• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4

    Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

    стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 4

    Памер: 317с.
    Гародня 2003
    95.11 МБ
    няюць агульную карціну. Гэта артыкулы Ю.Туронка «Да гісторыі Друйскага Марыянскага манастыра», «Беларускія Марыяны ў Друі» [28|. М.Каліны «Паланнацыя праваслаўнай царквы ўБеластоцкім ваяводствс» |29|. у якой аўтарка прыводзіць рэальныя прыклады гэтай палітыкі. Можна ўзгадаць дакументы. апублікаваныя Е.Тамашэўскім у Беларускіх Сшытках Гістарычных. што датычаць бсларускага каталіцкага святара В.Гадлсўскага і яго пераследу ўладамі [30|. У 2001 годзе ў Беластоку выйшла заснаваная на вялікай колькасці беларускіх крыніц праца М.Мароз «Крыніца. Ідэалогія і лідэры беларускага каталіцызму» [31 ], што падсумавала шэраг даследаванняў па гісторыі беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
    Можна сказаць, што большасць прац, прысвсчаных этнічнай палітыцы полькіх улад, за выключэннсм, бадай, толькі даследаванняў А.Хайноўскага і К.Гамулкі, носіць аглядны характар і ўяўляе сабой чарговыя спробы сучаснай пастаноўкі праблемы. Адчуваецца недахоп беларускіх архіўных крыніц. якія б адлюстроўвалі рэальнае правядзенне гэтай палітыкі мясцовымі ўладамі і вынікі, якія яна прыносіла.
    С.	М. Гоэсь	г. Гоодна
    НАСАДЖЭННЕ АСАДНІЦТВА НА ЗЕМЛЯХ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ ў 1921 1939 г.
    Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання. малазямеллсм і паўперызацыяй (масавым збяднсннем) большай часткі сялян. Зямельная рэформа. якую вымушаны быў распачаць польскі ўрад пад націскам сялянскага руху. праводзілася на карысць польскіх паноў-абшарнікаў і сельскай буржуазіі Улады пачалі праводзіць палітыку асадніцтва ў Заходняй Беларусі.
    17 снежня 1920 года польскі сейм прыняў закон аб асадніцтве. Ён падзяляўся на дзве часткі. Першая з іх устанаўлівала парадак надзялення зямлёй добраахвотнікаў і заслужаных салдат польскай арміі; па другой пачынаў існаваць асобны зямельны фонд з плошчаў на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай. Гэтыя землі былі вызначаны для рассялення асаднікаў.
    Польскія ўрадавыя колы разумелі, што нельга замацаваць акупаваныя землі без рассялення на іх лаяльных да сябе людзей.
    Таму рэформа пачала насіць ваенна-палітычны характар Генерал Янушкевіч на канферэнцыі ваявод і начальнікаў зямельных аддзслаў гаварыў: «Мы павінны ясна ўсвсдамляць, што без ўмацавання польскага элемента немагчыма вссці барацьбу за ўсходнія землі. Найбольш рашучым саюзнікам ў гэтай барацьбс будзе вясковы асаднік. Таму патрэбна як мага больш іх адбіраць з Цэнтральнай Польшчы... Польская культура павінна гаспадарыць на паўночна-ўсходніх акраінах. .» [1],
    Аб важнасці рэформы для Польшчы сведчыць і той факт, што распрацоўваць план каланізацыі было даручана ваеннаму міністэрству, а рэалізацыя ўскладалася на спсцыяльную камісію, складзеную з прадстаўнікоў ваеннага, фінансавага ведамстваў. міністэрстваў земляробства і аграрных рэформ. У паветах былі створаны спецыяльныя (надаваўчыя) камітэты, якія ізымалі зямлю з дзяржаўнага фонда і надзялялі ёю асаднікаў. Адборам кандыдатаў для надзялення зямлёй займаліся вайсковыя кваліфікацыйныя камісіі ў паветах. Пры адборы кандыдатаў для надзялення зямлёй улічваліся армейскія заслугі і палітычная благанадзейнасць. Здольнасць і схільнасць адабраных кандыдатаў да земляробства ў разлік нс прымаліся. Абсада (водруб) была толькі ўзнагародай за верную службу ў польскай арміі і прыманкай для рассялення дэмабілізаваных салдат і адстаўных афіцэраў на заваяваных беларускіх і ўкраінскіх землях. Пры ўвядзенні асадніцтва польскі ўрад праслсдаваў некалькі мэт: 1) павялічыць набор у польскую армію (пры добрай службе магчыма было атрымаць зямлю); 2) насаджэнне ў акупаваных абласцях польскага элемента і насільная асіміляцыя мясцовага насельніцтва; 3) зменшыць зямельны голад у Цэнтральнай Польшчы; 4) падтрымаць і ўмацаваць буйное землекарыстанне, умацаваць эканамічныя пазіцыі фінансавага капітала ў сельскай гаспадарцы на ўсходзе; 5) з асаднікаў стварыць апору польскаму нацыяналізму на заваяваных тэрыторыях, трымаць пад пастаянным кантролем беларускас нассльніцтва; 6) падтрымаць антысавецкія элементы, якія ў будучым можна было б выкарыстаць у вайне супраць Савецкай улады
    Асаднікі надзяляліся зямлёй у адпавсднасці з воінскім званнем. Так, палкоўнік мог атрымаць 30-50 га, капітан 20, паручык 15, радавы 9-10 |2|. У распараджэнні старшыні галоўнага зямсльнага ўпрўлення ад 23 красавіка 1921 г. тлумачылася, каго закон разумеў яад салдатамі польскай арміі. Гэта радавыя, сяржаніы, афіцэры і прыраўненыя да іх служачыя польскай арміі і падраздзялснняў добраахвотнікаў (апалчэнцаў), якія неслі ваен-
    ную службу нс менш чатырох мссяцаў Да ліку салдат адносіліся і гснсралы. Усе яны мелі права на бясплатнае атрыманне зямлі Згодна з законам, нс мелі права на атрыманнс зямлі салдаты. пакараныя за злачынствы супраць узброеных сіл польскай дзяржавы. якія самавольна бралі ў карыстаннс чужыя зсмлі |3|.
