Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
Памер: 496с.
Пецярбург 2003
(АЛЕГІ
Анталёгія
^учаснага беларускага мысьленьня
Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
ЫІІАРУСЮ KAJUI 'ІЮМ
Санкт-Петербург “Невскі/ій Простор” 2003
УДК 1(476) (082)
ББК 87.3 (4 Бен) 6 я43
A 72
Укладальнікі й рэдактары;
Алесь Анціпенка Валянцін Акудовіч
Карэктар;
Антаніна Хатэнка
Кампутарная вёрстка:
Алесь А. Анціпенка
Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня. —СПб.:
Невскнй Простор, 2003. — 496 с.
ISBN 5-94716-021-8
УДК 1(476) (082)
ББК 87.3 (4 Бен) 6 я43
ISBN 5-94716-021-8
© Укладаньне: Анціпенка А., Акудовіч В. 2003
© Невскнй Простор 2003
© Вокладка, С.Ждановіч 2003
зьмест
ПРАДМОВЫ
Алесь Анціпенка. Пра кнігу, выклікі й кантэкст 6
Валянцін Акудовіч. Сучасная беларуская філасофія: гісторыя паўставання 10
ЭЙДАС
Алесь Разанаў. Слова пра спадчыну 22
Алесь Анціпенка. Этнас, нацыя й нацыянальная самасьвядомасьць 38
Сяргей Санька. Традыцыяналісцкі пагляд на традыцыю: “прэзумпцыя аўтахтоннасьці” й “дэканструкцыя традыцыі” 46
Ігар Бабкоў. Этыка памежжа: транскультурнасьць як беларускі досьвед 64
Мікола Матрунчык. На мяжы этнічнага й канфэсійнага 78
Юрась Залоска. Сутнасць і падставы рэлігіі 87
Алег Бембель. Шлях большасьці — шлях меншасьці — шлях самоты 104
Сяргей Дубавец. Падставы рацыянальнага нацыяналізму 113
Ірына Бурдзялёва, Пятро Васючэнка. Укрыжаваная Беларусь 132
Алесь Чобат. Трансфармацыі беларускай нацыянальнай ідэі 146
Ігар Вуглік. Рэпрэсаваная культура і гісторыя 159
Рыгор Грудніцкі. Нефіласофскія думкі пра філасофію 172
Валянцін Акудовіч. Рошчын і заняпад метафізікі 179
ЛОГАС
Уладзімер Мацкевіч. Беларусь як філязофская й мэтадалягічная праблема 198
Уладзімер Абушэнка. Крэольства й праблема нацыянальна-культурнай самаідэнтыфікацыі 216
ТамараТузава. Індывідуацыядосьведу й мэтафізыка “прысутнасьці” 235
Марына Мажэйка. Фінал лёгацэнтрычнай парадыгмы 250
Павал Баркоўскі. Да дэканструкцыі перадразвагаў разуменьня 263
Аляксандар Грыцанаў. “Складка” як падставовая канструкцыя сучаснага філязафаваньня 273
Зьміцер Кароль, Арсэн Мэлікян. Палітыка разрываў. Слабое мысьленьне ў эпоху крызы 283
Алена Гапава. Пол, клас, нацыя і постсавецкая рэструктурызацыя 298
ТОПАС
Сяргей Шыдлоўскі. Каардынаты паўсталага 314
Валерка Булгакаў. Мой Багушэвіч 328
Ірына Шаўлякова. Зона метафары 352
Іван Афанасьеў. Там, дзе пачынаецца вечнасць 365
Максім Жбанкоў. Культура сьмецьця й сьмецьце культуры 382
Артур Клінаў. Партызан і антыпартызан 406
Макс Шчур. Росквіт і заняпад беларускага літаратурнага
авангарду 419
Андрэй Хадановіч. Эпоха Вялікай Рэтардацыі, альбо Беларуская паэзія заўтра 441
Міхась Баярын. Безназоўнае 458
Юрась Барысевіч. Будучыня ўжо настала 470
Anthology of contemporary Belarusian thinking 492
ПРА КНІГУ, ВЫКЛІКІ Й КАНТЭКСТ
Гэтая кніга мае свой выразны кантэкст. Напрыканцы 80-х — пачатку 90-х гадоў цяпер ужо мінулага стагодзьдзя яго фармавалі абставіны й, галоўным чынам, тыя падзеі, што прывялі да ўзьнікненьня нацыянальных рухаў і шэрагу незалежных дзяржаваў на абшарах былога СССР. У тую пару Беларусь зусім нечакана ператварылася ў прыгожы культурніцкі міт, рэпрэзэнтаваны шырокай беларускай публіцы. Стаўленьне да гэтага міту было рознае, і часта — варожае, аднак зусім пэўна можна сьцьвярджаць, што ў часткі маладых беларускіх навукоўцаў і інтэлектуалаў ён абуджаў новыя й невядомыя дагэтуль пачуцьці. Міт быў загадкавы, і гаварыў пра былую культурніцкую, палітычную й гістарычную веліч краіны.
