• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня


    Памер: 496с.
    Пецярбург 2003
    131.78 МБ
    Другі паралельны працэс — гэта Рэфармацыя, зварот да гэтак званага першапачатковага, аўтэнтычнага, сапраўднага хрысьціянства. Тут рэвалюцыйны патас быў скіраваны ўжо ня гэтулькі на традыцынйую народную культуру, якая захоўвала яшчэ рэшткі "жывой антычнасьці”, колькі на сталую на той час таксама ўжо традыцыйнай самую хрысьціянскую царкву. Апошняя, будучы мушана гэтулькі стагодзьдзяў мірыцца і з рэшткамі антычнае эпохі, і з народным паганствам ды праз гэта нават багата ў чым спрыяць іхнаму захаваньню, хай сабе часта й у вельмі трансфармаваным, пэрвэртаваным выглядзе, не магла задавальняць радыкальна настроеных хрысьціянскіх інтэлектуалаў. Традыцыйныя цэрквы — і праваслаўная, і асабліва каталіцкая — заставаліся ідэалягічным апірышчам цывілізацыі, якая ўжо адыходзіла ў гісторыю, цывілізацыі, угрунтаванай на каштоўнасьцях фэадальнага аграрнага грамадзтва. Пачыналася новая эпоха, і на гістарычную сцэну выходзілі носьбіты новых каштоўнасьцяў гарадзкое культуры — рамесьнікі ды купцы. Яны на сьвет глядзелі ўжо “чыстымі хрысьціянскімі вачыма”, што для іх азначала, між іншага,— з гледзішча чыстага бізнэсовага посьпеху. Так, ананімны ангельскі аўтарпісаўу 1671 г.: “У папскай рэлігіі ўтрымоўваецца нейкая
    спрыроджаная няздольнасьць да прадпрымальніцтва, а ў людзей Рэформы, наадварот, чым гарачэйшы рэлігійны запал, тым мацнейшае памкненьне да гандлёвых і прамысловых заняткаў”. Зрэшты, сувязь паўсталае новае буржуазнае мадэрнісцкае культуры з самым духам пратэстантызму ўжо шматкроць абмяркоўвалася.
    Акурат у тых краінах Эўропы, дзе Рэфармацыя безварункава перамагла, традыцыйная народная культура была нагэтулькі маргіналізавана й “патрушчана”, што шмат якія падставовыя фрагмэнты яе амаль цалкам зьнішчаны. У прыватнасьці, гэта датычыць традыцыйнага каляндарна-абрадавага комплексу. Тут можна прыгадаць, напрыклад, скандынаўскія краіны або суседнюю Латвію, дзе традыцыйная культура найлепей захавалася ў Латгаліі, якая не зазнала буйнамаштабнае Рэфармацыі.
    Яшчэ раз адмыслова адцемлю, што абодва разгледжаныя цяпер працэсы — “паляваньне на ведзьмаў” і Рэфармацыя — былі зьвязаны ня толькі храналянічна, але й сутнасна. Скіраваны яны былі на падрыў самых сьветаглядных падвалінаў цывілізацыі, угрунтаванай на каштоўнасьцях традыцыйнай культуры, і на расчышчаньне ляду для будучай цывілізацыі мадэрнізму, заснаванай на зусім іншай сыстэме каштоўнасьцяў. Істотна тое, што ўсе гэтыя калізіі эўрапейскае культурнае гісторыі найнепасрэдным чынам — і вельмі балюча — закранулі аголены першаснай хрысьціянізацыяй, багата яшчэ фармальнай, нэрв нашае традыцыйнае культуры. I гэтае торганьне па нашых нэрвах працягваецца дагэтуль пад выглядам дыскусіяў аб перавагах заходняга або ўсходняга варыянтаў мадэрнізацыі, для Беларусі, на мой пагляд, аднолькава не аўтэнтычных, a значыць, па вялікім рахунку, не пэрспэктыўных, не прымальных, дэструкцыйных.
    Абмеркаваныя калізіі нашай культурнай гісторыі вельмі моцна абмяжоўваюць сфэру дзеяньня прапанавага ў гэтым артыкуле прынцыпу “прэзумпцыі аўтахтоннасьці” й робяць
    немагчымым некрытычнае стаўленьне да самое традыцыі, бо пад выглядам аўтэнтычнага могуць цяпер трансьлявацца абсалютна чужыя элемэнты, хаваючыся за ўяўленьне пра пэрманэнтнасьць, кантунуацыю ўсялякае традыцыі. Таму прынцып “прэзумпцыі аўтахтоннасьці” абавязковамусіцьдапаўняцца іншым прынцыпам, які я называю прынцыпам “дэканструкцыі традыцыі”. Патрэбна новае перараскладаньне ўсяе нашае традыцыйнае спадчыны на ейныя складовыя элемэнты з акцэнтаваньнем увагі на маргіналізаваных і рэпрэсаваных ейных кампанэнтах (у прыватнасьці, балцкім і дахрысьціянскім) і надаваньнем ім права голасу. Тады, магчыма, вымушаная мультыкультурнасьць нашае традыцыі перастане быць нутраною падвалінаю недаакрэсьленасьці й размытасьці нашае нацыянальнае ідэнтычнасьці.
