Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
Памер: 496с.
Пецярбург 2003
Схаванасьць канцэптуальна-творчых калізіяў ад дзённага сьвятла людзкіх вачэй заахвочвае найчасьцей цёмныя стыхіі, якім сэрцы гуманітарыяў-прафэсіяналаў падуладныя, на жаль, ня менш, чым усіх іншых сьмяротных.
Мэханізм плённага, канструктыўнага вырашэньня падобных канфліктаў у навукова-дасьледчых і навукова-асьветных установах, якія фундуюцца Беларускай дзяржавай, павінна стварыць і аберагаць сама дзяржава. Апроч іншага, гэта жыцьцёва неабходна й ёй самой — у час ейнага сёньняшняга пакутнага адраджэньня й непрадказальнае прышласьці.
У дапаўненьне да натуральнае фармальна-адміністратыўнае самарэгуляцыі дзяржаўныя гуманітарныя ўстановы, пад грыфам якіх выдаюцца калектыўныя і індывідуальныя тэксты іхных супрацоўнікаў, маглі б выпускаць невялічкія сэрыі сваіх alter ego, у якіх даваліся б найбольш яркія ўзоры тэкстаў, “зарэзаных” на штатных калектыўных абмеркаваньнях. Разам са стэнаграмамі абмеркаваньняў, водгукамі, заўвагамі, рэцэнзіямі... а, мажліва,— і з матэрыяламі санкцыяў у адносінах да аўтараў “крамольных” (“няправільных”, “неадпаведных”, “нявартых” і г.д.) тэкстаў...
Жывы працэс творчых супрацьстаяньняў, калізіяў, нярэдка зьвязаны з сур’ёзнай індывідуальнай рызыкай для удзельнікаў — карысная школа творчасьці, эўрыстыкі, маральнага сталеньня чытача, асабліва маладога. Суўдзел чытача ў гэтым працэсе, які разгортваецца на ягоных вачох, можа стаць крэсівам, спарадзіць россыпы азарэньняў — у самых нечаканых кірунках... У самых далёкіх, здавалася б, галінах дзейнасьці...
Для асноўнага, артадаксальнага каналу публікацыяў, для панавальнай у кожным гуманітарным цэнтры парадыгмы(якая вызначаецца й ахоўваецца кіраўніцтвам) падобны, невялічкі па аб’ёме сябар-супернік быў бы як дадатковай падсьветкай ягонае духоўнае моцы, так і пэўнай засьцярогай ад застою й згасаньня творчых патэнцыяў...
На Беларусі — у выніку надзвычай неспрыяльных абставінаў мінуўшчыны й іхных сёньняшніх наступстваў — існуе сытуацыя няўпыннае абяскроўленасьці ўнаяўленага, у-сьветвыяўленага культурна-гістарычнага існаваньня. А сёньня, у час інфармацыйнага патопу й інфармацыйнае рэвалюцыі, якая робіць блізкай пэрспэктыву стварэньня цэласнага нацыянальнага банку інфармацыі й пдключэньня яго да банку ўсясьветнага — па-новаму паўстае й праблема: якім павінен (ці не павінен) быць прафэсійны гуманітарны тэкст? Што ў ім павінна быць “у кадры”, а што — “за кадрам”? Што — “у тэксьце”, a што — “у кантэксьце”, у “па-за-тэксьце” (які — па-за-тэкст — падсумаваны й сыстэматызаваны ў “электроннай памяці ча-
лавецтва”; націсьні кнопку — і, калі ты падключаны да яе,— перад тваімі вачыма — любая тэкстуалізаваная інфармацыя — відэа-, гукай г.д. — па любым пытаньні, зь любое зафіксаванае крыніцы)? Якім чынам, якімі сродкамі мусіць быць арганізавана сама слоўная “матэрыя” гуманітарнага тэксту, каб ён быў максымальна эўрыстычным, максымальна эфэктыўна працаваў — і як новая часьцінка нацыянальнага духоўнага жыцьця, і як новы набытак агульналюдзкага вопыту?
На сёньняшні дзень адна з асноўных прычынаў “тромбаў” у кровазвароце сьвецкае культуры — недасканаласьць дзяржаўнае сыстэмы падтрымкі й аховы нестандартных, арыгінальных гуманітарных тэкстаў (у той час як шчодра фінансаваны дзяржавай патоп стандартных, рэфэратыўна-кампілятыўных, “жалезабэтонна-моўных” — давёў, у лепшым выпадку, сваю надзвычай малую эфэктыўнасьць — пры велізарных выдатках: маральных, гаспадарчых, экалягічных...).
