• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    Дзесяць гадоў наша паспалітае рушанне блукае на адным і тым раздарожжы. Яно то дэзарыентаванае хлуслівымі дэпешамі ўласнае разведкі, то збітае з панталыку ўласным недаверам да рэальнасці, якую прымае за міраж. Што стрымлівае яго ад непасрэднае бітвы з ворагам, ад перамогі малымі сіламі, ад мэты?..
    Ключ да сённяшняе сітуацыі мне бачыцца ў слове адпаведнасць. Адпаведнасць: думак — словам; словаў — сэнсу, які мы ў іх укладаем; сэнсу — аб’ектыўным з’явам і суб'ектыўным учынкам; учынкаў — традыцыям.
    Нашыя размытыя словы не перадаюць нашых ясных думак, нашыя ўчынкі неадэкватныя нашым задачам і ўчынкам папярэднікаў.
    Вось, да прыкладу, слова суверэнітэт, якое ў слоўніку мае дэфініцыю з трох радкоў, у нас, бадай, будзе мець колькі лю-
    дзей, столькі і разгорнутых тлумачэнняў. Незалежнасць, дарэчы, займае ў слоўніку яшчэ менш: “Палітычная самастойнасць, адсутнасць падпарадкавання, суверэнітэт”.
    Магчыма, усе нашыя размытыя тлумачэнні якраз ад таго, што мы не маем ані суверэнітэту, ані незалежнасці, ані палітычнае самастойнасці, ані адсутнасці падпарадкавання. Мы не з’яўляемся ў поўнай меры суб’ектамі: нацыя — сваёй гісторыі і сучаснасці, беларускія кіраўнікі — палітыкі, адраджэнцы — Адраджэння. Гэта першае. Другое: каб несці Адраджэнне на ўсё больш дужых плячах у найбольш пэўным кірунку, каб дзеіць з асалодай ад кожнага плёну, галоўнае, чаго нам цяпер бракуе,— прафесіяналізму. Рамантычны, паўлегальны перыяд Адраджэння нагадваў часта гульню ў “вайнушку”, у шпіёнаў. Але цяпер мы выходзім з дзіцячага веку. Што ж такое ў беларушчыне — прафесіяналізм?
    Адыходзячы ад аматарства, мы адразу сутыкаемся з падменай паняццяў: патрыёт і нацыяналіст. За межамі камуністычнае ідэалогіі нацыяналізмам называюць нацыянальную свядомасць. Нацыяналіст — носьбіт гэтае свядомасці.
    Прынцыповая памылка і свядомая падмена паняццяў тут у тым, што нацыяналізм — з’ява не універсальная. Магчыма, менавіта з-за гэтага ён мае столькі розначытанняў. Нават нацыяналізмы народаў-суседзяў (скажам, французаў, немцаў, шведаў) маюць больш адрознага, чым падобнага. Тыпалагізуюцца нацыяналізмы паводле іншых крытэрыяў, не паводле ўласна нацыянальнага — паводле экстрэмізму і чалавеканенавісніцтва альбо паводле пасіўнасці і адсутнасці. Праўда, для гэтых з’яваў ёсць і свае, ужо тыпалагічныя, назвы: шавінізм і, напрыклад, сацыялістычны інтэрнацыяналізм (гэтыя крайнасці, вядома, як і ўсялякія крайнасці, змыкаюцца). У гэтых нататках гутарка пойдзе пра беларускі нацыяналізм. Зразумела, што ў развітым выглядзе і ён некалі можа выявіцца ў скрайніх формах. Але гэта зусім не значыць, што яго не трэба развіваць. Хіба выхоўваючы ў дзіцяці сілу духу і дужасць цела, мы думаем пра тое, каб выгадаваць тырана і злачынцу? Мера — вось сінонім ratio ў гэтай справе. А нам да тае меры яшчэ ох як далёка!
    Савецкая ідэалогія, ужываючы эмацыйны станоўчы тэрмін “патрыёт”, з “нацыяналіста” зрабіла тэрмін адмоўны і таксама эмацыйны. (Я ніколі не мог зразумець, чым нацыяналіст адрозніваецца ад шавініста. Адзінае, што было ясна,— што шавіністы бываюць у Польшчы і Расеі, а нацыяналісты — у Літве і на Украіне.) Між тым, гэтыя словы ўзятыя з розных сістэмаў вымярэння. Яны ніяк не могуць быць антонімамі. Патрыятызм у дачыненні да Зямлі, дзяржавы, гораду, цэху, дзе працуеш,— гэта ПАЧУЦЦЁ (эмоцыя) роднасці з Зямлёй, дзяржавай, горадам, цэхам. Нацыяналізм жа — гэта ЧЫННАСЦЬ (ratio) дзеля нацыі.
