• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    і ствараць такую сітуацыю, дзе хацець — гэта ўжо і магчы.
    Наша адказная задача — насычаць рэчаіснасць творчасцю, думкатворчасцю, дзеятворчасцю, ствараць у ёй больш чым сітуацыю — асяродак сустрэчы, бо, напэўна, як нішто іншае, творчасць, зразуметая ў сваім спачатковым значэнні, здольная вяртаць чалавеку народ, рэчам — сэнс, а спадчыне — бацькаўшчыну. Яна здольная вызваляць рэчаіснасць ад улады зданяў.
    У паставе спадчыны рэчы не ўладараць над чалавекам, а чалавек над рэчамі, яны не супрацьпастаўлены, а ўзаемапастаўлены так, што іхняе ўзаемапастаўленне аказваецца ім апірышчам.
    Нятворчыя сітуацыі небяспечны тым, што ў іх парушаецца суадносіна паміж чалавекам і рэчамі. Гэтае парушэнне авалодвае чалавекам да такой меры, што робіць яго прыладай рэчаў, урэшце лішнім і рэчам, і самому сабе.
    Чалавек становіцца залежным ад рэчаў, заложнікам рэчаў, і ў авалодванні рэчамі пачынае бачыць магчымасць свайго вызвалення і мэту свайго існавання. Ён пачынае так бачыць таму,
    што перастае бачыць тую адзіна неабходную мэту, якая патрабуе прысутнасці і ўдзелу ўсяго чалавека і якая робіць яго неабходным.
    Кожны раз гэта хутчэй не вонкавая, a ўнутраная мэта, прад’яўленая чалавеку так, што ён не можа ад яе ўхіліцца і не адказаць на яе выклік.
    I наколькі гэта дакладны і адпаведны адказ, відаць у прад’яўленасці.
    Прад’яўленасць паказвае чалавеку вынік яго дзеянняў і ёсць тым Богам, які яго карае і ўзнагароджвае, які кажа яму “так” і “не”, які кажа яму “гэта — добра”, і “гэта — нядобра таксама.
    Яна не можа ім забыцца, як забываюцца сны і намеры, і ад яе відушчага вока ён нідзе не можа падзецца, хіба што ў нябыт.
    Уласцівасць прад’яўленасці ў тым, што яна не вонкавая чалавеку і не можа быць вонкавай, а ёсць унутранае ў вонкавым, пазачасовае ў часовым. I для таго, для каго яе вока не ёсць вока другога, а вока яго самога, нябыту не існуе.
    Мэта ўсякі раз мае на ўвазе самога чалавека, ён асноўны прадмет яе ўвагі, і што б чалавек ні здзяйсняў, ён здзяйсняецца ў гэтым сам. Здзяйсняцца — гэта станавіцца будучым, усё больш будучым. Сам па сабе час ні больш будучы, ні болып мінулы, ён аказваецца такім, суадносячыся са здзейсненым і няздзейсненым.
    Мабыць, вы ўсе некалі чыталі казку “Лёгкі хлеб”. Ад казак вее ўсмешлівым духам мудрасці, які засцерагае ад лёгкіх набыткаў і легкадумных рашэнняў. Легкадумныя рашэнні выклікаюцца і вабяцца лёгкімі набыткамі, і персанаж, які кіруецца імі, перастае суадносіць сябе з прад’яўленай яму мэтай і абірае за мэту вынік, які, прад’яўляючы чалавеку хлеб, перастае прад’яўляць яму яго самога.
    Ён абірае за мэту канчатковасць, у той час, калі ўсё самае важнае і істотнае для чалавека здараецца з ім не ў доме выніку, а на шляху, па дарозе да выніку.
    Тады болын няма Бога, перад кім чалавек нёс бы адказнасць за тое, як ён распараджаецца дадзенай яму доляй. Ён нясе адказнасць толькі псрад вынікам, які ні перад кім і ні за што не нясе адказнасці.
    Непрад’яўлены чалавек не мае будучыні.
    Яго набыткі нікуды не вядуць і, нават памножаныя і ўзбагачаныя, не ўзбагачаюць яго. Наадварот, з усё большай настойлівасцю яны сведчаць, што ён усё больш набывае сябе як рэч і ўсё больш траціць сябе як спадкаемца свету.
    Чалавекам усё больш авалодвае небяспека пераўтварэння у рэч, у нябожчыка — у таго, каго не бачыць Бог і хто не бачыць Бога і Богам.
    Непрад’яўлены чалавек не мае не толькі будучыні, але і мінулага: ён уводзіць у свет нябыт — і нябыт займае месца Бога. Ніякага іншага месца,
    апрача месца Бога, нябыт не можа займець. Частковае ці прыватнае не для нябыту.