    1999г.
    Ігар БАБКОУ — нарадзіўся ў 1964 г. у Гомелі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне філязофіі) і там жа асьпірантуру. Працуе ў Інстытуце філязофіі, займаецца сучаснай посткаляніяльнай тэорыяй і гісторыяй філязофіі. Галоўны рэдактар часопісу “Фрагмэнты”. Аўтар двух паэтычных зборнікаў: “Solus Rex” і “Герой вайны за празрыстасьць”, рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”, кнігі “Філасофія Яна Снядэцкага”.
    ЭТЫКА ПАМЕЖЖА: ТРАНСКУЛЬТУРНАСЬЦЬ ЯК БЕЛАРУСКІ ДОСЬВЕД
    На па(ўзь)межжы Чужыны з Айчынай Па начох ходзіць сумны паэі Анатоль Сыс
    Задачай гэтага тэксту ёсьць вытлумачэньне пяці словаў, вынесеных у назву. Тры з гэтых словаў — паняткі, і яны, згодна з даўгой традыцыяй эўрапейскага мысьленьня, імкнуцца да ўнівэрсальнай, г.зн. не залежнай ад аніякіх лякальных кантэкстаў, зьмястоўнасьці. Гэтыя словы: памежжа, этыка, транскультурнасьць. Два пазасталыя словы ўтвараюць словазлучэньне, у якім абодва ўзаемна лякалізуюць свой зьмест. Гэта словазлучэньне “беларускі досьвед”. Усе разам яны пазначаюць пэўную дынамічную цэльнасьць, за якой стаіць пэўнае памкненьне думкі. Сэнс і матывацыі гэтага памкненьня наўрад ці могуць быць выяўлены рацыянальна. (Хіба можна папярэдне заўважыць, што этыка як спакуса зь неабходнасьцю паўстае на даляглядзе мысьленьня, якое спрабуе зрабіць сваім прадметам вайну культур, само будучы пры гэтым сродкам і аргумэнтам у гэтай вайне,— паўстае як цьмяны імпэратыў і як сэнсатворная пэрспэктыва.) У выніку гэтага памкненьня, якое сутыкае на прасторы мовы розныя зьместы,— штосьці можа адбыцца. Гэтае штосьці — магчымая падзея думкі. Але падзею думкі, ейныя кірункі й лябірынты, тупікі й набыткі няможна заплянаваць ці прад-угледзець. Адзінае, што варта папярэдне зацеміць,
    гэта наяўнасьць у Архіве эўрапейскага мысьленьня дзьвюх стратэгіяў: адна палягае на ўнівэрсалізацыі ўнікальнага (беларускі досьвед разглядаецца як частка больш шырокага, радавога, досьведу, убачанага і прадуманага праз заяўленыя катэгорыі — этыка, паўзьмежжа, транскультурнасьць,— і недзе высока сьвецяць Плятонавы ідэі), другая, адваротная,— унікалізацыя ўнівэрсальнага (у гэтым ракурсе беларускі досьвед выступае як несувымерная й непараўнальная ні з чым падзея, як пункт адліку новага генэалягічнага праекту поліцэнтрычнай гісторыі сучаснасьці,— і дапаможа нам Ніцшэ). Гэтыя дзьве стратэгіі зь неабходнасьцю паўстаюць перад думкай, і ўнікнуць іхнага прыцягненьня будзе немагчыма. Але ўласна задача нашага разгляду больш сьціплая й простая: зрабіць вышэйназваныя словы істотнымі ў нашым мысьленьні. Развага — усяго толькі ўзважаньне на шалях мовы гэтай істотнасьці.
    ПАМЕЖЖА
    Тэрмін памежжа характарызуе пэўным чынам топіку прасторы: памежжа — гэта прастора, прылеглая да мяжы, злучаная й зьнітаваная мяжой, прастора, для якой менавіта мяжа ёсьць арганізавальным прынцыпам, сутнасьцю і цэнтрам прыцягненьня. Памежжа разьлягаецца паабапал мяжы, і ягоны тапалягічны статус парадаксальны: памежжа набывае пэўную цэльнасьць праз факт уласнай падзеленасьці, г.зн. праз дынамічную падзею разьмежаваньня, сустрэчы й пераходу Свайго й Чужога, альбо Аднаго й Іншага. Менавіта гэтая дынамічная падзея адпавядае таму, што ў эўрапейскім мысьленьні завецца сутнасьцю, цэнтрам, прынцыпам, першапрычынай, Богам.