    У першую чаргу гэта адносілася да салдат бсларусаў, украінцаў і палякаў, мабілізаваных у польскую армію ўсходняй Варшавы і якія да гэтага прымалі ўдзсл у размеркаванні памешчыцкіх зямель.
    Тое мсркаваннс, што асадніцтва было паўваеннай арганізацыяй, пацвярджае факт выкарыстання імі на легальных умовах зброі. Акрамятаго, яны былі сфарміраваны ў воінскія падраздзяленні, якія ўзначальвалі кадравыя ваенныя афіцэры. «Саюз асаднікаў» падпарадкоўваўся генеральнаму штабу польскай арміі. Разам з паліцыяй асаднікі разганялі мітынгі, ажыццяўлялі арышты і іншыя паліцэйскія функцыі. 1 ак, 6 мая 1924 г. імі быў разагнаны мітынг у Пружанах |4|, 8 мая у Далгінаве [5], дзе збіраліся больш чым па дзве тысячы чалавск, 25 мая ізноў у Пружанах [6J. Асаднікі з’яўляліся зацяты.мі польскімі нацыяналістамі, іх адносіны з мясцовым насельніцтвам былі глыбока варожымі. Мясцовыя жыхары бачылі ў іх толькі прыгнятальнікаў. носьбітаў польскага дзяржаўнага шавінізму, апору рэакцыйнага рэжыму, шпіёнаў, якія сачылі за кожным крокам суседзяў і даносіўшых у дэфензіву.
    Закон ад 17 снежня 1920 г. быў скарыстаны многімі чыноўнікамі на сваю карысць. Асады атрымалі: кіраўнік Галоўнага зямельнага ўпраўлення Нямірыч, генералы Сікорскі, ДоўбарМусніцкі і іншыя. Сярод ваенных асаднікаў было 59 % афіцэраў і 41 %салдат.
    Колькі на самай справе было асаднікаў, невядома. таму што асадніцтва з'яўлялася ваенна-палітычным мерапрыемствам і ўсе афіцыйныя звесткі мслі сакрэтны характар. 3 іншых крыніц вядома, што ў 1923 годзе ў Навагрудскім ваяводстве для асаднікаў было выдзелена 80 тыс. га, на Палсссі 128 тыс. га, у Ваўкавыскім павеце 6,5 тыс. га, Лідскім 10 тыс. га, Стаўбцоўскім 3,5 тыс. га зямлі. Ha 1 студзеня 1923 года ў Навагрудскім ваяводствс былі рассслсны 2 468 асаднікаў, у Палескім 991 [8J. Ваенным каланістам для развядзення гаспадаркі дзяржава давала коней, буйную рагатую жывёлу, свіней, на льготных умовах выдаваліся крэдыты. Толькі ў псршыя гады каланізацыі ў Брэсцкім павеце асаднікі атрымалі 180 коней, 200 кароў, 90 авсц, 140 свіней, 4 тыс. пудоў зерня для пасеву. 5 тыс. пўдоў бульбы |9|. На аснове архіўных
    дадзеных вядома, што па Нясвіжскаму павятоваму камітэту зямлёй за 1923-1932 гады былі надзелены 13 асаднікаў 1х надзелы вагаліся ў мсжах 22-22.5 га. рассяляліся яны па пранумараваных участках Толькі Генрык Кафтаньскі з маёнтка Навасёлкі Сіняўс кай гміны атрымаў 45,2739 га зямлі Вельмі часта выдаваліся грашовыя субсідыі на набыццё інвентара 3 13 чалавек іх атрымалі 5 чалавек у памеры ад 1 500 да 3 550 злотых.
