Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
Памер: 496с.
Пецярбург 2003
Рэальнае сузіранне Славы Бога і існаванне ў непасрэднай блізкасці з Ім складае зададзеную мэту і мяжу імкненняў чалавека. Дасягненне гэтага эсхаталагічнага стану раўназначна ажыццяўленню адвечнага чалавечага прагнення шчасця і азначае стан святасці, да якога імкнуцца вернікі-хрысціяне, стаючы на шлях самаахвярнай любові да Бога і бліжняга (пар. Мф. 22, 37—40; Іаан. 13, 34; 1 Іаан. 4, 7—21).
6. ДЭФІНІЦЫЯ РЭЛІГІІ
Папярэднія высвятленні падвялі грунт пад вызначэнне таго, чым з’яўляецца рэлігія. Анталагічнай падставай рэлігіі ёсць сам факт і характар чалавечага існавання як асобы, які адкрываецца нам праз глыбіннае экзістэнцыянальнае самапазнанне. Такое пазнанне дазваляе чалавеку адкрыць для сябе сваю быццё-
вую сітуацыю як нешта прамінальнае, несамадастатковае і “незакончанае” і паставіць пытанне пра сэнс жыцця і ягоную канчатковую мэту. Дзякуючы падтрымцы любадаці Божай, у акце свядомага і свабоднага выбару (сінтэз розуму і волі) чалавек здольны скіраваць сябеда Бога як канчатковай мэты свайго жыцця і рэалізаваць гэтае самаскіраванне ў розных відах дзейнасці — малітве, кульце, ахвярах і інш.
Такім чынам, у экзістэнцыяльнай структуры рэлігіі (аналагічнай для кожнай ейнай гістарычнай формы) прысутнічаюць тры прынцыповыя элементы: 1) чалавечая асоба; 2) асоба-Бог; 3) скіраванне чалавека да Бога. 3 Ягонай дапамогай чалавек дамагаецца рэальнага дапаўнення і ўзмацнення свайго існавання, ажно да гарантыі несмяротнага быцця. Tyra аб несмяротным існаванні — падставовае чалавечае перажыванне, абумоўленае самой абмежаванай і няўстойлівай прыродай чалавека. Спецыфіка суадносін чалавека і Бога — у тым, што рэлігійнае скіраванне чалавека немагчыма па-за ягоным свядомым і дабраахвотным (дабравалітыўным) выбарам, у выніку якога толькі і надыходзіць развязка пытання пра сэнс жыцця, г.зн. адбываецца насычэнне экзістэнцыяльнай тугі, якая мяняецца супакоем і радасцю ад знаходжання той адзінай рацыянальнай перспектывы ўласнага існавання, што толькі і можа задаволіць чалавека.
Маючы на ўвазе вышэй сказанае, дэфініцыя рэлігіі будзе наступнай: Рэлігія—гэта свядомае ідабраахвотнае самаскіраванне (інтзнцыянальнае стаўленне) чалавечай асобы да асобы рэальна існуючага Бога, які спазнаныі прыняты чалавекам як трансцэндэнтная крыніца /апошняямэта чалавечага існавання.
Такім чынам, сутнасць рэлігіі заключаецца ў персанальным стаўленні чалавека да Бога. I як быццёвая з’ява рэлігія ўсталёўваецца і існуе ттам/ж'чалавекам і Богам (калі глядзець на яе з перспектывы чалавека; насамрэч выток рэлігіі знаходзіцца ў Богу), а таму анталагічна належыць да катэгорыі стаўлення ці стасунку {relatio).
7. АСПЕКТЫ РЭЛІГІЙНАГА ВЫБАРУ
Як было адзначана, аб’ектыўнай падставай рэлігіі ёсць факт існавання чалавека ў праблемнай і няўстойліва-зменлівай сітуацыі, у сітуацыі, якая не гарантуе ягонага існавання (існую тут і цяпер, хоць лёгка магу гэта існаванне-жыццё страціць). Гэты факт дадзены нам ува ўнутраным самапазнанні і інтуіцыйна асэнсоўваецца як экзістэнцыяльная “крохкасць” і абмежаванасць, што вымагаюць радыкальнага “ўзмацнення” і быццёвага дапаўнення кімсьці ці чымсьці быційна-абсалютным.