У нашую прафэсійную гуманітарную культуру будуць прыходзіць новыя арыгінальныя аўтары, у тым ліку й тыя, хто будзе ссоўваць звыклыя межы навукова-гуманітарных жанраў, стыляў, канонаў, табу й г.д. Непазьбежныя й новыя, з гэтым зьвязаныя, адміністратыўна-творчыя калізіі. Важна, каб быў эфэктыўны дзяржаўны мэханізм іх плённага вырашэньня на карысьць Бацькаўшчыны, на карысьць нашага маральна-эстэтычнага й духоўнага ўзрастаньня...
Якое ж таемнае — мэнтальнае — аблічча Беларусі адкрываецца на сёньняшнім зломе — і новым пакаленьням тутэйшых людзей, і сьвету?.. Як гучыць Беларусь — у поліфаніі большасьцяў-меншасьцяў ды самоты (альбо: паспаліта-элітна-Манаршае?..) — уласнай ды сьветавай?..
Кажуць: Беларусь — Праваслаўная Краіна...
Кажуць: Беларусь — шматканфэсійная Краіна...
Хто зь іх бліжэй — да сутвьР...
да ісвьР...
да зьнічвьР...
Калі Сьвятая Візантыйская Імпэратрыца Ірына 1150 год таму (у 843 г.) увяла Чын Праваслаўя, пазначыўшы перамогу Адзінай Сьвятой Саборнай і Апостальскай Царквы Хрыстовай над працяглай іканаборнай гэрэзіяй... калі Рым больш за два стагодзьдзі (да 1054 г.) быў Праваслаўным... калі Праваслаўная Беларусь яшчэ толькі набліжалася да непераўзыдзенай дагэтуль вяршыні сваёй Сьвятасьці ў Сьвятой князёўне Эўфрасіньні (XII ст.) — у тыя зорныя часіны Хрысьціянскага сьвету другое, альтэрнатыўнае Праваслаўю, пытаньне не спакушала так маштабна, як сёньня,— праз вокамгненныя СМІ (сродкі масавай інфармацыі)...
Сёньня “шматканфэсійная гэрэзія” — для Ўсяленскага Праваслаўнага народу Божага, у тым ліку й для Беларускага,— набыла маштабы, супастаўляльныя з гэрэзіяй іканаборнай, якая спакушала "...адзіны статак адзінага Пастыра...” ў часы Сьвятой Імпэратрыцы Ірыны...
Сказаць: “сёньняшняя Беларусь — шматканфэсійная Краіна” — гэта прыкладна тое ж, што сказаць: “сёньняшняя Беларусь — Краіна шматнацыянальная”... Бо, сапраўды, у ёй жывуць і Вяліка-, і Кіева-Русы... і Летувісы... і Палякі... і Гэбраі... і Карэйцы... і... і... і...
Пры ўсёй павазе да неад’емных правоў сыноў і дачок усіх братніх плямёнаў, што тут жывуць, гарантаваных сыстэмай міжнароднага права й заканадаўствам Рэспублікі Беларусь,— нельга ўсё ж такі ня браць да ўвагі тое, што каля8/ тутэйшых людзей — Беларусы... сыныл'ар^яяаенацыі... з усімі культуралягічнымі, палітычнымі, мэнтальнымі высновамі, якія з гэтага вынікаюць.
Будзе шчырай праўдай, калі сказаць, што ў вянок сёньняшняй Беларусі плённа ўпляліся (часам — сумоўна, часам — напружана) і браты-Католікі (Грэцкага й Рымскага ўзору)... і браты-Пратэстанты (якія, праўда, часам пратэстуюць, калі іх завуць Пратэстантамі, бо кожная, нават з самых драбнюткіх іхных суполак лічыць сябе цалкам Сувэрэннай, з Апостальскай пераемнасьцю, Царквой, ад якой адкалоліся іншыя...)
... ёсьць туті Іудэі... і Магамэтане... і Рэрых’янцы... і... і... і...
...ёсьць і рэліктавыя — бліскучыя!— фундамэнталісты-паганцы... ёсьць нават сьвядомыя й упартыя бязбожнікі... ёсьць проста людзі з аслабленай верай... аслабленай, але ня ўмёрлай — нават пад кіпцюрамі антыхрыстава рэжыму...