Празь нейкі час, аднак, сталася відочна — міт кепска стасаваўся з тым, што рэльна ўяўлялі зь сябе краіна, ейная культура, інтэлектуальны чын і тагачасная мэнтальнасьць большасьці беларускага насельніцтва. У савецкім літаратурным і мастацкім дыскурсе Беларусь выглядала краінай без гісторыі й той высокай культуры, якую мы прызвычаіліся бачыць у суседніх альбо несуседніх народаў. Афіцыйная ж вэрсія беларускай гісторыі спараджала ня болей як комплекс непаўнавартасьці й стварала вобраз адвечнай культурніцкай і інтэлектуальнай правінцыі. На захаваньне гэтага вобразу працавалі шматлікія катэдры, аддзелы й сэктары марксісцка-ленінскага вучэньня, гісторыі КПСС і іншых ідэалягічных навук, прадукуючы інтэлектуальныя муляжы й “аналітычныя запіскі” для ідэялягічных
органаў. Адсутнасьць Беларусі як культурніцкай і неідэалягізаванайі рэальнасьці ў прадукаваных тэкстах была татальнаю. I гэта быў першы й надзвычай важны выклік: зь яго вынікала неабходнасьць лякалізаваць краіну й культуру, аднак,— лякалізаваць у іншых гістарычных і культуралягічных кантэкстах, іншым маштабе часу й па-за межамі савецкага марксісцкага дыскурсу. I таму тое, што мы называем сёньня “сучасным беларускім мысьленьнем”, паўставала перадусім як адпрэчваньне савецкай філязофіі, камуністычнай ідэалёгіі й цэнзуры. Ідэалёгія й марксізм ціха сканалі ў галовах некалькіх беларускіх інтэлектуалаў. I тое быў пачатак новага беларускага дыскурсу.
Другі выклік быў больш істотны: што ёсьць мысыіеньнем й што азначае мысьліць? Адказ на гэтае пытаньне быў апафатычны й, на той час,— радыкальны. Мысьліць — значыць не інтэрпрэтаваць тэкстаў. Тэкст іншага — гэта мыліцы для хіжага мысьленьня. Мысьленьне не ўмяшчаецца ў аніякія формулы, тым больш — ідэалягічныя... Яно не падпарадкоўвае й не падпарадкоўваецца: яно разбурае залежнасьці й творыць прастору індывідуальнай свабоды. Дзея ж, альбо па-дзея мысьленья ёсьць выклікам і авантурай. Авантурнасьць, праўда, ніколі не гарантуе посьпеху, затое стварае новы досьвед, які можа стаць падставай посьпеху пры наступных спробах мысьленьня.
I, нарэшце, трэцім выклікам была беларуская мова. Але мова не як сродак і не як інструмэнтар, а як матрыца мысьленьня. Гэта змушала быць мысьленьне не на мове, а ў мове. Інакш кажучы, беларуская мова ўсьведамлялася тым важным і неад’емным элемэнтам, што непасрэдна ўдзельнічае ў разгортваньні ўнікальнага мысьліўнага дыскурсу, які, выяўлены праз іншыя мовы, страчвае шэраг сэнсавых адценьняў і канатацыяў (падобна да таго, як пераклад заўсёды страчвае параўнальна з арыгіналам). Дадатковымі элемэнтамі ўнікальнасьці гэтага мысьліўнага дыскурсу мусілі стацца культурніцкая традыцыя й гісторыя краіны, зразуметыя як месца ўсялякай беларускай інтэлектуальнай падзеі. I, нарэшце, мысьленьне як унікальная зьява не ўяўлялася мажлівым, калі ягоны суб’ект не стварае
праблемнае (мысьліўнае) сытуацыі, экзыстэнцыйным цэнтрам якой ёсьць ён сам.
Прыкладна такім было сьветаадчуваньне шэрагу беларускіх інтэлектуалаў напрыканцы 80-х пачатку 90-х гг. мінулага стагодзьдзя, для якіх Беларусь сталася па-за відочнаю й паза эмпірычнаю рэчаіснасьцю, ці — больш, чым месцам нараджэньня й жыхарства. Расповед пра тое, якім чынам адбывалася разгортваньне гэтай мысьліўнай сытуацыі, шаноўны чытач знойдзе ў другой прадмове да гэтай кнігі, напісанай Валянцінам Акудовічам.