    Асаднікі ў асноўным мелі тры крыніцы даходаў: дзяржаўную дапамогу і крэдыты, арэндную плату за зямлю, здаваемую сялянам, і ганарар за супрацоўніцтва ў дэфензіве або іншай установе,
    Фонд, з якога надзялялі асаднікаў, складаўся з зямель: казённых, галоўным чынам канфіскаваных царскім урадам у паўстан цаў 1863-1864 гадоў; памешчыцкіх (пераважна памешчыкаў няпольскай нацыянальнасці, якія да 1 красавіка 1921 года не вярнуліся ў свае маёнткі); праваслаўнага духавенства (надзелы большыя за 30 га). Зсмлі польскіх памешчыкаў засталіся некранутымі. У псршай палове 20-х гадоў надзялялі зямлёй ваенных, потым пашырылася цывільнае асадніцтва Да 1930 года ў Заходнюю Беларусь былі перасслсны 4 434 вайсковыя асаднікі і некалькі тысяч цывільных [ 10J.
    Ваеныя каланісты не здзейснілі тых надзей, якія ўскладвалі на іх пануючыя класы Польшчы У сваім выступленні ў сейме 4 ліпеня 1925 г. беларускі дэпутат П.Мятла гаварыў: «п'янства, амаральныя паводзіны, жаданне атрымаць як мага болей даходу з зямлі, на якой працуе беларускі селянін, вось асноўныя рысы «вольных носьбітаў еўрапсйскай культуры» [11] Яны не маглі аказваць добрага ўплыву на беларускую вёску.
    Выцясняючы карэнных жыхароў. каланісты атрымлівалі лсп шыя зямельныя надзелы, павялічваючы зямельны голад. уціскаючы вясковы пралетарыят і абвастраючы аграрную праблему. Такім чынам, аграрнае пытанне цесна перапляталася з нацыянальным і ператваралася ў тых умовах у цяжкавырашальную праблему.
    Але спачатку галоўная ўвага надавалася рассяленню на ўсходзе ваенных асаднікаў. Гэта пацвярджалі афіцыйныя прадстаўнікі польскіх уладаў. Старшыня Навагрудскага зямельнага ўпраўлення гаварыў: «Першапачаткова ўся дзейнасць зямельнага ўпраўлення была сканцэнтравана выключна на забеспячэнні зямлёй ваеннага асадніцтва [ 12J.
    Ва ўладных структурах абмяркоўвалася пытанне, як лепш рассяляць асаднікаў хутарамі ці калоніямі, у глухіх месцах ці паблізу гарадоў і населеных пунктаў. Навагрудская адміністра-
    цыя лічыла. што з стратэгічнага пункгу гледжання асаднікаў лепш за ўсё было б рассяляць уздоўж важнсйшых камунікацый, маючых стратэгічнас значэннс» | 131 Але практычна асаднікі рассяляліся паўсюдна. дзс меліся для гэтага ўмовы. Сяліліся яны, як правіла, асобнымі хутарамі. радзей атрымлівалі водрубы разам і стваралі калоніі. Мелі месца выпадкі, калі ім аддавалі цэлыя памесці з пабудовамі. садамі і іншымі матэрыяльнымі каштоўнасцямі.
    Якімі ж былі адносіны мясцовага насельніцтва да асаднікаў? Як свсдчыць кіраўнік навагрудскага зямельнага ўпраўлення, на з'ездзс павятовых стараст «аб патрэбах мясцовых жыхароў поўнасцю забывалася, таму адносіны да асаднікаў былі варожыя» [14], Аб гэтым гаворыць і ідэолаг польскага нацыяналізму В.Студніцкі. Ён прызнаваў, што асаднікі не змаглі зліцца з сялянамі і разглядаюцца апошнімі як варожы элсмент. У чым жа былі прычыны такіх адносін? На наш погляд. існуе некалькі прычын. Па-першас, пасля прыняцця аграрнага заканадаўства селянін разлічваў на папаўненне свайго зямельнага надзсла. аднак. лепшыя зсмлі былі аддадзсны асаднікам. Па-друтое. існаваў канфлікт паміж асаднікамі і кулакамі, таму што апошнія бачылі сапернікаў, якія імкнуліся захапіць лспшыя землі. Па-трэцяе. каланістаў не любілі і мясцовыя памешчыкі, бо бачылі ў іх сваіх канкурэнтаў у барацьбс за ўплыў на сялянства. На адбыўшымся ў лютым у Вільні з’сздзе памешчыкаў была прынятарэзалюцыя, у якой гаварылася: «...закон аб васнным асадніцтвс шкодны для дзяржавы. не супадае. з канстытуцыяй. кампрамснтуючы ўсю польскую каланіяльную палітыку з гаспадарчага і палітычнага пунктаў гледжання» [ 15J.