    I не для Бога.
    Бог прымае чалавека. I вяртае яму яго ўдакладненым і ўдасканаленым. Прымае яго так, што ён заўсёды прыняты Богам усёю сваёю істотаю і кожны раз сваім канкрэтным дзеяннем, і вяртае яму яго таксама так.
    Узаемаадносіны Бога, які прад’яўляе чадавеку яго самога, і чалавека, які, каб жыць далей і бачыць, як яму жыць далей, прад’яўляецца Богу — свайму Богу, якога нельга мець і якім таксама нельга быць метым, разгортваюцца ў паставе спадчыны, і тое “ёсць”, якое з гэтага вынікае, дазваляе сказаць: спадчына ёсць пераадоленнем нябыту.
    Чалавек набывае і траціць, і ў тым, што ён набывае, ужо ёсць ён сам. Набываючы, ён падсвядомым сваім намаганнем намагаецца набыць сябе. Бо з самага пачатку свайго існавання ён страчаны. Ён страчаны так дарэшты і так грунтоўна, што, каб набыць сябе, мусіць набываць увесь свет, бо толькі ўвесь свет з самага пачатку яму раўнаісны.
    Набыванне — апірышча яго існавання.
    Для таго, каб стаяць, трэба на нешта абапірацца і для таго, каб ісці, трэба з кожным крокам адштурхоўвацца ад таго, на што абапіраешся, і з кожным крокам яго набываць.
    Гэтак чалавек рухаецца і жыве — трацячы і набываючы.
    Але — пытанне -— ці насамсправе ён траціць?
    Ці ўмее ён траціць? Ці гэтак жа самааддана ён укладаецца ў страчванне, як у набыванне? Ці не перагружаны і не перазаняты ён набываннем?
    I ці на самой справе ён рухаецца і
    жыве? ЦІ, можа, усё больш, нягледзячы на вонкавую актыўнасць і жвавасць, спыняецца і памірае?
    Кожны раз, калі чалавек набывае нешта сабе, ён гэтым не набывае сябе, а адымае з сябе.
    Усё тое, што ён імкнсцца займець, ён можа займець толькі з сябе. Ніхто іншы яму нічога не можа даць. Але ўсё больш дадаючы да сябе, ён усё больш спусташаецца: знадворку — магнат, знутры — жабрак.
    Чалавек аказваецца страчаны таму, што з самага пачатку, апрача сябе, нешта мае сабе. Ён мае маё, і яго чыстае “я”, нібы абалонкай, агортваючыся маім, адасабляецца ад раўнаіснага і тоеснага свету. Ён адасабляецца маім. і маё ўсё больш становіцца ім самім.
    Жабрак мусіць угледзець сваё магнацтва і, каб вярнуць сябе свету, здолець аддаць яго свету. Аб гэтым хрысціянскі імператыў: аддай зернятка, якое ты тоіш у сваёй торбе — і на Божай ніве ты займееш колас.
    Чалавек мае маё і маё мае чалавека.
    Аднак, усё, што ніколі не цэласнае, a таму заўсёды ненасытнае маё загадвае набываць
    чалавеку, з’яўляецца часткай, фрагментам, a то і аскепкам свету, і як бы далёка ні сягалі набыткі, сума частак ніколі не становіцца цэласнасцю.
    Але свет — гэта адзінае, у чым чалавек сапраўды мае патрэбу, што спраўджвае яго і дае апраўданне яго існаванню. Усё астатняе не апраўдвае і спраўджвае яго, яно проста недастатковае, і калі яно займае сабою чалавека, яно займае яго ад свету і замест свету.
    Яно займае яго сабою так, што робіцца больш займальным і блізкім, чым свет, і, займаючы яго сабою так, набліжае канец свету.
    Набыванае-сабе ўцягвае чалавека ў пустату і рана ці позна пакідае з гэтаю пустатою сам-насам. У ёй свет становіцца адсутным, але становіцца прысутным нябыт.
    Калі драматызм часу, які мы перажываем цяпер і які сваімі межамі пасунуты ў глыбіню стагоддзяў не менавіта ў гэтым, то з гэтым тым не менш шчыльна звязаны. Мы жывём так, нібы недзе ў будучыні ўжо настаў канец свету і хвалі катастрофы, усё дужэючы, дасягаюць нас.
    Мы рухаемся насустрач нябыту, мы ўжо заняты і захоплены ім, мы нават прыспешваем яго прыйсце, бо толькі там, у нябыце, зможам канчаткова супасці з тым, што набываем і маем сваім, — з рэччу.
    У тым прапачатку, якім чалавек паяднаны са светам, кожны ёсць усе. Глыбока, у сваёй
    прадпамяці, мы захоўваем гэты досвед, і філасофія няроўнасці не здольная яго абвергнуць.