    * * *
    Гэтыя словы (сутнасьць, прынцып, цэнтар) звыклыя для эўрапейскага мысьленьня, але ў пэўнай геамэтрычнай праекцыі: праекцыі кола, альбо сфэры, у якіх ёсьць цэнтар і пэрыфэрыя. У такой прасторы рух у цэнтар і ад цэнтру — адзін і той
    жа рух; штосьці імкнецца да цэнтру, дасягае яго й супакойваецца ў сваёй сутнасыді, нерухомее й надалей завецца першапрынцыпам, Богам, Адзіным. Пытаньне, у якой ступені эўрапейская онталёгія (магчымыя эўрапейскія онталёгіі) застаюцца ў палоне гэтай геамэтрычнай мэтафары, застаецца адкрытым. Але памежжа, убачанае з пэрспэктывы цэнтру, не існуе ані як онталягічная, ані як тапалягічная цэльнасьць, ці, калі перафармуляваць гэтую думку, з пэрспэктывы онталёгіі цэнтру, памежжа існуе адно як мэханічнае злучэньне дзьвюх пэрыфэрыяў, падзеленых мяжой. Каб напраўдзе ўбачыць памежжа, мы мусім уявіць сабе нейкую іншую онталёгію, знайсьці іншую мэтафаРУ-
    * * *
    Каб уявіць сабе гэтую альтэрнатыўную онталёгію, паспрабуем уявіць мысьленьне, якое абапіраецца не на вечнае й нерухомае быцьцё Пармэніда, а на Гераклітаў “вечна жывы агонь”, які пэрыядычна распальваецца й затухае, альбо на “вайну, якая ёсьць маці ўсяго”. Зрэшты, у онталёгіі даасызму цэнтральным (?) паняткам ёсьць ня Дао, пра якое мы ня можам сказаць анічога пэўнага, а Тай Цы (Тай Чы) — Вялікая мяжа. I ўся дааская мудрасьць — мудрасьць існаваньня ў памежжы, мудрасьць прысутнасьці ў дынамічнаіі падзеі разьмежаваньня, сустрэчы й пераходу Інь і Ян, Свайго й Чужога. Калі крыху адсланіцца ад эўрапейскага снабізму, які абясшкоджвае ўсе незаходнія прэтэнзіі на веду, разьмяшчаючы адпаведныя тэксты й ідэі на паліцы Арыенталізму альбо эзатэрычнае літаратуры, мы можам зразумець, што ў гэтай магчымай онталёгіі няма анічога ўсходняга альбо спэцыфічна кітайскага. I праблема не ў арыенталізацыі эўрапейскага мысьленьня, а ў тым, што існуе такі ракурс бачаньня, у якім памежжа можа быць убачанае як пэўная дынамічная цэльнасьць, у сваёй сутнасьці.
    * * *
    Каб паставіць пытаньне пра сутнасьць памежжа, мы мусім запытацца аб сутнасьці мяжы як такой. Але сваю сутнасьць
    Этыка памежжа: транскультурнасьць як беларускі досьвед мяжа набывае толькі ў падзеі падзяленьня/злучэньня чагосьці, што прылягае. Мяжа ёсьць разрывам тоеснасьці, сустрэчай і пераходам свайго ў чужое. Мяжа ёсьць падзеяй.
    ***
    Пры такой геамэтрыі памежжа ня ёсьць пэрыфэрыяй: дынаміка прасторы палягае не на простым атрыманьні імпульсаў з цэнтру, а на сутыкненьні сутнасьцяў, іхным разьмежаваньні й злучэньні. Наадварот, менавіта ў прысутнасьці мяжы сутнасьці найбольш аголеныя, найбольш агрэсіўныя. Тое, пра што сутнасьці маўчаць у цэнтры, выяўляецца й прамаўляецца ў момант сустрэчы з іншым, альбо пераходу ў іншае.
    * * *
    Калі перайсьці ад онталёгіі да дынамікі культуры, ці, больш канкрэтна, да культурнай цэльнасьці памежжа, якая выяўляецца ў статусе суб’екту культуры, дык існаваньне на памежжы азначае ня рух пераходу ад адной культуры да іншай, які быў бы сымптомам інкультурацыі (калі ён свабодны) альбо калянізацыі (калі ён мусовы), a pyx паўзь мяжу (па мяжы), мэлянхалічнае прасоўваньне паралельна існым культурным межам, гэст канчатковага несупадзеньня з наяўнай топікай, стратэгіі неаддзяленьня сябе аді нявыбару між сваім і чужым, існаваньне ў цьмянай прасторы, у якой сваё адчужанае, а чужое — усё ж такі сваё: існаваньне між Айчынай і Чужынай, якія насамрэч аказваюцца двума тварамі адзінага цэлага.