I ўсё ж такі — ізноў жа, пры ўсёй павазе да правоў “канфэсійных меншасьцяў”, нявернікаў і паганцаў,— нельга забывацца на тое, што каля 8/|0 тутэйшых людзей — Праваслаўныя... што пачалося ўжо Другое тысячагодзьдзе Беларускага Праваслаўя... што Беларуская Праваслаўная Царква — гэта 8-мільённы Божы народ, містычная Злучнасьць у Хрысьце Праваслаўных Беларускіх вернікаў — сьвятароў і міран, грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншых краінаў ды кантынэнтаў... што Беларускае Праваслаўе — наўпросты й бесьперапынны працяг Чыну Праваслаўя, уведзенага ў 843 годзе Сьв.Імпэратрыцай Ірынай і зацьверджанага VII Усясьветным Саборам... Як Беларуская Мова — з усіх Славянскіх Моваў — найбольш чыстая й блізкая да Пра-Славянскіх Першакрыніц, так і Беларускае Праваслаўе, нягледзячы на ўсе папушчаныя Госпадам гістарычныя выпрабаваньні, кананічна ні на драбніцу не адступіла ад Чыну Праваслаўя Адзінай Сьвятой Саборнай і Апостальскай Царквы Хрыстовай, зьзяе ў Саборы Беларускіх Сьвятых, ачалёным Сьв.Эўфрасіньняй і Кірылам... На Сьвятах 1000годзьдзя Праваслаўнае Беларусі і 200-годзьдзя Менскай Эпархіі і сьвет, і ўласныя скептыкі яшчэ раз пераканаліся, што Праваслаўная Вера Хрыстова — душа й Дух Беларусі... ейная мэнтальнасьць.
Канечне, Праваслаўная мэнтальнасьць нібыта мяккая, сьцішаная... у сябе й у Неба ськіраваная... ЛАГОДЫ—6ЛАГОДАці поўная... На ўзроўні Сьвятасьціжа не адрозьніваецца ад іншаканфэсійных мэнтальнасьцяў (Каталіцкай, найперш)... Але ў сьвеце, на ўзроўні містычнае псыхалёгіі, побыту й палітыкі, яны ствараюць, так бы мовіць, дысананс “малой сэкунды” — самы востры й напружаны дысананс (практычная мэн-
тальнасьць Каталікоў — пасыянарна-рацыянальная, экспансіўная)... Пратэстанты падобным жа дысанансам гучаць з “артадоксамі” (як яны завуць і Праваслаўных, і Каталікоў)... Згарманізаваць сёньня іх зможа, мажліва, толькі мусульманскі ды іншакантынэнтальны (Эўрапейскія акупанты, go home — з чужых, гвалтам захопленых Кантынентаў!) фундамэнталізмы... ды ідэя Хрысьціянскае Садружнасьці Нацыяў — транскантынентальнае канфэсійнае “мэга-Швэйцарыі”, якая высьпявае ў працэсе НБСЭ (Нарады Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе) — у 5-мільярдным нехрысьціянскім акіяне... Сэрцам якой, дасьць Бог, стане Праваслаўная (па чыне Сьв.Ірыны) Сумоўная вольяа^БЕЛАРУСЬ!..
Узнаўленьне поліфанічнае (татальнасьці) нашага творчага жыцьця, гістарычнага шляху, нацыянальна-духоўнае традыцыі наблізіць грамадзянскую й дзяржаўную ўстойлівасьць, духоўную легітымнасьць улады. Крыніца ўлады— Бог, а не народ. Народ мусіць пераадолець спакусу бязбожнага народаўладзьдзя, сытуацыю гістарычнага “блуднага сына”. Толькі тады ён стане Боганатхнёным, а ня дэман-кратычным народам.
Праваслаўная Канстытуцыйная Беларусь, якая паважае й гарантуе правы канфэсійных ды нацыянальных меншасьцяў, у Садружнасьці вольных Хрысьціянскіх народаў, адкрытая й для братоў-нехрысьціян — такі шлях Беларусі ў III тысячагодзьдзе Хрыстовае Эры.
1993г.
Сяргей ДУБАВЕЦ — нарадзіўся ў 1959 г. у Мазыры. У 1984 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (факультэт журналістыкі). Аўтар шматлікіх артыкулаў і некалькіх кніг. Празаік, літаратурны крытык, публіцыст. Жыве ў Вільні.
ПАДСТАВЫ РАЦЫЯНАЛЬНАГА НАЦЫЯНАЛІЗМУ
10 ГАДОЎ таму слова “Адраджэнне” вымаўлялася ў прыватных гутарках шчыра і чыста, і соладка. Рамантычная мара, пазначаная імёнамі Каліноўскага, Багушэвіча, Караткевіча. Адраджэнне. Сёння яно ўжо часта вымаўляецца стомна альбо амаль істэрычна, а часам і з апатычнаю пагардай. Адраджэнне. (Гэтак з чалавекам, з гадамі. Чалавек, якога неслі ягоныя 15, 18, 20, раптам адчувае, што гэта ўжо ён нясе свае 25, 27, 30...) Поўны крызіс рамантычнага ўяўлення пра яго, поўны хаос у нацыянальным жыцці. Няўзгодненыя высілкі ў суме даюць нуль. Добрыя быццам намеры прыводзяць да чарговае паразы.