На вопыце жыцця, пачынаючы з маленства, чалавек спазнае (і ўсведамляе гэта — дзякуючы здольнасці самарэфлексіі) сваю ўласную быццёвую неабсалютнасць і непаўнату, а таксама неабсалютнасць і існуючага па-за сабой свету. Зыходзячы з гэтага, чалавек і ставіць светапогляднае пытанне пра сэнс свайго існавання і ягоную мэту. Спробы даць адказ на гэтае пытанне (тэарытычныя і практычныя) заканчваюцца рэлігійным выбарам не адразу, паколькі гэтыя спробы зазвычай багатыя на памылкі. Нярэдка мае месца і выбар паліятыўных ці неадэкватных для асабовага статусу чалавека вартасцяў (пошукі экзістэнцыяльнага ўмацавання сябе ў навакольным свеце прыроды ці культуры, у сферы палітыкі ці эканомікі, шырока зразуметай творчасці, масавай культуры і інш.). Рэчаіснасць прыроды і свет культуры толькі аспектыўна задавальняюць чалавека, паколькі няздольны дапоўніць сваімі вартасцямі — частковымі і прамінальнымі — чалавека менавіта як асобу, як метафізічнае “Я”, трансцэндэнтнае існаму свету. “Я” чалавека можа адэкватна дапоўніць толькі іншае “Ты”, г.зн. толькі іншая асоба. Менавіта адкрытасць на асабовыдыялогіміжасабовыкантакт, на асабовую рэчаіснасць вызначае чалавека як асобу, і найболыпую чалавечую вартасць уяўляе з сябе свет асоб, а не рэчаў. I сапраўды: іншыя асобы, каханыя намі і закаханыя ў нас, складаюць найвялікшае наша багацце, найбольшы жыццёвы скар'
Праблема, аднак, палягае ў тым, што іншыя асобы гэтак жа быццёва неабсалютныя і смяротныя, як і мы самі. Пытанне пра быццёва-экзістэнцыяльны Абсалют, пра рэальную прычыну і апошш' гарантнашага існавання застаецца адкрытым. Шляхам спантаннай інтуіцыі (найчасцей) ці метадычнага вытлумачэння свету (філасофія) альбо дзякуючы ведам, атрыманым з той ці іншай рэлігійнай традыцыі (Аб’яўленне, тэалогія), розум чалавечы знаходзіць канчатковы адказ на гэтае пытанне ў самім Богу — абсалютным экзістэнцыяльным “Ты”,— які адзіны здольны радыкальна вытлумачыць, дапоўніць і гарантаваць чалавечае існаванне і стацца апошняй апорай чалавечага жыцця. Ува ўсякім разе рэальнае існаванне Бога прымаецца розумам — лепей: мусіць быць прынята пры паслядоўным метафізічным вытлумачэнні рэальнасці! — як неабходны факт, як той вызначальны экзістэнцыяльны чыннік, дзякуючы якому рэальнасць папросту існуе як такая і — пазнаўча — становіцца зразумелай. У метафізічным вымярэнні рэальнасць адэкватна тлумачыцца толькі фактам існавання Бога як першапрычыны існага, які сам у сабе не вымагае ўжо далейшага экзістэнцыяльнага “тлумачэння”. Адмаўленне ж гэтай прычыны было б раўназначна ўвядзенню ў наша мысленне сітуацыі метафізічнай спрэчнасці існага (нешта існуе, хоць не мае на тое адэкватных прычын).
Коратка: навакольная рэальнасць самім фактам свайго існавання — неабсалютнага, “неабавязковага” і прамінальнага — дамагаецца прыняцця існавання Бога як апошняй сваёй падставы, як абсалютнага чынніка, які яе тлумачыць. Такім чынам, інтуітыўнае сцвярджэнне існавання Бога грунтуецца на аб’ектыўных, незалежных ад чалавечай суб'ектыўнасці, падставах. Вядома ж, пазнанне і перажыванне чалавекам сваёй сувязі з Богам мае адмысловае адлюстраванне ў псіхіцы, і выклікае, можа, найглыбейшы ўнутраны рэзананс (на чым засяроджаны аналізы фенаменолагаў, псіхолагаў і псіхааналітыкаў рэлігіі), аднак не псіхічныя механізмы спараджаюць рэлігійную веру, a наадварот — вера па-свойму мадыфікуе псіхіку.
Звычайна інтуіцыя існавання Бога — надзвычай “скарочаная” і не мае такой рэфлексійна выразнай формы, як дыскурсы дакладных ці прыродазнаўчых і гуманітарных навук. Важна пры гэтым памятаць, што першасны акт інтуіцыі існавання Бога здзяйсняецца чалавекам увогуле па-за межамі навукі, у тым ліку і па-за межамі філасофіі (тым болей — тэалогіі): ён адбываецца ў межах спантаннага (можна сказаць — наіўнага, хоць пры гэтым беспамылковага) чалавечага асэнсавання рэальнасці і характарызуе чалавека як sui generis шукальніка мудрасці, г.зн. разумення свету, у якім жыве. Філасофія, у сваю чаргу базуецца на дадзеных спантаннай інтуіцыі існага (стадыі г.зв. “здаровага разважання”) і іх метадычна рэфлектуе і фармалізуе ў выглядзе філасофскай тэорыі. Тэалогія, улічваючы здабыткі філасофіі, апелюе да Божага Аб’яўлення, якое прымаецца верай і асэнсоўваецца розумам (сінтэз веры і розуму, tides et ratio).