    Гэты досвед, нагадваючы нам, што праўда не можа не быць несправядлівай, а справядлівасць непраўдзівай, патрабуе ад нас нечага, што мы яшчэ не здольны здзейсніць, і патрабуе нечага ад нас, якімі мы яшчэ не здольны быць.
    Але гэта выратавальнае патрабаванне.
    I ад таго, ці мы прыслухаемся да яго і ці адгукнемся на яго голас, нешта залежыць.
    I можа зусім нямала.
    Усё яшчэ застаецца надзея, што нашы імёны не будуць выкраслены з кнігі спадкаемцаў свету і што сіротам вернецца тое, што ім належыць спрадвеку,— спадчына.
    1998г.
    Алесь АНЦІГІЕНКА — нарадзіўся ў 1953 г. у Слаўгарадзе на Магілеўшчыне. У 1975 г. скончыў Менскі лінгвістычны дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 7982 г. — асьпірантуру Інстыгуту філязофіі й права НАН. Кандыдат філязофскіх навук. Працаваў у названым Інстытуце, Нацыянальным цэнтры імя Ф. Скарыны, Беларускім Фондзе Сораса. Аўтар шматлікіх публікацыяў у Беларусі й па-за межамі. Кіраўнік “Беларускага Калегіюму”.
    ЭТНАС, НАЦЫЯ Й НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАСЬВЯДОМАСЬЦЬ
    Да вызначэння падставовых паняткаў
    Этнас і нацыя не зьяўляюцца тоеснымі паняткамі. Розніца паміж імі палягае ў спосабах іхнае самаарганізацыі, інтэнсіўнасьці абменных працэсаў, зьмесце й формах узаемастасункаў з навакольным асяродкам, у якім адбываецца працяканьне працэсаў жыцьцядзейнасьці этнічных, а пазней і нацыянальных, утварэньняў.
    Калі на першасных этапах свайго ўзнікненьня й развіцьця этнас — зьява /7ры/?одж-сацыяльная ці, дакладней, прыроднакультурніцкая, то нацыя — гэта ўжо такое ўтварэньне, у якім сацыяльныя сувязі й соцыяўтваральныя працэсы набываюць самагоднае значэньне. Этнас — у пэўнай меры працяг таго спосабу самаарганізацыі, які ўзьнікае на папуляцыйным узроўні біялягічных сыстэм. Больш за тое, гэты працяг амаль заўсёды ўсьведамляецца ў выглядзе існаваньня татэмнай формы сьвядомасьці. Дамінантай, вакол якой адбываецца першасная самаарганізацыя этнасу, якраз і ёсьць прыроднае асяродзьдзе, у якім ён мусіць наладжваць сваю жыцьцядзейнасьць. A таму менавіта гэтым асяродзьдзем і будуць вызначацца на працягу даволі значнага пэрыяду часу спосабы ягонай жыцьцядзейнасьці, г.зн. спосабы здабываньня ежы, самазахаваньня й г.д. Разнастайнасьць прыродных асяродкаў, у якіх адбываліся
    працэсы першаснай самаарганізацыі людзей, зьяўляецца адпаведна адной з прычынаў узьнікненьня непадобных этнасаў, і, як іхнага працягу,— розных нацыянальных утварэньняў.
    Істотным фактарам фармаваньня этнасаў зьяўляецца наяўнасьць пэўных прыродных межаў, у якіх адбываюцца працэсы этнагенэзу. Яны могуць супадаць зь межамі адрозных біягеацэнозаў, экалягічных сыстэм, кліматычных зон ці проста ўтварацца буйнымі рэкамі, непраходнымі балотамі альбо горамі. Упісанасьць чалавечай папуляцыі ў адносна захмкнёную экалягічную прастору ёсьць адной з неабходных умоваў этнагенэзысных працэсаў. Чым у больш замкнёнай прасторы знаходзіцца этнас, тым больш інтэнсіўна адбываюцца ў ёй працэсы этнагенэзу, тым больш адметныя рысы набывае этнас і тым больш адметнай зьяўляецца выпрацаваная ім культура. Пры сутыкненьні з іншымі этнасамі выпрацаваныя адметнасьці дазваляюць прадстаўніком розных этнасаў лёгка самаідэнтыфікавацца. I, наадварот, там, дзе этнічная прастора аказвалася разамкнёнай, этнагенэзысныя працэсы характарызаваліся няўстойлівасьцю й недастатковай акрэслснасьцю. Зьнешнія ўплывы перашкаджалі фармаваньню этнацэнтрычных працэсаў, у пэўнай меры размывалі іх і заміналі ўтварэньню ўстойлівых сувязяў.