Колькі словаў трэба сказаць і пра тое, што фармальна ўяўляе зь сябе кніга й чаму ў ёй рэпрэзэнтаваны тыя тэксты, якія рэпрэзэнтаваны?
Перадусім — гэта збор інтэлектуальных тэкстаў, створаных у Беларусі й па-за ейнымі межамі цягам прыкладна дзесяці апошніх год. 3 увагі на азначаны вышэй кантэкст мысьленьня большасьць тэкстаў нельга назваць “навуковымі”. Яны напісаны ў жанры філязофскай, літаратуразнаўчай, мастацтвазнаўчай ці проста інтэлектуальнай эсэістыкі. Эсэ й выступае тут як найменш фармалізаваны й найбольш свабодны жанр пісаньня й мысьленьня. Да таго ж, аб’ектам мысьленьня ў гэтых тэкстах зьяўляюцца не фармалізаваныя праблемы й ня тэксты іншых, хай сабе й выбітных, філёзафаў і мысьліўцаў.
Праўда, некаторыя тэксты былі напісаны й у філязофскаці літаратуразнаўча-навуковай манеры, але пры гэтым іхная кантэкстуальная прамаркераванасьць вельмі заўважная: яны маглі паўстаць толькі ў беларускай культурніцкай і інтэлектуальнай топіцы гэтага часу.
Пераважная большасьць пададзеных тут тэкстаў была, натуральна, створана ў беларускай мове, і толькі зусім невялікая іх частка перакладзена з расейскай. Беларуская культурніцкая й інтэлектуальная кантэкстуальнасьць перакладзеных тэкстаў відавочная, і гэта ёсьць падставай улучэньня іх у “Анталёгію...”.
Аўтары пададзеных тэкстаў рэпрэзэнтуюць розныя інтэлектуальныя асяродкі, а самі тэксты былі напісаны ў розны час,
што стварае пэўны зрэз беларускага інтэлектуалізму апошняга дзесяцігодзьдзя. Агульнымі для іх зьяўляюцца, аднак, праблемнае поле й мысьленьне як такое.
Некаторыя тэксты нясуць на сабе адбітак моўнага экспэрымэнтаваньня. Рэдактары выданьня не ўніфікоўвалі правапісу й пакінулі тэксты ў тых беларуска-моўных вэрсіях, у якіх яны былі напісаны.
Нельга не сказаць і пра тое, што “Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня” зьяўляецца ў пэўным сэнсе працягам той працы, якую прарабіў у Польшчы шаноўны сп.Юры Гарбіньскі, які выдаў там кнігу пад назвай “Беларуская думка”. У дачыненьні да “Анталёгіі сучаснага беларускага мысьленьня” выдадзеная ім кніга ўяўляе зь сябе грунтоўны экскурс у гісторыю беларускага мысьленьня. Гэта дало нам магчымасьць засяродзіцца толькі на той інтэлектуальнай сытуцыі, якая паўстала напачатку 90-х гг. і працягвала разьвівацца пазьней. А таму зусім натуральна, што сярод аўтараў тэкстаў, якія ўвайшлі ў “Анталёгію...”, ёсьць і зусім маладыя людзі, які рэпрэзэнтуюць новую генэрацыю беларускіх інтэлектуалаў.
Кніга падрыхтавана “Беларускім калегіюмам”, і дарэчы будзе сказаць, што ладная колькасьць аўтараў пададзегных тут тэкстаў — выкладчыкі БК.
Напрыканцы хачу выказаць шчырую падзяку Польскаму інстытуту ў Менску й Галяндзкай каралеўскай амбасадзе ў Польшчы й Беларусі за дапамогу ў падрыхтоўцы й выданьні гэтай кнігі.
Алесь Анціпенка,
Менск 2003 г.
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАСОФІЯ: ГІСТОРЫЯ ПАЎСТАВАННЯ
З’яўленне нацыянальнага філасофскага дыскурсу, які пачаў фармавацца ўсяго толькі напрыканцы васьмідзесятых гадоў XX ст., ёсць адной з самых буйных падзеяў у культурнай гісторыі сучаснай Беларусі.
Без рэфлексіі і самарэфлексіі — як з прычыны быцця, так і з падставы саміх сябе — сапраўдная карціна нашай уласнай сутвы заставалася як бы недапраяўленай і для нас саміх, і для астатняга свету. (Дарэчы. з сітуацыі непрааналізаванасці і неадрэфлексаванасці Беларусі як аб’екту быцця і суб’екту бытнага, мы нядаўна атрымалі шэраг сур’ёзных сацыяльна-палітычных праблем. Бо ў сваіх стратэгіях ды тактыках рэфармавання грамадства пасля развалу СССР зыходзілі не з саміх сябе, якія мы ёсць, а толькі з уяўлення пра сябе на падставе таго, якімі ёсць іншыя...)