Безумоўна, як спантаннае разважанне, гэтак і філасофія могуць быць зацемнены — зафальшаваны — у выніку ўздзеяння культурных фактараў, сярод якіх чалавек жыве (панаванне атэістычнага пераканання ў грамадстве, рэпрэсіі супраць вернікаў і рэлігійных інстытутаў, рэальнасць зла, уплыў якога нярэдка перашкаджае “дадумаць рэальнасць да канца” і інш.). 3 другога боку, узрост рэлігійнасці людзей наўпрост не звязаны з філасофскай асветай, а, нават незалежны ад яе, бо ўнутрана грунтуецца не на філасофскіх тэорыях, а на перадфіласофскай інтуіцыі атачальнага свету. Менавіта на гэтай інтуіцыі найперш базуецца чалавечая рэлігійнасць. А ў перыяды масавага і праграмнага атэізму, калі адсутнічае элементарная магчымасць атрымаць веды пра Бога з той ці іншай рэлігійнай крыніцы, толькі на ёй і базуецца (вера ўлічвае пры гэтым і фактар любадаці). Лёгка згадваецца тут прыклад наіўнай набожнасці-царкоўнасці беларусаў у савецкія часы: яна мацавалася пераважна знутры, шляхам экзістэнцыяльнага вопыту і спантаннага разважання, а не на моцы рэлігійнай асветы.
Аднак для запачаткавання рэлігіі аднаго пазнання існавання Бога яшчэ недастаткова. Неабходна прыняццё (выбар) чалавскам Бога як вытоку і канчатковай мэты свайго існавання, г.зн. неабходна ўстанаўленне міжасобаснай сувязі, якая з перспектывы чалавека характарызуецца не толькі яе свядомым (рацыянальным) устанаўленнем і падтрыманнем, але і асаблівым маральна-псіхічным кліматам ядлл?рл/(падпарадкавання). паколькі падставай гэтай сувязі ёсць насамрэч аднабаковая залежнасць чалавека ад Бога (Бог дае. падтрымлівае і скіроўвае да сябе як канчатковай мэты чалавечае жыццё). Як бы гэтага ні хацелася розным “філасофіям дыялогу”, але аўтэнтычныя рэлігійныя адносіны заўжды будзе характарызаваць экзістэнцыяльная (а таму і маральная!) няроўнасць іхных удзельнікаў.
Па сутнасці, сапраўдная рэлігія — гэта толькі адказ чалавека Богу на дар жыцця-існавання ў разліку на нейкія яго, жыцця, працяг і спаўненне, якія знаходзяцца ў выключнай кампетэнцыі і добрай волі самога Бога як Аўтара існага. Пакора ў рэлігійным стасунку зусім не прыніжае чалавека як асобу, a наадварот — узвышае, паколькі адпавядае ягонаму аб’ектыўнаму становішчу перад Богам. Роўнасці бакоў у рэлігіі хочуць розныя іманентныя тэорыі рэлігіі (згаданыя ва ўступнай частцы), якія, у сваю чаргу, узнікаюць на глебе апрыёрных, абстрактных канцэпцый існага (Парменід, Платон, Хайдэгер і інш.).
У праблематыцы рэлігійнага выбару прысутнічае, урэшце, яшчэ адзін істотны асобасны аспект, які дамагаецца прыняцця адмысловага, трансцэндэнтнага з паходжання, чынніка. Маецца на ўвазе менавіта тое, што Бог мусіць быць апазнаны і прызнаны чалавекам не толькі тэарытычна, як абстрактная Вышэйшая Істота, але канкрэтна-персанальна—як Бог “вось гэтага” чалавека; як ягоная асабістая вартасць і галоўная экзістэнцыяльная каштоўнасць, якая выклікае даверлівую прыхільнасць і скіроўвае да сябе. Такое пазнанне Бога — Істоты трансцэндэнтнай свету і чалавеку — натуральнымі чалавечымі сродкамі немагчыма. Яно можа быць здзейснена толькі пры ўмове своеасаблівай Божай дапамагі, у выніку якой Бог спазнаецца асо-