніца» [...] выявілася ў канцы як беларуская сялянская газета, мэта якой будзіць нацыянальную сьвядомасьць, служыць роднай культуры і бараніць правы Беларускага Народу як народу сялянскага. правы ня толькі культурныя, духоўныя, але ў роўнай меры правы і інтарэсы сацыяльныя. эканамічныя» [4]
    Такім чынам, зыходзячы з вышэйсказанага, псрыяд з 1917 па 1926 г. з’яўляецца этапам станаўлсння БХД. У гэты час адбывалася арганізацыйнае афармленне беларускага каталіцкага руху, пошукі ім свайго адметнага шляху. Пачаўшыся з невялікіх гурткоў клсрыкаў, ён у 1917-1918 г. фармуецца ў хрысціянска-дэмакратычную арганізацыю БХДЗ.
    У той жа час, было б памылковым лічыць БХДЗ 1917-1925 г класічнай палітычнай партыяй. Аўтар артыкула перакананы, што гэта была касцёльна-грамадская арганізацыя. У першую чаргу аб гэтым сведчыць праграма хадэцыі: «ХД ёсьць грамадзкая сувязь, што хоча завесьці лад на сьвсце на аснове хрысьціянскай дэмакратычнай справядлівасьці, роўнасьці. міласьці і свабоды. 3 натуры сваёй ХД ёсьць эвалюцыйная. надпалітычная. міжнародная, надставовая» [5, с. 1411. Другім сведчаннем касцёльна-грамадскага характару БХДЗ з'яўляецца яе структура. Амаль усе нізавыя суполкі хадэцыі былі створаны пры парафіяльных касцёлах, і на чалс іх стаялі ксяндзы. Таму зразумела, што склад сяброў арганізацыі быў выключна каталіцкі, а сама яна ў пэўнай ступені насіла клерыкальны характар.