    Патрыёт — характарыстыка чыста маральная. А маральнымі характарыстыкамі (сумленны, добры, працавіты і г.д.) ацэньваюць дзейнасць аматара, дылетанта ці прымітывіста. Нацыяналіст — характарыстыка прафесіянала. Патрыятызм не можа быць рацыянальны. Ён — рамантычны і псеўдарамантычны, ён заўсёды звязаны з місіяй, з пэўнай ідэалогіяй, з шаманствам. Таму — пра нацыяналізм.
    ЧАС ЦЯПЕР ТАКІ, што трэба забыцца на слёзы гора і слёзы замілавання. Ідуць зусім аб’ектыўныя працэсы: слабога абкрадаюць ды разбураюць, слабы развальваецца сам.
    Процістаяць гэтаму ўсяму можа толькі логіка, толькі здаровы сэнс, наш рацыянальны нацыяналізм, які дасць беларускай ідэі рэальнае эфектыўнае ўвасабленне і сілу духу. Нам трэба значна і хутка падужэць.
    Асабіста я бачу нераскрытыя магчымасці беларускае ідэі ці (як слушна ўдакладняюць філосафы) Беларускага Шляху. I калі год таму я прыйшоў да рацыянальнага нацыяналізму ў звязку выключна з праблемамі урбанізацыі (горад — рацыянальны), дык гэтага году хапіла, каб зразумець, што прымат ratio ёсць старой уласцівасцю беларускага светапогляду.
    Глядзіце. Нас, беларусаў, вечна зганялі з наседжаных месцаў. Мы так і не наседзелі сабе пэўнага месца — пэўнай рэлігіі, пэўнае дзяржаўнасці, пэўнае “пісанае маралі” (І.Абдзіраловіч).
    Перад нашымі вачыма за ўсю нашу гісторыю прайшоў цэлы калейдаскоп дактрынаў, за кожнай з якіх стаялі свае аўтарытэты і святыні. Пастаўлены ў такія ўмовы чалавек (і нацыя) перастае пакладацца на вонкавыя апірышчы і пакладаецца адно на сябе. Магчыма, не выпадковае будзе супастаўленне дзвюх думак Ф.Дастаеўскага, які ў адным месцы піша пра выратаванне рускага народу праз веру ў Хрыста, а ў іншым месцы — пра выратаванне беларускага народу праз веру ў сябе. Нам толькі і заставалася верыць у сябе — свае рукі і свой розум. Іншыя народы спазналі гэта з урбанізацыяй. Мы — тады, калі адна ўлада запісвала нас палякамі, другая — расейцамі, калі то адбіралі, то давалі зямлю, калі мы пераходзілі з праваслаўных ва ўніяты, з уніятаў — у каталікі, з каталікоў — у бязбожнікі, калі, нарэшце, выснавалі ўласны талерантны, г.зн. аптымальны погляд на ўсе праявы жыцця.
    Гэта не значыць, што трэба скідаць з рахункаў урбанізацыю. Наадварот. У горадзе змяняецца фундаментальнае духовае апірышча чалавека. У вёсцы самым цвёрдым і непарушным арыенцірам у свеце, пунктам адліку, адносна якога чалавек мог вывяраць уласныя думкі ды ўчынкі, была зямля, цвердзь. Але праз цывілізацыю зямля стала заложніцай чалавека, і мы ўжо называем яе крохкай. Адзінае, што мы яшчэ не падпарадкавалі сабе, што застаецца абсалютна надзейным і непарушным цяпер,— гэта зорнае неба, сусвет, космас.
    Зямля, маральнае апірышча селяніна (і ўсёй культуры этнаграфізму), у горадзе прападае пад асфальтам, пад паверхамі. Яе месца — эпізадычнае, дэкаратыўнае. Сусвет жа з таямніцы, з боскага паселішча, з міфа і казкі, чым ён быў для селяніна, для месціча ператвараецца ў рэальнасць. Штодзённую, штохвілінную. Суадносіны з ім праліваюць святло на нашае існаванне. I вось ужо многія нашы ўчынкі выглядаюць непатрэбнымі і абсурднымі, многія нашыя словы прымушаюць нас чырванець.
    Але ж мы вельмі ясна бачым і свой рэальны плён, і тое, як яго памнажаць. У бязмежнай зале сусвету кожны наш самы дробны ўчынак мусіць быць адпаведным і дарэчным, кожнае
    наша слова павінна напаўняцца адпаведным сэнсам, кожная думка павінна быць яснаю і вольнаю...
    Ці думаеце вы, ці адчуваеце прысутнасць сусвету, седзячы на партыйным сходзе? Ці разумееце кожную хвіліну, ДЗЕ вы знаходзіцеся, і наколькі ваш лёс звязаны з зоркамі і шляхам выпадковай каметы? Тут нават не пра ўсведамленне і разуменне гутарка. Сусвет мусіць стаць (і стане — да таго ідзе) самапачуваннем чалавека. Цяпер жа ён, чалавек, самапачуваецца ў лакальных рамках кватэры, цэху, побытавых клопатаў, пэўнае ідэалогіі і г.д. Ён не адчувае, не можа адчуваць сусвету, калі падманвае, калі прычыняе боль. Ён не звязвае рэальнасць сваіх учынкаў з рэальнасцю космасу. У лепшым выпадку ён гоніць ад сябе гэты арыенцір і пераконвае сябе ў ягонай недарэчнай містычнасці, фантастычнасці. Але чаму?
    Ды таму, што рэальны сусвет — гэта страшная прорва. У шэрагу прыдуманых багоў і святыняў, якія тым і святыя, што яны — па-над усведамленнем чалавека, космас — маральны арыенцір, дадзены ў рэальнасці. Ён такі агромністы, што чалавек, які пазірае ў чорнае зорнае неба і які раптам зразумеў, што гэта такая ж рэальнасць, як хлеб на стале... палохаецца, адчуваючы сваю мізэрнасць і безабароннасць, нікчэмнасць сваіх сварак і спраў. He запанікуе ў такой сітуацыі толькі той, хто адчувае ў сабе роўнавялікі сусвет. (He запанікуе і нацыя, што пачуваецца роўнавялікім суб’ектам.) Гэта чалавек з развітай душой, выхаваны і адукаваны. Гэта носьбіт ПАТАЕМНАГА — нацыянальнай культуры. Ён верыць у сваю сілу, ён гаспадар гэтых традыцый, гэтай зямлі і гэтых дрэваў. Ён адказны за іх. Ён перастае быць прыдаткам і сляпым выканаўцам нечае волі, нейкіх міфаў, ідэалогій, партый. Ён — сусвет.
    Вера ў сябе была ў адраджэнцаў нашаніўскае пары, якія пакладаліся адно на сябе і ні з кім не дзялілі адказнасці за свае ўчынкі. Яны не адваёўвалі і не патрабавалі беларускіх школ, парафіяў, тэатраў, друку. Яны рабілі ўсё гэта явачным парадкам. Гэта быў здаровы пачатак беларускага нацыяналізму.
    Таталітарны савецкі пост-рамантызм выцесніў з нас гэту веру — веру ў асэнсаванае, усвядомленае, зразумелае. I не варта нам аддавацца ілюзіям наконт “беларусізацыі” 20-х гадоў. Гэта было перараджэнне нацыянальнай ідэі пад выглядам яе пашырэння і развіцця. Усё нацыянальнае, як і ўсё чалавечае, трапіла ў залежнасць, стала другасным адносна сацыяльнага міфу. Мы можам дзякаваць асобам адраджэнцаў, але не дзяржаўнай палітыцы, якая ніколі не была беларускай. I 17 верасня 1939 году таксама. Цешыцца тым, што мосьцы перапаў кавалак пад нагамі дыназаўраў, якія сышліся ў двубоі,— малая годнасць.
    HE АД ГЭТАЙ “беларусізацыі” працягваць нам Беларускі Шлях. Ад “Нашае Нівы”. Апафеозам нашаніўскае пары сталася праца Ігната Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”, якую даследчык У.Калеснік памылкова залічвае да рамантызму. За наступныя 70 гадоў беларуская ідэя ні на крок не пасунулася далей. I сёння эцюды І.Абдзіраловіча чытаюцца, як перадавы артыкул заўтрашняга нумару газеты.
    Абдзіраловіч — рацыянальны нацыяналіст. Узгадайце некаторыя палажэнні: ніякіх святыняў і багоў-малохаў; дакладны баланс заходніх і ўсходніх уплываў на Беларусь; не створым свайго месіянізму і г.д. Нехта называе яго анархістам, нехта ўжо — экзістэнцыялістам. У чым тут загадка? Магчыма, у тым, што “Адвечным Шляхам” не трэба разглядаць як пэўную філасофскую дактрыну. Гэта кіраўніцтва да беларускага нацыяналізму і адначасова — твор на мяжы мастацтва. Евангелле Адраджэння.